Аўдыёпраект парталу TuzinFM, які складаецца з 12 казак Сяргея Вітушкі ў выкананні вядомых беларускіх асобаў. Прэм'ера адбылася ў 2012 годзе.

Прысвячаецца ўсім тым, хто верыць у свае сілы, незалежна ад узросту і абставінаў.

Дзінь-дзілінь: пара гуляць у казкі

З Сяргеем Вітушкам мы пазнаёміліся на пачатку 2006 году. Мы тады ладзілі канцэрт N.R.M. у Вільні ды актыўна знаёміліся з мясцовымі беларусамі. Сяргей падаўся вельмі адкрытым і шчырым чалавекам. А яшчэ ён уразіў тым, што зусім не збіраецца скарацца абставінам. Праз хваробу ён страціў зрок, але навучыўся пісаць усляпую, працягваў займацца журналістыкай ды пісаць жыццясцвярджальныя гісторыі. Дзіва, але энэргію ён мае невычэрпную, нечалавечую проста. Гісторыя Сяргея Вітушкі — гэта прыклад таго, як можна змяніць сітуацыю хаця бы вакол сябе
– Сяргей Будкін, прадусар праекту
Фота: John Kunstadter

Кніга Сяргея Вітушкі выйшла ў 2011 годзе ў аздабленні Міхала Анемпадыстава. Яна стала пераможцай у намінацыі «Дзіцячая літаратура» на Радыё Свабода.

Ідэя аўдыёпрацягу праекту належыць гісторыку Сяргею Харэўскаму. Так яе пачуў і сам герой, і тысячы іншых людзей па ўсім свеце.

Пара гуляць у казкі
Валачобнікі валачыліся,
Па каленачкі замачыліся,
А на сонейку абсушыліся.
Вясна-красна на ўвесь свет!
Ішлі праз сялечка,
Знайшлі яечка.
Яечка красна,
Сонейка ясна.
Вясна-красна на ўвесь свет!

Залатое яечка
Казкі
...І тады здарыўся другі цуд. Ціхенька спусціўся з неба анёлак і шапнуў ёй на вушка: «А ты не звонку шукай, а ў сабе».
Сказаў так і знік.
Вадзіца жывая-мёртвая
Гэты дзед-мароз вялікі чараўнік і работнік, робіць многа цудаў і ўсякай складанай работы. Трэба яму лядовыя масты масціць на рэках і азёрах, трэба снегавым покрывам усю зямлю ўсцілаць, трэба праветрываць усю краіну сцюдзёнымі вятрамі, каб людзі маглі дыхаць свежым паветрам.
Як дзед-мароз новае свята прыдумаў
Казка на Дзень горада
Цэлы дзень на тых млынах нашы волаты малолі збожжа, а там дзе мелюць збожжа, заўсёды не толькі мука, але і шмат пылу. І таму нашы млынары хадзілі трохі прыпыленыя. А насамрэч, былі яны не прыпыленыя, а чараўнікі.

А наш князь закінуў сеці і злавіў... Як вы думаеце, што? Залатую рыбку? Не. Русалку!
Вільнюсь
Казачка пра Цмока Базылішка
Цмок сядзеў на сваім пагорку разам з сябрам Чмялём. Яны хаця і выглядалі надта рознымі, але лічыліся найлепшымі сябрамі. Абодва любілі палётаць, пагойсаць высока ў небе.

Аднойчы нешта здарылася. На сонцы нешта здарылася, нейкае падвышэнне сонечнай актыўнасці. І заглянула сонца ў іхняе ваконца.
Казка пра Гімн
Казка пра Сцяг
І тады падняўся князь з зямлі. Белыя павязкі зняў з чала. Як штандар яны ў руках былі, як праменні зыркага святла. Кроў лягла чырвонай паласой, цераз палатна сляпучы снег. І схапіўся зноў за зброю вой, і чужак заснуў у кургане.
Казачка на вербную нядзельку
Усё з лесу было. А паколькі лес так многа значыў, прыдумалі мы для яго столькі назваў: і бор, і гай, і дуброва, а яшчэ пушча, чашча, ельнік, хвойнік, бярэзнік, альшэўнік. Во, якія даўней лясы былі!
Казачка на Дзень Святога Валянціна
Даўным-даўно жыў на свеце адзін князь. Зваўся Валянцін Першы і Непаўторны. Адным словам, казырны князь.
І вось аднойчы ў Менску на Купалле здарыўся такі цуд. Позна ўначы, калі ўвесь горад ужо спаў, каля помніка Янку Купалу зацвіла нарэшце папараць-кветка. Ад яе абудзіўся і вялікі паэт.
На Купалле
Казка пра герб
Спачатку ўсё ішло сваёй хадой. Мянялася ночка з зарой, людцы жылі сабе пажывалі, дабра нажывалі і нават не задумваліся, што так вечна не будзе, што знойдзецца зайздроснік на яе шчасце.

Казачка на вербную
нядзельку

Казка пра Герб
Казка пра Гімн
Казка пра Сцяг
Спачатку ўсё ішло сваёй хадой. Мянялася ночка з зарой, людцы жылі сабе пажывалі, дабра нажывалі і нават не задумваліся, што так вечна не будзе, што знойдзецца зайздроснік на яе шчасце.

Аднойчы нешта здарылася. На сонцы нешта здарылася, нейкае падвышэнне сонечнай актыўнасці. І заглянула сонца ў іхняе ваконца.
І тады падняўся князь з зямлі. Белыя павязкі зняў з чала. Як штандар яны ў руках былі, як праменні зыркага святла. Кроў лягла чырвонай паласой, цераз палатна сляпучы снег. І схапіўся зноў за зброю вой, і чужак заснуў у кургане.
Паслухаць на:
Казачнікі
Паўдзельнічалі ў запісе вядомыя музыкі, паэты і пісьменьнікі, акторы, артысты і нават дыплямат.
Алег Хаменка
Залатое яечка
Ганна Хітрык
Вадзіца жывая-мёртвая
Лявон Вольскі
Як дзед-мароз новае сьвята прыдумаў
Адам Глёбус
Казка на Дзень гораду
Зьміцер Вайцюшкевіч
Казачка на вербную нядзельку
Тамара Лісіцкая
Казачка на Дзень Сьвятога Валянціна
Андрэй Хадановіч
Вільнюсь
Алесь Камоцкі
Казачка пра Цмока Базылішка
Стэфан Эрыксан
На Купальле
Уладзімер Арлоў
Казка пра Герб
Зінаіда Бандарэнка
Казка пра Гімн
Сяргей Сокалаў-Воюш
Казка пра Сьцяг
Ёсць такі герой беларускага падання, што нібы волат збіраў вакол сябе віры людзей у Менску, вёў да зорнай будучыні і раскрываў таямніцы спракавечнага, яго бачылі на Дзвіне і на Нёмане, у палях і ў лясах, а пасля пасяліўся ў месце, што князь Гедымін збудаваў, і адтуль, з гары над Вяллёю сочыць за ўсім чыста, што ў Беларусі дзеіцца. І калі што ня так, то адгукнецца. І чуюць яго былыя паплечнікі, верныя сябры ды іх дзятва… У Менску і ў Вільні дагэтуль людзі баяць легенды пра таго героя. А завуць яго Вітушка… Цяпер ён, адклаўшы ў бок свае харугвы і зіхаткі меч, піша казкі. Пэўна, ён ходзіць вечарамі ў свой чароўны сад ды сядае за стол пад казачным дрэвам, што цудоўным чынам красуе ўвесь год, і адначасна дае свае залатыя плады, што падаюць з вясёлым звонам проста на ягоны стол… Дзінь-дзілінь! І тут здзяйсняецца цуд: легендарны герой Вітушка атрымлівае ўмельства чуць усё чыста, што робіцца ў нашым свеце ад Полацку да Пінску, распавядаць пра складаныя рэчы простымі словамі, пісаць пра балючае з годнасцю, а пра тужлівае — летуценна… Так нараджаюцца Вітушкавы казкі.

– Сяргей Харэўскі, мастацтвазнаўца, ініцыятар праекта

Прэзентацыя
Прэзентацыя праекта адбылася 19 лютага 2012 года у менскай кнігарні «Логвінаў»
Біяграфія Сяржука Вітушкі
Сяржук Вітушка нарадзіўся ў мястэчку з светлаю назваю Чысць, што на Маладэчаншчыне, юначыя гады правёў у Менску, дзе стаў лідарам беларускага нацыянальнага руху моладзі прыканцы 1980-х гадоў, ачоліў клуб «Талака». Яркая харызма і чалавечая абаяльнасьць зрабілі яго асобу надзвычай папулярнай і аўтарытэтнай. Вітушка быў каардынатарам Канфэдэрацыі беларускіх суполак, што ўтваралі тады нацыянальна-дэмакратычны рух у Беларусі.
Ён займаўся каардынацыяй і арганізацыяй моладзевага руху, кіраваў правядзеньнем шматлікіх акцыяў, у прыватнасьці — мітынгам на Верхнім горадзе ў Менску зімой 1987 году супраць будаўніцтва мэтрапалітэну пад гістарычным цэнтрам гораду, Вольным Соймам беларускіх суполак зімою 1988-га, экалягічных маршаў па Прыпяці і Дзьвіне.

Як кіраўнік клюбу «Талака», рэгулярна ладзіў масавыя мерапрыемствы, найперш — фальклёрныя моладзевыя сьвяты (Купальле, Каляды, Гуканьне Вясны), талокі на Траецкім прадмесьці, Верхнім горадзе ў Менску. Уваходзіў у ініцыятыўную групу Аргкамітэту БНФ, браў удзел у Першым зьездзе БНФ у Вільні. Да таго ж Сяргей Вітушка быў акторам самадзейнага тэатру «Золак», дзе выдатна выканаў сваю найбольш значную ролю — Васіля Вецера ў спэктаклі «Маці ўрагану» паводле п'есы Уладзіміра Караткевіча.

Сяргей Вітушка таксама адзін з самых яркіх публіцыстаў-палемістаў свайго часу. Ён аўтар шматлікіх публікацыяў па праблемах нашай нацыянальнай ідэнтычнасьці, развіцьця нацыянальнага моладзевага руху, аховы помнікаў гісторыі і культуры. За сваю беларушчыну, нацыянальную і асветную дзейнасьць шматкроць пераследваўся, тэндэнцыйна крытыкаваўся ў антыбеларускім і камуністычным друку. Пасля пераезду ў Вільню ён стаў таксама выбітным лідэрам беларускага жыцьця, грамадзкім і культурным дзеячом, рэдактарам беларускіх пэрыёдыкаў, настаўнікам у беларускай школе імя Францішка Скарыны. Там ён стварыў сям'ю і стаў бацькам дачкі Паўлінкі, для якой і ствараў свае першыя казкі.
Фота: Радыё Свабода
Біяграфія Сяржука Вітушкі
Мне пашчасціла быць знаёмым з Сяргеем Вітушкам з другой паловы 80-х гадоў, калі наладзіліся кантакты паміж беларускімі студэнтамі ў Польшчы і студэнцкім асяродзьдзем «Талакі». Столькі веры, надзеі і любові да роднага, беларускага ў адным чалавеку сустракаецца зрэдку. Мабыць таму адно з вечных, беларускіх летуценняў пра Вільню, ён вырашыў зрабіць рэальнасцю. Гэты дыск — яшчэ адзін доказ таго, што словам і марам з маладосці можна быць верным усё жыццё.
– Яўген Вапа, прэзідэнт Беларускага Радыё Рацыя, партнёра праекту

У праекце задзейнічаны
Аўтар прадмовы і паслямоўя — Сяргей Харэўскі

Аўтар усіх казак — Сяргей Вітушка, акром «Казкі пра Сьцяг» (С. Сокалаў-Воюш)

Аўтар малюнкаў — Міхал Анемпадыстаў

Голас дзіцёнка — Яніна Будкіна

Запіс — студыя «Осмос»

Музычная аздоба, мантаж, майстарынг — Андрэй Назараў

Дызайн — Анатоль Лазар, студыя Adliga

Ідэя — Сяргей Харэўскі, Сяргей Будкін

Каардынатар выдання — Сяргей Будкін
Пра праект пісалі
Пра праект пісалі