У 2020-м я абяцала дзядулю разам сустрэць Новы год, але не ўдалося. Потым хацела прыехаць увесну на Вялікдзень, потым улетку... Я хачу прыехаць у Мінск, але трэба быць рэалістамі.
Усё ж веру ў нашых людзей. Ёсць яшчэ тыя, хто выходзіць на дваровыя маршы: яны настолькі смелыя, што выходзяць у абставінах сапраўднай акупацыі. І не ў кожнага такая смеласць ёсць. Ніколі не будзе так, як было раней, бо гэта як у стасунках: калі нешта накопліваецца, то можна цяжкасці адразу развязаць, паступова, альбо яно будзе збірацца, збірацца і выбухне.
Альбо беларусы будуць змагацца, альбо гэта выбухне і прынясе ахвяры.
Трэба штодзень казаць: мне гэта не падабаецца, я так рабіць не буду. Пратэст пачынаецца з адмовы рабіць тыя рэчы, якіх ты не павінен рабіць, да якіх душа не ляжыць. Веру, што мы здолеем даць рады, як кажуць палякі. І ў нас гэта не выбухне і дасць свой плён.
Ютуб-канал Анастасіі Мацкевіч:
https://www.youtube.com/channel/UCUBVmVaYd1_CE15H1Ln2x0gОпера Юрыя Дзівакова:
https://www.youtube.com/watch?v=XaHasWJ-AKk&t=531s Aria Finetki з "Filosof zmieniony" 2020:
https://www.youtube.com/watch?v=r0Z_fR6eGvM Падкаст пра Рому Бандарэнку:
https://soundcloud.com/user-535331591-156252225?ref=clipboard&p=i&c=1&utm_source=clipboard&utm_medium=text&utm_campaign=social_sharing