Рок-канцэрт у касцёле памяці Анатоля Сыса

Праект парталу TuzinFM, прысвечаны паэту Анатолю Сысу (1959-2005). Канцэрт адбыўся 3 лістапада 2007 года ў мінскім Чырвоным Касцёле з мэтаю сабраць сродкі на помнік творцу.

У выніку помнік аўтарства скульптара Гэніка Лойкі паўстаў у вёсцы Гарошкаў, дзе нарадзіўся і быў пахаваны паэт.
– Мінула ўжо два з паловай гады, як пахавалі Анатоля Сыса, а помніка на ягонай магіле не было. У конкурсе на праект надмагілля перамог эскіз мастака Генадзя Лойкі. Усталяванне помніка планавалася прымеркаваць да дня народзінаў пісьменніка, 26 кастрычніка, але грошай на помнік не знайшлося. Аўтар эскізу пагадзіўся працаваць бясплатна, але апрацоўка пліты і яе транспартыроўка вымагала немалых выдаткаў. Паўстала задума сабраць грошы з дапамогай дабрачыннага канцэрту.

Зладзілі яго ў незвычайным месцы — Чырвоным касцёле, у дольнай залі. У якасці выступоўцаў запрасілі не толькі тых выканаўцаў, якія былі добра знаёмыя з Анатолем, але і тых, хто яго ніколі не бачыў, але шанаваў яго творчасць.

Сяргей Будкін
Арганізатар канцэрту
Галерэя
Прэзентацыя няскончанай песні «Званы»
Кася Камоцкая
Першае выкананне песні «Птушка» на словы А.Сыса, напісанай акурат для канцэрта
«Палац»
Прэм'еры аўтарскай песні «Поўня» і «Мой сын» на словы А.Сыса
Аляксандр Памідораў


Адзін з апошніх выступаў гурта Indiga, неўзабаве гурт разыдзецца
Руся і Indiga


Песня «Хто натхніць мяне на смерць» на словы А.Сыса, адноўленая за 15 хвілін да выступу
Лявон Вольскі


Аўдыё з усімі рэплікамі, прадстаўленнямі, шумамі і жывымі эмоцыямі. Захаваны дзякуючы Паўлу Юрцэвічу і студыі «Осмос»
— Кася не хацела спяваць першай. Я настойваў, бо толькі адзін радок мог задаць патрэбную танальнасць усяму рок-канцэрту — радок „Надта хочацца ў вырай, мая белая лебедзь!". Капрызы Русі ляжалі ў іншай плоскасці, ёй не падабалася, што вакол яе круцяцца жанатыя мужчыны. Раздражнёная рок-спявачка — рэч небяспечная. Лявон не зрабіў песню на словы Сыса. Добра, што мы былі ў касцёле, дзе нельга лаяцца. Добра, што Кася згадала песню, якую некалі даўно яна спявала разам з Лявонам. Добра, што Лявон сеў у кутку і аднавіў тую песню. Майстра. Рок-канцэрт у касцёле прайшоў выдатна. Галоўнае: усе востра адчулі, як нам не хапае паэзіі, шчырасці, праўды, песні, музыкі і свабоды.
Адам Глобус
Вядоўца і рэжысёр канцэрту
Адмыслова да вечарыны мастак Алесь Квяткоўскі падрыхтаваў выставу з 10 карцін, на якія натхніўся вершамі Сыса
Па выніках вечара сабрана:
2 747 860
Беларускіх рублёў
100
Расійскіх рублёў
$120
Сумарна па тагачасным курсе
На могілках у Гарошкаве на Гомельшчыне з'явіўся помнік Анатолю Сысу. Аўтар – Гэнік Лойка.
А таксама:
ТОП-12 песень на вершы Анатоля Сыса