« Я веру ў беларусаў »
Вакараў
Артур

Артур Вакараў

«Я веру ў беларусаў»
Артур Вакараў – дызайнер, сузаснавальнік студыі дызайну “Адліга”. За гады працы маляваў для радыё “Свабода”, “Арт Сядзібы”, “Будзьма беларусамі!”, “Еўрарадыё”, Лятучага ўніверсітэту ды іншых беларускаарыентаваных медыйных і грамадскіх праектаў. Рабіў дызайн музычным праектам Сяргея Міхалка – ад альбому “Грай” і ўсяго астатняга да нашых дзён, гуртам “Крама”, “PomidorOFF”, “Серебряная свадьба”, спявачцы Русі. Рабіў вокладкі для кніг Валянціна Акудовіча, Уладзіміра Мацкевіча, Алеся Разанава, Артура Клінава, Віктара Марціновіча, Максіма Жбанкова, Ігара Бабкова, Севярына Квяткоўскага ды іншых аўтараў.

Распрацоўваў усе кампаніі для праектаў зняволенага цяпер Паўла Белавуса: святкаванне ўгодкаў БНР, угодкі Беларускага збройнага чыну ды іншае. Саколкі з цэтлікам “Адліга” носяць дзясяткі тысяч беларусаў. “Хаця ў сённяшняй рэчаіснасці жорсткага рэакцыянізму насіць іх, а тым больш гандляваць імі, скрайне небяспечна”, – адзначае Вакараў.
Падчас пратэстаў 2020-га маляваў афішы нядзельных маршаў. А таксама рабіў аўтарскія постары да падзеяў Беларускае рэвалюцыі. “Я рабіў і раблю так шмат, што нават не ведаю, у якой справе 13 чэрвеня 2022 года мяне выклікалі ў Следчы камітэт. Загадалі з’явіцца ў якасці сведкі ў крымінальнай справе на Першамайскую 7 (УСК па Мінску) да следчага. У якой канкрэтна справе, адмовіліся адказаць. Магчыма, нават хутчэй за ўсё, у справе аб “экстрэмісцкай арганізацыі”, якую распачалі супраць Паўла Белавуса”, – зазначае Артур на сайце BYSOL, арганізацыі, якая дапамагла Вакараву бяспечна пакінуць Беларусь.
Артур Вакараў – дызайнер, сузаснавальнік студыі дызайну “Адліга”. За гады працы маляваў для радыё “Свабода”, “Арт Сядзібы”, “Будзьма беларусамі!”, “Еўрарадыё”, Лятучага ўніверсітэту ды іншых беларускаарыентаваных медыйных і грамадскіх праектаў. Рабіў дызайн музычным праектам Сяргея Міхалка – ад альбому “Грай” і ўсяго астатняга да нашых дзён, гуртам “Крама”, “PomidorOFF”, “Серебряная свадьба”, спявачцы Русі. Рабіў вокладкі для кніг Валянціна Акудовіча, Уладзіміра Мацкевіча, Алеся Разанава, Артура Клінава, Віктара Марціновіча, Максіма Жбанкова, Ігара Бабкова, Севярына Квяткоўскага ды іншых аўтараў.

Распрацоўваў усе кампаніі для праектаў зняволенага цяпер Паўла Белавуса: святкаванне ўгодкаў БНР, угодкі Беларускага збройнага чыну ды іншае. Саколкі з цэтлікам “Адліга” носяць дзясяткі тысяч беларусаў. “Хаця ў сённяшняй рэчаіснасці жорсткага рэакцыянізму насіць іх, а тым больш гандляваць імі, скрайне небяспечна”, – адзначае Вакараў.
Падчас пратэстаў 2020-га маляваў афішы нядзельных маршаў. А таксама рабіў аўтарскія постары да падзеяў Беларускае рэвалюцыі. “Я рабіў і раблю так шмат, што нават не ведаю, у якой справе 13 чэрвеня 2022 года мяне выклікалі ў Следчы камітэт. Загадалі з’явіцца ў якасці сведкі ў крымінальнай справе на Першамайскую 7 (УСК па Мінску) да следчага. У якой канкрэтна справе, адмовіліся адказаць. Магчыма, нават хутчэй за ўсё, у справе аб “экстрэмісцкай арганізацыі”, якую распачалі супраць Паўла Белавуса”, – зазначае Артур на сайце BYSOL, арганізацыі, якая дапамагла Вакараву бяспечна пакінуць Беларусь.
***
***
…Стаіш, такі, раніцаю на ганку ў сябе на хутары, і думаеш: вось і ўсё, тут я прабаўлю рэшту свайго жыцця. А ўжо праз пару дзён ты ў Грузіі, дзе пачынаецца твая новая гісторыя.
Унутраная эвакуацыя
Унутраная эвакуацыя
Хутар – маё адзінае месца ўнутранай эвакуацыі (Мядзельскі раён). І да рэвалюцыі, а пасля – дык увогуле. Там я думаў пераседзець “ядравую зіму”. Хутар я адбудаваў сваймі рукамі ад фундаменту да даху. Вакол два з паловаю гектары зямлі. Я там пачаў рабіць арт-парк.

Зваяў першую кампазіцыю – зварыў разам шмат металічных матылёў. Гэта кампазіцыя пра каханне, якое, паводле Валянціна Акудовіча, мы з мужчынскім клімаксам губляем пасля 45–50 гадоў. А другая інсталяцыя – 3-х мятровая “Карона апошняй імперыі”, зробленая з іржавых вёдраў.

Трэцяя – у мяне каля хутара ёсць засохлае дрэва, я яго пачаў размалёўваць як эвалюцыйную гісторыю ад зямлі да неба. Ад атлантаў, якія на плячах напружана трымаюць нейкую бессэнсоўную херню, далей малпачкі, птушкі, а ў канцы – анёлы, яны цалкам вольныя.
Як пераключыўся тумблер
Як пераключыўся тумблер
Сонны, нават не піўшы кавы, думаючы, што трошку сікну і яшчэ дасплю, я выйшаў на ганак. І мяне накрыла паўсонная эмоцыя. Калі ты без акуляраў і толкам вакол сябе нічога не бачыш. Нават паляну перад домам. Але ты ведаеш, што гэтая паляна – канстанта. Гэты краявід будзе праз год. Будзе праз дзесяць гадоў. Будзе да канца. Нічога на гэтай паляне не зменіцца.

Толькі я састарэю, займаючыся нейкаю хернёю, калі мне дадуць ёю займацца. І нічога ўжо не адбудзецца. Усё было. Было вясёла, таму не шкада.

А яшчэ ў пачатку 2022-га я планаваў пашырыць свой бізнес продажу вінтажнай мэблі па ўсім свеце. Ды пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну мне сказалі: соры, але не з беларускім пашпартам.

Я не хацеў мець рамкі, якія атрымліваеш, калі падаешся на ўцякацтва. У мяне ёсць усе падставы прасіць палітычны прытулак, бо я шмат рабіў для нашай рэвалюцыі ды відавочна застаюся ў зоне рызыкі. Але параўнаўшы здабыткі і выдаткі дысыдзенства і эміграцыі, чарговы раз абраў шлях дысыдзента і сыйшоў у вольнае мастацтва.
Вось з такімі думкамі я пайшоў з ганку хаты на ложак – дасынаць. І раптам чую званок смартфона.

Дзесьці каля 9:00. Бачу незнаёмы нумар. Але я перад тым даў абвестку аб продажы часткі нерухомасці, іншы хутар, таму чакаў незнаёмых званкоў. Я адказаў – і мне тут вельмі падазронае: “Артур Семёнович?” Я спрасоння кажу: “Так”. – “Это следственный комитет”. Я запытаў, куды ісці. Высветлілася, што ў Мінску, там побач кожны дзень важу дзяцей у школу трымаючы фігу ў кішэні.

Пры чым яны ж праз тэлефон з такім апломбам кажуць, нібыта яны нейкія богі: “Вы там што, спіцё?!” Гаўнабогі…
Вось з такімі думкамі я пайшоў з ганку хаты на ложак – дасынаць. І раптам чую званок смартфона.

Дзесьці каля 9:00. Бачу незнаёмы нумар. Але я перад тым даў абвестку аб продажы часткі нерухомасці, іншы хутар, таму чакаў незнаёмых званкоў. Я адказаў – і мне тут вельмі падазронае: “Артур Семёнович?” Я спрасоння кажу: “Так”. – “Это следственный комитет”. Я запытаў, куды ісці. Высветлілася, што ў Мінску, там побач кожны дзень важу дзяцей у школу трымаючы фігу ў кішэні.

Пры чым яны ж праз тэлефон з такім апломбам кажуць, нібыта яны нейкія богі: “Вы там што, спіцё?!” Гаўнабогі…
Напярэдадні “ўцёкаў з Шоўшэнку”
Напярэдадні “ўцёкаў з Шоўшэнку”
Пра што паслярэвалюцыйныя размовы ў маім асяроддзі? Пра выбар. Пра эмігранцтва ці не. Пра шляхі, як уратаваць душу і гонар. Пасля кожнай рэвалюцыя адно і тое ж.

Размаўлялі, хто чым будзе займацца. Унутранные ўцёкі праз мастацтва, хутары, філасофію. Іншы набывае станок апрацоўваць дрэва, каб рабіць мэблю. Я зусім незадоўга перад сваёй эвакуацыяй пачаў рабіць парк інсталяцыяў на хутары. Як уратавацца, як перазімаваць гэтую “ядравую зіму”?

Былі размовы пра сталы ўзрост, што на эмігрантаў мы не цягнем. Бо не хочам думаць, як зарабіць на паесці. А эміграцыя часта не любімая праца, а вымушаная. Калі ты абавязаны працаваць, каб банальна пракарміць сям’ю. Працаваць дзеля пракорму! Гэта проста нейкая бессэнсоўная закальцаванасць існавання. Мы ў нашыя гады адвыклі так рабіць. Проста займацца любімымі, цікавымі справамі і не думаць пра грошы, бо яны прыходзяць проста таму што я ёсць я.
Перспектыва
Перспектыва
Перспектыва на пяты дзень вымушанага пераезду: сёння ёсць дзе пераначаваць. А так не часта бываюць падобныя сітуацыі [усміхаецца]. У нармальнай сітуацыі ты думаеш, напрыклад, што з’язджаеш у Славаччыну, Грузію ці Польшчу, і прыкідваеш што там будзеш рабіць. Распісваеш дзеянні на сёння, на заўтра, на тыдзень, на месяц. Я раздзяўбай у фінансавых і пабытовых пытаннях. Але дызайнер ад мастака адрозніваецца большай арганізаванасцю, структураванасцю. А калі ты толькі што рэзка трапіў у незапланаваную сітуацыю, звязаную са стрэсам, адпачні і пачынай будаваць структурна.
“Адліга”
“Адліга”
У нас было дызайнерскае агенцтва full servісе. То бок мы былі гатовыя рабіць усю лінейку візуальнай прадукцыі. І адразу ж заняліся не толькі камерцыйнымі праектамі, але і творчымі, скіраванымі на беларушчыну ў шырокім сэнсе слова.

Спачатку гэта было дызайнерскае балаўство, гумар. Гэтыя некамерцыйныя крэатывы пазней добра адбіліся. Бо “Адліга” рэгулярна перамагала ў розных дызайнерскіх конкурсах, і гэтыя перамогі працавалі на пазітыўны імідж і рэкламу студыі. Праз такія рэчы зарабляеш сабе аўтарытэт творцы.

Асэнсавана мы пайшлі ў белкульт з “Тузіна Гітоў” [праект Сяргея Будкіна і Анатоля Лазара, прысвечаны беларускай музыцы. Лучыць разнастайныя актыўнасці онлайн і офлайн. – Заўвага рэд.]. Спачатку “Тузін” быў штомесячным інтэрнэт-галасаваннем за новыя трэкі беларускіх выканаўцаў. Па выніках дванаццаці месяцаў выходзіла кружэлка з пераможцамі кожнага месяца.

Анатоль Лазар аддаў мне гэты праект – маляваць вокладку да дыскаў. Далей ужо пайшло-паехала: пачаў рабіць дызайн для розных беларускіх культурніцкіх праектаў.
Пераход на беларускую мову
Пераход на беларускую мову
У юнацтве быў культурна расійскаарыентаваным. “Теquilа Jazz”, БГ, “Наутилус”, расійскае кіно – у іх “пёрла”, добра клалася на маладзецкае бунтарства. Цяпер для мяне расійскае – цёмная кабылка. Цяпер кажуць, паглядзі тое і тое з расійскага, а ў мяне агулам няма даверу да рускульту. Настолькі я стаўся беларуска ды інтэрнэшнал арыентаваным.

Што сталася тым тумблерам, калі я перайшоў на беларускую мову… Я ніколі нічога не рабіў з нагоды. У мяне заўсёды была прычына.

Доўгі час я лічыў, што калі я столькі раблю для беларускай культуры (а на той час “Адліга” больш за палову сваёй дызайнерскай прадукцыі рабіла для белкульту), дык што вы дачапіліся да мяне са сваёй беларускаю моваю…
Насамрэч я сам да сябе прычапіўся з думкамі пра беларускую мову. І я разважаў, маўляў, нахрана мне напружвацца, каб размаўляць. Я ж усё разумею і шмат аддаў праектам на беларускай мове. Я сваю долю сплаціў. Таму магу дазволіць сабе размаўляць па-расійску.

Такія адгаворкі шмат у каго ёсць. Па-шчырасці, усе разумеюць, што проста ляніва. Гэта рэальна пакутлівы працэс. Пры тым, што ён даволі жорсткі ў Беларусі. Шмат хто чуў гісторыі, як чалавек пачынае гаварыць па-беларуску, а яго пачынаюць гнабіць. Гэтыя расійскамоўныя: “А что вы неправильно? Что вы каверкаете?”

Я на гэтыя прэтэнзіі забіў. Я кінуў заганяцца наконт таго, што я некласічна прамаўляю. Гэта мая мова. І яна вось такая. Магу штосьці не тое падчапіць з лексікі. Магу дзесьці русянуць. Але мне похвігу на недасканаласць, бо гэта мая штодзённая мова. Мова на якой я пачынаю дыялог, кожны раз адчувая шок суразмоўцы.
Свае ўлюбёныя працы
Свае ўлюбёныя працы
Я зрабіў тысячы самых розных работаў. Мабыць, яны былі круцейшымі за цяперашнюю. Мне цяжка ўявіць, як гэта ў музыкаў, калі іх трыццаць першы год кожны раз просяць выканаць мегахіт. Я люблю тое, што раблю проста цяпер.

Адна з праблемаў, якая ў мяне ўзнікла з вымушанай эміграцыяй, – неабходнасць зноў рабіць сваё партфоліа. Бо апошнія гады мне ў Беларусі нікому нічога не трэба было даказваць. Сам сабе выбіраў кліента: з табою працую, з табою давай паспрабуем. Бо праца дызайнера – заўсёды сімбіёз, сінергія кліента і выканаўцы. Калі кліент – гаўно, то ніводны дызайнер не зробіць для яго добрай працы.
Пра Сяргея Міхалка
Пра Сяргея Міхалка
Я пачаў супрацу з Міхалком з “Грай”. І за лінейку “Грай”у мяне гран-пры на адным з фестываляў беларускамоўнай рэкламы Adnak.

Сяргей Міхалок – цяжкі кліент, але ты разумееш узровень. Ягоную магутнасць, узровень ягонага ўплыву на мяне і яшчэ на мільёны людзей. Ляпісам я прабачаю тое, што не прабачыў бы іншым кліентам. Увесь сур’ёзны дызайн Brutto – мой, пачынаючы з лагатыпу. Гэты пасечаны крыж з “Пагоні” яны ў гурце называюць малаточкі [усміхаецца].
Калі пабыць з Міхалком досыць доўга, паглядзець як ён працуе… Гэта такі глыбіня і моц, што моцна ўраджывае. Я такіх люблю, негледзячы на часам складаны характар. Натоўп, асабліва нашы творчыя эліты такіх не любіць. Бо зайздросціць. Ён шчыры творца, яму падабаецца ствараць. І яму фіялетава, як да яго ставяцца.

Ён робіць свой аўтарытэт у вялікай сям’і – сям’і Міхалка. Яна вялізарная: музыкі, спартоўцы, дызайнеры. Я там унутры, таму не магу быць аб’ектыўным. Гэта такая суполка людзей, якія разумеюць ягоную духоўную магутнасць.
Калі пабыць з Міхалком досыць доўга, паглядзець як ён працуе… Гэта такі глыбіня і моц, што моцна ўраджывае. Я такіх люблю, негледзячы на часам складаны характар. Натоўп, асабліва нашы творчыя эліты такіх не любіць. Бо зайздросціць. Ён шчыры творца, яму падабаецца ствараць. І яму фіялетава, як да яго ставяцца.

Ён робіць свой аўтарытэт у вялікай сям’і – сям’і Міхалка. Яна вялізарная: музыкі, спартоўцы, дызайнеры. Я там унутры, таму не магу быць аб’ектыўным. Гэта такая суполка людзей, якія разумеюць ягоную духоўную магутнасць.
У гэтай сям’і ўсе не абы-хто. Ёсць Brutto, ёсць Drezden, ёсць “Ляпіс’98”. Шмат стылістычна розных праектаў, гэта творчая фабрыка такая. Не фабрыка, а сям’я. Калі ён бачыць, што ў цябе на штанах пляма, ён табе штаны пойдзе выбера. Сярога не думае пра ўсіх, ён думае пра сваіх.

Мне такое не дадзенае. Мне падабаецца, калі ёсць такі талент – паглядзець на чалавека і дапамагчы.
Пра натхненне-2020
Пра натхненне-2020
Я маляваў усе постары на ўсе маршы.

У мяне быў пост у Facebook – пры тым, што я антысетачнік. Я зрабіў пост “Я бастую!”. У яго было каля васьмісот перапостаў! Лайкаў тысячы.

Я хадзіў на акцыі ў 1990-х. Глыбока ўсё ўспрыняў на плошчы 2006 года. Я не сядзеў у намёце, але штовечар хадзіў. Цяжка перажыў глумленне над героем. Гэта значыць, што калі ў Празе выходзяць тры мільёны – гэта перамога. Калі жыхары краінаў Балтыі сталі ў ланцуг два з паловаю мільёны – гэта ўсе. А ёсць сітуацыя Беларусі. Калі заўсёды падрастаюць героі, якія выходзяць. Дзецяць, альбо пяцьдзясят тысячаў. Гэта героі. Іх знічтажаюць. Дыктатуры вельмі проста вышыбаюць герояў.
У 2020 годзе я са сваім жыццёвым пратэсным досведам сказаў не. Я сказаў: я нагледзеўся на тое, як знішчаюць герояў. Што ведаю, як пасля [разгрому] я буду дэпрэсаваць. Шкада мне гэтых герояў. І я нічога не магу з гэтым зрабіць. Толькі стаць героям, якога безсэнсоўна знішчаць.

Яны нарастуць зноў, яны не могуць не нарастаць, я сам такі быў. Я бачыў, як іх знішчаюць бессэнсоўна. Хтосьці ў гастраноме паўгадзіны выбірае мандарын, і гэта яго хвалюе. А ў гэты момант пяцьдзясят тысячаў чалавек будуць дубасіць, кагосьці заб’юць. Я пры гэтым не буду нават у Мінску. Я буду на хутары. Я ведаю, што будзе. Я ўсё гэта праходзіў.

І тут мяне ўразіла фантастычна! Калі пачаўся рух туды, куды ў Беларусі ніколі нічога не рушыла. У нейкую массавую рэвалюцыю. У штосьці, што будзе працягвацца.

Ува ўсім гэтым ёсць дзве праекцыі. Першая: даказаць сабе, што ты годны чалавек. Бо ты без гэтага не можаш, ты без гэтага маральна дэградуеш. Другая: ты штосьці робіш, бо разумееш мэту, бачыш вынік для грамадства. Ты разумееш, што рызыкуеш. Але так і трэба.

Два пазначаныя падыходы для мяне ёсць самадастатковымі.

Мы сведкі таго, што, калі выходзіць паўмільёна, рэжым нічога не можа зрабіць.
Пра вечнае зло
Пра вечнае зло
Старэйшая сястра і тата, на жаль, не падзяляюць маіх поглядаў на жыццё. Але я на іх не злуюся. Бо ёсць зло, якое існуе з часоў Адама і Евы. Зло гэтае змяняецца, мімікруе. І бальшавікам я прабачыць не магу іхнай версіі Зла – таго, што яны зрабілі з маймі бацькамі. Як яны абрэзалі ім жыццё. Як яго апаскудзілі, апапсілі. Прычым тату 90 гадоў. Уявіце, як прамыты мазгі. Там страх зрабіць поўкрока, падняць галаву . Абы выжыць.
Не чапаць – і будзе крута
Не чапаць – і будзе крута
Я жыву ў агіднай дыктатурке ўжо амаль 30 год. Напэўна апошнія 20 я падумываў пра эміграцыю. Часам, калі асабліва неўмагату аналізаваў усе еўрапейскія магчымасці для легалізацыі жыцця і працы. Але калі б мне на кожнай старонцы ў інтэрнэце выкідалі банер “Welcome to Georgia!”, я б на яго не націснуў. Грузія – не!

Калі пачалася вайна, шмат пабеглі, паляцелі! 24 лютага жонка тэлефануе: “Мы з дзецьмі збіраемся ехаць!” Я быў на хутары, нармалёва зразумець, што едуць да мяне. Ок, чакаю. Жонка: “У Турцыю, у Грузію!” Ого!

Неасэнсаванае шаленства. Як хатнія гаспадыні, што выязджалі на эмоцыі: усе паляцелі – і я паляцела. Куды ты паляцела? Што ты там будзеш рабіць? Дзе возьмеш грошы?

Грузію я не разглядаў, бо атрымаў культурніцкі шок у 2009 годзе. Запамінаеш галоўныя рэчы, але і нюансы я памятаю. Гэта была вельмі дэпрэсіўная пасляваенная краіна. Грузіны мне казалі: “Што ж ты хочаш? Ты будуеш свой улюбёны горад. А тут прылятаюць бамбіць расійскія самалёты”. І пачынаецца хваля вымушаных перасяленцаў у Тбілісі – гэтым разам з Паўднёвай Асеціі (першая была з Абхазіі ў пачатку 1990-х). А ўсе, хто ў Грузіі быў прагрэсіўным, хутка сабраліся і з’ехалі на Захад.

А ў Грузіі засталіся “джыгіты”. У чорных найках на белых мерседэсах. Памятаю, далі мне сябры старую “Ніву”, каб я даехаў з Тбілісі да мора. І папярэдзілі: “Ты глядзі назад. Калі там нейкая крутая машына, з’язджай на ўзбочыну”. А ўзбочына – гэта не асфальт, гэта нейкія калда@біны. Такое правіла, што трэба глядзець не наперад, а назад: “Прапускай, бо “Ніву” могуць расстраляць!”

Гэтым разам у мяне зноў культурніцкі шок. Але ўжо пазітыўны. Цяпер хаджу па вуліцах Тбілісі і балдзею, наколькі разнастайныя прыгожыя людзі! Як змянілася вонкавае аблічча гораду. Я не думаю, што тут шмат укладалі, што Грузія – месца канцэнтрацыі еўрапейскіх грантаў. Мне падаецца, што гэта проста дай чалавеку спакойна папрацаваць – і ён зробіць цукерку.

У Беларусі пры такіх умовах нечапання было б нават больш крута. Я веру ў беларусаў.
Падтрымаць беларускіх дзеячаў культуры, якія зазналі рэпрэсіі, ды іх новыя праекты