#BY_CULTURE
Беларускі фонд культурнай салідарнасці
Хто мы?
Беларускі фонд культурнай салідарнасці створаны ў кастрычніку 2020 года з мэтай аказання падтрымкі прадстаўнікам беларускай культурнай супольнасці. Яго ўзначальвае Сяргей Будкін, cтваральнік знакавага інтэрнэт-парталу з 18-гадовай гісторыяй TuzinFM.by, аўтар і прадусар больш за 100 культурных праектаў. БФКС афіцыйна зарэгістраваны ў Эстоніі. Як толькі гэта будзе магчыма, ён атрымае рэгістрацыю і на Радзіме.
Чаму створаны фонд?
Проста на нашых вачах нацыя выпрацоўвае магутную энергію. Беларусы прагнуць зменаў. І мы хочам гэту энергію канвертаваць у тым ліку ў якаснае развіццё нашай культуры. А таму мы падтрымліваем дзеячаў культуры, спрыяем генераванню ідэй, развіваем міжнародную супрацу і займаемся прамоцыяй беларускай культуры.
Хто падтрымлівае фонд?
Беларускі фонд культурнай салідарнасці існуе дзякуючы падтрымцы асобаў і арганізацыяў у Беларусі і за яе межамі, якія зацікаўленыя ў тым, каб беларуская культура жыла і квітнела. Падтрымаць нашу дзейнасць можаце і вы. Мы таксама супрацоўнічаем з фондамі BySol i BY_Help у частцы дапамогі рэпрэсаваным дзеячам культуры.
Атрымаць дапамогу
абярыце вашу сітуацыю
Вы былі арыштаваны/збітыя/параненыя/аштрафаваныя?
Звярнуцца ў BY_Help
Вы страцілі працу па палітычных прычынах або далучыліся да страйку?
Звярнуцца ў BYSOL
Прапанаваць ідэю
Мы дапамагаем рэалізоўваць ідэі, скіраваныя на падтрымку культурнага супраціву, творчага імпэту і баявога духу неймаверных беларусаў.
ПРА ФОНД
Наша мэта — канвертаванне энергіі нацыянальных зменаў і міжнароднай салідарнасці ў якаснае развіццё сектара культуры.
ПАДТРЫМАЦЬ ФОНД
Вы можаце ахвяраваць любую суму ў Беларускі фонд культурнай салідарнасці. Усе сродкі пойдуць на падтрымку рэпрэсаваных дзеячаў культуры а таксама на новыя творчыя праекты неверагодных беларусаў!
Кантакты