Ганна
Комар
« Трыпутнік на раны нацыі »
Тэкст: АД
Фота: Ксенія Свірыд, Віялета Саўчыц

Ганна Комар

«Трыпутнік на раны нацыі»
Тэкст: АД
Фота: Ксенія Свірыд, Віялета Саўчыц
Ганна Комар – аўтарка пачуццёвых вершаў і перакладчыца Букоўскага – у 2020 годзе сталася сапраўднаю паэткаю пратэстаў. У жнівеньскія дні яна была ў віры падзеяў, бо там бачыла шчырыя чалавечыя эмоцыі ды надзею на тое, што любоў і дабро перамогуць. Падчас адной з акцыяў жанчын абкружылі сілавікі. Ганну затрымалі, яна апынулася на Акрэсціна, а потым у Жодзіне. Але нават турэмны досвед стаўся для паэткі ў нечым натхняльным. Усё, што адбывалася з ёю і з краінай у гэтыя дні, яна спрабуе ператварыць у літаратуру.
Ганна Комар – аўтарка пачуццёвых вершаў і перакладчыца Букоўскага – у 2020 годзе сталася сапраўднаю паэткаю пратэстаў. У жнівеньскія дні яна была ў віры падзеяў, бо там бачыла шчырыя чалавечыя эмоцыі ды надзею на тое, што любоў і дабро перамогуць. Падчас адной з акцыяў жанчын абкружылі сілавікі. Ганну затрымалі, яна апынулася на Акрэсціна, а потым у Жодзіне. Але нават турэмны досвед стаўся для паэткі ў нечым натхняльным. Усё, што адбывалася з ёю і з краінай у гэтыя дні, яна спрабуе ператварыць у літаратуру.
Любімую не аддаюць, яна сама сыходзіць
– Маё дзяцінства і юнацтва прайшлі ў Баранавічах, яны былі досыць самотныя. Доўгі час я адчувала сябе аўтсайдарам і дакладна не такой, як усе. Мне заўжды было некамфортна ў кампаніях аднагодкаў, мне не было чаго ім расказаць, іхныя размовы былі незразумелыя. Таму я бавіла час удома, чытаючы кніжкі. Кнігі былі маімі сябрамі. І дзякуючы кнігам я пазнавала сябе і свет, развівала фантазію. Я магла ўяўляць больш, чым бачыла ў рэальным свеце, бо ён быў настолькі вузкі, як цёмная кладоўка. Таму мая паэзія адразу нараджалася знутры, з сямейнага досведу. Не самага станоўчага.

Усё дзяцінства я жыла ў сітуацыі хатняга гвалту, які ўчыняў мой бацька да маці і да нас з сястрой. У такіх абставінах я жыла 18 гадоў, і гэта было жудасна. Сястра з’ехала, калі мне было 13, і апошнія 4 гады я жыла разам з бацькамі ў аднапакаёвай кватэры, дзе немагчыма было схавацца, немагчыма сысці. Мне было вельмі дрэнна, цяжка, балюча, я адчувала, што так не павінна быць, але не магла цалкам асэнсаваць гэтага. Так і жывеш: марыш, што будзе па-іншаму, але не адчуваеш, што можаш нешта змяніць. Мама заўжды казала, што не магла сысці ад бацькі, бо былі мы, двое дзяцей. Яна не здолела б выхоўваць нас адна. І вось расцеш у такім стане безвыходнасці ды бездапаможнасці, а потым у пэўны момант разумееш, што можаш што заўгодна, і кажаш бацькам: самі спраўляйцеся, я пайшла жыць сваім цудоўным, яскравым і вольным жыццём.
Мне здаецца, гэта пра ўсіх нас. Мы доўга жылі ў сітуацыі вывучанай бездапаможнасці – калектыўнай ды індывідуальнай. Пасля выбараў, гаворачы пра беларускія падзеі, людзі ўсё часцей сталі ўжываць метафару аб'юзу. “Любімую не аддаюць, яна сама сыходзіць” – памятаю такі плакат на маршы. Думаю, галоўнае, чаму я навучылася ўлетку і ўвосень 2020 года, – даваць адпор у розных сітуацыях, калі несправядліва крыўдзяць. Калі мужчына не цэніць, калі прадавачка хаміць у краме. Здаецца, я навучылася стаяць за сябе.
Мне здаецца, гэта пра ўсіх нас. Мы доўга жылі ў сітуацыі вывучанай бездапаможнасці – калектыўнай ды індывідуальнай. Пасля выбараў, гаворачы пра беларускія падзеі, людзі ўсё часцей сталі ўжываць метафару аб'юзу. “Любімую не аддаюць, яна сама сыходзіць” – памятаю такі плакат на маршы. Думаю, галоўнае, чаму я навучылася ўлетку і ўвосень 2020 года, – даваць адпор у розных сітуацыях, калі несправядліва крыўдзяць. Калі мужчына не цэніць, калі прадавачка хаміць у краме. Здаецца, я навучылася стаяць за сябе.
Канец абыякавасці
Канец абыякавасці
Да 2020 года я была збольшага апалітычным чалавекам: у юнацтве не было асяродку, з якога я магла штосьці даведвацца. У 2010-м я галасавала на выбарах за альтэрнатыўнага кандыдата і наіўна верыла, што выбарамі ўсё вырашыцца. Пасля 19 снежня вазіла з аднагрупніцаю перадачы дзяўчатам на соднях: хацелася дапамагаць, але я адчувала сябе сляпым кацянём. Я тады пасварылася з вельмі блізкаю сяброўкай. У сеціве былі жахлівыя кадры гвалту з боку сілавікоў, якія валілі на снег і збівалі цяжарную жанчыну. І ў размове з сяброўкай я даведалася, што ўвесь іхны пакой (мы жылі ў студэнцкім інтэрнаце) падтрымлівае Лукашэнку. На мае довады пра збіццё цяжарнай жанчыны сяброўка адказала: “И правильно, п**дить таких надо”. Пасля гэтага мы некалькі месяцаў не размаўлялі.

Потым былі рэдкія выбліскі, адзін з іх у 2011-м. Мне быў 21 год, памятаю, я парывалася трапіць на маўклівыя пратэсты. І мая суседка нават забрала ключы, каб я не магла выйсці з кватэры. Але збольшага гэта былі рамантызаваныя ўяўленні.

У 2020-м я спачатку скептычна паставілася да ўсіх кандыдатаў: хто гэтыя людзі? Памятаю, сказала сяброўцы: “Я не ведаю, каму давяраць”. А яна мне сказала: “Затое мы дакладна ведаем, каму не давяраць”. Тады я стала цікавіцца, глядзець выступы патэнцыйных кандыдатаў ды адчула, што адбываецца штосьці важнае, і мне гэта блізка.
Але канчаткова мая абыякавасць скончылася ў канцы траўня, калі я прыйшла на Камароўку паставіць подпіс і ўбачыла чаргу на некалькі кіламетраў. І раптам адчула ўвесь гэты вайб. Колькі там было жыцця, божа мой!

Гэта змяніла маё ўяўленне пра людзей. Раней, калі я год жыла ў Ірландыі і потым вярнулася ў Беларусь, адчувала, што гэта проста чорная дзірка. Яна проста паглынае тваю энергію. Ты як быццам штосьці робіш: нейкія фестывалі, выступы, актывізм, і ўсё адно быццам нічога не адбываецца. А тут я проста адчула: усё адбылося. Гэта быў вельмі круты момант, я б хацела ў яго вярнуцца.

Пасля гэтага я не магла заставацца ўбаку: хадзіла на акцыі, стаяла ў ланцугах, валанцёрыла ў судах. Мне стала цікава быць не апалітычнаю. Там сапраўды адчувалася вельмі шмат шчырасці, сапраўдных чалавечых эмоцыяў. І мне хацелася быць у гэтым віры.

Я хадзіла на розныя акцыі, але менавіта жаночы рух для мяне вельмі важны. Я навучылася ад жанчын са стану пасіўнай эмпатыі, калі ты проста заміраеш, пераходзіць у актыўную. Памятаю акцыю каля Чырвонага касцёлу, калі на нас вываліліся каршуны. І жанчыны раптам усіх зарганізавалі, сталі ружай у некалькі пластоў, я была ў захапленні, мы стаялі і спявалі. Ад іх зыходзіла такая ўпэўненасць!

У маёй сям'і мама заўжды была ахвяраю, хоць характар у яе вельмі моцны. А тут баявыя жанчыны! Я думала, што таксама гэтак хачу. Што яны прыклад, на які варта кіравацца.
Паэзія пратэстаў
Паэзія пратэстаў
Паэзія, якая нараджалася падчас пратэстаў, была паэзія траўмы. Калі згадваю, слёзы падступаюць да вачэй. Гэта была паэзія такога глыбіннага болю, як быццам ты ціха выеш, бо не можаш выказаць і не можаш маўчаць. Вершаў наагул пісалася няшмат, і, я лічу, гэта нармальна.

Але была такая паэтычная серыя, калі мы з фатографкай узялі шэсць ключавых пунктаў першых дзён пратэстаў і мэтанакіравана на іх з'ездзілі. Я была ў белай сукенцы, яе мне падарыў мой сябар, якога скралі, збівалі і катавалі 11 жніўня. Гэта была шлюбная сукенка ягонай бабулі, што, мне здаецца, вельмі сімвалічна.

Не ўва ўсіх гэтых месцах я была падчас падзеяў. Таму, напрыклад, каб напісаць пра тое, што адбывалася на стэле 9 жніўня, мне трэба было паглядзець двухгадзіннае відэа адтуль. Гэта быў троху гвалт з сябе, але так было трэба. Тыя вершы і адчуваюцца па-іншаму, яны больш тэхнічныя, чым жывыя, але ў іх такая мэта.
Верш “Целам сваім” прыйшоў натуральна, як любяць паэты. Я стаяла на “Пушкінскай”, першыя дні пратэстаў. Мы трымалі ў руках плакаты, на якіх былі страшныя выявы гвалту. Вялізныя плакаты: каб трымаць іх, трэба было расцягнуць рукі на ўсю шырыню. Я тады хадзіла на пратэсты, як на працу, некалькі разоў на дзень. Стаю з гэтым плакатам і разумею, што я ўжо стамілася. Але гэта мой абавязак.

Я проста адчула сябе слупам, да якога прымацаваны плакат. Я заплюшчыла вочы, і пачалі нараджацца гэтыя радкі. Першыя нарадзіліся самі. Астатнія я дапісала ўжо свядома. І аказалася, што гэты верш адгукаецца шмат каму. Апошнія радкі: “Хачу вярнуць сабе голас і цела. Можа быць, я ніколі так моцна гэтага не хацела”. У той момант я ўсвядоміла, што ў мяне крадуць маю волю, маё жыццё, маю свабоду на самавыяўленне. І што я больш не гатовая з гэтым мірыцца. Ніколі раней я не ўсведамляла гэтага так востра.
Адчуванне прарванай дамбы
Адчуванне прарванай дамбы
Ганну затрымалі 8 верасня. У той дзень стала вядома, што Марыя Калеснікава парвала на мяжы свой пашпарт, калі яе спрабавалі вывезці з краіны. Ганне прысудзілі 9 дзён арышту, якія яна адбывала на Акрэсціна, а потым у Жодзіне.

– Чым мне запомніцца маё затрыманне? Ува мне было столькі абурэння! Я адчувала такую ўпартасць унутры, я была як бык. І я здолела выказаць гэтае абурэнне ў твар тым людзям. Некалькі гадоў у мяне была дэпрэсія і постдэпрэсія. Гэта азначае, што ў цябе зачынена ўнутры, большасць часу ты стрымліваеш свае эмоцыі. А тут мяне прарвала, і прыйшло адчуванне прарванай дамбы, калі ты нічога не фільтруеш. Я проста стаяла і крычала.

У гэтым было штосьці вельмі кайфовае, унутраная свабода. Было відавочна, што я іх не перамагу. Я не думаю, што яны наагул успрымалі мяне ўсур'ёз. Адзін з іх, які больш за ўсіх людзей затрымаў, падышоў і проста забраў мяне пад локцік.
Турма – гэта не той досвед, які выклікаў жаданне пісаць. Калі я туды трапіла, у мяне была цікаўнасць. Я чула такое і ад іншых людзей. Гэта як глядзець на жорсткасць: страшна, але ты ўсё адно глядзіш. Бо я пісьменніца, мне трэба было ўбачыць гэта знутры. Недастаткова было чуць чужых расповедаў. У мяне быў вельмі лайтовы досвед у параўнанні з тым, што было далей. Але мне яго хопіць, больш не хачу.

Калі я была ў турме, то праз сілу ўгаворвала сябе запісваць усё, што там бачыла. Трэба зрабіць з гэтага літаратуру, думала я. Але мне не хацелася запісваць, мне хацелася проста ляжаць пластом.

Турма – гэта не той досвед, які выклікаў жаданне пісаць. Калі я туды трапіла, у мяне была цікаўнасць. Я чула такое і ад іншых людзей. Гэта як глядзець на жорсткасць: страшна, але ты ўсё адно глядзіш. Бо я пісьменніца, мне трэба было ўбачыць гэта знутры. Недастаткова было чуць чужых расповедаў. У мяне быў вельмі лайтовы досвед у параўнанні з тым, што было далей. Але мне яго хопіць, больш не хачу.

Калі я была ў турме, то праз сілу ўгаворвала сябе запісваць усё, што там бачыла. Трэба зрабіць з гэтага літаратуру, думала я. Але мне не хацелася запісваць, мне хацелася проста ляжаць пластом.
Увесь час там у мяне быў стан на мяжы з дэпрэсіяй. Цяжка было асабліва раніцой у першыя імгненні. Калі прачынаешся і разумееш, што ты ў турме і нічога не можаш змяніць. Але я не магла даць слабіны. Бо побач былі іншыя дзяўчаты, і я ведала, што мой настрой уплывае на іхны. Гэтая калектыўная адказнасць не давала раскіснуць.

Пасля вызвалення я ўсё-такі зрабіла нататкі і адклала на паўгода. А калі прысудзілі тэрмін журналісткам Дар'і Чульцовай і Кацярыне Андрэевай, я зразумела, што не маю права маўчаць. Людзі сядзяць у турме за права гаварыць. А я на волі. Значыць, мушу гаварыць. Калі перачытала нататкі, мне стала ясна, што я не змагу напісаць з іх кнігі і нават апавядання. Я акурат тады слухала “У вайны не жаночае аблічча” Святланы Алексіевіч і падумала, што буду браць інтэрв'ю. Гісторыя будзе аб'ёмная: мае нататкі з турмы, расповеды людзей, якія былі са мною падчас затрымання і ў камеры, людзей, якія былі на волі ў гэты час і пра мяне клапаціліся. Гэтыя галасы вельмі важныя, мне здаецца, яны важнейшыя за мой голас. Мне падаецца, мой тэкст там самы слабы. Магчыма, таму, што я параўноўваю сябе з іншымі, хто прайшоў праз больш жорсткі досвед, у мяне ж ён быў лайтовы, мне нават сорамна казаць пра тое, што мне было балюча і цяжка.

Думаю, трэба адлегласць – часавая і прасторавая. І я вельмі спадзяюся, што, калі паеду вучыцца, разарву гэтыя абцугі ды здолею нарэшце зрабіць класны тэкст.

Кніга будзе называцца выразам, які мы вельмі часта паўтаралі за кратамі, бо гэта тое, чым жывеш там: “Калі я выйду на волю”.
Мова як ключ да падсвядомасці
Мова як ключ да падсвядомасці
У аўтазаку, у РАУСе, на Акрэсціна я з усімі размаўляла па-беларуску. У Жодзіне, штопраўда, градус напружання настолькі вырас, што ў мяне проста не было сілаў. І я з персаналам турмы перайшла на расійскую. Але потым шкадавала, бо там працавалі хлопчыкі вясковыя. Можа, ім бы нават адгукнулася мова.

Увогуле стараюся размаўляць па-беларуску заўжды, хаця доўгі час мой свет быў расійскамоўны. У пачатковай школе ў мяне была файная настаўніца. Яна была прыгожая, а дзеці любяць прыгожых. І вельмі ветлівая, пяшчотная, далікатная. Думаю, беларуская мова стала асацыявацца ў мяне з ёй. У старэйшых класах я спрабавала перайсці на беларускую, але сяброўкі мяне залажалі. А потым я трапіла ў Беларускі калегіум, і гэта быў цалкам беларускамоўны асяродак. Спачатку мы размаўлялі толькі на занятках. Потым выносілі беларускую мову на вуліцу, размаўляючы па дарозе да метро. І паступова яна пашырылася на ўсё маё жыццё.
Мая дэбютная кніга “Страх вышыні” выйшла ў канцы 2017-га. Там былі вершы за тры гады, акурат пачынаючы з таго моманту, калі я перайшла ў сваёй творчасці на беларускую. І гэта ўжо была іншая я, не тая, якая пісала па-расійску. Як быццам падабраўся ключ, адкрыўся іншы пласт падсвядомасці, уключылася генетычная памяць.

Назву кнігі мы прыдумалі з Валянцінам Акудовічам, які быў маім рэдактарам. Калі праз гады я стала з тэрапеўткаю раскручваць, што азначае назва, выявіліся некалькі сэнсаў. Загалоўны верш быў пра самагубства сябра, які выкінуўся з вакна. Але страх вышыні – гэта таксама і страх поспеху, страх усвядоміць сваю каштоўнасць.
Вершы-даследаванні і тыя, што падаюць з неба
Вершы-даследаванні і тыя, што падаюць з неба
Да пэўнага моманту паэзія нараджалася ў мяне толькі з траўмы, я выпісвала балючае. Потым я пайшла на псіхатэрапію і стала выказваць сваё балючае псіхатэрапеўтцы, гэты інструмент аказаўся для мяне вельмі эфектыўны. І вершы сталі пісацца па-іншаму, яны больш не падаюць з неба. Паэзія сталася працаю, даследаваннем, калі бярэш важную тэму, вывучаеш яе, размаўляеш з людзьмі і мэтанакіравана ствараеш.

Цяпер я працую над цыклам паэтычных калажаў пра досвед ад'езду з Беларусі. Я маю шапку пытанняў, на якія я прашу адказаць. Пасля я вылучаю з гэтых гісторыяў словы, выразы, якія мяне чапляюць, і складаю іх у верш. Вядома ж, асноўная эмоцыя – у эміграцыі ўсім цяжка, прынамсі іншых гісторыяў я не чула. Людзі адчуваюць сябе там у бяспецы, але тое, што адбываецца ў Беларусі, усё адно не адпускае. Шмат хто хоча вярнуцца.

Для сябе я вырашыла, што з'еду ў двух выпадках: калі мне будзе пагражаць турма або на вучобу. Мінулаю вясной я запланавала падавацца на брытанскую стыпендыю Chivening, а сёлета яе атрымала. Таму хутка я з’еду на год. Але я радая, што мне не давялося рабіць гэта вымушана.
Жанчыны-малайчыны
Жанчыны-малайчыны
Я лічу сябе феміністкай і ішла да гэтага досыць доўга. Я займалася актывізмам, нефармальнай адукацыяй, таму кола маіх кантактаў было досыць прасунутае. Мой партнёр быў прафеміністам, і я шмат ад яго даведалася нават на прыкладзе таго, як ён ставіўся да мяне: я зразумела, што такое роўнасць у стасунках. Але я таксама прайшла тую стадыю, калі думала, што феміністкі – гэта не задаволеныя жыццём жанчыны, якія ненавідзяць мужчынаў. Цяпер я разумею, што фемінізм – гэта пра роўнасць для ўсіх. Мне хочацца, каб і мужчыны, і жанчыны адчувалі сябе вольнымі быць тымі, кім яны хочуць, і не падганялі сябе пад рамкі грамадства, гэтай тупой машыны, якая перамоле ў муку індывідуальнасць. Крыўдна, што шмат хто з моцных жанчын, якія бралі ўдзел у пратэстах, з варожасцю ставяцца да фемінізму. Нядаўна я ўлезла ў спрэчку наконт фемінітываў: як правільна – “прэзідэнт” ці “прэзідэнтка”. Але я разумею, што гэта пытанне адукацыі ды часу, усё ў нас наперадзе.
Трыпутнік для нацыі
Трыпутнік для нацыі
Першы пратэставы верш я напісала яшчэ ў ліпені 2020 года. Тады я прачытала ў навінах, што рыхтуюцца вадамёты, і добра ўсведамляла, што яны будуць выкарыстаныя супраць нас. Я напісала верш, дзе былі радкі: “Праколаты выратавальны лета круг, але і вадамётаў праколатыя колы”.
Як быццам я ўжо тады прадчувала, што мы не пераможам гэтым летам, але гэта не назаўжды. Хочацца верыць, што гэта прароцтва, усё-такі паэты і паэткі ловяць сваімі антэнамі таемныя хвалі.

Неўзабаве ў мяне выйдзе новая кніга, якая будзе называецца “Трыпутнік”. У яе ўвойдуць вершы за апошнія чатыры гады, у тым ліку і пратэставыя. Вельмі люблю вобраз трыпутніку з дзяцінства, калі яго прыкладалі да ранкі. Што такое верш? Ты прызнаешся ў чымсьці вельмі балючым ці важным для сябе і тым самым быццам раскрываеш гэтую рану, каб можна было яе залекаваць, загаіць. Я вельмі хацела б, каб мая літаратура загойвала раны, мела тэрапеўтычны эфект. Цяпер трыпутнік патрэбны ўсёй нацыі.
Як быццам я ўжо тады прадчувала, што мы не пераможам гэтым летам, але гэта не назаўжды. Хочацца верыць, што гэта прароцтва, усё-такі паэты і паэткі ловяць сваімі антэнамі таемныя хвалі.

Неўзабаве ў мяне выйдзе новая кніга, якая будзе называецца “Трыпутнік”. У яе ўвойдуць вершы за апошнія чатыры гады, у тым ліку і пратэставыя. Вельмі люблю вобраз трыпутніку з дзяцінства, калі яго прыкладалі да ранкі. Што такое верш? Ты прызнаешся ў чымсьці вельмі балючым ці важным для сябе і тым самым быццам раскрываеш гэтую рану, каб можна было яе залекаваць, загаіць. Я вельмі хацела б, каб мая літаратура загойвала раны, мела тэрапеўтычны эфект. Цяпер трыпутнік патрэбны ўсёй нацыі.
Калі ў нас пачаліся пратэсты, рэдактарка маіх англійскіх перакладаў, амерыканская паэтка Мэры Колар запытала: “Эні, як ты збіраешся лекаваць раны свайго народу? Ты пісьменніца, табе давядзецца гэта рабіць”. І я сапраўды бачу, як я ад асабістага досведу перайшла на досвед краіны, як гэта пераплялося ўва мне.

Я больш не мару, марыць я завязала. Я мела вельмі шмат ілюзіяў. Я як з Месяца звалілася! Я любіла ўяўляць, як раптам настане перамога і мы ўсе выйдзем на вуліцы сярод ночы ды пачнем танчыць. Цяпер у мяне ёсць разуменне, што гэта не будзе выбухам. Змены адбудуцца натуральна, дзякуючы таму, што мы будзем нешта рабіць штодня. Будзем ісці да мэты і, магчыма, у канцы шляху, будзем ужо знямоглыя. Як кажуць: калі ты не можаш ісці ў кірунку да мары, хаця б ляжы ў гэтым кірунку. Я думаю, нам трэба паўзці ў гэтым кірунку. Мне здаецца, мы ўжо падпаўзаем. Я абсалютна ўпэўненая, што гэтага не можа не адбыцца.
Падтрымаць беларускіх дзеячаў культуры, якія зазналі рэпрэсіі, ды іх новыя праекты
Галоўная старонка
Да галоўнай
Наступны матэрыял
Да наступнага матэрыялу