Як ні дзіўна, дапамог прысуд. Калі ў Жодзіне адбыўся суд і была агучана колькасць содняў, я ўбачыў, што ў гэтага хаосу ёсць пэўны фармат. Тады палягчэла. А калі перавезлі ў турму ў Жодзіна, нават расслабіўся.
Цікава, што, выйшаўшы з турмы, падалося, быццам трапіў на чырвоную дарожку (усміхаецца). Навокал былі валанцёры: калі ласка, зубная шчотка, вада, гарбата, ці трэба куды давезці, усе дапамагаюць. Павезлі праз Жодзіна – навокал бчб-сцягі, ліхтары, мне распавядаюць пра жанчын у белым... Я не мог гэта ўсё ўтрымаць у галаве. Толькі быў у камеры, у поўнай ізаляцыі, у брудзе, а выходзіш – і тут такое!
16 жніўня мне ўжо канчаткова знесла дах! Мора людзей ля стэлы ў гэтым адным парыве. Я не сумняваўся, што мы перамаглі. Мне нават фізічна складана было глядзець на тую велікапышнасць – яна не змяшчалася ў маёй свядомасці.