« Калі б не брала ўдзелу ў пратэстах, ніколі б сабе не даравала »
Златкоўская
Ганна

Ганна Златкоўская

«Калі б не брала ўдзелу ў пратэстах, ніколі б сабе не даравала»
Ганна Златкоўская – пісьменніца, журналістка, калумністка. Аўтарка дзвюх кніг прозы: “Страшно жить, мама” і “Охота на бабочек”. Ейныя калонкі на Kyky.org часта выклікалі бурлівыя спрэчкі ў сацыяльных сетках, за адзін з артыкулаў Белтэлерадыёкампанія калісьці збіралася падаваць на Ганну ў суд. Гутарым з папулярнай аўтаркаю пра тое, якою была Беларусь да 2020-га, пра ўдзел у пратэстах, эйфарыю і цяжкасці жыцця ў вымушанай эміграцыі.

Дзве краіны ў адной
– На маю думку, Беларусь да 2020 года была вельмі розная. Калі даводзілася сутыкацца з дзяржаўнымі органамі, я заўжды адчувала пэўную абмежаванасць, напружанасць. Творчаму чалавеку заўжды даводзілася пераадольваць бар’еры і даказваць: я існую, існую недарма.

З аднаго боку – вар’яцкая дзяржаўная машына, якая хоча цябе нармалізаваць, зрабіць сваёй часткай, а з другога – людзі, якія існуюць насуперак. Яны любяць сваю краіну і робяць усё, каб у ёй было крута жыць. Дзве краіны ў адной. Але да 2020-га ўсе гэтыя намаганні творчых людзей упіраліся ў сцяну. Мы адчувалі дах, які, здавалася, немажліва прабіць. Але стараліся яго не заўважаць і рабіць тое, што мажліва.
У свой час у мяне быў досвед працы на дзяржаву: калісьці я сем гадоў адпрацавала ў Белтэлерадыёкампаніі. Сышла, калі мне стала вельмі цяжка дыхаць у гэтым наваколлі. Там было шмат добрых людзей, але агульная атмасфера…

Я зразумела, што ў краіне нешта пачало змяняцца, калі людзі сталі масава дапамагаць адно аднаму ўвесну 2020-га, з прыходам пандэміі. Адчувалася, што грамадства кансалідуецца, раней такога не было, адчувалася, што гэты год, гэтыя выбары стануць асаблівымі. Раней я ніколі не брала ўдзелу ў пратэстах – мне было страшна. Але ў 2020 годзе змагла пераадолець свой страх.

Мы хаваліся ад АМАПу, а побач збівалі людзей
Упершыню мы пайшлі на ланцуг салідарнасці, калі затрымалі Віктара ды Эдуарда Бабарыкаў. Я была з сынам, вельмі хацелася паспець на акцыю – казаць, нешта рабіць. І мяне здзіўляла: як так, чаму ўсе не там, чаму людзі павольна п’юць каву, замест таго каб ратаваць чалавека, які трапіў у Амерыканку?

Памятаю, побач была цяжарная дзяўчына. Наперадзе – кардон. Мужчыны, якія ішлі за намі, сказалі: “Сыходзім…” І мы ідзем проста скрозь гэтыя шэрагі хлопчыкаў у форме, і Марк [сын] пытае: “Чаму ўсе баяцца? Што адбываецца?” І я яму распавядаю. Хтосьці побач засмяяўся: “Як вы трапна ўсё дзіцяці растлумачылі!”

У нейкі момант з’яўляецца АМАП, пачынаюць збіваць людзей. Гэта было вельмі страшна, сын перапужаўся, быў увесь белы. Я адвяла яго дадому, але гэты момант, калі мы хаваліся ад АМАПу, а побач збівалі людзей, запомніўся мне вельмі моцна і яскрава.
Толькі б дабрацца дадому
Цудоўна памятаю дзень выбараў. Мы з мужам прагаласавалі, на ўчастку было вельмі шмат людзей, а пасля я была запрошаная на дзень народзінаў сяброўкі. Святкаванне праходзіла ў летняй кавярні. Я падумала: як жа мы будзем святкаваць? Гістарычныя падзеі адбываюцца, а мы святкуем. Тады здавалася, што мы хуценька пераможам – і будзем святкаваць яшчэ і гэта. Якая наіўнасць… Сяброўка сказала: “Мы яшчэ паспеем ува ўсім паўдзельнічаць”.

Нягледзячы на святкаванне, усе размовы вяліся толькі пра палітыку.
Мы бачылі, як вялікая плынь людзей пачала збірацца ў горадзе. Усе радаваліся, усе разумелі, што сёння дзень выбараў, мусіць адбыцца нешта важнае. Напружанне нарастала. Людзі ішлі абараняць свае галасы. Мы падумалі: адсвяткуем і далучымся.

Пасля пачулі выбухі гранатаў, пабачылі, як бягуць пратэстоўцы. Падумалі, што зараз сюды прыйдуць сілавікі. Нейкія дзяўчат папрасіліся да нас за стол – нібыта мы разам, у адной кампаніі. Потым даведаліся, што ў цэнтры – жорсткі разгон, літаральна ідуць баі. А нам трэба неяк дадому дабрацца! У раён, цалкам акружаны сілавікамі!

Уратавала, напэўна, мая бязмежная дзёрзкасць. Я проста падыходзіла да кардонаў і, звяртаючыся да камандзіраў, казала: “Мне. Трэба. Дадому”. Не ўсе хацелі прапускаць, адзін сказаў: “Разварочвайцеся, вас там заб’юць”. Страшна было бачыць, што ўсе аркі запоўненыя амапаўцамі. Яны былі як цені з мульціку Міядзакі. У галаве білася адна думка: толькі б дабрацца дадому. Сустрэлі параненага хлопца, які распавёў, што шмат параненых, людзі ў атачэнні. Калі мы зранку 10-га даведаліся пра ўзровень гвалту, у нас з мужам не было словаў.

Пасля, робячы інтэрв’ю з пацярпелымі, я зразумела, якая гэта была небяспека. Людзей літаральна збівалі і забівалі. І мы маглі аказацца сярод іх. Нам вельмі пашчасціла ацалець.
Я зразумела, што гатовая ісці да канца
12 жніўня я выйшла ў жаночы ланцуг салідарнасці. Калі не выйшла б, ніколі б сабе не даравала. Хаця было вельмі страшна, шчыра. Пасля падзеяў мінулых дзён… Самае моцнае ўражанне таго дня – пажылы мужчына, які расплакаўся, пабачыўшы нас. І сказаў: “Дзякую вам, дзяўчаты!” Я расплакалася разам з ім. Пабачыўшы ягоныя слёзы, я зразумела, што гатовая ісці да канца. За пажылых людзей, у якіх скралі жыццё.

12 жніўня – знакавы, адзін з самых яскравых дзён. Дзень надзеі.

Пасля пачаліся нядзельныя маршы, жаночыя. Мяне шмат разоў ратавалі пачуцці ды інтуіцыя. Аднойчы я не пабегла з усімі праз дарогу – і гэта ўратавала мяне ад затрымання: я нібы ў запаволеным відэа сачыла, як дзяўчат схапілі. На тым жа маршы я здолела ўратавацца ў кавярні, дзе даволі доўга прасядзела, чакаючы, пакуль сілавікі сыдуць з гэтага раёну.

Іншым разам пасля разгонаў на “Пушкінскай” давялося хаваць сцяг пад куртку і рабіць выгляд, нібыта я цяжарная. Мы былі з мужам і сябрам, я ўзяла іх пад рукі ды, сімулюючы хаду качкі, з іхнаю дапамогаю дайшла дадому. Добра, што я калісьці сапраўды была цяжарная і ведала, як гэта мусіць выглядаць. Але адчуванні, калі ты трымаеш сцяг у руках і табе сігналяць усе сустрэчныя машыны, былі, мне здаецца, вартыя ўсёй гэтай небяспекі.
Мой арышт быў справаю часу
Я зразумела, што трэба з’язджаць, калі мне патэлефанавалі з міліцыі наконт майго ўдзелу ў маршах. Мой арышт быў справаю часу. Я шмат у чым брала ўдзел: пісала, фатаграфавала, можна сказаць, агітавала людзей выходзіць на акцыі. Мне патэлефанавалі ўвечары, і я сказала, што не магу да іх прыехаць: няма з кім пакінуць дзіця. Голас у слухаўцы сказаў: “Не хвалюйцеся, вас ніхто не будзе затрымліваць”. Значыць, дакладна затрымаюць, падумалася мне.

На наступны дзень я пабачыла ў паштовай скрыні позву і востра адчула небяспеку. Зноў дапамагла інтуіцыя.

Праз некалькі дзён даведалася, што мяне хочуць выклікаць у СК: на мяне шыюць справу. У мяне дома мела адбыцца вечарына з сяброўкамі, а замест гэтага яны прыехалі, каб дапамагчы мне скласці валізкі. У мяне ўжо была адкрытая гуманітарная віза. Яшчэ содні – і муж адвёз мяне на беларуска-літоўскую мяжу. Я была, вядома, у шокавым стане.
Падаецца, нібыта я дома
Паўгода ў мяне сышло на тое, каб адаптавацца: першыя тры месяцы я была адна, без мужа. Калі ён прыехаў, стала лягчэй. У тым ліку і прымаць тое, што мы не вернемся дамоў так хутка, як планавалі. У нейкі момант мне ўдалося выдыхнуць. Хаця я нават цяпер часта не веру ў тое, што не дома, і кажу сабе: “Блін, Златкоўская, ты ў Літве!”
Я ніколі не хацела, не планавала з’язджаць, але я тут.

Часта, калі прачынаюся, падаецца, нібыта я дома, у Мінску. Я вельмі сумую па Мінску. Па людзях, атмасферы таго года, той эйфарыі, якая ў нас была. Па пачуцці салідарнасці.

Самае цяжкае тут – гэта адчуваць віну: за тое, што з’ехаў, за тое, што кінуў беларусаў. Яны там працягваюць змагацца, а я… Я аказалася слабаю, напужанаю жанчынай, якая не захацела нават праверыць, што мяне чакае. І ці змагу я ў выніку пазбегнуць турмы. Я баялася яе не вытрываць, калі ўсё-ткі там апынуся. Адчуваць сорам за тое, што не можаш быць максімальна карысным, хаця і спрабуеш.

Трымацца ў выгнанні дапамагае творчасць, дзіця. Тут зусім іншая сістэма адукацыі, і я кайфую ад таго, што ён у іншым асяродку, у якім няма ідэалогіі, няма палітычнага прамывання мазгоў… Яшчэ вельмі падтрымліваюць беларусы: нас тут шмат – творчых, моцных, яскравых, імпэтных. Я ад гэтага зараджаюся і разумею, што ў нас тут своеасаблівая маленькая Беларусь.

Я даведалася, што такое сапраўдная дапамога, што варта не саромецца яе прасіць. І я веру, што нам удасца захаваць гэтае пачуццё сяброўскай рукі, пляча побач.

Я вельмі змянілася ўнутрана: шмат даведалася пра свае слабыя і моцныя бакі, шмат разважала ды аналізавала. Гэта шлях прыемнай даросласці, і ён для мяне вельмі цікавы. Пераезд – гэта моцны стрэс, і я радуюся, што ўсё пераадольваю. Магу. Спраўляюся.

Як бы цяжка ні было.
Падтрымаць беларускіх дзеячаў культуры, якія зазналі рэпрэсіі, ды іх новыя праекты