« Цяпер хочацца граць як мага больш беларускіх песень »

Лайкоў

Рыгор
Тэкст: Марына Весялуха
Фота: Анастасія Заўялава

Рыгор Лайкоў

«Цяпер хочацца граць як мага больш беларускіх песень»
Тэкст: Марына Весялуха

Фота: Анастасія Заўялава

Рыгор Лайкоў – музыка, удзельнік гурта PyLai, а цяпер яшчэ і актор дубляжу. У 2020-м PyLai перамог у конкурсу маладых выканаўцаў “Заспявай-6”. Гурт выступаў перад 60-тысячным натоўпам на вялікім мітынгу Святланы Ціханоўскай у парку Дружбы народаў. PyLai можна было пабачыць на імправізаванай сцэне падчас жнівеньскіх пратэстаў на плошчы Незалежнасці. У канцы лютага 2022 года Рыгор Лайкоў зʼехаў з Беларусі і цяпер жыве ў Грузіі.
Рыгор Лайкоў – музыка, удзельнік гурта PyLai, а цяпер яшчэ і актор дубляжу. У 2020-м PyLai перамог у конкурсу маладых выканаўцаў “Заспявай-6”. Гурт выступаў перад 60-тысячным натоўпам на вялікім мітынгу Святланы Ціханоўскай у парку Дружбы народаў. PyLai можна было пабачыць на імправізаванай сцэне падчас жнівеньскіх пратэстаў на плошчы Незалежнасці. У канцы лютага 2022 года Рыгор Лайкоў зʼехаў з Беларусі і цяпер жыве ў Грузіі.
А чаму я раней быў такі драўляны? Трэба варушыцца і беларускую мову падцягваць
Разуменне, што я беларус, прыйшло да мяне, калі я вучыўся ва ўніверсітэце. Я паступіў на гістарычны факультэт, бо так пастанавілі бацькі. У мяне было дрэнна з матэматыкаю, фізікай і дакладнымі навукамі, а больш-менш добра з гісторыяй, літаратураю. Не скажу, што моцна тады думаў пра будучыню. Проста было цікава паглядзець, што там, на гістфаку. Я ўжо ведаў, што хачу займацца толькі музыкаю, галоўнае было проста атрымаць дыплом і потым займацца сваймі справамі.

Нават цяпер не магу сам сабе патлумачыць, навошта мне быў той дыплом.

У школе, калі я вывучаў гісторыю, яна была проста адным з прадметаў, нічым не абазначаная, не адметная. Сёння нават крыху зайздрошчу людзям, якія пайшлі ў школу ў пачатку 1990-х і засталі час, калі бел-чырвона-белы сцяг і Пагоня былі афіцыйнымі дзяржаўнымі сімваламі. Калі настаўнікі прамаўлялі свабодна і напраўду імкнуліся зацікавіць дзяцей. Складана ўявіць сабе такую школу цяпер, гэта як факты жыцця на іншай планеце.
Ужо ва ўніверы ўпершыню пабачыў людзей, якія размаўляюць па-беларуску. Я дасюль не бачыў нікога, хто ў паўсядзённасці карыстаўся б беларускаю моваю. Падумаў тады: “Ваў! Такое бывае! Гэта прышпільна”. І ўжо потым пачаў цікавіцца гісторыяй, культурай. Такая змена інтарэсаў шмат у чым вызначылася маім атачэннем. Бо ў школе ніхто не размаўляў па-беларуску, не цікавіўся гісторыяй, нашаю культурай. Я нават і не думаў нешта беларускае дзесь пашукаць. А ва ўніверсітэце трапіў у кампанію крутых беларускамоўных хлопцаў і дзяўчат, якія не нейкія там “псіхі”. Якія сапраўды любяць Беларусь і расказваюць табе нешта пра тваю радзіму.
Ужо ва ўніверы ўпершыню пабачыў людзей, якія размаўляюць па-беларуску. Я дасюль не бачыў нікога, хто ў паўсядзённасці карыстаўся б беларускаю моваю. Падумаў тады: “Ваў! Такое бывае! Гэта прышпільна”. І ўжо потым пачаў цікавіцца гісторыяй, культурай. Такая змена інтарэсаў шмат у чым вызначылася маім атачэннем. Бо ў школе ніхто не размаўляў па-беларуску, не цікавіўся гісторыяй, нашаю культурай. Я нават і не думаў нешта беларускае дзесь пашукаць. А ва ўніверсітэце трапіў у кампанію крутых беларускамоўных хлопцаў і дзяўчат, якія не нейкія там “псіхі”. Якія сапраўды любяць Беларусь і расказваюць табе нешта пра тваю радзіму.
На гістфаку ў нас былі моцныя выкладчыкі – Мікалай Плавінскі, Яўген Красулін. Магчыма, гэта яны паўплывалі на тое, што гісторыя стала мяне цікавіць. Я з задавальненнем ездзіў у археалагічныя экспедыцыі. Усе гэтыя спевы каля вогнішча, вывучэнне помнікаў, пошукі артэфактаў даўняга часу. Ды і мая любімая песня “Купалінка” памятаецца менавіта з той пары.

Не, гэта не жарт. Калі згадваць адпраўныя моманты маёй цікавасці да беларускае мовы і культуры, то мне ўспамінаецца археалагічная практыка на першым курсе. Першая вечарына ля вогнішча, дзе дзяўчаты пачалі спяваць “Купалінку”. Я быў вельмі ўражаны і пастанавіў, што буду яшчэ больш цікавіцца беларускаю песняю. Сам на сябе ўзлаваўся: а чаму я раней быў такі драўляны? Трэба варушыцца і беларускую мову падцягваць, больш даведвацца пра гісторыю, культуру.

Мяне не задавальняла, што адбывалася ў краіне, тая рэчаіснасць, у якой я жыў, але тады не думаў, што бліжэйшым часам магчыма нешта змяніць. Не бачыў яднання, блізкасці ў такім маштабе, у якім усё праявілася ў 2020 годзе. Раней мы проста рабілі што можам, у тых абставінах, якія ў нас былі. Проста жылі як маглі. А ў 2020-м узнікла пачуццё, што можна нешта змяніць, што канкрэтна ад цябе нешта залежыць. Ты можаш дапамагчы, узяць удзел, паўплываць на штосьці.
Калі бачыш несправядлівасць, то маўчаць у любым разе не можаш
Ты бачыш, што навокал пануе несправядлівасць, што людзей бʼюць, кідаюць за краты і там катуюць. То як можна маўчаць? Асабліва калі ты музыка і твая місія заключаецца ў тым, каб свае эмоцыі выказваць на публіку. Яно ж так і працуе: пра што думаеш, тым і дзелішся. Калі бачыш несправядлівасць, то маўчаць у любым разе не можаш. Палітыкай я цікавіўся заўсёды, але раней, у 2010-м, 2015-м, калі былі мітынгі, я быў вельмі маленькі і, шчыра скажу, не разумеў маштабаў ды важнасці пытання. Але ў 2020-м усё змянілася. Я пабачыў, што многім беларусам не ўсё роўна. Што нас яднае памкненне да перамогі, да справядлівасці. І мы разам нешта можам. Да тэмаў еднасці, змагання сталі скіроўвацца нашыя думкі, гэтыя матывы пачалі зʼяўляцца і ў песнях.

Гурт у той час перажываў перыяд доўгай і нават пакутлівай працы над альбомам. Песні былі, але на іх запіс, на тое, каб давесці ўсё да ладу, то грошай не ставала, то часу, то мы бясконца і безвынікова спрачаліся наконт выбару музычнага рашэння. Але калі ўсё пачалося-закруцілася ўлетку, то песня “Женщины не гуляют” нарадзілася імгненна, літаральна за дзень. Мы адразу ж сабраліся, парэпетавалі, паехалі ў студыю і хутка ўсё было гатова.
Сама творчасць пачала актывізавацца. Я перажываў такое натхненне! Калі жанчыны выйшлі ў ланцугі, гэта было так прыгожа, чыста, радасна, яно настолькі мяне ўзрушыла, што зʼявілася ідэя прысвяціць песню менавіта дзяўчатам. Але хацелася, каб песня сама па сабе была не сумная, а вясёлая, падобная на марш. Усе пратэсныя кампазіцыі, што выходзілі ў той час, былі ў асноўным сумныя. А мне хацелася спяваць нешта радаснае, каб дзяўчаты ўсміхаліся, каб адчувалі, што мужчынам не ўсё роўна. Што хлопцы таксама натхнёныя жаночымі ўчынкамі.

Падаецца, што пратэсты сталі момантам праўды для шмат каго з музыкаў, бо песні, створаныя ў той час, дазволілі выказаць сапраўдныя пачуцці, выліць тое, што было на душы. Не толькі ў нас кампазіцыі зʼяўляліся надзвычай хутка. І заўважце: песні пратэсту розныя, бо хто як адчувае, той так і спявае. Нехта грае рок, падобны да музыкі 90-х, але ёсць і маладыя выканаўцы, чыя музыка гучыць вельмі сучасна.

У сённяшніх умовах можна казаць, што кожны музыка з афіцыйнага чорнага спісу – мой кумір.
Мы ж сёння выступілі перад 60-тысячным натоўпам! Ты гэта адчуваў? Не!
Выступлення на вялікім мітынгу Святланы Ціханоўскай я, на жаль, не памятаю ў дробязях. Чамусьці не так моцна хваляваўся. Мы прыехалі ў парк Дружбы народаў, пакурылі, паразмаўлялі, выступілі і ўвечары паехалі, як звычайна, граць каверы ў клубе TNT. Звычайны дзень музыкі. Але ўжо потым, калі ўсе канцэрты прайшлі і мы ўзялі сабе па піве, выдыхнулі і пачалі абмяркоўваць, як усё было, падумалі: стоп, а што гэта было? Мы ж сёння выступілі перад 60-тысячным натоўпам! Ты гэта адчуваў? Не! І я таксама. Толькі праз 6 гадзінаў пасля канцэрту мяне пачало трэсці ад адрэналіну. Ваў! А яшчэ калі паглядзелі відэа з мітынгу! Ды гэта ж быў не я!

У сам момант адчуванняў не было – белы аркуш перад вачыма. Гэта быў напраўду стрэс – як скакаць з парашутам. Бо ў час, калі ляціш да зямлі, ты не ўсведамляеш, што адбываецца, пра што думаеш. Пачынаеш нешта разумець, толькі калі прызямляешся.
Відавочна, што пасля гэтага канцэрту намі “зацікавіліся”, але ніякіх страшных наступстваў тое не прынесла. Паводле чутак, пра мяне пыталі ва ўніверсітэце, дзе я вучыўся, на гістфаку БДУ. А мо і не пыталі, і ўсё гэта проста чуткі. А яшчэ нам неяк не далі “гастролькі” для сольнага канцэрту гурта. Казалі: канцэрт у Мінску, вы жартуеце?! Страшна не было. Гэта як з песняй: мы яе пішам, запісваем і потым выпускаем у свет. І пасля таго як яна выйшла, можна толькі назіраць за яе лёсам. Тут выдатна пасуе заезджаная папсовая фразачка: рабі, што павінен, і хай будзе тое, што будзе.

Калі нельга выступаць са сваёй музыкаю, то звярнуліся да кавераў. Я прадоўжыў граць у корчмах правераныя праграмы з песень “Сплина”, “Би-2”, “Агаты Кристи”, Джонні Кэша. Не саромеюся гэтага, бо гэта мая праца. Я музыка, я павінен граць і спяваць, тым і займаўся. Натуральна, грошай, на якія можна было б пражыць, гэта не прыносіла. Бывалі такія часы, што мы мелі 1-2 выступы за месяц. А маглі атрымаць добры ганарар на вяселлі. Звычайная справа: вось грошай не было, а вось яны ўжо ёсць.

Шукаў працу, спрабаваў розныя заняткі. Але ўсё, што не звязана з музыкай, мне зусім не ўдавалася. Выкладаць недзе – я ж гісторык з адукацыі – зусім не маё, гэта для мяне вельмі складана. Пра школу нават і думаць не хочацца.
Пыталіся: вы што, яшчэ не зʼехалі? А мы шчыра не разумелі, адкуль такія пытанні
Пасля падзеяў 2020 года ў нас з Уладзем Пыльчанкам (сузаснавальнікам нашага гурта) часта пыталіся: вы што, яшчэ не зʼехалі? А мы шчыра не разумелі, адкуль такія пытанні. Чаму мы павінны зʼязджаць? Аднак калі пачало ўсё зусім напаляцца, я ўсё ж вырашыў, што пакуль лепш зʼехаць. Вырашыў зʼязджаць, бо паводле маіх адчуванняў у Беларусі стала небяспечна. Так, небяспека пасля жніўня 2020 года прысутнічала ўвесь час. А калі пачалася вайна, адчуванні сталі проста невыносныя. Але частка музыкаў нашага гурта ўсё яшчэ застаецца ў Беларусі.

Сёння ў Беларусі ўсім страшна. Але калі вы разам, то гэта перажываць не так цяжка. Галоўнае – падтрымка блізкіх. Калі ты застаўся не зусім адзін, калі ёсць сябры, з якімі можна разам пажартаваць. Акцэнт пераключаецца на жарт, не засяроджваецца адно на страху.
У Грузіі я ўжо больш як 4 месяцы, з пачатку вайны ва Украіне. Агучваю кіно. Галівудскія кінавытворцы адмовіліся ад супрацы з расійскім “Піфагорам”, студыяй, што рабіла афіцыйны дубляж фільмаў для пракату ў кінатэатрах. Цяпер гэтыя паслугі дае студыя ў Грузіі, якая выйграла тэндар. А таксама я чуў пра казахскі падобны праект. Тут, у Тбілісі, быў кастынг, які я паспяхова прайшоў і ў выніку агучыў галоўных персанажаў у некалькіх стужках. Гэтыя фільмы будуць паказваць у кінатэатрах у постсавецкіх краінах, акрамя Беларусі і Расіі. Чуў, што некаторыя са стужак у нашай новай агучцы ўжо паглядзелі ў Літве, Казахстане, Арменіі.

Тут ужо склалася беларускае камʼюніці, з якім я пазнаёміўся. Ужо паспеў выступіць на некалькіх маленькіх канцэртах на вуліцы, каля вогнішча. А з Яўгенам з гурта “Тэлепорт” і спявачкай Алісаю мы падрыхтавалі невялікую акустычную праграму, якую склалі каверы класічных беларускіх песень – Вольскага, “Песняроў”. Сыгралі і свае кампазіцыі. Раней я неяк не задумваўся, на якой мове спяваць. У PyLai ёсць песні як на беларускай, так і на расійскай мовах, але тут і цяпер хочацца граць як мага больш меанавіта беларускіх песень. Нават калі пачалі разглядаць песні па-расійску, яны падаліся нейкімі нясвоечасовымі. Таму ад іх выканання пакуль адмовіліся. Пакінулі на потым.
І ўвесь свет нас палюбіў
Вельмі сумую па Мінску, бо надта люблю гэты горад. Мой родны горад. Але разумею, што сумую найперш па людзях. Мой Мінск – гэта мае людзі. Я ўяўляю, як было б файна, калі б усе мае мінчукі пераехалі ў вёску ў Грузіі, у гарах!

Па тэрыторыі пакуль што не сумую. Беларусы – маладыя, светлыя. Яны зіхацяць. Таму ў нас усё будзе добра, я ў гэтым упэўнены.Так, цяпер можна разважаць пра тое, што ў 2020-м мы маглі б зрабіць нешта інакш, пайсці ў іншы бок. Але мы зрабілі тое, што змаглі. І нешта атрымалася. Мы абʼядналіся, адчувалі сябе сямʼёй, зразумелі, што мы блізкія адно адному. Паказалі ўсяму свету, што мы – беларусы, мы – вольны народ. І ўвесь свет убачыў, што мы не “ок guys, што ў нас ёсць вельмі моцная грамадзянская пазіцыя. І ўвесь свет нас палюбіў.
Вельмі сумую па Мінску, бо надта люблю гэты горад. Мой родны горад. Але разумею, што сумую найперш па людзях. Мой Мінск – гэта мае людзі. Я ўяўляю, як было б файна, калі б усе мае мінчукі пераехалі ў вёску ў Грузіі, у гарах!

Па тэрыторыі пакуль што не сумую. Беларусы – маладыя, светлыя. Яны зіхацяць. Таму ў нас усё будзе добра, я ў гэтым упэўнены.Так, цяпер можна разважаць пра тое, што ў 2020-м мы маглі б зрабіць нешта інакш, пайсці ў іншы бок. Але мы зрабілі тое, што змаглі. І нешта атрымалася. Мы абʼядналіся, адчувалі сябе сямʼёй, зразумелі, што мы блізкія адно адному. Паказалі ўсяму свету, што мы – беларусы, мы – вольны народ. І ўвесь свет убачыў, што мы не “ок guys, што ў нас ёсць вельмі моцная грамадзянская пазіцыя. І ўвесь свет нас палюбіў.
Сёння ў PyLai няма магчымасці разам выступаць, але гурт існуе. У нас шмат напрацовак новых песень, якія былі напалову запісаныя ў студыі. Іх засталося толькі дарабіць. Калі пачалася вайна, мы выпусцілі новую песню “Солдатский рай”. Яна ў нас была гатовая, але раней мы думалі, што трэк не адпавядае агульнаму настрою публікі. А вось вайна ва Украіне зрабіла песню актуальнаю. То мы яе і выклалі, каб усе ведалі, якая ў нас пазіцыя.
Падтрымаць беларускіх дзеячаў культуры, якія зазналі рэпрэсіі, ды іхныя новыя праекты