« Мы жывем у час прыцемкаў дыктатуры »

Шатун

Юлія

Юлія Шатун

«Мы жывем у час прыцемкаў дыктатуры»
Фільм Юліі Шатун "Заўтра" стаўся прарывам у незалежным кіно Беларусі ў канцы 2010-х. Упершыню за шмат гадоў беларуская мастацкая стужка, створаная невядомай аўтаркаю з Мазыра, трапіла ў міжнародны конкурс кінафестывалю "Лістапад". Карціна створаная ўласнымі сіламі аўтаркі, якая атрымала зусім не кіношную адукацыю – вывучала прыкладную культуралогію. Сёння ў даробку Юліі Шатун – праца над стужкамі "Апошні дзень гэтага лета", "Межы", “Драма”, тэлевізійным праектам "Невядомая Беларусь" для каналу "Настоящее время". Пасля гібелі калег у аўтамабільнай аварыі ў 2020-м рэжысёрка з Ігарам Чышчэнем завяршылі фільм "Валанцёры ByCovid19. Невядомая Беларусь" – апошнюю дакументальную карціну, над якою працавалі маладыя кінематаграфісты Любоў Зямцова, Уладзімір Міхалоўскі і Максім Гаўрыленка.

Успрымала сябе як расяянку
Успрымала сябе як расяянку
– Ведаю, што вы нарадзіліся ў Расіі, у Гусеве. Кім вы сябе адчувалі ў Беларусі? Як выбудоўвалася вашая ідэнтычнасць?
– Так, да сваіх пяці-шасці гадоў я пражыла ў Гусеве. Потым мы пераехалі ў Мазыр. Я б не сказала, што Мазыр быў асабліва цікавым месцам у гады майго дзяцінства. Гэта было і ёсць звычайнае мястэчка, у якім не надта шмат забаваў. У школе мне падабаліся мовы і літаратура. Калі трэба было штосьці прыдумаць, я ўва ўсім брала ўдзел, мне было гэта цікава. Не была чаго рабіць, дык хадзіла проста куды заўгодна: і на саломапляценне, і ў аматарскі тэатр, куды хадзіў мой тата. Але ў асноўным у вольны час разам з сябрамі мы, як памятаю, боўталіся па вуліцах і думалі, куды б сябе прыткнуць. У нас было тусовачнае месца – “за ўніверсітэтам”. Сядзелі там, глядзелі на горад – там прыгожы від – і пілі піва.

У нас у Мазыры быў не надта творчы асяродак.

Для сваякоў, сяброў я была чалавекам, які пераехаў з Расіі. І дзякуючы майму дядзьку Сашу, які быў даволі яры русафіл, я, хутчэй, успрымала сябе як расяянку. Плюс яшчэ ў школе акцэнт у гісторыі Беларусі быў на тым, што яна частка Савецкага Саюзу. Узнікала такое адчуванне, што значнага пласта беларускай гісторыі нібыта не існуе. Нашая настаўніца беларускай мовы за межамі заняткаў размаўляла па-расійску. Так што ў школьны час, можна сказаць, мне з праваднікамі беларускай культуры не пашчасціла.

Першым чалавекам, які ідэнтыфікаваў сябе з гэтым месцам і краінаю, быў мой сябар Мікіта Аляксандраў, з якім мы потым знялі два фільмы. Яму падабаліся беларускія паэты, і для яго гэта была абсалютна натуральная рэч.

Але адчуваць сябе часткаю беларускай культуры я пачала толькі на апошніх курсах універсітэту. Прычым гэтае фармаванне адбылося дзякуючы заняткам у Беларускім калегіуме, а не навучанню ў БДУКіМе: ва ўніверсітэце я сустрэла толькі аднаго чалавека, які размаўляў са мною па-беларуску.
І вось яны і ёсць жывыя класікі беларускай культуры

Спачатку я хацела паступаць на журналістыку. Але бацькі мяне адгаварылі: будзе, маўляў, вялікі конкурс, ты не пройдзеш, а платнае мы сабе дазволіць не можам. І я выбрала прыкладную культуралогію ва Універсітэце культуры: гэтаксама гуманітарныя прадметы, плюс здаваць на ўступных трэба было мовы, грамадазнаўства, літаратуру – тое, што мне падабалася.

Пра сваю ўніверсітэцкую адукацыю магу сказаць наступнае. Я там атрымала добрыя спісы літаратуры, даведалася пра шмат якіх філосафаў, мастакоў, навукоўцаў. Атрымала патрэбныя спасылкі, каб ужо самой штосьці вывучаць. Сама я такія спісы хутка не знайшла б. Але на гэтым, бадай, усе здабыткі маёй дзяржаўнай адукацыі і заканчваюцца.
Ані ўцямных навыкаў, ані прафесіі, дзякуючы якой я магла б зарабляць, ва ўніверсітэце я не атрымала.

Што да асяродку, то ў нас ладзіліся пэўныя студэнцкія імпрэзы, але я не сказала б, што яны пэўным чынам мяне фармавалі. Такая, хутчэй, студэнцкая ініцыяцыя. Хоць у той час я адчувала сябе шчаслівым чалавекам, наколькі памятаю. Мае бацькі ўвесь час казалі, што навучанне ва ўніверсітэце – самы круты і вясёлы час у маім жыцці. Вось, напэўна, у мяне былі класічныя студэнцкія гады. Ну і найлепшых сяброў я сустрэла там. Напэўна, гэта ўжо нямала.

Але гэта не было на шкоду атрымання пэўных навыкаў і сур’ёзнай адукацыі. Проста ўніверсітэт па выніках гэтага ўвогуле не даваў.

Усё, што мне цікава і важна, усё, што я ўмею рабіць і чым магу зарабіць, я засвоіла сама, па-за вучобай. І можна сказаць, што ўсё яшчэ працягваю вучыцца.
Бо не так даўно зразумела, куды мне трэба рухацца і як.
Іншыя людзі
Іншыя людзі
Калі я трапіла ў Мінск, для мяне гэта быў, лічы, вялікі свет. Пасля Мазыра тут віравала жыццё. Я намагалася наведваць амаль усе цікавыя лекцыі ў горадзе, якія мне ўдавалася знайсці: ECLUB, Лятучы ўніверсітэт, майстэрні на культурніцкіх падзеях кшталту фестывалю “Лістапад”. Хадзіла ў кіно. Намагалася трапіць літаральна на ўсе імпрэзы такога кшталту, якія былі ў адкрытым доступе.

І так прыйшла ў Беларускі калегіум на курс да Валянціна Акудовіча.

Прызнацца, ва ўніверсітэце мяне зачапіла філасофія. Спадабаліся структуралісты, постструктуралісты. Памятаю, прыйшла на сумоўе ў калегіум, распавяла спадару Валянціну пра свае захапленні. І ён мяне падтрымаў: “Ой, я такое таксама люблю”. У мяне адразу ўзнікала адчуванне, што я трапіла куды трэба.
На маім курсе – філасофія/літаратура – выкладалі Уладзімір Мацкевіч, Сяргей Дубавец, Міхал Анемпадыстаў, Альгерд Бахарэвіч... Гэта быў зусім іншы ўзровень у параўнанні з універсітэтам. Але, напэўна, Валянціна Акудовіча я назвала б галоўнай асобай у фармаванні маёй беларускай ідэнтычнасці. І рэч тут не толькі ў мове, на якой выкладчыкі вольна размаўлялі, ці ведах, якія неслі: уздзейнічала ўсё разам. А найбольш – сам іх прынцып быцця.

Жыццёвая філасофія, якой хацелася прытрымлівацца.

Калі я вучылася ва ўніверсітэце і школе, бачыла там дырэктараў, рэктара, дэкана, думала, што вось гэтыя людзі і ёсць тыя, хто развівае беларускую культуру. А ў Беларускім калегіуме зразумела, што ёсць іншыя людзі, і яны чамусьці не выкладаюць ва ўніверсітэтах. І вось яны і ёсць жывыя класікі беларускай культуры. У іх ёсць блізкія мне каштоўнасці. Гэтыя людзі ахвяруюць сваім дабрабытам, пэўнымі рэчамі, але не змяняюць сабе. І лад іхнага існавання стаўся для мяне прыкладам.

Дзядуля казаў, каб я хутчэй выходзіла замуж

Ёсць фільмы-антыўтопіі, у якіх людзі жывуць і не ведаюць, што над імі робяць усялякія эксперыменты. У мяне ўсё складвалася менавіта так. Як мая бабуля заўжды казала, мы заўжды жылі бедна. Нібыта гэта такая гістарычная справядлівасць. Дадзенасць.

Мяне нават у Мінск не хацелі адпускаць вучыцца, бо я буду харчавацца асобна ад сям'і, а гэта дадатковыя выдаткі. Дзядуля казаў, каб я хутчэй выходзіла замуж. Бо муж тады будзе пра мяне клапаціцца і карміць. Сур'ёзна.

Вакол мяне ўсе жылі сціпла. Ніколі ні ў каго ні на што не было грошай. Усе ведалі, што на Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод можна ўладкавацца толькі тады, калі маеш там сваякоў. Сябры распавядалі: маўляў, мама дамовілася са знаёмаю з райвыканкаму, я паеду ў Італію (тады дзяцей адпраўлялі па адмысловых аздараўленчых праграмах). І я шчыра меркавала, што свет так уладкаваны. Што карупцыя – гэта нармальна, злоўжываць уладаю – таксама нармальна.

Камусьці пашчасціла, а нам – не.

Ужо потым, калі пачала вывучаць гісторыю і далей крок за крокам пашыраць сваю адукацыю, стала зразумелым: нічога нармальнага ў гэтым няма. Тое, што адбываецца ў нашай краіне, – такога быць не павінна. 27 гадоў – цалкам прыстойны тэрмін, каб дзяржава выйшла на іншы ўзровень і людзі не цешыліся б тым, што не галадаюць. І 27 гадоў – таксама вялікі тэрмін, каб людзі змянілі стаўленне да беларускай культуры. І не лічылі, што яна другога гатунку.
На поўны метр замахнулася ў парыве адчаю

– Юлія, у гутарцы вы падышлі да такога пункту ў прасторы і часе, з якога пачынае праглядвацца ваш будучы поўны метр “Заўтра”. У карціне паказваецца той самы светапогляд беларусаў, пра які вы распавядалі. Як склалася, што вы пачалі здымаць кіно?
– Я здымала штосьці дробнае яшчэ ва ўніверсітэце. У кагосьці брала камеру, тэлефон і спрабавала рабіць замалёўкі. Можна сказаць, што кіно мне стала цікавае проста зніадкуль: я паспрабавала – і мяне зацягнула. А на поўны метр я замахнулася, прызнацца, у парыве адчаю.

Памятаю, тады ў мяне быў складаны час, пачало назапашвацца шмат бессэнсоўнасці. Я сышла з чарговай бессэнсоўнай працы, у мяне не было грошай, я вярнулася ў Мазыр да бацькоў, бралася за абсалютна бессэнсоўныя падпрацоўкі... Жыццё падавалася беспрасветным. І ў супрацьвагу абсурду, што мяне атачаў, я і пачала здымаць “Заўтра”.

– Кіно ўзнікла як супрацьвага пустаце?
– Так. Як тое, што можа застацца. Жэст амаль супраціву страце часу і жаданне штосьці пасля сябе пакінуць.

Спачатку ў мяне з'явіліся пэўныя сцэны. І толькі потым я падумала, што мне было б цікава папрацаваць з гэтым светам і героямі. Прызнацца, мне заўжды было складана дадумаць нейкую фабулу. Я не люблю жорсткіх фабулаў. Мне падаецца, што яны прымушаюць паказваць жыццё больш прымітыўна, чым яно ёсць. Але сюжэт “Заўтра” насамрэч быў задуманы як больш насычаны: у фільме планаваліся сцэны ў Мазырскім універсітэце, з маймі сваякамі. Але ўсе адмовіліся. У выніку карціна выйшла на два чалавекі [усміхаецца]. Ну і ладна.

– Адкуль, з чаго паўстала гэтая гісторыя настаўніка англійскай мовы, які так і не наважыўся забраць прыз, які выйграў у латарэю (выбачайце за спойлер)?
– Насамрэч сёння ў Мазыры сярод маіх сваякоў у мяне слава асобы, якая зганьбіла свой горад. Маўляў, я паказала ўсім, як мы тут жудасна жывем. Быццам кіно мусіць быць толькі пра ідэальных герояў, у прыгожых інтэр'ерах і толькі пра штосьці выключна добрае. Людзі дасюль жывуць з гэтай ідэалагічнай устаноўкай і ўспрымаюць чалавека з камерай як ворага. “Не здымайце! У нас не прыбрана. Рамонту даўно не было”, – я чула гэту не раз.

У маім фільме “Заўтра” галоўны герой не робіць таго, што мог бы зрабіць, усё так. Але гэта не значыць, што я хачу пасмяяцца з ягоных страхаў. Хутчэй, я пазнаю сябе ў гэтым героі. Мне падаецца, такі сумнеў ёсць у кожным з нас: калі прыходзіць момант рэальных пераменаў, вельмі складна зрабіць крок у невядомае. Мы ўсе вагаемся. Дый мне як рэжысёру цікавы акурат такі чалавек.

Я хачу зафіксаваць нашае жыццё не для таго, каб кагосьці ачарніць. Я проста намагаюся не хлусіць. Рэмбранту не выпадкова была цікавая старая жанчына. А Ван Гог маляваў паношаныя башмакі. Яны бачылі праўду ў такіх абліччах. Я не выношу выраку камусьці ці чамусьці ў сваіх стужках, проста намагаюся даследаваць нашую рэальнасць. Вылучыць з яе моманты, якія ёсць нашым светам. Гэта і ёсць самае каштоўнае ды складанае, на маю думку.

У мяне з'явілася яшчэ болей любові да звычайных людзей

– Юлія, ваш фільм схапіў устаноўку беларусаў на адкладванне нашага заўтра. Ды, напэўна, не толькі беларусаў, гледзячы на міжнародны поспех карціны. Пасля падзеяў 2020-га ў вас змянілася стаўленне да беларускага грамадства? Будучыня, якую баяўся ці адкладваў герой, на вашую думку, адбылася?
– Мне падаецца, што гісторыя, пачатая ў 2020 годзе, усё ж такі да канца не скончылася.
Але беларускае грамадства, безумоўна, мяняецца. І вялікая роля ў тым, што адбылося, на маю думку, новага пакалення людзей. Яны па-іншаму мысляць і адпаведна дзеяць. Яны знаходзяць іншыя словы, якія выклікаюць водгук. У іх ёсць іншае адчуванне часу і магчымасцяў. І сваім прыкладам яны ўплываюць на свае сем'і ды атачэнне.

З іншага боку, для мяне беларусы ў многім засталіся тымі, якімі і былі. Пра гэта сведчыць выбар мірных пратэстаў: беларусы не выбралі вайны, каб адстаяць свае свабоды.

Ды я б моцна здзівілася, калі б адбылося па-іншаму. Бо ведаю, што я не такі чалавек. Мая сям'я – не такія людзі. Я не бачыла такіх і вакол мяне. У мяне, наадварот, з'явілася яшчэ болей любові да звычайных людзей. Бо я разумею, што яны не маглі зрабіць іначай, зыходзячы з сваёй сутнасці.

Але ў выніку таго, што беларусы такія, якія ёсць, рэвалюцыя ў нас да канца не адбылася.

– А што адбылося, на ваш погляд?
– Тое, што людзі перажылі ў 2020-м, я б назвала, напэўна, азарэннем. Беларусы выйшлі на вуліцы выказаць свой пратэст супраць скрадзеных галасоў, і гэта быў момант эмацыйнага ўздыму, салідарнасці, у якім, мне падаецца, нават самы чэрствы чалавек пачынае дзеяць і далучацца да агульнай хвалі.

Варта дадаць, што падзеям у жніўні папярэднічаў цэлы ланцуг неспланаваных момантаў. Калі б Сяргея Ціханоўскага не затрымалі, Святлана Ціханоўская не зарэгістравалася б замест яго. Калі б не адхілілі галоўных кандыдатаў-мужчынаў, жанчыны розных штабоў не аб'ядналіся б. І гэтак далей і да таго падобнае.

Мяркую, што нашае лета свабоды 2020-га было шмат у чым падобнае да лета кахання 1967-га ў Сан-Францыска. Гэтае жаданне свабоды, любові, прыгажосці ў людзях назапашвалася і назапашвалася. І, нарэшце, з'явіўся момант, калі яно вырвалася вонкі. І з'явілася энергія, якая захапіла ўсіх.

Гэта для мяне ў пэўным сэнсе было натуральна, бо кожны з нас – за тое, каб жыць лепей.

– Чаму тады, на ваш погляд, рэвалюцыя не здзейснілася?
– Бо сістэма, якая будавалася столькі гадоў, не можа ў адзін момант знікнуць. Я часта чую, як людзі мараць: калі Лукашэнка сыдзе, усё імгненна зменіцца. Мы пераназавём вуліцы, пачнём здымаць кіно, адкрыем новыя інстытуты. Вядома, так будзе. Але адбудзецца гэта зусім не адразу.

Наперадзе пераходны перыяд, які можна зацягнуцца на гады.

Сярод нас яшчэ шмат людзей, якія жывуць у савецкай культуры. Пачынаючы з нашых кватэраў, у якіх мы жывём, і заканчваючы тым, як людзі стасуюцца паміж сабой у дзяржаўных установах. Гэтая культура па-ранейшаму прысутнічае ў нашым жыцці. І яна хутка не сыдзе.

Гвалт, які ўчынілі ўлады, дэманструе, што зашмат часу мы заставаліся ў баку ад палітыкі. І як вынік – сёння людзі мусяць змагацца за свае правы, гарантаваныя нам законам.

Сёння мы разумеем, што кожны чалавек можа сесці ні за што на некалькі гадоў. Яго могуць збіць, пакалечыць. Калі б раней мне паведамілі пра жорсткасць, якую мы сёння назіраем, я б не паверыла. Але аказалася, што звычайны чалавек для дзяржавы цяпер вораг і злачынец. Магчыма, гэта адбываецца і таму, што мы столькі гадоў жылі побач з гвалтам і не заўважалі яго?
Мне як рэжысёрцы цікавы “слабы” чалавек
Мне як рэжысёрцы цікавы “слабы” чалавек
На адным з мітынгаў затрымалі блізкага мне чалавека. Калі гэта адбылося, у мяне нарадзілася адчуванне жаху: нібыта ёсць нейкая пачвара, якая хапае людзей, і гэтым разам трапіўся хтосьці з нас. У той момант складана паверыць, што перад табою такі жа чалавек, як і ты.
Але потым я пачала ўяўляць, аналізаваць. Гэты ж чалавек у масцы потым прыходзіць дадому, дзе яго чакае сям'я. Ён, магчыма, ветліва камусьці адчыняе дзверы ў іншай сітуацыі. Як ён жыве? Што з ім здарылася? Чаму ён такі? Гэта банальнасць зла, пра якую піша Гана Арэндт.

Сёння ў людзей ёсць дастатковая колькасць інфармацыі, каб зрабіць асэнсаваны выбар. Але ён чамусьці не робіцца. Дакладней, выбар робіцца. Але ці асэнсаваны ён? Мяне цікавяць гэтыя пытанні. І я б хацела, каб мой будучы праект быў пра такога чалавека, пра вінцік у сістэме.

Што з ім адбываецца? Што адбываецца з жанчынай, якая працуе, скажам, сакратаркай у судзе? Што адбываецца з міліцыянтам, які штодзённа ходзіць на працу, а потым заканчвае жыццё самагубствам? Што адбываецца з тым жа Колем? Цяжка ўявіць: ты жывеш побач з чалавекам, якога ненавідзяць так шмат асобаў, але, напэўна, яго любіш. Бо калі ты дзіця, то сваіх бацькоў любіш найбольш на свеце.
Мне як мастачцы, рэжысёрцы цікавыя такія персанажы. Не менавіта адмоўныя. Я б акрэсліла іх як звычайныя, “слабыя” людзі, “слабы” чалавек.

Вядома, я б не адмовілася зрабіць стужку пра яскравую асобу, тую ж Святлану Ціханоўскую. Але мне не хацелася б паказваць яе толькі ў ролі жанчыны-свабоды, якая вядзе за сабою народ. Бо для мяне заўжды істотны не толькі публічны бок асобы. Скажам так, гераічны.

У кожнага з нас ёсць другі бок, частка жыцця, не менш важная за тую, якая дэманструецца людзям.

Калі я кажу пра “слабасць”, я маю на ўвазе гэтаксама і ўразлівасць. Напрыклад, героем майго кіно цалкам мог бы быць чалавек, які мусіў выйсці на вуліцу, на марш. Хацеў, марыў гэта зрабіць, але з нейкіх прычынаў так і не выйшаў.

Не зважаючы на ўсе яе высілкі, дыктатура таксама сыходзіць

Але ці магчыма сёння рабіць такое кіно?

Дакументальныя фільмы? Калі мы з Любаю Зямцоваю рабілі праект “Невядомая Беларусь”, давялося атрымоўваць шмат адмоваў. Быццам гэта віна герояў, што ў бібліятэцы, скажам, не рабілі рамонту дзесяць гадоў. Людзям сорамна паказваць, як яны жывуць, што тут казаць. Усё вельмі закрыта, шмат стэрэатыпаў, нейкіх дурнаватых засцярог у дачыненні кіно. А цяпер да гэтай закрытасці далучылася яшчэ і небяспека.

Сёння не толькі могуць адмовіць, але і выклікаць міліцыю. Можна сесці на содні проста за тое, што асмеліўся выйсці з камераю да нейкага райвыканкаму.

Але я ўсё роўна буду здымаць, бо ў гэтым пытанні я ў пэўным сэнсе фаталістка.

Варта дадаць, што ўсё ж такі ў Беларусі ёсць і з'явіліся людзі, якія не баяцца распавядаць пра свае жыццё.

Памятую, калі мы з Любаю рабілі фільм пра Камароўку, пазнаёміліся з дзяўчынаю Вікай, якая працуе барыстай. Яна ў вольны ад працы час піша раман. Пазнаёміліся з фермерамі, якія прыязджаюць у Мінск гандляваць і начуюць некалькі дзён у машыне, каб не траціць часу на дарогу ў гарачы час. Мяне ўразіла іхная гісторыя. Памятую хлопца па размеркаванні, які працуе ветэрынарам у глыбінцы. Яму даводзіцца разрывацца на тысячы кароў. Альбо фільм “Прытулак”, у якім мы распавядалі пра дом, дзе могуць схавацца жанчыны, якія цярпяць ад хатняга гвалту. Сёння некаторыя актывісткі арганізацыі ўжо за кратамі.

Памятаю, як мы здымалі гэтыя стужкі і колькі было душэўных момантаў дзякуючы нашым героям. Мяркую, ужо тады было відаць, што ў людзей з'явілася крытычнае стаўленне да таго, што іх атачае. І людзі не баяліся браць адказнасці на сябе, каб штосьці змяніць.

Але побач з гэтымі людзьмі сучаснасці і будучыні ёсць людзі мінулага. Я часта гляджу на нашую архітэктуру, якая засталася з савецкага часу, і на сучасных людзей на фоне гэтых слядоў мінулага. І намагаюся прыняць неадпаведнасць гэтых двух светаў.
Нібыта адбылася нейкая паломка, і адзін свет усё ніяк не можа дагнаць другі.

Я апісала б цяперашні момант як час прыцемак дыктатуры. Не зважаючы на ўсе яе высілкі, дыктатура таксама сыходзіць. Гэта непазбежна. Але хацелася б, каб яе сыход не зацягнуўся на дзесяцігоддзі.
І каб Беларусь за гэты час не пераўтварылася з краіны для жыцця ў краіну транзіту.
Падтрымаць беларускіх дзеячаў культуры, якія зазналі рэпрэсіі, ды іх новыя праекты