« Цяпер любы беларус, які не ябацька, – мой родны чалавек »
Ляўчук
Маргарыта
Тэкст Кацярыны Ерусалімскай

Маргарыта Ляўчук

«Цяпер любы беларус, які не ябацька, – мой родны чалавек»

Тэкст Кацярыны Ерусалімскай

Маргарыта Ляўчук – беларуская оперная спявачка, якая за 31 год жыцця паспела пабываць салісткаю Музычнага дому “Класіка”, салісткаю Вялікага тэатру, стаць фіналісткаю папулярнага расійскага тэлешоу “Вялікая опера” і выступіць на прэстыжных еўрапейскіх канцэртных і оперных пляцоўках. Аднак любоў артысткі да творчай свабоды не дазволіла ёй цалкам зрэалізаваць сябе ў сістэме, а 2020 год наагул перавярнуў ейны светапогляд, што не магло не адбіцца ў тым ліку і на творчасці. У гэты час і з’явіўся дуэт “Красная зелень”. Сотні тысяч праглядаў на YouTube-канале і прызнанне беларусаў: Маргарыта зразумела, што нават далёка ад дому можа прыносіць сваёй краіне карысць.

Я адрознівалася ад аднагодкаў
Я з дзяцінства была асобай і ўсім казала, што буду спявачкаю, таму выхоўвала ў сабе найлепшыя якасці, якімі павінна валодаць спявачка. У першую чаргу, цябе павінны слухаць, і падчас спеваў мне акурат удавалася ўтрымліваць увагу людзей. Рэпетавала я на дваровых дзецях. Ім падабаўся мой голас, і яны ўвесь час прасілі: “Калі ласка, Маргошанька, праспявай нам”. Я спявала, а потым атрымлівала асалоду ад апладысментаў. Жыла я ў вясковай хаце. Вечка ад склепу было маёй сцэнай, а за печкаю былі кулісы. І я ўяўляла, як выходжу, кланяюся і станаўлюся на сцэну. Шнур ад чайніка або лак у мяне былі мікрафонам.

З самога нараджэння ў мяне быў вельмі звонкі голас, і ўсе маёй маме гаварылі: “Забярыце сваю спявачку”. Уся нашая вёска разумела, што расце нейкае асаблівае і таленавітае дзіця. Я адрознівалася ад аднагодкаў: яны ў нейкія вайнушкі гулялі, а я – у спявачку. Я з дзяцінства ведала, чаго хачу, год за годам ішла да сваёй мары, удасканальвалася.

Мне не патрэбная вашая біялогія
– Мае мама з татам – вясковыя людзі. Нейкія іхныя мары не спраўдзіліся, таму для свайго дзіцяці яны хацелі лепшага і рабілі ўсё, каб я не была ў вёсцы, а імкнулася некуды далей. У маёй мамы таксама быў прыгожы голас, і яе маглі б некуды аддаць, але ў той час у вёсцы з гэтага смяяліся: “Што? Якая спявачка? Ідзі агарод палоць і бульбу збіраць”. Таму мама адразу сказала: “Калі ў маёй дачкі ёсць такі талент, значыць, я хачу, каб яна спявала”. І ўсё для гэтага зрабіла.

Мы жылі з бабуляй і дзядулем у звычайнай вясковай драўлянай хаце. Мой тата працаваў у калгасе, дзе заробак даюць сенам. Мама працавала медсястрою. Шмат чаго дазволіць мы сабе не маглі. Добра, што ў вёсцы быў Дом культуры, і мяне туды, натуральна, аддалі. Там быў музычны бэнд, і мне нават давялося з імі некалькі разоў выступіць, чаму я тады невымоўна радавалася. Потым я ездзіла на розныя агляды мастацкай самадзейнасці і конкурсы. У нас у вёсцы кожную суботу былі дыскатэкі, а перад імі – канцэрты, і на іх я таксама выступала.
– Стаць тым, кім я цяпер ёсць, было нялёгка. У мяне наагул не было выходных. Пастаянна трэба было рана ўставаць, бо ў нас не было машыны, а музычная школа – за 20 кіламетраў ад вёскі. Памятаю, як мы з татам часта аўтаспынам дабіраліся, а неяк нават на кране давялося праехацца. Шторазу для мяне гэта было нейкаю прыгодай. А я яшчэ і ў музычную школу прыйшла вельмі позна, таму заканчвала яе экстэрнам.

Я вельмі любіла туды хадзіць, а больш за ўсё мне падабалася займацца сальфеджыа. Гэта вельмі складаны прадмет, і яго часта параўноўваюць з вышэйшаю матэматыкаю, таму мае настаўнікі заўсёды дзівіліся, як гэта яно мне так лёгка даецца. Я пстрыкала гэта проста як семечкі, і ўсе хацелі пайсці мне насустрач. Музычную школу я скончыла з чырвоным дыпломам, а вось са школьнымі прадметамі было складаней.

Я разумела тады, што хачу быць спявачкаю, таму наўпрост настаўнікам казала, што мне не патрэбныя на сцэне іхныя біялогія або геаграфія. Усе ўсё разумелі і ставілі мне сямёркі за заслугі ў галіне мастацтва.
Я жартавала з оперных спевакоў: маўляў, як увогуле можна так спяваць?
– Я ніколі не імкнулася стаць опернаю спявачкаю. Наадварот, раней оперныя спевакі мяне раздражнялі, я жартавала з іх: маўляў, як увогуле можна так спяваць? Але потым сама пайшла ў оперу.

Я з адукацыі дырыжор хору, і аднойчы зразумела, што не магу ўдасканальвацца ў Беларусі і быць тут проста дырыжорам. Я хачу спяваць. Мне ўсе казалі: “Марго, у цябе такі прыгожы голас, навошта ты ў хоры яго губляеш? Ты індывідуальнасць. Табе трэба быць салісткай”. І потым я сама задумалася: ну які хор?

Я ўмею чуць, слухаць, быць у ансамблі, але я – салістка. У мяне былі гэтыя амбіцыі салісткі з дзяцінства. І ўсе мае педагогі казалі, каб ішла ў оперны тэатр, што я павінна быць на сцэне. І я тады марыла з'ехаць вучыцца ў Піцер, бо там ёсць добрая вакальная школа.

Але бацькі не змаглі б гэта фінансава пацягнуць, давялося вучыцца ў Мінску. А першае ўсведамленне поспеху прыйшло да мяне пасля запрашэння выступіць на Еўрапейскіх гульнях. Мая грымёрка была побач з грымёркаю вялікай опернай спявачкі Ганны Нятрэбкі. Калі я пра гэта даведалася, адчула ўласную значнасць.

Для мяне наагул выдатна ўсё склалася, і, калі б не каронавірус, я б цяпер не займалася “Красной зеленью”, а проста кожны дзень спявала б оперу і была б шчаслівая.
Я котка, якая гуляе сама па сабе
Да моманту, калі дзеячы культуры пачалі на знак пратэсту сыходзіць у стачку, а то і зусім звальняцца, Маргарыта Ляўчук ужо змагалася з палітыкаю кіраўніцтва Вялікага тэатру. Гэта прывяло да звальнення, пра што яна ані не шкадуе.

– У Вялікім тэатры з мяне хацелі зрабіць нейкага раба – раба божага Маргарыту. Я там працавала на палову стаўкі, але мяне ўсё роўна спрабавалі прымусіць праводзіць больш часу на рэпетыцыях, а плаціць за гэта не хацелі. Маглі ў любы час адправіць на канцэрт у іншы горад без папярэджання. Або пачаць прымушаць спяваць, калі ў цябе сарваны голас, што вельмі небяспечна, бо спявачка пасля такога можа на ўсё жыццё яго страціць.

Пра заробак я маўчу. За месяц я атрымлівала 300 рублёў, гэта сёння крыху больш за 100 долараў. У тэатры мяне доўгі час трымала толькі тое, што на мае спектаклі прыходзілі людзі, ім падабалася мая творчасць. Я хацела спяваць для беларусаў, бо іншага тэатру ў нас у краіне няма. Але я не раб, а вольны чалавек, і з дзяцінства сябе такой лічу. Я котка, якая гуляе сама па сабе. Мяне нельга прывучыць да чаго-небудзь ці прыручыць. У школе, каледжы, акадэміі музыкі з цябе выбіваюць асобу. Ты прывыкаеш і жывеш з гэтым. Але потым, калі выязджаеш за мяжу і бачыш, якая там свабода, разумееш: так жыць нельга.

Я хачу быць свабодным мастаком, бо я ж творчы чалавек. Чаму нейкі ідэалагічны савет павінен сядзець і прымаць маю оперную партыю?

Таму я пачала змагацца з гэтаю сістэмаю. Не слухалася загадаў кіраўніцтва, праз што былі пастаянныя сваркі. Пазней мне неяк удалося дамовіцца з былым дырэктарам Уладзімірам Грыдзюшкам, мы прыйшлі да нейкага агульнага назоўніка. Ён разумеў, што я патрэбная тэатру, бо мяне любіць публіка, а вось з мастацкім кіраўніком Валянцінам Елізаравым у нас не заладзілася.

Калі я спрабавала з ім паразмаўляць пра годную аплату сваёй працы, ён сказаў мне, што я ніхто. І гэта стала апошняю кропляй. У той жа дзень я звольнілася. Для мяне гэта зрабіць было нескладана: я разумела, што мой голас заўсёды зможа мяне пракарміць. Калі мы пераможам, я адразу ж папрашу міністра культуры, каб ён аднавіў мяне на пасадзе салісткі опернага тэатру. Бо я хачу спяваць беларусам у сябе на радзіме. Яны маюць патрэбу ў гэтым і часта пішуць мне: “Маргарыта, пакуль вас не адновяць на пасадзе саліста, я не буду хадзіць у оперны тэатр”. Такі вось народны байкот.

Палітычная трансфармацыя
Палітычная трансфармацыя
– Да 2020 года я была апалітычнай, акрамя музыкі, мяне больш нічога не цікавіла. Да таго ж я вельмі шмат вучылася, і ў мяне не было часу займацца палітычнаю дзейнасцю. Ды я і не разумею ў гэтым нічога, таму заўсёды лічыла: ёсць палітыкі – вось яны хай і думаюць. Памятаю, як у 2010 годзе глядзела на людзей, якія выходзілі на Плошчу з БЧБ-сцягамі, і не разумела, навошта яны туды выходзяць, што гэта за сцягі такія…

Інтэрнэт тады яшчэ не быў так моцна развіты, складана было знайсці доступ да праўдзівай інфармацыі, таму я глядзела тэлевізар і верыла ўсяму, што там гаварылі. Акрамя таго, я разумела як цяжка і многа працуюць мае бацькі, каб мяне вывучыць. А тады ж таксама за выхад па Плошчу адлічалі з універсітэтаў. Я не хацела апынуцца сярод іх: як мінімум, гэта было б непаважліва ў стасунку да маіх мамы з татам. Пагатоў я сапраўды не разумела, навошта людзі бяруць удзел у пратэсных акцыях, і нават думала, што ім за гэта плацяць. Хоць і за Лукашэнку я ніколі не галасавала. Я заўсёды была супраць усіх.
Калі я пачала працаваць у Музычным доме “Класіка”, мой светапогляд змяніўся. Мы пачалі ладзіць усякія балі, розныя праекты для рэканструкцыі, дык я пачала разумець, што ў нас у краіне шмат беларускамоўных. Дзякуючы зносінам з імі я пачала больш у гэтую тэму паглыбляцца, чытаць беларускія кнігі, засвойваць гісторыю, якую ў школах не выкладаюць. Потым дзякуючы тэлеграм-каналам я задумалася: нічога сабе, людзей ні за што б'юць, садзяць у турмы!

Памятаю, як на рэпетыцыі ў тэатры ў дзень 100-годдзя БНР глядзела ў акно і бачыла, як АМАП затрымлівае нявінных людзей. І вось тады я пачала разумець, што Лукашэнка – рэальны гаўнюк. Па-іншаму ніяк не скажаш. Хлус, здраднік, і гэта ён бандыт, а не мы.

А пасля таго, як увесну 2020 года пачалася нейкая неабгрунтаваная жорсткасць да людзей, пачаліся рэпрэсіі, я канчаткова ўсё ўсвядоміла і вырашыла напісаць пра гэта пост. Калі пачала яго пісаць, зразумела, што ўсё, назад я ўжо не вярнуся ніколі. Я буду за светлую будучыню Беларусі, без Лукашэнкі. І ўжо ўлетку штаб Святланы Ціханоўскай запрасіў мяне выступіць на пікетах у маім родным Берасці і Баранавічах – вядома ж, я пагадзілася! Гэта было нешта неймавернае! Дасюль згадваю – і дрыжыкі па целе.
Я думала, што ўсё кіну і сыду са сцэны, бо гэта жудасна
– 9 жніўня 2020 года я не была ў Мінску, бо паехала ў сваю родную вёску, каб прыняць удзел у выбарах. У гэты дзень адключылі інтэрнэт, таму я нават уявіць сабе не магла, што дзеецца ў сталіцы. І калі мне ўсё ж удалося стэлефанавацца з сябрамі, я была шакаваная тым, што адбываецца на другім канцы. У той момант мяне пачало грызці сумленне, што я не вярнулася ў Мінск у той самы дзень, а ўзяла квіток на 10 жніўня. Па вяртанні я адразу з вакзалу паехала на “Пушкінскую”. Была я там і 11 жніўня таксама. Дзякуй богу, мяне нічым не зачапіла.
У гэтыя першыя дні пратэстаў адбывалася нейкае пекла, я бачыла ўсе гэтыя кадры, сама ў гэтым усім брала ўдзел, і мяне проста душыла ад усёй гэтай несправядлівасці і безвыходнасці. Дні сталі нейкія аднолькавыя, і ты нібы ў нейкім страшным сне. Увесь час плачаш, сутыкаешся з несправядлівасцю, бачыш, як затрымліваюць тваіх сяброў, як яны выходзіць збітыя з Акрэсціна. Потым пачаліся гісторыі пра катаванні ў ізалятарах. Усё гэта моцна паўплывала на мой голас. Памятаю, як прыйшла на акцыю ля філармоніі ды зразумела, што ў мяне нічога не гучыць. Ты хочаш праспяваць “Купалінку”, а не можаш спяваць, бо голасу няма. Спяваеш і плачаш.

Памятаю гэтых людзей з незразумелымі вачыма на вуліцах. Яны нібы глядзяць і думаюць: ці то плакаць, ці то абдымацца. Мы ўсе тады абдымаліся. Разумелі, што ў краіне адбыўся нейкі жах, і адначасова радаваліся, што ўсе прачнуліся і выйшлі на вуліцы.

Страта голасу
Страта голасу
– Удома я тады зусім не магла быць. Мне было прасцей на вуліцы побач з людзьмі. Раніцай я сыходзіла і толькі ўначы вярталася, пасля мноства кіламетраў хады ад акцыі да акцыі. І дзякуючы таму, што я была побач з людзьмі, да мяне пачаў вяртацца голас. Шмат народных песень было спета каля Купалаўскага. І дзякуй богу, што былі гэтыя акцыі, бо не ведаю, што б я рабіла ўдома без голасу.

Потым Музычны дом “Класіка” пачаў ладзіць канцэрты ў Чырвоным касцёле, і я памятаю, як складана мне было падчас выступаў. Ты пачынаеш спяваць “Авэ Марыя” і пад канец рыдаеш. Я тады думала, што ўсё кіну і сыду са сцэны, бо гэта жудасна, усе вакол плакалі.

У такія моманты разумееш, наколькі ў цябе складаная прафесія, што нават у такі трагічны для тваёй краіны час ты павінна як салдат сабрацца і спяваць, бо людзям гэта трэба.

Пасля ўсёй гэтай сітуацыі маё кола зносінаў павялічылася. Цяпер любы беларус, які не ябацька, – мой родны чалавек. Цяпер нават тут, у Літве, патэлефануй каму заўгодна з беларусаў і скажы, што табе патрэбная дапамога, – табе дапамогуць. Такога ніколі не было. На жаль, сярод маіх родных вельмі шмат ябацек, а кум і наагул працуе ў міліцыі, ён у спісе карнікаў. Нават у мой дзень нараджэння мне ніхто з іх так і не патэлефанаваў: баяцца.
– У Беларусі я не была паўгода, бо да маіх бацькоў ужо двойчы прыходзілі супрацоўнікі міліцыі і пыталі пра мяне. Я ўпэўненая, што пасля перасячэння мяжы я наўрад ці паеду дадому. Навошта мне гэта трэба? Таму далёка ад радзімы я хацела зрабіць нешта карыснае для сваёй краіны. Так і з'явіўся наш дуэт. Потым мы знайшлі студыю для рэпетыцый, Павук прыдумаў назву “Красная зелень” – і панеслася. Народу спадабалася, бо гэта смешна і падымае настрой. Я ж бачу, што людзі пішуць у каментарах пасля ўсіх гэтых абсурдных выпускаў Азаронка: яны ў шоку і сумуюць ад таго, што адбываецца ў краіне. І я радая, што “Красная зелень” можа іх падбадзёрыць, а я маю час гэтым займацца, бо праз каронавірус пакуль няма оперных пастановак і канцэртаў.

Мы з Павуком разумеем, што гэта гістарычны праект і людзі хочуць слухаць нашыя песні. Іх мы, дарэчы, пішам самі.

Павук – генератар мноства ідэй і часам нават уначы можа пачаць дасылаць мне дзясяткі новых тэкстаў. Ён кажа, што я шліфавальшчыца, бо з усёй гэтай плыні творчасці ўмею выбраць менавіта тое, што сапраўды стрэліць. Сама таксама цікавыя ідэі прапаную. Мы ніколі не сварымся адно з адным, у нас проста супертандэм. Я ніколі не магла паверыць, што змагу быць настолькі крэатыўнай і рабіць такі добры прадукт. І ты разумееш, што гэта працуе, што ты можаш калі не з аўтамата, то палітычнаю сатыраю біць па рэжыме.

У мяне вельмі шмат энергіі, я шалёна люблю тое, што раблю. Неяк нават злавіла сябе на думцы, што не хачу вяртацца ў оперу, бо там не так весела. Але можна ж усё сумяшчаць. У мяне няма ніякіх штампаў і стэрэатыпаў. Я не толькі оперная спявачка і эстрадная вакалістка. Я проста люблю спяваць, і мне ўсё роўна што.
Аднойчы ў лісце я жартам нават паабяцала свайму сябру, палітвязню Сашу Васілевічу, што пасля ягонага вызвалення я асабіста зладжу яму канцэрт блатнячка. Магчыма, я выглядаю нейкаю звар’яцелаю спявачкай, але самае галоўнае, што раблю я ўсё гэта ад душы і атрымліваецца яно ў мяне добра. І за што я ні вазьмуся, джаз гэта, народная песня ці опера, я заўсёды ведаю, што зраблю гэта добра. Бо я ўмею, як сказаў Павук, адшліфоўваць.
Я цяпер раблю ўсё, каб потым мае дзеці мною ганарыліся
– У новай і свабоднай Беларусі я бачу сябе салісткай опернага тэатру, але дадаткова будуць яшчэ праекты. Пакуль не ведаю якія. Можа, “Красная зелень”, а можа, і зусім мяне занясе ў палітыку, буду якім-небудзь дарадцам у культуры. Бо калі мы будзем будаваць новую краіну, нам спатрэбяцца веды і вопыт, якія я маю, і мне не шкада аддаць іх на развіццё культуры новай Беларусі.

А можа, я скажу, што хачу нарадзіць траіх дзяцей і займацца сям'ёй і домам. Раней я заўсёды думала, што не створаная быць мамай. Але пасталела і зразумела, што ў будучыні я ўсё ж хачу мець сям'ю. І што самае важнае, я хачу выйсці замуж за беларускага мужчыну, нарадзіць ад яго беларуса, у Беларусі, размаўляць па-беларуску. Вось такія ў мяне цяпер дзявочыя мары з'явіліся, і гэта вельмі добра, бо раней гэтага не было.

Цяпер, асабліва далёка ад дому, мне хочацца прыходзіць у кватэру, каб там мяне хтосьці чакаў. І я раблю ўсё для таго, каб потым мае дзеці мною ганарыліся.
Падтрымаць беларускіх дзеячаў культуры, якія зазналі рэпрэсіі, ды іх новыя праекты