« Гэта дакладна не сон, бо калі грукоча ўся Еўропа, складана нават у кому ўвайсці »

Філіпенка

Саша
Тэкст: Ірэна Кацяловіч
Фота: Кацярына Фралова, Віялета Саўчыц

Саша Філіпенка

«Гэта дакладна не сон, бо калі грукоча ўся Еўропа, складана нават у кому ўвайсці»

Тэкст: Ірэна Кацяловіч

Фота: Кацярына Фралова, Віялета Саўчыц

Адзін з самых чытаных сучасных беларускіх пісьменнікаў, цяпер яшчэ і “пісьменнік лістоў” ды “пісьменнік для дыпламатаў”… Мы размаўляем з Сашам Філіпенкам увечары. Сям’я чакае яго на вячэру, за кадрам перыядычна ўзнікае голас сына, у той жа час удакладняюцца дэталі чарговай сустрэчы. Пасля кнігі “Крэмулятар” пісьменнік сканцэнтраваўся на размовах з дыпламатамі, лістах і інтэрв’ю – усім, дзе можа расказаць у тым ліку (а можа, і перадусім) пра Беларусь. Між іншым жартуе, што ўсё роўна ядравая вайна хутка ўсё знішчыць. І я пытаюся, якая сёння ўвогуле імавернасць ядравай вайны.

У гэтых людзей няма ідэяў
– У нас няма інструментарыю, каб яе ацаніць. Няма сэнсу намагацца зразумець, што ў Пуціна ў галаве. Праз асцярогі, што можа здарыцца ядравая вайна, тактыка Еўропы, як я разумею, – рабіць усё, каб канфлікт ва Украіне доўга тлеў. А Украіна выйгравала б. Але не моцна, каб не раззлаваць Расіі.
Аднак я прыхільнік таго, што на Пуціна, наадварот, трэба ціснуць.

Калі ён будзе перамагаць, а ягонае атачэнне – адчуваць, што той мае сілу і ўсё гэта назаўсёды, імавернасць удару будзе большаю, чымся калі ён будзе прайграваць. І, загнаны ў кут, захоча ажыццявіць удар, а вакол будуць разумець, што ён дажывае апошнія гадзіны. І навошта сябе падстаўляць у такім раскладзе?

Не думаю, што ў Расіі ёсць вар’яты, якія б пад такім падпісаліся. Тое, што там адбываецца, мне бачыцца проста крывадушшам за грошы. У гэтых людзей няма ідэяў. Можа, у Пуціна і ёсць нейкія ідэі – узнавіць Савецкі Саюз, ці нешта такое. Але ягонаму атачэнню на ўсё гэта напляваць. Я неяк так гэта адчуваю.

– Я бачу адну ідэю: сапсаваць жыццё іншым. У тым, напрыклад, што Расія нерацыянальна закручвае вентыль “Паўночнай плыні”, калі цэны на газ вырастаюць у некалькі разоў.
– Мне гэта якраз зразумела: Пуцін так робіць, каб раз'яднаць грамадствы ўнутры еўрапейскіх краінаў. Калі людзі зразумеюць, што мусяць плаціць за рахункі 600 еўраў за месяц, ім вайна стане супернецікавая. Ён разлічвае, што больш асобаў скажа: “Добра, здавайце Украіну”. І гэта вельмі рацыянальна.

Я размаўляў з іспанскімі дыпламатамі. Яны асцерагаюцца, што Пуцін зможа скарыстацца тым, што ўсе і так страцілі цікавасць да вайны. Таму, маўляў, важна захаваць адчуванне цэласнасці і разуменне таго, за што мы змагаемся. Гэта разумеюць у Польшчы і Літве, бо адчуваюць, што яны наступныя. Але людзям, напрыклад, у Більбаа, думаю, глыбока накласці на вайну ва Украіне – у іх свая барацьба з Іспаніяй. А нешта там дзесьці, ніхто не ведае дзе…

Апроч сваёй цешчы, я не ведаю нікога, хто б падтрымліваў спецаперацыю
– Псаванне жыцця я бачу і ў Беларусі: не проста беззаконна затрымаць, а пры гэтым разнесці ўсю кватэру і стварыць невыносныя ўмовы ў зняволенні. Хаця для эфектыўнасці рэпрэсіяў, здавалася б, дастаткова саміх фактаў масавых затрыманняў і прысудаў на гады.

– Яны пасылаюць дакладны сігнал грамадству: рэпрэсіўная машына не спыняецца, за ўсё, што хоць неяк на нешта падобнае, людзі будуць атрымліваць па соплях. Да таго ж яны помсцяць: ім псуюць жыццё, іх ненавідзяць – і яны ненавідзяць у адказ.

Відавочна, што там працуе ўсялякае гап’ё, людзі вельмі нізкіх маральных і этычных запытаў, якім пастаянна трэба даказваць, што яны патрэбныя, яны верныя ланцужныя сабакі. Хто будзе працаваць, напрыклад, у ГУБАЗіКу? Там сабраны ўсялякі шлак, яны і дзеюць, як дзеіць шлак.
Нармальнаму здароваму чалавеку ніколі не прыйдзе ў галаву запісваць «пакаяннае» відэа.

– Варта пра гэта помніць беларусам, якія дэманструюць ксенафобію ў бок расійцаў, пры гэтым ідэалізуючы беларусаў. Хаця тыя, хто катуе і аддае прысуды, – таксама беларусы…

– Ксенафобія будзе, бо так прасцей – знайсці вонкавага ворага, калі нічога не можаш зрабіць з Лукашэнкам. І сказаць, што ўсе праблемы – з Расіі, што, зрэшты, праўда. Але думаць, што ўсе расійцы – мудакі, безумоўна, няслушна.
У мяне шмат сяброў ва Украіне, яны так не мысляць. І хаця і могуць вымавіць “я*аш русню”, у іх застаюцца сябры ў Маскве. Учора разышоўся здымак, на якім чалавек трымае за руку загінулага сына. Што ты будзеш яму расказваць? Што ёсць нармальныя расійцы? Ды яму насраць.

У нас жа ёсць магчымасць абстрагавацца, якой няма ў тых, хто ваюе ва Украіне. Мы можам разумець, што людзі розныя, а акумуляцыя нянавісці да Расіі не паспрыяе перамозе. Стратэгічна варта было б, наадварот, тлумачыць, што большасць расійцаў супраць вайны, а развязалі яе чувакі, якія захапілі ўладу.

Гэта давала б людзям веру. Бо калі ты кажаш, што 80 % за вайну, у што я не веру, астатнія 20 % і не вылазяць.

Апроч сваёй цешчы, я не ведаю нікога, хто б падтрымліваў спецаперацыю. Увесь мой арэал камунікацыі, а гэта тысячы людзей, супраць. І я не бачу, каб усе беларусы былі суперкласнымі. Вялізная колькасць людзей працягвае служыць у беларускай арміі ці АМАПе ды штодзённа займацца ўсім гэтым лайнішчам.

Казаць, што расійцы – мудакі, а беларусы класныя, гэта як цяпер ва Украіне: калі паслухаць, дык усе сорак мільёнаў былі на Майдане. Нейкі чарговы хлопец звярнуўся да беларусаў: маўляў, яны мусяць праявіць сябе, адмовіцца ад дыктатуры і заняць бок дабра. Для мяне гэта ўвогуле незразумелая канструкцыя. Якога хрэна вы дагэтуль супрацоўнічаеце з Лукашэнкам і прызнаяце яго прэзідэнтам Беларусі?

У прапагандзе кажуць, Філіпенка – пісьменнік лістоў. У верасні 2020-га я напісаў асабісты ліст Зяленскаму, здаецца, пасля арышту Машы [Калеснікавай. – Заўвага аўт.]. Ведаў, што яму перададуць. І нуль адказу. Яны не хацелі ўва ўсё гэта ўблытвацца. Атрымліваецца, яны пакідаюць за сабою права трошкі камунікаваць са злом, а ад нас патрабуюць ісці за іх на барыкады.
Ворага трэба добра ведаць
– Ты кажаш, “усе праблемы з Расіі”. Ці слушна змагацца з расійскім імперыялізмам у культуры?

– Я за тое, каб ні ад чога сябе не адгароджваць. Ніхто ж не перашкаджае адарвацца ад Facebook і прачытаць расійскую, беларускую і літоўскую кнігі. У Швейцарыі няма ніякага кэнсэлінгу расійскай культуры – “Шчаўкунок” ідзе, Стравінскі выконваецца, у школах і ўніверсітэтах па-ранейшаму выкладаюцца расійскія творы.

Я чуў, як адна дзяўчына сказала, што ў яе траўма ад расійскай культуры. Але вельмі маленькая колькасць людзей можа быць сапраўды траўмаваная расійскаю культураю: калі я прапаную адрозніць Чайкоўскага ад Рахманінава альбо Салжаніцына ад Шаламава, многія, безумоўна, не адрозняць. Калі на цябе быццам бы цісне “велічная расійская культура”, можна адразу сказаць: якая яна велічная, калі Расія цяпер бамбіць і знішчае ўсё ва Украіне?

Мне тут бачыцца нейкае какецтва: мы не можам зрабіць нічога сур’ёзнага, таму адмаўляемся ад расійскай літаратуры. Я падтрымліваю сімвалічныя жэсты, але яны мусяць ісці ў звязцы з чымсьці рэальным.

– А як “чымсьці рэальным” нам прыбраць ад сябе расійскі імперыялізм?
– Расхерачыць ракетамі, хоць я цяпер займаю не супергуманітурную пазіцыю. Замест таго каб даць Украіне 12 балаў на “Еўрабачанні”, заплаціўшы 90 мільярдаў еўраў за газ, лепш адмовіцца ад газу, але даць васьмёрку.

Я б працягваў вывучаць усё на свеце, тым больш ворага трэба добра ведаць, і калі хочаш зразумець, чаму расійцы сталіся імперцамі, наадварот, усё б гэта прачытаць.

Нам трэба не абрубліваць культуры Расіі, а зрабіць больш фарсаваным пранікненне культуры Беларусі і Украіны ў Расію – у такім выпадку, можа быць, людзі там будуць лепш разумець, што мы іншыя народы. Мы часта кажам, што ў Еўропе ніхто не ведае пра Беларусь – мне заўсёды здавалася, што гэта якраз значыць, што мы самі нечага не зрабілі.

Раптам стаў пісьменнікам для дыпламатаў
– Тыя дыпламаты і палітыкі, з якімі ты сустракаешся: якое ў іх бачанне Беларусі?

– Цяпер, вядома, усе апасаюцца, што ў выпадку паразы Расіі Беларусь станецца для яе разменнаю манетаю, бо Пуціну трэба будзе выставіць хоць нешта. Шмат хто занепакоены, па-першае, гэтым, а па-другое, тым, што ў Еўропе на гэта пагодзяцца, здадуць як невялікую цану.

Людзі, з якімі я камунікую, бывалі ў Беларусі, любяць яе, перажываюць за яе, шмат рабілі для дапамогі ёй. Вось бы сярод людзей, якія ўтрымліваюць уладу ў краіне, былі людзі, якія гэтак жа любяць Беларусь і разумеюць яе вартасці. Але настроі цяпер, хутчэй, песімістычныя.
Увогуле гэта вельмі дзіўна здарылася ў маім жыцці, што я раптам стаў пісьменнікам для дыпламатаў. Яны чытаюць, збіраюцца ў нейкія гурткі. У адной краіне, ведаю, робяць справаздачы на падставе таго, што я пішу. Я цяпер вельмі шчыльна з імі камунікую. Думаю нават, што магу сарвацца і пачаць пісаць кніжку пра крызіс дыпламатыі і тое, што яна можа, калі адзін чувак пастанаўляе пачаць вайну.

Здавалася б, мы прыдумалі ядравую бомбу, каб вайна ніколі не здарылася. Але яна стала, наадварот, апраўданнем вайны – роўна таму, што яна ёсць у аднаго вар’ята, і ён можа рабіць што хоча, пакуль астатнія працягваюць займацца дыпламатыяй. Мне цікавая таксама нашая дыпламатыя са штабу Ціханоўскай, сам феномен людзей, якія дэ-факта рэпрэзентуюць Беларусь, а дэ-юрэ – няясна. Што можа рабіць народнае кіраўніцтва ў выгнанні? Пра ўсё гэта мне вельмі цікава думаць.

Гэта дакладна не сон
– Для цябе асабіста што было найбольш знішчальным – 2020 год у Беларусі ці вайна ва Украіне?

– Я, напэўна, не магу ўзважыць гэтага і раздзяліць, для мяне і тое, і тое – вялікі боль. З аднаго боку, мяне ў першую чаргу хвалююць нашыя праблемы. Калі беларусаў заклікаюць аддаць усё дзеля Украіны, ува мне ўключаецца беларус. Бо нашыя інтарэсы для мяне важнейшыя.

З іншага боку, калі б цяпер два гэтыя канфлікты скончыліся, напэўна, можна было б сказаць, што траўма, нанесеная Украіне, значна большая. Але як ты гэта скажаш Тарайкоўскаму ці Лосіку?

Я магу раздзяліць хіба паводле таго, што адносна Беларусі ў мяне дасюль адчуванне, быццам мы ўплываем на сітуацыю, ад нас нешта залежыць, нашыя дзеянні працуюць і праз два гады. А калі пачалася вайна, я на нейкую колькасць дзён не тое каб сышоў у запой, але ў мяне была моцная дэпрэсія праз разуменне, што я ўвогуле не магу нічога зрабіць.

А яшчэ вайна ва Украіне пачалася як катастрофа. А ў нас усё пачыналася з ілюзіі шчасця і надзеі, а ўжо потым прыйшло да жаху.
– Метафара з “Былога сына” пра сон, у якім застаюцца беларусы, сёння актуальная?

– Можна прыдумаць шмат новых метафараў – прымусовая псіхіятрыя ці закрытая палата. Уладам удалося напалохаць людзей, і тыя, ацэньваючы свае сілы, разумеюць, што наўрад ці здолеюць супрацьстаяць АМАПу, ГУБАЗіКу і расійскім войскам. Але гэта дакладна не сон, бо, калі грукоча ўся Еўропа, складана нават у кому ўвайсці.
Бачылі, што ўся краіна супраць
– Ці можна сказаць, што 2020-ы і ўсё, што здарылася пасля, паводле нейкіх крытэраў раздзялілі тваё жыццё на да і пасля?

– Так, пасля пратэстаў 2010 года я заўсёды вяртаўся дадому. Не было месяца, каб я не быў у Мінску, не было лета, якое б я не пратырчэў у Мінску. У мяне не было ніякіх сумневаў, дзе будаваць дом, мне было важна, каб сын палюбіў Мінск, і ён палюбіў ды цяпер пытае, калі мы туды паедзем. Але пасля 2020 года я не магу вярнуцца дадому.

Я ўжо два гады не быў у Мінску, не бачыў бацькоў, не бачыў бабулі. Ты ўвесь час думаеш, што, калі нешта здарыцца, не зможаш нават прыехаць на пахаванне. Гэта самая галоўная, фундаментальная, прынцыповая розніца: я не магу паехаць дадому.

– А калі ты быў там апошні раз, якою была Беларусь?
– Класнаю, такой, у якую немагчыма было паверыць. У дзень выбараў я прагаласаваў у консульстве ў Пецярбурзе. А ўвечары, калі ў Беларусі вымкнулі інтэрнэт, сябры патэлефанавалі і спыталі: “Ну што, колькі Ціханоўская набрала?” Я кажу: “Лукашэнка перамог”. На тым баку ўзнікла магільнае маўчанне, і яны, такія: “Б*я!”

Я думаў, усе мы ведаем, як гэта адбываецца. Але зразумеў, што ў іх, у Мінску, прынцыпова іншае адчуванне: яны бачылі, што ўся краіна супраць, што ўсё, яно ўжо адбылося.
Праз дзень я паехаў у Мінск. Сябры мне казалі: “Ты не ўяўляеш, што адбываецца, такога ніколі не было!” А я думаў: “Ну што вы мне расказваеце, я цудоўна ўсё ўяўляю”. Але калі прыехаў, убачыў, што за некалькі месяцаў усё сапраўды змянілася.

Помню, як даваў інтэрв’ю і казаў, што нам засталося 2-3 дні. Гэта была нейкая злачынная радасць. Мы рана паверылі ў тое, што ўсё ўжо атрымалася. У гэтым наш недагляд.

Наіўна было думаць, што дыктатуру, якая ўмацоўвалася цягам 26 гадоў, можна пасунуць за месяц. Але я разумею, што тады ў гэта верыў.
Важна знайсці інтанацыю
– Ты раіш пісаць дзённікі…

– Так, бо потым я магу імі скарыстацца і пусціць у ход.

– А сам вядзеш?

– Не. У лютым я завяршыў рэдактуру “Крэмулятару” і цяпер пішу шмат артыкулаў, эсэ і ўсяго запар, але не магу пачаць нічога, што датычыць майго ўласнага пісьма. Я чытаю дакументы і навіны. Думаю пра кнігу, дыпламатыю і перакрыжаванне Беларусь – Расія – Украіна. У мяне ёсць ідэі, але спачатку заўсёды важна знайсці інтанацыю. Калі я зразумеў, як будзе казаць галоўны герой “Крэмулятару”, усё паехала.

Цяпер я ў пошуку інтанацыі, нешта сам з сабою хаджу, думаю, прыслухоўваюся да сябе, чакаю, калі нешта бабахне. Таму, калі не браць артыкулаў і ўсяго запар, я толькі тэхнічна сяджу са сшыткам і накідваю практыкаванні.

Можа, у выніку я ўвогуле напішу кнігу пра мурашнік.
Падтрымаць беларускіх дзеячаў культуры, якія зазналі рэпрэсіі, ды іхныя новыя праекты