« Калі мы прайгралі, гэта не значыць, што другі бок выйграў »
Арцёмава
Юля

Юля Арцёмава

«Калі мы прайгралі, гэта не значыць, што другі бок выйграў»
У 2021 годзе ў Юлі Арцёмавай выйшла дэбютная кніга – “Я і ёсць рэвалюцыя”. Нягледзячы на назву, раман быў скончаны ў 2019-м – задоўга да беларускіх пратэстаў, і падзеі ў ім адбываюцца збольшага ў Кіеве ды Маскве. Гэта гісторыя пра творчыя пошукі фатографкі-пачаткоўцы, панкаўскую маладосць, каханне і сяброўства ў пераломны час. Напісаўшы раман пра чужую рэвалюцыю, праз год Юля сама аказалася ў цэнтры пратэстаў. Яна разам з мужам, фатографам Яўгенам Атцецкім жылі на плошчы Пераменаў. Былі відавочцамі драматычных падзеяў. Мусілі ўцякаць ад пераследу ў Кіеў. Збіраючыся на марш увосень 2020 года, Юля доўга думала, што напісаць на плакаце. І раптам адказ прыйшоў сам сабою: “Я і ёсць рэвалюцыя”. Літаратурная гісторыя прарасла ў рэальнасць.

– Палітыка заўжды была мне дзіка цікавая. Маё юнацтва прыпала на 90-ыя, гэта быў яркі час для краіны, які зацягнуў і мяне. Мабыць, таму, што ў маёй сям’і тэму палітыкі ніколі не замоўчвалі. Памятаю, як мы з татам ехалі машынаю. Гэта быў 1996 год. Пабачылі мітынг, шмат сцягоў, і я проста як звер адчула, што там адбываецца штосьці важнае. Дзядуля набываў “Народную волю”, і я таксама яе чытала. Аднойчы нехта прынёс самвыдатаўскую кнігу Паўла Шарамета “Выпадковы прэзідэнт”, якую чыталі ўсёй сям’ёй. І ніхто не казаў мне, што я нічога ў гэтым не разумею.

Мы абмяркоўвалі палітыку гэтак жа натуральна, як музыку, спорт, кнігі.

Потым у знешнім свеце я сутыкнулася з выразамі “Давайце не будзем пра палітыку!” і “Вы ўсё самі разумееце…”, але мне яны гучалі дзіўна. Вядома ж, я з юнацтва хадзіла на акцыі. Нават памятаю, як аднойчы прагуляла школу, каб пайсці ці то на Дзень Волі, ці то на “Чарнобыльскі шлях”. Там быў разгон, які потым паказвалі ў “Еўраньюз” у рубрыцы “Без каментароў”. Мы глядзелі разам з бацькамі, і раптам я ў яркай куртцы мільганула на экране. Запанавала цішыня. І бацькі сапраўды ніяк гэта не пракаментавалі.
Як тэкст можа рабіць такое з чалавекам?
Усведамленне, што я хачу стаць пісьменніцаю, прыйшло таксама ў падлеткавым узросце, калі прагна паглынаеш кнігі, кіно, музыку. Памятаю, як тата параіў мне “Марціна Ідэна” Джэка Лондана. І гэтая кніга зрабіла на мяне настолькі каласальнае ўражанне, што, калі я скончыла чытаць, некалькі дзён у мяне быў стан поўнай спустошанасці ды адначасова напоўненасці. Мяне дзівіла: як тэкст можа рабіць такое з чалавекам? І адразу ж узнікла наступнае пытанне, якое кінула мяне ў паніку: а ці магу я сама стварыць такі тэкст? Ці заўжды буду чытаць, глядзець і слухаць чужое? Пасля гэтага я пачала пісаць апавяданні.

Як і ў любой беларускай сям’і, бацькі казалі, што я мушу атрымаць прафесію, якая будзе мяне карміць, а творчасцю магу займацца ў вольны час. Такім чынам я паступіла вучыцца на юрыста, хаця марыла пра літінстытут або журфак. І цяпер для мяне гэта выглядае горка-іранічна, бо сёння ў Беларусі юрысты могуць зрабіць менш за пісьменнікаў.

Навучанне на юрфаку не пакінула мне важных знаёмстваў або цёплых успамінаў, а толькі адчуванне змарнаванага часу. Думаю, кожны, хто ідзе насуперак сабе, атрымлівае такі вынік. Але я радая, што праз гады ўсё ж успомніла, кім хацела быць. І нешта з гэтага ўдалося.
Клікбэйтная рэвалюцыя
Клікбэйтная рэвалюцыя
Кнігу “Я і ёсць рэвалюцыя” я пісала чатыры гады з перапынкамі, у працэсе вяла тэлеграм-канал “Пишу страдаю”. Пакутаў у пісьменніцтве сапраўды шмат. Стварэнне чарнавіка апавядання і чарнавіка раману – гэта прынцыпова розныя рэчы. І мне як чалавеку, схільнаму да перфекцыянізму, было складана заставацца ў стане няпэўнасці. Пісьменніцтва можна параўнаць з завядзеннем дзіцяці – балючы працэс выношвання і нараджэння, потым бяссонныя ночы аж да жадання выйсці ў вакно. Але адначасова гэта магутны досвед, які часта хочацца паўтараць. Скажу шчыра: большага шчасця, як калі я напісала сваю кнігу, я не адчувала ніколі. І каб перажыць яго зноў, я гатовая паўтарыць усе пакуты.

Тэма рэвалюцыяў у рамане з’явілася не выпадкова. У кнізе згадваюцца падзеі ў Мінску ў 2010 годзе і ў Кіеве ў 2014-м, якія моцна на мяне паўплывалі. Памятаю, як на мінскай Плошчы я пабачыла нерэальную колькасць людзей – тысячаў 40 ці 50, якіх тым жа вечарам разагналі. Пасля я ўсю ноч сядзела ў інтэрнэце, не магла заснуць, чытала, каго збілі, колькі затрымалі, хто знік. А на наступны дзень я прыйшла на працу, перамовілася з калегамі і зразумела, што яны былі абсалютна не ў курсе таго, што адбываецца, усё прайшло міма.

Гэты дысананс траўмаваў мяне, выклікаў дэпрэсію ды апатыю. У 2014 годзе я вельмі суперажывала ўкраінцам, думала, калі нам не ўдалося – хай удасца ім. Падзеі Майдану моцна натхнілі, а з другога боку, і ранілі. Бо людзі не пабаяліся, выйшлі змагацца за сваё разуменне свабоды. Усё было страшна, драматычна, крывава. І ў выніку, адстаяўшы свой выбар, яны атрымалі вайну ды анексаваны Крым.

Раман з акцэнтам на гэтых дзвюх гісторыях пратэстаў я скончыла ў 2019 годзе. Тады ж прыдумала і назву “Я і ёсць рэвалюцыя”, якая сёння гучыць як клікбэйт і заігрыванне з чытачом. Але гэта выпадковасць: на той момант рэвалюцыя ў Беларусі была яшчэ не ў трэндзе.

Я разумею, што такая назва можа падмануць чаканні. Але мне наагул здаецца, што добрую прозу паводле падзеяў 2020 года пакуль напісаць немагчыма. Паэзія, эсэістыка, дакументалістыка могуць з’яўляцца, але мастацкая проза будуецца фізіялагічна па-іншаму. 80 % напісання кнігі – гэта не калі ты яе ўласна пішаш, а калі яна расце ў табе. Я бачу, што пакуль мы моцна траўмаваныя.

Трэба час, каб аддзяліць сябе ад гэтай гісторыі. Бо пісьменнік – троху дэміург, які павінен быць па-над падзеямі. Таму на месцы чытачоў я б не чакала бліжэйшым часам добрай мастацкай прозы пра нашыя пратэсты.
Панкі і фатографы
Панкі і фатографы
Я не люблю пісаць пра рэальных людзей, і ў кнізе ніхто з маіх сяброў не адлюстраваны. Але я пісала пра тое, што ведала, – пра фатаграфію. Мой самы блізкі чалавек, мой муж – фатограф.

У мяне досыць добрая нагледжанасць, шмат сяброў займаюцца фатаграфіяй, і мы часта абмяркоўвалі з імі этычныя моманты. Дзякуючы фатаграфіі я зачапілася за субкультурны складнік. Мой муж здымаў праект пра жаночы панк-рок-гурт і пасябраваў з музыкамі з Гродна. Мы ездзілі разам з імі на вечарынкі ў Беларусі і ў Еўропе. Ігар Банцэр, які ладзіў гэтыя паездкі, – адна з самых цікавых асобаў, якіх я сустракала. Маштабная яркая фігура з гэтак моцнаю сілаю гравітацыі, што проста не можа не ўплываць на цябе, калі яна ў тваім полі.
Я закахалася ў гэтую атмасферу. Калі ў 70-ыя гады панкі транслявалі эпатаж і абыякавасць да грамадства, то цяпер яны замарочваюцца на этыцы, не зусім нашаму грамадству ўласцівай: выступаюць супраць гамафобіі, сексізму, ксенафобіі, займаюцца актывізмам. Пры гэтым у іхнай кампаніі я адчувала сябе вельмі расслаблена, там можна было напіцца да бяспамяцтва і вырабляць што заўгодна – ніхто не глядзіць на цябе коса. Для мяне гэта стала ўвасабленнем маладосці і свабоды. У панкаўскай тусоўцы вельмі моцна цэніцца сяброўства. І мая кніга для мяне асабіста пра сяброўства, пра тое, як яно нараджаецца.

А яшчэ мая кніга пра выпадковасці, што прыводзяць да поспеху. Магчыма, такі збег абставінаў адыграў ролю ў лёсе майго мужа. Мы жылі на плошчы Пераменаў, і ён як фатограф знайшоў тут сваю тэму. Цяпер Жэня рыхтуе кнігу пра плошчу, збірае гісторыі суседзяў. А для мяне гэтыя падзеі не сталіся штуршком для творчасці.
Усё, што адбывалася ў другой палове 2020 года, для мяне ўвогуле не было сумяшчальнае з творчасцю.
Гісторыя страху і бясстрашша
Гісторыя страху і бясстрашша
Для мяне гісторыя плошчы Пераменаў – гэта гісторыя салідарнасці і сяброўства з маімі дарагімі суседзямі. І, вядома ж, драматычная гісторыя забойства Ромы Бандарэнкі. Я назірала бойку са свайго вакна. Мне не вельмі добра было відаць, я толькі чула страшныя крыкі. Памятаю, як пісала мужу, які пасля паехаў да Ромы ў шпіталь разам з нашымі суседзямі. Потым яны паехалі да Ромавай мамы, якая нічога не ведала.

Рому я памятаю вельмі добра: пару разоў мы стаялі ў ланцугах салідарнасці, перакрывалі Арлоўку. Адзінае фота з ім акурат з такога ланцуга. Ён мне запаў у душу: выглядаў маладзейшым за свой узрост, падаваўся звычайным, наіўным, сваім. Мяне настолькі раніла смерць Рамана, што тыя дні, калі ў нас на плошчы ўтварыўся народны мемарыял, згадваю як час дысацыяцыі з рэчаіснасцю. Я адчувала сябе як у нейкім кіно. Не магла плакаць, знешне была спакойнай, але глядзела на свет толькі праз гэтыя падзеі. Памятаю, выпаў снег, і я думала: “Такі прыгожы снег, як на паштоўках. Што думае Ромава мама, калі разумее, што ейны сын яго ўжо не пабачыць?”

Мой муж, магчыма, успрымаў падзеі менш балюча, ён шмат здымаў. Аб’ектыў дазваляе выбудаваць сцяну. У мяне гэтай сцяны не было, я перажывала падзеі не як пісьменніца, а як усе жыхары нашага двара.
Усе дасталі дзедаў сцяг
Пасля таго як Рому забілі, здавалася, што на плошчы Пераменаў не будзе больш натхняльных момантаў. Але такім момантам стаўся Новы год. У 23:34 мы пабеглі ў суседні двор глядзець салют, бо ў нашым двары дзяжурыў патруль. Сустрэліся з суседзямі, пакрычалі “Жыве Беларусь!”, паглядзелі Ціханоўскую, вярнуліся на плошчу Пераменаў. І раптам людзі пачалі выходзіць з усіх пад’ездаў, быццам гэта флэш-моб: нехта з канапкамі, з келіхамі. Сабраўся натоўп, маладыя міліцыянты лыпалі вачыма. Мы тут жа расклалі салют, абдымаліся ўсе. Гэта было вельмі натхняльна.

Калі я разглядаю сябе як літаратурнага героя, то думаю, наколькі моцна змянілі мяне падзеі 2020 года. Насамрэч не моцна. Проста тое, што большасць людзей перажыла ў 2020-м, – захапленне колькасцю аднадумцаў навокал – я перажыла раней. У 2006 годзе, напрыклад. Але прыемна ўразіла вялікая колькасць бел-чырвона-белых сцягоў. Мы пабачылі, як гістарычны сімвал перастае быць проста гістарычным, як ён напаўняецца сілаю, крывёю, як робіцца на вачах запатрабаваны. Калі выступілі дыджэі пераменаў, то раптам з вокнаў маіх суседзяў, з якімі я бачылася ў крамах ці пошце, пачалі высоўвацца сцягі. Госпадзі, адкуль яны іх узялі? Такое адчуванне, што беларусы хавалі іх гадамі, і тут час настаў: усе дасталі дзедаў сцяг!

Удзел у акцыях даваў вельмі моцны прыліў сілаў. За сябе мне не было страшна, але было страшна за мужа, бо фатографы прыцягваюць увагу. Я думала, што калі да нас прыйдуць, то прыйдуць да яго. Я ніколі не займалася ні валанцёрствам, ні актывізмам, не адміністравала чатаў. Я мінімальная баявая адзінка, самая дробная рыбінка.

Але прыйшлі ў выніку па маю душу.
Уцёкі, а не міграцыя
Уцёкі, а не міграцыя
Людзі з КДБ прыйшлі з ператрусам да маіх бацькоў, у якіх я прапісаная. Шукалі мяне – смешна сказаць! – паводле тэрарыстычнага артыкулу. У маіх бацькоў пыталі, ці ўмею я рабіць выбухоўку, а таксама зачытвалі ім цытаты з майго пісьменніцкага блогу – відаць, каб паказаць, што ўсё пра мяне ведаюць. Прыйшлі па мяне праз тое, што я была падпісаная на адзін з “радыкальных” тэлеграм-каналаў. У які ніколі нічога не пісала. Мне проста было цікава чытаць.

Бацькі сказалі мне пра ператрус, і мы даслоўна за 20 хвілінаў сабраліся ды вывезлі мяне ў вёску. На наступны дзень пачалася аблава на НДА, і я зразумела, што махавік рэпрэсіяў набірае абароты. Мне не хацелася пад яго выпадкова трапіць. І я ў той жа дзень з’ехала з Беларусі.

Цяпер я жыву ў Кіеве, называю сябе ўцякачкаю з прывілеямі. Бо ў сацыяльна-побытавым плане я досыць някепска ўладкаваная. У Мінску я працавала ў IT-кампаніі, і мяне перавялі ў кіеўскі офіс. Але я заўжды кажу, што гэта не эміграцыя, гэта ўцёкі.

Я вельмі люблю Кіеў, але цяпер я хачу быць у Мінску. Гэта экзістэнцыйная рэч: ты ўжо не можаш быць тою, кім была раней. Цябе пачынаюць хваляваць вельмі прыземленыя пытанні грошай. Я ўвесь час думаю: што будзе, калі мы захварэем і трапім у шпіталь? Ці што, калі і адсюль давядзецца з’язджаць? Трывога вымотвае. Пры гэтым ты ўсё адно застаешся ў полі беларускіх падзеяў.

Я пакуль не знаходжу ў сабе сілаў на пісьменніцтва, бо для мяне гэты працэс магчымы, калі жыццё ў руцінным сэнсе добра адладжанае. Да таго ж не вельмі разумею, пра што цяпер пісаць. Спрабавала скончыць апавяданні, якія былі зусім не палітычныя, і мне яны падаліся нейкаю смешнаю валтузнёй. Увогуле адвярнула ад усяго мастацкага. Бо калі за вакном адбываюцца драматычныя падзеі, чыесьці выдуманыя пакуты падаюцца бязглуздымі.

І нават у самым добра напісаным творы тырчаць ніткі вымыслу.

Што рабіць творчым людзям сёння? Мне не падабаецца адказ “проста чакаць”, бо ён пасіўны. Для сябе я вырашаю гэта так: чакаць праактыўна.

Cпрабую сваё жыццё ўвесці ў нармальнае рэчышча: я хадзіла да псіхатэрапеўта, каб не зваліцца ў трывожна-дэпрэсіўную яму. З падвойным запалам узялася за працу, бо гэта дае стрыжань і адрывае ад кашмарных навінаў. Часам спрабую пісаць, але не гвалтую сябе. Проста ведаю, што настане час, калі я, як тыя беларусы, якія хавалі пад падушкаю бел-чырвона-белы сцяг, дастану сваё пісьменніцтва.
Надзея без ружовых чаканняў
Надзея без ружовых чаканняў
Я часта думаю: чаму нам не ўдалося? Калі я выходзіла на жаночыя акцыі, мне заўжды рэзала вуха, як яны пазіцыянуюцца: жанчыны за мір. І ўвогуле мне муляла падкрэсліванне вось гэтага мірнага характару пратэстаў.

Мне здаецца, мы як нацыя вельмі неўратызаваныя тым, што пра нас падумаюць у Еўропе, у Расіі, што пра нас падумаюць нават нашыя ябацькі. Таму нам гэтак важна было прадэманстраваць, што мы за мір, мы за ўсё добрае, замест жадання перамагчы.

Раней я глядзела на ўкраінцаў і бачыла, што людзі хацелі перамагчы, яны былі з самаробнымі шчытамі, у друшляках на галаве замест касак, яны кідалі свае працы ды ехалі ў Кіеў, каб быць там, дзе адбываецца гісторыя. Ім было пляваць, як яны выглядаюць або што пра іх нехта скажа, і таму яны перамаглі. Мы ж пакуль моцна азіраемся на сябе і на іншых. І калі мы казалі “мірны пратэст”, то рабілі акцэнт на слове “мірны”, у нас не было акцэнту на слове “пратэст”.

Вядома ж, вінаватыя не кветкі і лавачкі – гэта ўжо як следства. Вінаватае ўва ўсім нашае нежаданне глядзець праўдзе ў вочы. І мы дасюль у гэтым палоне. Мы баімся сказаць сабе, што гісторыя 2020 года, калі мы выйшлі на пратэст супраць фальсіфікацыі выбараў, скончылася. Часам гучыць, хоць цяпер ужо і радзей, што мы ўсё адно перамаглі. Але калі глядзець праўдзе ў вочы, перамога мае вельмі канкрэтныя праявы. Няма даты новых выбараў, няма ніводнай крымінальнай справы супраць тых, хто катаваў людзей. Якая гэта перамога?
Ёсць толькі лічбы, што на акцыі пратэсту выходзілі ад 200 да 500 тысячаў чалавек. Але гэта не пераўтварылася ў канкрэтны вынік. Здавалася, павінна быць так: адбываюцца нейкія падзеі. І ты, як сёрфінгіст, падхопліваеш хвалю ды ідзеш на ёй далей і далей. А нас некуды вынесла, але мы не пайшлі далей. Засталіся ў гэтай камфортнай плыні. Усе нашыя налепкі, кветкі, бяседы, канцэрты – усё гэта было добра, але ператварылася ў тусовачку, і мы часам забывалі, для чаго гэта трэба.

Цяпер шмат хто не гатовы прызнаць, што мы прайгралі. Бо гэта вельмі балюча і заганяе ў дэпрэсію. Жыць зусім без надзеі немагчыма. І я спрабую захоўваць надзею, але сумяшчаю яе з цвярозым поглядам на жыццё. Не перапаўзаючы ў ружовыя чаканні.

Маё самае вялікае жаданне цяпер – вярнуцца ў Беларусь. Гэта адзінае месца, дзе я хацела б жыць. Таму для мяне вельмі шмат звязанае з тым, ці будуць перамены. Але калі я кажу, што мы прайгралі, то не магу сказаць, што другі бок выйграў. Я бачу сітуацыю як пройгрыш абодвух бакоў.
Не думаю, што той чалавек, які нас усіх цяпер закочвае ў асфальт, адчувае ад гэтага палёгку. Ён ужо ніколі не адчуе палёгкі. Рэжым выйшаў на фінішную лінію, але калі фініш – праз тыдзень, праз пяць або пятнаццаць гадоў, невядома.

Цяпер жахлівая сітуацыя, калі мы не згодныя, але амаль нічога не можам змяніць. Так, у жыцці бываюць рэчы, тая ж пандэмія, з якімі ты нічога не можаш зрабіць. Але застаюцца рэчы, на якія мы ўсё ж можам уплываць. Ёсць асабістае жыццё, якое дае нагоды не адчайвацца.

Магчыма, гэта абаронная рэакцыя псіхікі, але перад ад’ездам з Беларусі, нягледзячы на ўсю дзікасць навінаў, я адчувала шчасце і жаданне жыць. Выходзіш надвор – там сонца, бэз квітнее… Гэткая вострая імгненная прыгажосць. І ты разумееш, што жыць – гэта проста цудоўна. Я ведаю, што адчуванне шчасця магчымае. Нават у цяжкіх умовах.
Часам я адчуваю яго нават далёка ад дому.
Падтрымаць беларускіх дзеячаў культуры, якія зазналі рэпрэсіі, ды іх новыя праекты