« Падзеі 2020-га далі каласальны штуршок для творчасці »
Тарасенка
Дзяніс

Дзяніс Тарасенка

«Падзеі 2020-га далі каласальны штуршок для творчасці»

Дзяніс Тарасенка – музыка, актор тэатру і кіно. Нарадзіўся 25 ліпеня 1978 года ў Мінску, дзе і вырас на ўскрайку, у раёне вуліцы Асаналіева. У 2005-м Дзяніс скончыў мінскі Універсітэт культуры, вядомы ў народзе як Кулёк. Тады сама быў заўважаны рэжысёрам навастворанага Свабоднага тэатру Уладзімірам Шчэрбанем. У 2005–2017 гадах Дзяніс як актор браў актыўны ўдзел у пастаноўках Свабоднага тэатру, кіраванага Мікалаем Халезіным і Наталляю Калядою.

Падчас навучання ў Кульку Дзяніс Тарасенка ініцыяваў стварэнне гурта “Петля пристрастия”, а таксама цалкам уласнага музычнага праекту “Разбітае сэрца пацана” (РСП), куды запрасіў да супольнай творчасці свайго сябра Паўла Гарадніцкага.

Падчас Беларускай рэвалюцыі 2020 года Дзяніс і Павел узялі актыўны ўдзел у маршах пратэсту, а таксама зладзілі мноства дваравых канцэртаў. Падчас выступу ў Смалявічах у лютым 2021-га на базе адпачынку “Агеньчык” Дзяніса разам з іншымі музыкамі “Разбітага сэрца пацана”, а таксама некаторымі гледачамі затрымалі і асудзілі да 15 дзён арышту за несанкцыянаваную акцыю паводле народнага артыкулу 23.34. 23 сакавіка таго ж года Дзяніс выехаў ва Украіну ў бестэрміновую творчую камандзіроўку. Пасяліўся каля Кіева ў Ірпені і, сярод іншага, працягнуў працу над новым, Жодзінскім альбомам, напісаным у камеры жодзінскай турмы.

Я з дзяцінства ў тэме беларушчыны. Мая маці – настаўніца беларускай мовы і літаратуры. Уся нашая кватэра заваленая кнігамі Ларысы Геніюш, Уладзіміра Караткевіча, Васіля Быкава ды іншымі класікамі. Для мяне тэмы беларушчыны, незалежнасці краіны і свабоды грамадства звязаныя непасрэдным чынам.

І ў жыцці вакол мяне былі альбо аднадумцы, альбо тыя, хто ставіцца да беларускай ідэі прынамсі з разуменнем. За адным выключэннем: гэта мой бацька. Ён былы рабочы былога авіярамонтнага заводу ў Мінску. Пра такіх кажуць чалавек старой загартоўкі.

Мы даўно ў размовах з бацькам абыходзім тэму сітуацыі ў Беларусі. А ў Новы год, калі гасцюю ў бацькоў, стараюся не быць у кватэры, калі з тэлевізара прамаўляе Лукашэнка.

У 1996 годзе на “Чарнобыльскім шляху” мяне моцна скалечылі. Цалкам зламалі грудную клетку. Нас, дэманстрантаў, узялі ў “каробачку” і завезлі ва ўнутраны дворык КДБ. Біць пачалі ў аўтобусе. Пасля ў дворыку. Пасля мы ўсю ноч там стаялі. А 7:00 нас прагналі праз шыхт з дручкамі і выпусцілі па дамах. Мне тады яшчэ васямнаццаці не споўнілася. Доўга лекаваўся. Але тая навука мае погляды не змяніла.

Акторскую адукацыю я атрымаў на курсах рэжысёра Валера Мазынскага. А перад тым у Кульку забраў дыплом з пазнакаю: рэжысёр фальклорнага тэатру. Толькі пакуль я вучыўся, зразумеў, што адукацыя ёсць, а фальклорнага тэатру няма. Таму я пайшоў на дадатковае навучанне. А зарабляў усе гэтыя гады тым, што выкладаў гітару.

Уся мая творчая біяграфія склалася дзякуючы “РСП”. Ужо быў гэты музычны праект, без альбому, але з некалькімі песнямі. Васіль Дранько-Майсюк запрасіў нас узяць удзел у студэнцкім кабарэ “За крат-амі”. І так сталася, што там быў Валодзя Шчэрбань. Мы яму спадабаліся, ён рагатаў сядзеў. Мы былі ў гуморы, самі рагаталі, чым даводзілі публіку да рыгоцікаў. Праз пару тыдняў Шчэрбань запрасіў нас з Гарадніцкім на чытанні конкурсу драматургіі, зарганізаванага Свабодным тэатрам. А далей усё завярцелася.
Цікава, што, калі я пачаў працу ў Свабодным тэатры, практычна першы ж паказ у Мінску сарвалі ўлады, давялося “партызаніць”.

Каля Мінску знялі катэдж на вяселле. Акторы выдатна сыгралі жаніха і нявесту, іхных сяброў. Фата, упрыгожанні на машынах, усё як у людзей. І далей фактычна ўвесь час гралі спектаклі, ведаючы, што ў кожны момант могуць заявіцца міліцыянты. У 2007 дык наагул затрымалі каля пяцідзесяці чалавек: трупу плюс гледачоў, пяць з якіх былі замежныя дыпламаты і не адразу зразумелі, што ўжо пачаўся іншы спектакль. Але збольшага нам дазвалялі граць, абы толькі мы сябе не надта афішавалі. Я думаю, што ў нас не бачылі сур’ёзнай пагрозы для рэжыму.

Тэатр – музыка – тэатр. Перад 2020-м у нашага гурта “РСП” былі па тры канцэрты на месяц. А лібералізацыя і мяккая беларусізацыя пачаліся прыблізна з 2009 года. Дзень вышыванкі, беларуская мова на таварах, дыскусіі ў дзяржаўнай тэлевізіі пра нацыянальную ідэю. Пасля Дзень вышыванкі сабе БРСМ забраў. Стагоддзе БНР афіцыйна дазволенае. Маскве пачалі ледзь не кулаком махаць: маўляў, Беларусь незалежная, не лезьце. Мы з жонкаю на кухні неяк абмяркоўвалі, напалову жартам казалі: “Дык што цяпер, за Лукашэнку галасаваць?” І тут такое…

Мяне асабіста абразілі вынікі. Хтосьці выйшаў пасля гвалту 9–12 жніўня, а я раззлаваўся адразу, як пачуў, што ў Лукашэнкі – за 80 %. Я проста, мякка кажучы, апупеў. Гэтак нахабна хлусіць! Я абурыўся як грамадзянін, як выбарнік, як беларус. Плюнулі ў твар і яшчэ парагаталі з людзей. Я стаяў каля сваёй школы на Асаналіева, сабраліся чалавек 500 жыхароў, прыехала міліцыя з аўтазакам, ачапіла школу. А ў суседняй школе выбарчая камісія паказала рэальныя вынікі, і там Ціханоўская перамагла з вялікім адрывам. А на нашым – 80 % за Лукашэнку. Людзі тыя самыя, з адной вуліцы – і такая розніца. Відавочны падман. Пачаліся хваляванні, міліцыя пахапала людзей, а тут з боку цэнтру пайшлі выбухі. Пазней мы дазналіся пра тую вайну, якую развязалі ўлады.

Інтэрнэт жа адрубілі! Я толькі на наступны дзень дазнаўся пра маштаб таго трындзяца, што пачаўся. І пра вуліцу, і пра катаванні на Акрэсціна. Я працаваў у аўтамайстэрні. Калісьці зразумеў, што жыць толькі з творчасці ў Беларусі немагчыма, і вывучыўся фарбаваць кузавы аўтамабіляў. Дык вось на працы хлопцы і распавялі.

Сярод людзей, з якімі я працаваў у аўтамайстэрні, не было ніводнага, хто не трымаўся такой самай думкі, што і я: усе хацелі пераменаў. Усе былі гатовыя ісці галасаваць і адстойваць сваю пазіцыю.
Наагул у маім асяроддзі не было чалавека, які б быў іншага пункту гледжання.

А калі ўвечары 10 жніўня вяртаўся, трапіў у той самы знакаміты корак на праспекце Пушкіна, дзе ўсе сігналілі. Як і многія, выйшаў паглядзець што адбываецца. А тут атака “касманаўтаў”. Удыхнуў газу, але абышлося.

Я адхадзіў практычна ўсе маршы. Гэта была проста неабходнасць. Неабходнасць адстойваць сваю пазіцыю. Памятаю гэтае невераемнае адчуванне 16 жніўня на стэле, калі бачыш, як бясконцыя рэкі людзей зліваюцца ў адно мора. Я выходзіў і выходзіў, бо інакш проста не мог. Хоць і разумеў, што Лукашэнка ўладу так проста не аддасць. І што сістэма, якая будавалася 26 гадоў, за пару месяцаў не рухне.
Але я ўбачыў, колькі людзей ненавідзяць Луку і хочуць новай Беларусі. Я здагадваўся. Але зусім іншая рэч – убачыць на свае вочы. Я быў у шоку ад таго, колькі людзей разварушыліся і зрабілі крок.

Лукашэнка заганяе сябе ў такі кут, што плану Б у яго не застаецца ніякім чынам. Захад для Лукашэнкі робіцца рэальным ворагам. Калі раней быў ворагам на гіпатэтычна саўковым узроўні, то пасля захопу самалёта Захад робіцца канкрэтным адчувальным ворагам. Але пакуль Лукашэнка пад кіраваннем Пуціна – пляваць ён хацеў на санкцыі.

А тыя, хто вакол, ягонае атачэнне прасякнутае страхам, павязанае карупцыяй ці іншымі злачынствамі і нічога не можа зрабіць. Людзі ў сістэме не проста так. Там шматузроўневая сістэма праверак. І калі хоць трошку чхнеш супраць сістэмы – заўтра будзеш сядзець. Гэтая сістэма будзе змагацца за сваё існаванне да апошняга.
…Нас затрымалі 13 лютага і пасадзілі на 15 дзён. Сядзеў я з усімі эрэспэшнікамі (басіст Андрэй Восіпчык, бубнач Аляксандр Кавалёў, гукач Аляксандр Казакоў). Пашку Гарадніцкага пасялілі ў іншую “хату”. Плюс у камеры былі хлопцы са Смалявічаў, якія прыехалі ў той злашчасны “Агеньчык”. Усе цудоўныя людзі.

Здаецца, толькі двое з іх засталіся ў Беларусі, астатнія з’ехалі.

Спачатку нас засялілі чалавек 20 у 8-месную камеру. Я спаў на падлозе. А пасля суда 8 чалавек – у 8-месную.

Пра тое, як мы сядзелі, скажу словамі Уладзя Лепяшынскага (музыкі), з якім мы былі ў камеры: я там быў “сматрашчы”. Вырашаў побытавыя пытанні. Я грукаўся ў дзверы, выклікаў наглядчыкаў, даведваўся, а якой гадзіне шпацыр, што адбываецца. Карацей кажучы, на мне вісела нефармальная адказнасць за камеру. Мой сацыяльны статус [робіць саркастычную інтанацыю] лідара “РСП” вымушаў мяне апекавацца сядзельцамі.

Нашая камерная гульня была “ў банку”. Абіраецца літара, і на яе называюцца прадметы альбо істоты, якія могуць змясціцца ў трохлітровым слоіку. Усе 15 содняў я быў чэмпіёнам. Чыталі кнігі, гулялі ў настольныя гульні, усё гэта было дазволенае.

Я напісаў Жодзінскі альбом – 9 шансонных песень:
Матаю срок, уся жызьнь – пясок,
А я храню твой валасок.

Альбо такое:
А на свабодзе хочацца пажыць,
А в “хаце” очэнь хочацца курыць,
Я заядаю кіслым хлебам цягу к сігарэце,
Усё Жодзіна прапітана вот эцім.

Какіе-та такіе маменты бытавыя, очэнь бытавыя…

Адразу пасля вызвалення з содняў мы падалі заяўку на гастрольку для “РСП”, атрымалі адмову. Другую. Трэцюю. І вырашылі, што для музычных выступаў наступіў канец пры гэтых уладах.

Я з’ехаў не тое каб у эміграцыю, але не ведаю, калі вярнуся. Хоць хачу дамоў увесь час. Калі перабіраўся, хацеў не з канцамі. Хацеў канец пакінуць у Мінску. Але чытаю навіны з Беларусі – і мой канец перабіраецца ва Украіну ўсё больш і больш. У Беларусі зусім з глузду з’язджаюць.

Я з’ехаў адзін, чакаю, калі прыедзе жонка з малым. Жонка кажа, маўляў, я цябе сама ў Беларусь не пушчу.
Ужо не ведаю, як вярнуцца, бо папраўкі да Крымінальнага кодэксу – мой асабісты выпадак. Гэта выпадак 90 % беларусаў: удзел у масавых мерапрыемствах. Крымінальны артыкул.

Ва Украіне займаюся тым самым, чым і апошнія чатыры гады перад ад’ездам – фарбую тачкі. А “РСП” нікуды не дзеўся. Мы з Пашам Гарадніцкім у Кіеве адыгралі ўжо некалькі акустычных канцэртаў дваравых фарматаў. І на ўра! У асноўным беларуская дыяспара збіраецца, але і ўкраінцы падыходзяць, кажуць “Ўаў!”.

Я жыву ў Ірпені каля Кіева, а працую ў суседнім гарадку Буча. У тэлеграм-суполцы «Ірпень/Буча» ўжо некалькі дзясяткаў беларусаў, але ў мяне як блок стаіць у галаве: пакуль ні з кім не камунікую. Раніцаю – маршруткай у Бучу на працу, увечары – у Ірпень дадому.
Не магу сябе адасобіць ад Беларусі. Тое, што я фізічна не ў Беларусі, не значыць, што я не ў Беларусі. У Беларусі – мая сям’я, сябры. І яны ўсе ў небяспецы. Я не ўпэўнены, што заўтра не прачытаю, што кагосьці з маіх сяброў не арыштавалі.

З сярэдзіны сакавіка пайшлі звесткі, што мы былі апошнія, хто лайтова адседзеў. Бо адседзелі фактычна ў санаторыі: у нас былі матрацы, пасцельная бялізна. Да нас пальцам ніхто ні разу не дакрануўся з моманту затрымання да моманту вызвалення. Ні разу нікога нават не ткнулі пальцам.

Ніякай хлёркі. Кармілі нармальна. Лісты не ўсе, але прыходзілі. Перадачы прыходзілі рэгулярна і ў поўным аб’ёме: ахоўнікі нічога не кралі. Нас не выводзілі ў калідор, не ставілі на расцяжку за тое, што мы на ложках удзень ляжалі. Яно забаранялася, але не каралася. Хіба казалі: “Ай-я-яй, устаньце, так не паложана”.

А пасля нас ужо пачалася жэсць.

Дно знікла, бездань усё глыбейшая. Чорная дзірка беларускай рэчаіснасці ўсё больш засмоктвае ўсіх. Я думаю, што і ябацек гэты трагічны абсурд датычыць у той ці іншай ступені.

Ябацькі – гэта ж збольшага прыстасаванцы, калі сутнасна выкрываць гэтых людзей. Але ёсць і такія, як мой персанаж у фільме “Жыве Беларусь!”. Там хлопец-апазіцыянер у якасці пакарання трапляе ў войска. Сцэнар напісаны пры ўдзеле Франака Вячоркі, на матывы ягонай рэальнай службы. Дык я там граю стараслужашчага-сяржанта, які, з аднаго боку, бярэ ўдзел у здзеках з маладога, як бы цяпер сказалі, БЧБ-хлопца, а з другога боку, той сяржант і дапамагае. Такі вось чалавек, які не акрэсліўся ў жыцці.

Мне падаецца, што сярод ябацек хапае і такіх.

Падзеі 2020 года далі каласальны штуршок для творчасці. Толькі калі музыку ўзяць, трэба тыдзень слухаць навастворанае.

Мы з “РСП” таксама зрабілі некалькі песень на матывы падзеяў Рэвалюцыі.

Напрыклад, “Ашчушчэнія ня це”:

Прыкрываецца дурдом
Алюмiневым шчытом,
Патамушта на шчыце
Ашчушчэнiя ня це.

Там далей пра бабу Ліду, Лукашэнку ў верталёце і ШОС.
Альбо “Бег” – пра хлопца, які стварыў мэм “ганяць ува ўсю моц”.
У Кіеве я таксама напісаў дзве новыя песні пад уражаннем ад новай беларускай сітуацыі. Гэта ўжо не “Розавы закат”, а палітычная тэма.

Цікава, што і некаторыя нашыя песні, напісаныя дзесяць гадоў таму, – актуалачка. Гучаць нова і свяжо, набываюць новыя сэнсы. “Венесуэла”, напрыклад:

Па ОНТ і па БТ, па СТВ і “Ладзе”
Сказалі мне, што мір в дзярме,
А мы – у шакаладзе.
І с мысьлью той іду дамой,
Шагаю па бульвару.
Весь мір в дзярме, но похер мне,
Я веру в Чэ Гевару.

Хоць, здаецца, у дзяржаўнай тэлевізіі цяпер такі трэш, што нават на сарказм не натхніць.

Што да падзеяў другой паловы 2020-га, відаць, самы галоўных вынік – гэта дваравыя супольнасці, якія ўзніклі ў тэлеграмах і выліліся ў рэальнае жыццё. Жыццё навучыла мяне прынцыпу: не хочаш расчароўвацца – не зачароўвайся. Тым не менш тое, што адбылося ў 2020-м, усё недарэмнае. Падзеі зварухнулі людзей, яны пачалі думаць, дзеяць. Яны зразумелі, што гэта за ўлады. І на што яны здатныя.
Мы пабывалі з “РСП” па ўсім Мінску. Асаблівасць дваравых выступаў у тым, што няма бар’еру паміж выступоўцамі і гледачамі. Мы ўсе раптам робімся аднолькавымі. Кожны можа падысці. Дзеці бегаюць і заблытваюцца ў шнурах. І гэтыя ўсе пячэнькі, кава, гарбата. Потым доўгія размовы пасля выступу. І падзякі, і падтрымка. Вельмі, вельмі важны досвед.

Гэта ўсё атмасфераю падобнае да першых спектакляў Свабоднага тэатру. Сцэны няма. Нябачныя муры разбураюцца. Застаецца жывы кантакт натхнёных людзей.
Падтрымаць беларускіх дзеячаў культуры, якія зазналі рэпрэсіі, ды іх новыя праекты