« Напісаць пра цуд нараджэння »

Квяткоўскі

Севярын

Севярын Квяткоўскі

«Напісаць пра цуд нараджэння»
Севярын Квяткоўскі – літаратар, публіцыст, журналіст. Сам для сябе прыдумаў азначэнне “медыяпісьменнік”: любы жанр, які выкарыстоўвае аўтар, так ці інакш звязаны з медыямі. Аўтар кніг “Фрашкі да пляшкі” (2007), “Падарунак для Адэлі” (2012), “Як стаць беларусам” (2014) і “Каларадская пушча” (2019). Жанр фрашак як кароткай гісторыі з жыцця падхапіў з падачы пісьменніка і рэдактара (з вялікай літары) Сяргея Дубаўца. У “Падарунку для Адэлі” сабраныя навелы, частка якіх публікавалася ў газеце “Наша ніва”. “Як стаць беларусам” – супольны дакументальны праект, прыдуманы і рэалізаваны ў суаўтарстве, “Каларадская пушча” – сатырычная антыўтопія. У “Каларадскай пушчы” беларусы праз сусветную катастрофу засталіся сам-насам у жорсткім грамадска-цывілізацыйным канфлікце. Аўтар мяркуе, што каля 80 % ідэяў і вобразаў раману засталіся актуальнымі і пасля 2020 года.

Турма, Каліноўскі, “русский мир”
Турма, Каліноўскі, “русский мир”
“Ну што, вось табе і фінал для кнігі”, – падумаў я, седзячы на нарах у ізалятары часовага ўтрымання гораду Пінску. Мяне сустракала ўся змена: хацелі пабачыць такога рэдкага госця, якога везлі ажно са сталіцы.

На наступны дзень адвакатка вельмі здзівілася, калі пабачыла, што мяне падазраюць паводле крымінальным артыкулу за перапост аўдыё, дзе супрацоўнік камісіі ў справе няпоўнагадовых праз слова матам тлумачыць двум школьнікам, чаму ім не варта браць удзелу ў акцыях пратэсту. У загалоўку быў выраз “совковое быдло”. І за гэта мне пагражалі двума гадамі калоніі.

Адвакатка, сталага ўзросту кабета, нават сказала, што справу можна не давесці да суда, настолькі несур’ёзнае абвінавачанне. Але я з першых хвілінаў пасля надзетых на мяне кайданкаў разумеў, што ГУБАЗіКу ад мяне цікавая інфармацыя пра радыё “Свабода”.

Тады ў камеры я яшчэ не ведаў, што будзе гэты тэкст. І што рыхтаваць яго будуць у час, калі арыштуюць выдаўца Андрэя Янушкевіча і літаратурную аглядальніцу Насту Карнацкую. Што наедуць на “Акадэмкнігу”, прыпыняць працу выдавецтва “Галіяфаў”, 81 адзін дзеяч культуры будзе прызнаны палітычным вязнем.
І як вішанька на торце – вядомы спецыялістам лукашыст-пярэкрут, які калісьці насіў БЧБ-значок, заклікае ў сваім блогу ліквідаваць бар Kalinoŭski на Зыбіцкай у Мінску. Маўляў, Кастусь Каліноўскі – польскі тэрарыст. Прапагандыст выкарыстаў расійскія ідэалагічныя напрацоўкі ўзору 2017–18 гадоў. Тады з Кастуся Каліноўскага спрабавалі зрабіць штосьці кшталту беларускага Бандэры – жупела-жахалку пра звярыны ашчэр пячорнага нацыяналізму.

У Беларусі культура ў шырокім сэнсе слова была галоўным праціўнікам для рэалізацыі падрыхтоўкі да ўварвання ва Украіну. Расійцы рукамі Лукашэнкі нішчылі ўсё беларускае, каб мець надзейны тыл. Бо нацыянальная самасвядомасць неспалучальная з лаяльнасцю да Крамля.

Трывалае блытанне нацызму з нацыянальным практыкавалася яшчэ ў Савецкім Саюзе. Падмена паняццяў была патрэбная для русіфікацыі. Хто вучыўся ў савецкай школе, памятае: нам казалі, што з часам на Зямлі застанецца толькі адна мова – расійская. Маўляў, нацыянальнае замінае камунікацыі між людзьмі і наагул дружбе народаў. У Крамлі пад дружбаю народаў разумелі кантроль з аднаго цэнтру за максімальнаю тэрыторыяй. Што праўда, у СССР была моцная ідэалогія камунізму, якая абяцала рай на Зямлі. У сучаснай Расіі камунізм замянілі на ідэю “русского мира”, якая верціцца вакол расійскай мовы. Але тысячы і тысячы забітых расійскамоўных украінцаў і этнічных расійцаў з украінскаю свядомасцю дэманструюць свету, што і апошняя псеўдаідэалогія знікла ў Расійскай імперыі.
Прадчуванне вайны
Прадчуванне вайны
Сёння мне відавочныя рэчы, якія раней толькі намацваліся, але да канца не выяўляліся: Расія прадумана рыхтавалася да вайны.

Бацюшка з Расійскай праваслаўнай царквы выступае перад піянерамі, міністр абароны раіць РПЦ зрабіць святым Аляксандра Суворава – таго самага, які ладзіў карныя рэйды на захопленых землях сучасных Беларусі, Украіны і Польшчы, камуніст Зюганаў ставіць свечку ў царкве на Вялікдзень і следам малпуе расійскую абсурдыстыку Лукашэнкі, які ператварыўся ў замену Жырыноўскаму – у блазна пры гаспадару.

Лукашэнка шмат разоў прагаварваўся ў 2020 годзе, але ніводзін аналітык не лічыў, што рыхтуецца вялікая вайна за аднаўленне расійскай / савецкай імперыі. І пра амерыканскія спадарожнікі, якія ўсё бачаць, і пра смерць Кадафі, якога знайшлі праз амерыканскія спадарожнікі, і пра натаўскую пагрозу Лукашэнку.

Гучала смешна. Цяпер, калі ведаем, што рыхтавалася вайна, ясна: Лукашэнка мог ведаць пра магчымасць таго, што з тэрыторыі Беларусі ракеты паляцяць не толькі ва Украіну, але і ў Літву ці Польшчу, напрыклад.
Траўматычны крэатыў
Траўматычны крэатыў
Седзячы на нарах у пінскім ІЧУ, я прыкідаў у галаве сцэнар кнігі пра наш 2020 год. Пра той феерычны выбух крэатыву, якія апанаваў беларускае грамадства. У тым ліку каласальны культурніцкі выбух. Паэзія, песні, плакаты, графіці. На падыходзе проза.

З прозаю складана, бо менш як за два гады мы, беларусы, перажылі некалькі цывілізацыйных станаў. Рэвалюцыя, контррэвалюцыя, рэпрэсіі, паўстанне новых дыяспараў. Знішчэнне грамадскага, а следам нацыянальнага. Дакладней, спроба знішчыць, бо грамадскае проста прыціхла, прыкінулася нежывым, а нацыянальнае акурат актыўна развіваецца ўжо ў замежжы.

Першыя тры месяцы свайго вымушанага ад’езду з Беларусі я правёў у Аджарыі. І мяркую, што беларуская дыяспара Аджарыі – гэта Батумі, Кабулеці, Чакві і некаторыя меншыя мястэчкі – унікальны прыклад яднання беларусаў ва ўмовах абсалютна адрознай ад Беларусі цывілізацыі.

У Батумі беларусаў ужо каля 10 % ад насельніцтва, якое жыве стала. Мяркую, што новая хваля беларускай эміграцыі заслугоўвае асобнай дыскусіі. Заўважу толькі, што хай сабе троху парадаксальна, але сучаснае беларускае ўцякацтва і рэлакацыя чымсьці нагадвае бежанства падчас Першай сусветнай вайны.
Новая беларушчына
Новая беларушчына
Аб прымусовым бежанстве часоў Першай сусветнай у Беларусі мала кажуць. Магчыма, таму, што “не па-саюзніцку” атрымаецца. Задача Расійскай імперыі была ў тым, каб пакінуць кайзераўцаў без працоўнай сілы на палях.

Сябра выказаў думку, што на выгнанні ў Расіі многія беларусы атрымалі нацыянальную самаідэнтыфікацыю. Перад тым былі “тожа рускімі”, у сэнсе праваслаўнымі. Пабадзяўшыся па “глыбіннай” Расіі, убачылі ды адчулі сваю адрознасць і адметнасць. Штосьці падобнае я бачу ў Батумі.
Думаю, што ў іншых дыяспарах таксама мусяць быць нанова далучаныя да беларушчыны.

Розніца ад падзеяў Першай сусветнай у тым, што цяпер з Беларусі вымушаныя з’езаць высокакваліфікаваныя людзі, так званы крэатыўны клас. Яны нічога не просяць за мяжой, апроч дакументаў. Яны самі дадаюць у эканамічную прастору нованабытых краінаў сваё каштоўнае: грошы, уменне, культуру.

Я бачу як расце колькасць удзельнікаў тэлеграм-суполкі “Батумскі клуб беларускамоўнага нэтворкінгу”. Я асабіста сустракаю людзей, якія просяць, каб ім падказвалі, як правільна казаць па-беларуску. За восем месяцаў вандравання ў старых і новых беларускіх дыяспарах Літвы, Польшчы, Украіны і Грузіі я толькі два разы пачуў, маўляў, “ізвініце, я па-беларуску не разумею”.

У Грузіі дадаецца фактар моцнай адрознасці мясцовай культуры. У Польшчы ці Украіне беларус можа знікнуць. У Літве на Віленшчыне таксама адносна проста прыкінуцца мясцовым. А вось у Грузіі так не атрымаецца. І, вядома, вайна.
Двойчы пераследаваныя
Двойчы пераследаваныя
Седзячы на нарах у пінскім ІЧУ, немагчыма было сабе ўявіць, што беларусы будуць двойчы пераследаваным народам. Спачатку лукашыстамі, каб дагадзіць сваім крамлёўскім гаспадарам, а пасля паводле пашпарта. Нібыта мы вінаватыя, што не дадушылі ў 2020 годзе дэ-факта акупацыйны рэжым.

На нарах я круціў у галаве выключна 2020 год, які насычаны такою колькасцю падзеяў, якую можна параўнаць з папярэднімі дваццаццю. Як структурызаваць тэкст? На што зрабіць акцэнты? Як збалансаваць камічнае і трагічнае, каб карціна была максімальна шырокая?

Думаў пра тое, што ідэалогія трох штабоў пра абсалютную мірнасць рэвалюцыі непраўдзівая ды несправядлівая адносна тых хлопцаў і часткова дзяўчат, якія першыя тры дні вялі вулічныя баі супраць праціўніка.

І для мяне відавочны ланцужок: баі, карная аперацыя на вуліцах і катаванні ў засценках, шок грамадства, выхад да паўмільёна па ўсёй Беларусі ў жніўні і ўдзел больш за мільён па краіне цягам першых чатырох месяцаў.

Гэта цяпер ужо я зразумеў, адкуль з’явілася тая адчайная жорсткасць лукашыстаў у пагонах. Яны зачышчалі тыл Расіі перад нападам на Украіну. Нам у 2020 годзе здавалася, што Лука хвалюецца толькі за сябе, але там відавочна быў правал з прэтэнзіяй на поўны кантроль над белымі і пухнатымі “беларусікамі”.
Гук і карцінка
Гук і карцінка
Пра ўсё гэта я думаў першыя гадзіны ў камеры, не ведаючы, што матэрыял для кнігі будзе падкідацца значна хутчэй, чым магло б падавацца. Асобная тэма – візуальнае і гукавое ўздзеянне на псіхіку, якое мне арганізавалі (тут падрабязна: https://www.svaboda.org/a/31687115.html).

Праўда, яны не ведалі, што я ў юнацтве мог адначасова чытаць старадаўнюю кітайскую паэзію і слухаць Sex Pistols, таму рэчы, якімі яны мяне спрабавалі катаваць, былі мне вельмі да душы. Калі каротка, ужывалася арт-хаусная анімацыя і музыка.

Я б гэбэшкам і губазікам паставіў на рэпіце прамовы Зянона Пазняка і песні Андруся Мельнікава пачатку 1990-х. Але я не садыст. Новая Беларусь будзе іх утрымліваць за кратамі і судзіць паводле законаў. Толькі пытанне, якіх – цяперашніх ці абнуленых да 1994 года?

Яшчэ я не ведаў, якія прыгоды мяне чакаюць з выездам з Беларусі, а пасля з Расійскай Федэрацыі. Як літаратару мне вельмі прыкра, што я вам не магу распавесці ні сваёй гісторыі пра ўцёкі з “Шоўшэнку”, то бок РБ і Мордару, ні пачутыя ад іншых людзей. Усе гэтыя мурашыныя сцяжынкі эвакуацыі актуальныя, і адлюстроўваць іх у апавяданнях, сцэнарах ці п’есах пакуль нельга.

Але паверце: “будзет очань інцярэсна”. І пра невысокі інтэлектуальны ўзровень лукашыстаў, і пра тупасць ябацек у пагонах.
Аперацыя “Эвакуацыя”
Аперацыя “Эвакуацыя”
Мяне толькі крыху катавалі фізічна: гэта паездка ў аўтазаку ў “стакане”. Страшнае перажыванне, калі цябе з рукамі за спінай у кайданках засоўваюць у своеасаблівую капсулу. Калі ты важыш за сто кілаграмаў і маеш за 185 сантыметраў з бацінкамі – прывітанне, панічная атака. Пытаўся ў камеры ў зэкаў са стажам. Кажуць, што і для іх гэта цяжкое выпрабаванне. Што казаць пра звычайнага, далёкага ад свету крыміналу чалавека.

Фактычна атрымліваецца, што, не дапісаўшы ў галаве кнігі пра 2020 год, я мушу пераскокваць у 2021-ы. А гэта год тэрору. За кратамі – больш як тысяча прызнаных праваабаронцамі палітзняволеных. А непрызнаных – яшчэ плюс тры, тры з паловаю тысячы.

Далей – эміграцыя. Вымушаная эміграцыя – вельмі цяжкое псіхалагічнае выпрабаванне. Адна рэч, калі вы проста прытаміліся чуць сіпатага маральнага ўрода з кожнага праса, іншая – калі вы таемна эвакуяваліся, каб не сесці за краты. Дарэчы, паводле дакументаў, я нікуды не выязджаў. Для ўмоўнага ўчастковага я – у Беларусі. Хоць я ведаю, што яны ведаюць, што я за мяжою.

Але вось ты ўжо на эміграцыі. І не ў знаёмай табе і фактычна роднай паводле культуры Польшчы ці Літве, а ў Грузіі. Непадобнасць цывілізацыяў не дае магчымасці зліцца з фонам. Больш за тое, хоць для грузінаў “рускія” нават палякі, новапрыбылым (не ўсім, але шмат каму) робіцца важнаю пазнака сябе менавіта як беларуса. Нават з практычнага гледзішча, калі не хочацца несці адказнасці за чужыя грахі. Я пра агрэсію Крамля ва Украіне.
Вайна з нацыянальным
Вайна з нацыянальным
Гісторыя нічому не вучыць сярэднестатыстычных грамадзянаў хоць якой краіны. Не вучыць разумець і такога простага прыёму, які выкарыстоўвае расійская прапаганда – “мы змагаемся з неанацызмам”. У рэальнасці расійцы змагаюцца з нацыянальнай самаідэнтыфікацыяй.

Рознымі спосабамі Крэмль спрабуе паспрыяць знікненню беларускай і ўкраінскай самасвядомасці. Дэнацыфікацыя ў крамлёўскім разуменні – гэта дэнацыяналізацыя. Таму ў Беларусі разгромленыя выдавецкія ды адукацыйныя праекты, таму сядзяць за кратамі Андрэй Янушкевіч і яшчэ восемдзесят дзеячаў культуры. Сёння мы за мяжою нагадваем габрэяў 1930-х гадоў, якіх не прымала ніводная краіна свету, бо габрэі мелі нацысцкія пашпарты.

Толькі цяпер у РФ ужо няма ніякай ідэалогіі. Яны знішчаюць культуры татараў ці якутаў гэтак сама, як калісьці знішчалі культуры беларусаў і ўкраінцаў. А буратаў “утылізуюць” ва Украіне, пасылаюць каго не шкада. Дагестанцаў таксама.

Расія хоча ва Украіне проста фізічна знішчыць людзей. Вывезці ў Расію альбо прымусіць выехаць на эміграцыю. А нас – ператварыць у Башкартастан, здэнацыяналізаваную “аўтаномную рэспубліку”.
Культура Пасля
Культура Пасля
Хоць Беларусь дэ-юрэ – дзяржава-агрэсар, дэ-факта і грузіны, і палякі, і нават немалая частка ўкраінцаў адрозніваюць рэжым Лукашэнкі ад грамадзянаў Беларусі. Асабіста мне гэтая акалічнасць дае натхненне бачыць беларускую будучыню не ў шэрых ці нават чорных танах. Будзе разбітая пуцінская армія – скончыцца і лукашызм. А значыць, будзе новы віток развіцця грамадства, у тым ліку беларускай культуры.

Рэвалюцыя – гэта працэс. У нас адбыліся некалькі рэвалюцыяў. Была грамадзянская, была нацыянальная, была жаночая. Шмат якія беларускія творцы прайшлі праз маршы, турмы, і ўсе разам – праз рэфлексію сябе ў гэты час. Усё тут трэба асэнсоўваць крок за крокам.

Гештальты не закрытыя. З гістарычнага пункту гледжання мы працягваем жыць у 2020 годзе. Паўтару свой жарт, які я напісаў 1 студзеня 2022-га: “З трэцім вас 2020 годам!”.
Рэвалюцыя стаіць на паўзе. Яна не пераможаная, але і не ў стане развівацца. Пакуль што.

Цяпер згадваю акцыі, у якіх я браў удзел у Мінску, і ведаю, пра што хочацца напісаць: пра цуд нараджэння.

Нараджэння нацыі. Грамадзянскай супольнасці. Самапавагі. Павагі да суайчыннікаў. Я заўжды ведаў, што беларусы крутыя, але калі ты бачыш пацверджанне сваёй веры, гэта зусім іншае адчуванне.

Калі адказаць на пытанне, як пісаць пра сучасную Беларусь, я думаю, што варта спалучаць ужо здабытае з мроеным.
Падтрымаць беларускіх дзеячаў культуры, якія зазналі рэпрэсіі, ды іхныя новыя праекты