Тры фільмы з класікі айчыннага нямога кіно, музыку да якіх стварылі сучасныя беларускія выканаўцы, а сучасныя мастакі намалявалі да іх новыя плакаты.

Праект парталу TuzinFM і Падляскай оперы і філармоніі. Прэм'ера адбылася 19 кастрычніка 2012 года
Тузін. Немаўля

Нам здаецца, што найбольш яскрава перадае нашу ідэю слова «немаўля», дзе абыгрываецца і малы век тагачаснага беларускага кінематографа і тая асаблівасць, што стужкі былі па першым часе нямыя, а апошнія дзве літары да ўсяго намякаюць на музычны складнік праекту.

Сяргей Будкін, аўтар ідэі і кіраўнік праекта

КЛАСІКА АЖЫВАЕ: ТРЫ ФІЛЬМЫ,
ЯКІЯ НЕЛЬГА ЗАБЫЦЬ
Ці складаюцца нямыя фільмы канца 1920-х гадоў — «Прастытутка», «Кастусь Каліноўскі» і «У агні народжаная» — у кінематаграфічны трыпціх? Не, бо занадта разнабойныя яны па жанры, сюжэце ды рэжысёрскай стылістыцы. Нават іх пракатныя і ідэалагічныя лёсы не супадаюць. Першая стужка, разлічаная на камерцыйны поспех, дасягнула мэты, прынесла трэсту Белдзяржкіно салідныя грошы і дэманстравалася за мяжой. Другі фільм таксама з прыхільнасцю сустрэлі гледачы тых часоў, хаця яго аўдыторыя абмежавалася савецкай тэрыторыяй. Што тычыцца трэцяй карціны, то зафіксаваны нават калектыўны пратэст на сходзе Ленінградзкага гарнізону з патрабаваннем забараніць яе выхад на экран «як палітычна невытрыманую». Але менавіта «У агні народжаная» мела больш станоўчых водгукаў кінакрытыкаў у параўнанні з двума першымі.

У цыркуляры, датаваным 1937 годам, Белдзяржкіно рапартавала ў Маскву начальніку галоўнага кіраўніцтва кінапрамысловасці СССР Шумяцкаму аб абясшкоджванні «варожых» фільмаў. Забарона «Прастытуткі» матывавалася тым, што яна «палітычна няслушная», а «У агні народжаная» — як стужка «фармалістычная, якая няправільна адлюстроўвае ўтварэнне БССР па сцэнары ворага народу — Вольнага» (няправільна, зразумела, паводле пралетарскай трактоўкі гісторыі).

А ВОСЬ І ФІНАЛЬНЫЯ КРОПКІ ІХ ІСНАВАННЯ
«Кастусь Каліноўскі» пазбег рэпрэсіўнай меры — трэба думаць, таму, што партыйныя эксперты дрэнна ведалі польска-беларускую мінуўшчыну. Але афіцыйныя ўстановы імкнуліся ня згадваць пра мяцежнага героя, бо тагачасная ідэалогія вельмі хутка супрацьпаставіла беларусізацыі татальную саветызацыю.

Сучасны плакат да фільму "Прастытутка" (1926 г.). Мастачка Васіліса Паляніна-Календа (2012 г.)
Сучасны плакат да фільму "Кастусь Каліноўскі" (1927 г.). Мастак Лявон Вольскі (2012 г.).
Сучасны плакат да фільму "У агні народжаная" (1929 г.). Мастак Анджэй Ветэшка (2012 г.)
– Ала Бабкова (1938-2015), беларускі кінакрытык, аўтарка прадмовы да "Тузін.Немаўля"

«Прастытутка» — нацыянальны пяршак для масаў

Сацыяльна-пабытовая меладрама.

Вытворчасць Белдзяржкіно, чорна-белы, нямы, выхад на экран 15.II.1927 году ў Менску, 15.III.1927 году ў Маскве, працягласць 66 хв. Рэжысёр Восіп (Алег) Фрэліх.

Сурэжысёр-кансультант Ной Галкін, сцэнар Ной Галкін, Лізавета Дземідовіч, аператар Альфонс Уінклер, мастакі Аляксей Смірноў, Дані, мантаж Эсьфір Шуб, аўтар надпісаў Віктар Шклоўскі, мультыплікацыя А. Найдзіч.

Ролі выконваюць: Вера Арлова (Надзея), Уладзімер Яраслаўцаў (Пётар), Вольга Бонус (Варвара), Аляксандар Лядашчаў (Шура), Іван Лагуцін (сусед), Марк Данской (мінак) ды іншыя

Фільм апавядае пра надзённую ў 1920-я гады праблему. Тады да паслугаў прастытутак звярталася да 60% савецкіх мужчын.

У цэнтры фільма — гісторыі трох жанчын: Любы, Надзеі і Мані, якім па розных жыццёвых абставінах даводзіцца гандляваць целам. Стваральнікі фільму зрабілі жанравы «гібрыд», каб ахапіць большы кантынгент гледачоў і адначасова зарабіць больш грошай. Яны паспрабавалі спалучыць сацыяльную з'яву ў жанры душашчыпальнай меладрамы з агітацыйна-асветніцкім чыннікам.
Гэтая стужка – дэбют Восіпа (Алега) Фрэліха, як рэжысёра, да гэтага ён атрымаў вядомасць як актор. Над фільмам працавала таксама Эсьфір Шуб, будучы савецкі класік мантажнага дакументальнага кіно. А спецыялістам па надпісах стаў расейскі пісьменнік з кола Маякоўскага Віктар Шклоўскі.
Фільм агучыў гурт Ilo&Friends
Гурт на чале з Ілонай Карпюк утварыўся ў 2005 годзе у Беластоку. Выконвае песні па-беларуску. Неаднаразова браў удзел у фэстывалях «Бардаўская восень» і «Басовішча»
Фільм «Кастусь Каліноўскі» — першы беларускі баявік

Гісторыка-прыгодніцкі фільм.

Вытворчасць Белдзяржкіно сумесна з «Саўкіно», чорна-белы, нямы, выхад на экран 14.VIII.1928 г., працягласць 39 хв. Рэжысёр і сцэнар Уладзімір Гардзін (па матэрыялах М. Віткоўскага і А. Гольдмана)

Аператар Навум Аптэкман, мастак Анатоль Арапаў, мантаж Марон, кансультант Язэп Дыла.

Ролі выконваюць: Мікалай Сіманаў (Каліноўскі), Валеры Плотнікаў (Велькапольскі-Скірмунт), Аляксей Феона (япіскап Скублінскі), Тацяна Булак (Марыля), Рыгон Ге (архіепіскап Красінскі), Сафія Магарыл (Ядвіга), Барыс Ліванаў (Станіслаў), Мікалай Камісараў (Ясь), Кандрат Якаўлеў (Мураўёў) ды іншыя.

Маштабны мастацкі фільм пра нацыянальнага героя, які знялі на хвалі беларусізацыі і называлі ў тагачаснай прэсе «беларускім баевіком».

Дзея фільму разгортваецца ў заходніх губерніях Расейскай імпэрыі, дзе ўспыхвае сялянскае паўстанне. Магнаты і шляхта падтрымліваюць сялян, бо імкнуцца да кіраўніцтва ды ўз'яднання з Польшчай. Аднак кіраўнік паўстання Кастусь Каліноўскі і граф Велькапольскі (Скірмунт), які ачольвае шляхту, маюць розныя інтарэсы. На загад ваеннага генерал-губернатара Мураўёва на змаганне з паўстанцамі кінутыя казакі. Польскія канфедэраты і сялянскія атрады вымушаныя аб'яднацца, але толькі на пэўны час…
Фільм даручана было зрабіць расійскаму рэжысёру і сцэнарысту Ўладзіміру Гардзіну (Благанрававу). А паколькі ён слаба ведаў нацыянальную гісторыю, то яму дапамагаў беларускі вучоны-этнограф, пісьменнік, драматург Язэп Дыла.
Фільм агучыў Сяргей Пукст
Кампазітар, аранжыроўшчык, піяніст, гітарыст, музычны журналіст. Унук славутага беларускага кампазітара Рыгора Пукста. Нарадзіўся ў 1972 годзе ў Менску.
Фільм «У агні народжаная» — узор беларускага кінаавангарду і «фільм жахаў»

Гісторыка-рэвалюцыйная эпапея.

Вытворчасць Белдзяржкіно, чорна-белы, нямы, выхад на экран 3.III.1930 г., працягласьць 44 хв. Рэжысёр Уладзімер Корш. Сцэнар Анатоль Вольны, аператар Давід Шлюглейт, мастак Макс Літвак.

У галоўных ролях: Ганна Заржыцкая (жанчына з мястэчка), Барыс Азараў (яе сын-бядняк), Мікалай Вітаўтаў (палкоўнік), Барыс Феадосьеў (Булак-Балаховіч), Ільля Пахітонаў (князь Сапега)

Рэжысёрам выступіў пачатковец у кіно — 29-гадовы Ўладзімір Корш, будучы класік беларускага кіно, які доўгі час будзе кіраваць "Беларусьфільмам". Сцэнар для фільму напісаў адзін з самых папулярных беларускіх пісьменнікаў тых часоў — Анатоль Вольны, якога расстраляюць у 1937-м.
Стужка была неадназначна прынята. Не ўсе былі ў захапленні ад такога экспэрымэнтальнага кіно. Але у камсамольскай прэсе яго хвалілі: «Ніякага „сюжэту", ніякіх „герояў" — тых абавязковых атрыбутаў, да якіх прывучала нас старое мастацтва… », — пісала з захапленнем «Чырвоная змена».
Гэта стужка знятая да 10-годзьдзя ўтварэньня БССР і цікавая як узор авангарднага кіно тых часоў. Сярод дзеючых асобаў — генерал Булак-Балаховіч, «апошні нашчадак беларускіх князей» Сапега, а таксама чальцы ўраду БНР, сярод якіх можна пазнаць, напрыклад, Вацлава Ластоўскага. Гэта быў першы (і апошні) выпадак, калі ў савецкім кіно згадалі пра Беларускую Незалежную Рэспубліку.

Фільм агучыў гурт Relikt
Гурт грае ў стылях арт-рок, альтэрнатыўны рок, пост-рок, лічыцца піянерам беларускамоўнага пост-металу. З акустычнай праграмай перамаглі на фэстывалі «Бардаўская восень — 2009», сталі ўладальнікамі прэміі «Героі году — 2013» па версіі TuzinFM
Мастакі
Васіліса Паляніна
Аўтарка плакату да фільму "Прастытутка". Мастак, ілюстратар. Навучалася ў БДУ. Стажыравалася ў майстэрні графікі ў Ваймары (Нямеччына). Удзельніца мастацкіх выстаў у Беларусі, ва Ўкраіне. У 2012 годзе адбылася першая пэрсанальная выстава ў галерэі «Ў». Галоўны мастак і стваральнік часопіса «Макулатура».
Лявон Вольскі
Аўтар плакату да фільму "Кастусь Каліноўскі". Слынны беларускі музыка — мастак з адукацыі. Ён скончыў Менскую мастацкую вучэльню імя Глебава (1984). У 1993 годзе меў пэрсанальную выставу ў музэі Багдановіча. Маляваў коміксы ды ілюстрацыі для часопіса «Бярозка», газэт «Ніва» (Беласток) і «Наша Ніва». Аздобіў уласную кнігу прозы, некалькі музычных альбомаў. Працуе ў розных стылях і тэхніках.
Анджэй Ветэшка
Аўтар плакату да фільму "У агні народжаная". Польскі мастак. Супрацоўнічаў са шматлікімі часопісамі ў Польшчы як графік ды арт-дырэктар (Cosmopolitan, Film, Newsweek ды інш.). Кіраваў глябальнай кампаніяй Oriflame: VisionV і польскім каналам Fashion TV. Стваральнік дзіцячых цыкляў пра артыстаў для Нацыянальнага аўдыявізуальнага інстытуту, аўтар лягатыпу і дызайну Halfway Festival (Беласток).
Узнагароды
«Праект году» музычнай прэміі Ultra-Music Awards-2012

Лаўрэат пятага фэстывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK!
B-side — фільм пра працу над праектам
Рэжысёр Яўген Шапчыц
Працяг ідэі праекта
Гурт Tonqixod агучыў фільм «Нянавісць» Юрыя Тарыча.
«Мы практычна ад пачатку свайго існаваньня цягнуліся да нямога кіно, выкарыстоўваем адмысловы відэашэраг на нашых выступах, які ўяўляе сабой нарэзку нямых фільмаў ад экспэрымэнтальных нямецкіх і францускіх стужак да фрагмэнтаў мясцовага кінамастацтва. Таму ідэя агучыць нешта зь першых беларускіх фільмаў для нас вельмі лягічная і як бы сама напрошваецца»

Уладзь Лянкевіч, лідар Tonqixod

Прэзентацыя прайшла ў Віцебску, у межах арт-праекта «Кінапалёт» (снежань 2015)
Прэзентацыя прайшла ў Віцебску, у межах арт-праекта «Кінапалёт» (снежань 2015)
Віктар Сямашка стварыў сваю музычную вэрсію да стужкі «Кастусь Каліноўскі». Адзіны прагляд з жывым суправаджэньнем на фартэпіяна, цымбалах ды духавых адбыўся ў Пружанскім палацыку (2015).

«Я пагаджаюся з асноўнай ідэяй гэтага фільму: замест таго, каб біцца з агульным ворагам, беларусы б'юцца між сабой. Таму й музыка атрымалася такая — трагічна-абсурдная», – кажа Віктар Сямашка.
Аўтар ідэі і каардынатар праекту «Тузін.Немаўля»: Сяргей Будкін

Каардынатар з польскага боку: Ілона Карпюк

Тэхнічны рэдактар: Яўген Шапчыц

Мастацкае аздабленне: студыя «Адліга»

Аўтары музыкі: Ilo&Friends, Re1ikt, Сяргей Пукст

Аўтары сучасных плакатаў: Васіліса Паляніна-Календа, Лявон Вольскі, Анджэй Ветэшка

Асаблівыя падзякі: Кірылу Мацкевічу, Сяргею Філімонаву, Максіму Жбанкову, Андрэю Расінскаму, Але Бабковай, Радаславу Дамброўскаму, Янушу Гаўрылюку, Аляксандру Бінецкаму, Ганне Кавалёвай, Яніне Будкінай, Анатолю Лазару, Андрэю Скуратовічу, Ігару Аўдзееву, Мікалаю Маторыну, Зьмітру Назараву, Гарыку Аганджаняну, Аляксею Стрэльнікаву, Ігару Сукманаву, кампаніі «Будзьма беларусамі», калектыву OiFP ды іншым асобам, якія паспрыялі ў рэалізацыі і прамоцыі праекту.

Пра праект пісалі