« Мы не перамаглі - але можам, калі пачнем дзеяць »

Revolution

Арт-праект
Тэкст: Марына Весялуха
Фота: Аляксандр Кот-Зайцаў

Арт-праект Revolution

«Мы не перамаглі - але можам, калі пачнем дзеяць»
Тэкст: Марына Весялуха
Фота: Аляксандр Кот-Зайцаў
Арт-праект Revolution – творчы тандэм рэжысёркі Дарʼі Брыян і прадзюсаркі Марыі Крук. Дзяўчаты пазнаёміліся на пратэставым маршы каля МТЗ, пачалі працу над супольным праектам у лістападзе 2020-га. Пасля содняў на Акрэсціна і ўцёкаў у Польшчу яны зноў сустрэліся ў Варшаве. Дзе і задумалі амбітны цыкл кароткаметражак пра беларускую рэвалюцыю. Але на новай глебе і з улікам перажытага аўтаркамі першы матэрыял, зняты ў лістападзе 2020-га, займеў зусім іншае гучанне. А сам праект з узнёслага гімну пераменам ператварыўся ў змрочную фіксацыю цёмных плямаў беларускай рэчаіснасці.

Падавалася, што вось-вось – і мы дабʼём, дазмагаемся
Падавалася, што вось-вось – і мы дабʼём, дазмагаемся
Даша: Да 2020 года я некалькі гадоў не жыла ў Беларусі, вучылася ў Берліне і ў прынцыпе планавала там заставацца. Працягваць навучанне, развівацца як мастачка, рэжысёрка ў Еўропе…

У студзені 2020 года, калі ўзнікла паўза ў навучанні перад падачаю дакументаў ва ўніверсітэт, прыехала ў Беларусь да бацькоў. Але пачалася пандэмія, праз закрытыя межы ва ўнівер паступіць не ўдалося. А потым – перадвыбарчая кампанія, да якой мне вельмі хацелася спрычыніцца. І калі ўжо адкрылася пасольства і можна было вярнуцца ў Берлін, туды зусім не хацелася.
Адчувала, што ў Беларусі зʼявілася магчымасць нешта памяняць. Раней такой думкі нават і не ўзнікала, я з 13-14 гадоў была ўпэўненая, што, калі хачу развівацца ў мастацтве, трэба пры любой магчымасці паступаць у замежную навучальную ўстанову і зʼязджаць. А ў 2020-м ужо падавалася, што вось-вось – і мы дабʼём, дазмагаемся. Можам пабудаваць краіну такою, каб тут было камфортна ствараць.

Сімвалічна, што мой першы фільм, які я зняла як рэжысёрка ў “Ок16”, стаўся магчымы дзякуючы падтрыманню Віктара Бабарыкі. Думала: вельмі важна, што зʼявіўся чалавек, якому неабыякавае мастацтва, людзі, культурніцкае жыццё, ён гатовы нас падтрымліваць. Гэтае разуменне было асобнаю прычынаю заставацца і змагацца.

Маша: Я працавала выканаўчаю прадзюсаркай у прадакшн-студыі, адной з самых паспяховых у Беларусі, мы здымалі рэкламныя ролікі з высокімі бюджэтамі. І маё жыццё было цалкам напоўненае працаю. Мне нават няма чаго распавесці пра той час. Я была адною з тых асобаў, хто прынцыпова лічыў, што палітыка – не маё. Падавалася, што туды не трэба лезці.

Сёння нават сама не разумею, як магла жыць з такою думкай і чаму ў маім жыцці не сустрэлася ніводнага чалавека, хто мог бы расказаць пра Пагоню ды зацікавіць гісторыяй Беларусі. Потым пачалася пандэмія, калегі, якія працавалі ў камандзе Ціханоўскага (тады яшчэ проста блогера), расказвалі тое, чаго не было ў афіцыйных крыніцах, крок за крокам я пачала разумець, што дзеецца вялікая несправядлівасць і я не магу заставацца ўбаку. Таму ўжо ў ліпені пачала хадзіць на акцыі.

Таксама дакументавала выпадкі для Міжнароднага камітэту расследавання катаванняў. Усё гэта доўжылася да лістапада 2020 года, пакуль мяне не затрымалі.
Па ўсіх франтах – культурны жах
Па ўсіх франтах – культурны жах
Даша: Лічу, што мастацтва павінна адлюстроўваць рэчаіснасць, каб глядач са сцэны мог бачыць адлюстраванне ўласнага жыцця і праз гэта перажываць, перакрочваць свае ўласныя цяжкасці. Але ж у Беларусі немагчыма паказаць на сцэне нешта хаця б набліжанае да праўды! Усё праходзіць цэнзуру, вострыя моманты выразаюцца, не дазваляюць здымаць, не даюць грошай. Па ўсіх франтах – культурны жах.

Я губляла адчуванне, што ў нашай краіне можа адбывацца нешта цікавае, бо дзяржава ўсё сцірае. Часам энтузіязм знікае яшчэ на падрыхтоўчым этапе. Бо, напрыклад, каб здымаць на вуліцы ў Мінску, трэба паказаць камісіі гарвыканкаму поўны сцэнар. Яны павінны паставіць пячатку, што ўсё прачыталі і не маюць заўваг. А здымаць дазволяць толькі ў пэўным месцы.

Маша: Паколькі я займалася ў асноўным рэкламнымі ролікамі, то магу сказаць, што ў гэтым свеце свой асобны жах. Тут шмат шаблонаў, адны і тыя ж твары, сцэнары як пад капірку. Нават калі мы прапаноўвалі для здымкаў тры ідэі, то прадказальна выбіралася самая шаблонная, ніколі не давалі магчымасці зняць нешта нестандартнае і вылучыцца на рынку.
Рэдка калі ўдавалася зрабіць нешта цікавае, хіба толькі калі да нас прыязджалі рэжысёры з Расіі ці Украіны, бо яны смелыя, ведаюць, што напраўду рэальна стварыць незвычайнае.

Так робіцца ў тым ліку для таго, каб крэатыўная і адметная рэклама камерцыйных структураў у шэрагу іншых не была цікавейшая і больш прывабная за ролікі буйных дзяржаўных прадпрыемстваў. А самі камерцыйныя аддзелы дзяржаўных прадпрыемстваў настолькі зашораныя, што не могуць і падумаць пра тое, каб зрабіць крэатыўную рэкламу.

Таму і атрымліваецца, што ў Беларусі ў тэлебачанні паказваюць дзясятак аднолькавых ролікаў з аднолькавым пасылам.

Даша: Я вучылася ў каледжы мастацтваў на спявачку. Калі паступіла, была ўпэўненая, што вось цяпер пачнецца творчасць. Мы будзем нешта рабіць, імправізаваць. Але ў выніку атрымліваецца так, што ты прыходзіш у месца, дзе нібыта павінен раскрывацца, шукаць сябе як артыст, развівацца, але атрымліваеш кучу шаблонаў, якія не працуюць. Бо калі не ўпісваешся ва ўмоўны канцэрт ля стэлы на Дзень гораду, то табе там не радыя.
Увечары мы здымалі ў адным з сакрэтных месцаў. А 7:00 па мяне прыйшлі
Увечары мы здымалі ў адным з сакрэтных месцаў. А 7:00 па мяне прыйшлі
Даша: Колькі месяцаў таму ў межах праекту Revolution мы прэзентавалі нашую кароткаметражку пра завадчанаў, заводы, забастоўкі. Галоўную ролю ў ёй адыграў Сяргей Дылеўскі, лідар стачкаму МТЗ, ён сыграў сябе. Гэты фільм для нас сімвалічны, бо мы з Машаю выпадкова пазнаёміліся на маршы каля МТЗ, мы ў той час займалася сваймі справамі, а потым нас запрасілі ў адзін праект. Гэта быў цыкл паэтычных ролікаў з вершамі сучасных беларускіх паэтаў “Вянок 2.0”. На жаль, выйшаў толькі адзін ролік з запланаваных 12. Мяне запрасілі візуалізаваць верш як рэжысёрку, а Маша стала прадзюсаркаю.
Маша: Так, менавіта ў канцы лістапада 2020 года мы пачалі працаваць разам. Зладзілі вялікі перформанс на здымках, там было каля 50 актораў у ролі матылькоў, але іхныя твары адмыслова закрываліся. Мы здымалі ўвечары ў адным з сакрэтных месцаў. А 7:00 наступнага дня па мяне прыйшлі.

Званок у дзверы. Мы з сяброўкай, якая начавала ў мяне, асцярожна падышлі да вочка і пабачылі трох мужчынаў. Яны выглядалі вельмі падазрона. Спачатку сказалі, што яны рамонтнікі і прыйшлі рамантаваць трубу. А ўжо потым паведамілі, што з крымінальнага вышуку і прыйшлі мяне затрымаць з палітычных прычынаў. Сяброўка ўлучыла дыктафон, і гэты запіс потым мяне ўратаваў на судзе, бо там гучалі пагрозы.

У той час, што яны стаялі каля дзвярэй і перамаўляліся з намі, я выкідвала з акна сцяг, дакументы, нейкія паперы, што маглі сведчыць пра маю супрацу з камітэтам расследавання катаванняў. Але тэлефон пачысціць не дадумалася... Увесь гэты час я як дзяўчынка чысціла зубы і думала, што мне адзець у турму. А ў выніку адзела белую кашулю на голае цела і джынсы наверх на хатнія шорты. Літаральна без майтак.

Мне сказалі ўзяць талончык на праезд, маўляў, каб змагла потым вярнуцца ўвечары. І я наіўна думала, што мяне сапраўды адпусцяць пасля размовы.
Былі жорсткія допыты па 6 гадзінаў, куды яны прынеслі вялікую тэчку са справаю на мяне. Аказалася, мяне даўно шукалі, а мой тэлефон стаўся дадатковаю крыніцай інфармацыі. Асабліва злоснымі яны сталі пасля таго, як пабачылі фота са здымкаў, дзе былі акторы ў касцюмах АМАПу. Гэтыя кадры потым увайшлі ў першы фільм праекту Revolution. Яны азвярэлі, пыталіся, хто гэта, хто ў гэтым браў удзел. Але я адмаўляла ўсё, проста сядзела і плакала.

У маім ліставанні яны пабачылі ўсё, сказалі падпісаць паперу пра ўдзел у маршы, за што мне пагражала б адміністратыўная справа на Акрэсціна. І я, спалохаўшыся, падпісала, што ў пэўны дзень была на маршы на Нямізе. На той момант я сапраўды думала, што раз я была паўсюль, то і на той марш таксама ж хадзіла.

Содні на Акрэсціна былі такія складаныя, што пра іх нават цяжка расказваць. Чацвёра дзён без душу, жанчына з педыкулёзам, нейкія крымінальніцы, якія, пʼяныя, пабіліся з мянтамі, нейкая жанчына, што забіла мужа. І я павінна была ўдаваць з імі прыязныя адносіны, каб неяк выжыць у камеры. І пасля трох дзён там я пайшла ў суд. З поўным неразуменнем таго, што адбываецца з маёй справаю.

На суд прывялі фіктыўнага сведку, які казаў, што бачыў мяне на маршы на Нямізе, і, маўляў, у яго ёсць доказы.

Але мая сямʼя за гэты час наняла адваката, які ўпэўнена прайшоўся па ўсіх пунктах, не адпаведных закону: мяне недатрымалі на Акрэсціна, мне пагражалі, ён знайшоў доказы фіктыўнасці сведкі і запрасіў доказы маёй сапраўднай прысутнасці ў той дзень на Нямізе. У выніку справу адправілі дапрацоўваць і мяне сапраўды выпусцілі.

На наступны дзень у мяне быў ператрус, мы змагаліся за закрыццё справы. Але зʼязджаць з Беларусі я нават і не думала.
Закруціла флэшку ў пакет і дзве гадзіны хадзіла ад прыбіральні да прыбіральні, каб, як што, схаваць яе ў бачку
Закруціла флэшку ў пакет і дзве гадзіны хадзіла ад прыбіральні да прыбіральні, каб, як што, схаваць яе ў бачку
Даша: Мне патэлефанаваў прадзюсар, які даведаўся, што Машу затрымалі. Мы вырашылі, што яе затрымалі з-за здымкаў нашага праекту. Там усё засвяціліся: і на маршах, і на заводах, у нас была выстава з палітычнымі работамі, мы ўвесь час хадзілі па лязе і самі жартавалі пра сілавікоў, што “яны проста не цікавяцца мастацтвам”, таму на нас увагі не звяртаюць.

Мне сказалі, што трэба тэрмінова нешта зрабіць з матэрыяламі, меркавалі, што ў Машы шмат маіх фота, таму звернуць увагу найперш на мяне. Я перадала флэшку сяброўцы, каб яна яе схавала, перадала інструкцыі, што рабіць, калі мяне затрымаюць. Сама паехала начаваць у іншую кватэру, шукала варыянты, потым зноў пераехала. І ў выніку мы пастанавілі, што мне з матэрыяламі трэба зʼязджаць за мяжу. Бо я была адзіная, хто мог зʼехаць адразу, нават валіза была сабраная.
Уначы набыла квіток у Варшаву. У мяне была гуманітарная віза, якой я не хацела рабіць, але на ўсялякі выпадак зрабіла. Прыехала ў аэрапорт, там былі да мяне пытанні, доўга не прапускалі, пыталі пра дакументы, на пашпартным кантролі забралі пашпарт, адвялі ў асобны пакой. А я ўвесь час думала пра флэшку з матэрыяламі. У выніку прапусцілі, я набыла нешта ў пакеце, закруціла флэшку ў пакет і дзве гадзіны хадзіла ад прыбіральні да прыбіральні, каб, як што, хутка схаваць яе ў бачку і хоць матэрыялы ўратаваць. Думала, потым у лісце напішу шыфр сябрам, як знайсці флэшку. Калі самалёт узляцеў, я заплакала.

Але ў мяне не было нават кватэры, куды прыеду ў Варшаве. Шукала яе ўжо ў аэрапорце. Першы час у Варшаве я ўцякала ад мікрааўтобусаў, не хацела нават думаць пра зняты матэрыял, не хадзіла на пратэсты і акцыі. Упершыню некуды выйшла толькі ўлетку. Я паўгода проста сядзела дома і глядзела на горад праз акно.

Маша: Я заставалася ў Беларусі і ўвесь час баялася. Мне стукалі ў дзверы, да мамы ў Светлагорску прыходзілі з крымінальнага вышуку, суседзяў распытвалі пра мяне. Раз-пораз зʼяўляліся паведамленні пра злівы базаў тых, каго адсочвае ГУБАЗіК, але мне хацелася верыць, што ўсё добра, што ўсё скончыцца. Пра пераезд нават не думала, ездзіла ў Маскву па працы.
Але ў ліпені мне пазванілі і сказалі прыйсці ў Светлагорску на гутарку ў крымінальнай справе, званілі нават маме. І толькі тады я зразумела, што трэба зʼязджаць. Паехала да знаёмых у Кіеў праз Смаленск. І па дарозе ўжо даведалася, што ў мамы дома ператрус у справе тэрарызму, дзе яна праходзіць сведкам...

Ва Украіне было проста неймаверна. Я пайшла на марш, гэта быў цуд! Бачыла бел-чырвона-белыя сцягі, знаёмілася з беларусамі і разумела, што буду працягваць змагацца. Але ў Беларусі... Увесь час да мамы прыходзілі людзі, шукалі мяне, шукалі з падатковай. Назад дарогі ўжо не было.

Праз пэўны час я паехала ў Варшаву. Напісала Дашы, так мы крок за крокам стварылі свой праект.

Я зраблю выдых у канцы фільму тады, калі змагу сама выдыхнуць
Я зраблю выдых у канцы фільму тады, калі змагу сама выдыхнуць
Даша: На той час у нас быў недароблены першы фільм, якога я ўсё ніяк не магла скончыць. Бо калі пачынала яго рабіць у лістападзе 2020-га ў Беларусі, думала пра адно: пра святло ў канцы, пра добры фінал. А праз паўгода, калі ты ў Варшаве і ведаеш, чаму ты ў Варшаве, ужо няма такіх эмоцыяў. Калі пакінуць першапачатковую задуму і скончыць на гэтым, будзе ўжо няпраўда. Таму пастанавілі скарыстаць той матэрыял у крыху іншым кантэксце, больш змрочным. Я зраблю выдых у канцы фільму тады, калі змагу сама выдыхнуць. Пакуль такога няма, і фільмы мае дыхаць не будуць. Я патлумачыла гэта Машы, і мы пагадзіліся, бо яна адчувала тое самае.

Тыя думкі, пачуцці, што цяпер ёсць у фільмах, – адлюстраванне таго, як я сябе адчуваю ў беларускай павестцы. Няма ўражання, што нешта добра. Яно прыгнятае. Мне балюча, кепска, душу ламае. Таму хочацца гэта ж укладаць у фільм, каб паказваць такую праўду. Альбо мы знойдзем у сабе сілы, каб нешта змяніць, або будзем так і задыхацца.

У мяне няма адчування перамогі. Бо мы не перамаглі. Але можам перамагчы, калі пачнем нешта рабіць.
Маша: Мы зразумелі, што зможам працаваць у тандэме, нам ёсць чаму адна ў адной павучыцца. Тады ж прыдумалі свой цыкл з 12 фільмаў, як 12 месяцаў у годзе. Мы ведалі, што асіліць такую задуму вельмі складана, бо нас толькі дзве. Сабралі знаёмых: нехта ў Варшаве, нехта ў Мінску, іншых гарадах.

Хоць і працуем на валанцёрскіх пачатках, але ставімся да справы з усёй адказнасцю. Прэмʼеру другой кароткаметражкі правялі ўжо публічна. Рэзка ўзнялі для сябе планку, якая расце з кожным разам. Хоць рэсурсы памяншаюцца.

Зрабілі мерч на падтрыманне праекту, але з яго яшчэ нічога не зарабілі. Бо ўсе майкі проста раздаём як падарункі за маленькія данаты, а гэта фактычна 3 % з затрачаных грошай.

Адна з мэтаў нашага праекту – працягваць казаць пра беларускую рэвалюцыю, што мы не забываемся пра 2020-ы. Казаць праўду пра тое, што мы адчуваем, паказваць розныя грані тых падзеяў. Мы звяртаем увагу на слугаў сістэмы, ідэальных грамадзянаў. Кажам пра тое, што яны раней ці пазней будуць сядзець у турмах. Згадваем рэпрэсаваных мастакоў і рэпрэсаванае мастацтва. Паралельна думаем пра партнёрства, дасылаем фільмы на фестывалі, распрацоўваем наступныя ролікі, што нас чакаюць праз месяц.

І гэта ўсё паралельна з працаю.
Спекуляцыя на тэме Беларусі? Усе тэмы – спекуляцыя, нават фемінізм
Спекуляцыя на тэме Беларусі? Усе тэмы – спекуляцыя, нават фемінізм
Даша: Сексізм у кіно вельмі моцны. Ты сутыкаешся з многімі праблемамі, найперш ад актораў-мужчынаў. Калі ты жанчына, то гэта заўсёды “ну Даша, ну вось што ты такое прыдумала”. Я нават не магу сказаць, што мяне гэта неяк засмучае, бо ўжо звыкла.

Калі ты хочаш умоўна дадаць сабе сурʼёзнасці, то ты мусіш выглядаць адпаведным чынам, не насіць макіяжу, напрыклад. Камусьці складана зразумець, што на пляцоўцы галоўны – рэжысёр, кім бы ён ні быў, і яго варта слухацца ды выконваць усе патрабаванні. Як на мяне, рэжысёр, мастак не мае гендару. Адзінае адрозненне паміж рэжысёрам-жанчынай і мужчынам у тым, што мы паказваем свет з розных перспектываў і як людзі маем розны бэкграўнд.

Тут не толькі ва ўзросце рэч. Рэч у досведзе, і падзеі 2020 года робяць менавіта наш досвед унікальным. Такога больш няма ні ў кога, нават у 40-гадовага барадатага дзядзечкі-рэжысёра з Амерыкі. І гэты досвед варты таго, каб пра яго расказалі і паказалі. Нават у наіўным ключы, бо гэта можа адгукнуцца шмат у кім.

Спекуляцыя на тэме Беларусі? Усе тэмы – спекуляцыя, нават фемінізм. Але я выказваюся на гэтую тэму не таму, што кіруюся трэндам, а таму, што я жанчына і для мяне гэта важна. Гэтак сама я кажу пра Беларусь. Бо я з Беларусі.

Праект Revolution першапачаткова адбыўся, бо мне трэба было выказацца не толькі пра 2020 год, а пра ўсе тыя гады ў Беларусі, калі я ў сабе душыла мастацтва. Увесь той час я не магла займацца творчасцю. Пра ўсё, што я рабіла ў Беларусі… Мне падавалася, што там ёсць палітычны кантэкст, яго можна вельмі лёгка знайсці і мяне за гэта пасадзіць у турму. А вось цяпер хочацца сказаць пра ўсё. Як толькі праект скончыцца, значыць, мне пра гэта больш няма чаго казаць.

Маша: Цяпер я не магу вярнуцца дадому, але вельмі хачу туды. Дом – там, дзе твая сямʼя, а мая сямʼя – у Светлагорску. Як толькі зʼявіцца магчымасць, не ведаю, на якіх крылах, але я палячу да сваёй сямʼі. Буду піць віно па дарозе і радавацца.

Даша: Калі я зʼязджала ў 2020 годзе, нібыта бачыла іншых беларусаў. Там былі салідарнасць, падтрымка, вера ў будучыню, жаданне змагацца. Але потым ружовыя акуляры спадалі, я зноў пабачыла тыя самыя якасці беларусаў, што нас шмат гадоў прымушалі жыць у гэтай краіне і той рэчаіснасці. Не давалі прамаўляць, калі мы пагаджаліся. Усё гэта нікуды не падзелася.

Каб зрабіць Беларусь такой, якою мы хочам яе бачыць, трэба яшчэ шмат працаваць, працаваць як нацыі. Вельмі хочацца проста мець дом і адчуванне, што можна вярнуцца ў сваю краіну. Не хацелася б страціць адчування радзімы. Разам з тым хочацца казаць пра Беларусь як пра краіну, за якую не сорамна. Пра беларусаў – як пра людзей, за якіх не сорамна.
Падтрымаць беларускіх дзеячаў культуры, якія зазналі рэпрэсіі, ды іхныя новыя праекты