« Уся нашая цяперашняя творчая дзейнасць – найперш падтрымка тых, хто застаўся ў Беларусі »

Калач

Васіль

Тэкст: ВК

Васіль Калач

«Уся нашая цяперашняя творчая дзейнасць – найперш падтрымка тых, хто застаўся ў Беларусі»

Тэкст: ВК

Васіль Калач – гродзенскі актор, рэжысёр і кіраўнік фрык-тэатру “Гексаген”. Больш за 20 гадоў жыцця прысвяціў культуры, быў звольнены з тэатру за актыўную пазіцыю пасля жнівеньскіх падзеяў мінулага года. Адзін са стваральнікаў вольнага творчага руху “Асобы”, які аб’яднаў рэжысёраў, мастакоў, харэографаў, актораў ды іншых творчых людзей у складаны час няўпэўненасці і пачатку рэпрэсіяў дзяржавы супраць тых, хто мае сваю думку. Мастацтва без абмежаванняў, мастацтва грамадзянскае, мастацтва на падтрыманне тых, хто застаецца ў Беларусі, – тое, што, на думку Васіля, сапраўды каштоўна і важна.

Ад няўдалай ролі ваўка да актора вулічнага тэатру
– Тое, што я прысвяціў сваё жыццё тэатру, адбылося праз траўму дзяцінства. Калі мне было 4 гады, у дзіцячым садку я павінен быў граць ваўка ў казцы “Чырвоны каптурок”. Быў цалкам падрыхтаваны, вывучыў тэкст, у мяне быў пашыты касцюм, маска. І тут за два дні да выступу я захварэў на бранхіт – усё сарвалася. Потым я заняўся спортам. 9 гадоў прысвяціў плаванню. Затым ёга, рукапашны бой, фехтаванне. Але ў пэўны момант я кінуў спорт, і ў мяне прачнулася цяга да тэатру.
Спачатку я граў у аматарскім тэатры эстрадных мініяцюраў у ліцэі, дзе вучыўся. Спрабаваў паступаць у Акадэмію мастацтваў. Прайшоў два туры іспытаў, але не паступіў, бо не зрабіў медычнай даведкі – нават не ведаў, што яна патрэбная. Замест гэтага паступіў у Каледж мастацтваў у Гродне. Год там адвучыўся і проста ўцёк: гэта было страшна. Прайшоў праслухоўванне ў драматычным тэатры, уладкаваўся артыстам і з другой спробы паступіў у акадэмію. А паколькі займаўся гістарычным фехтаваннем, то пачаў спалучаць спорт і тэатр.

Пяць гадоў я працаваў у тэатры, шэсць гадоў выкладаў у 5-й гімназіі ў класах з тэатральным ухілам, пакуль дзяржава не скараціла профільнага навучання.

Вулічнага мастацтва ў Беларусі няшмат, можна было займаць гэтую нішу і прасоўваць яе. Сабралася каманда такіх жа дзівакоў, як і я, мы вырашылі спалучыць дзве важныя рэчы: займацца тым, што мы ўмеем і любім ды што прыносіць людзям радасць, і каб гэта яшчэ прыносіла нейкі прыбытак. Так прыйшлі да вулічнага тэатру.

Грошай няма, у плане стаіць – і круціся як хочаш
Мы пачалі працаваць на вуліцы з 2011 года, у 2015-м у нашага тэатру з’явілася назва “Гексаген”. Фрык – гэта не такі, як усе. Гэта нешта незвычайнае, цікавейшае за тое, да чаго прызвычаілася публіка. Нам падабаецца напрамак dark cabaret, horror – тое, што на постсавецкай прасторы асабліва не робіцца.

Да нейкага часу тэатры былі вымушаныя прыстасоўвацца, ісці на супрацу з дзяржаўнымі ўстановамі. Гэта давала статус-кво: мы штосьці робім для дзяржавы, а дзяржава не калупае нам нерваў.

Ёсць рэчы, на якія мы тым не менш не пагаджаліся. Напрыклад, ніколі не супрацоўнічалі з БРСМ. Як фрык-тэатр ніколі не бралі ўдзелу ў святкаваннях 9 траўня, 3 ліпеня. Гэта было для нас табу. Мы адразу пазіцыянавалі сябе так, што гэта не наш фармат, мы не будзем у гэтым браць удзелу, нават не прасіце.

Я сем гадоў працаваў як выкладчык у тэатральнай студыі гродзенскага Універсітэту залатога веку. Гэта недзяржаўная некамерцыйная ўстанова, і я пайшоў туды не па грошы, а па досвед і праз цікаўнасць. З аднаго боку, я рабіў добрую справу – дапамагаў сталым людзям, з другога боку – я сам у іх вучыўся.

Адна рэч – выкладаць школьнікам ці студэнтам, і зусім іншая – працаваць са сталымі людзьмі. У іх іншы досвед, іншае разуменне, іншая хуткасць успрыняцця інфармацыі. Тое, што школьнік ці студэнт зразумее не адразу, яны хапаюць сходу. Гэта датычыць пачуццяў, эмоцыяў. Яны прыходзілі вучыцца асэнсавана, яны гэтага хацелі. Самай сталай маёй артыстцы ў групе было каля 90 гадоў!

Мы рабілі з імі даволі складаныя рэчы. Напрыклад, ставілі эцюдным метадам “Маленькага прынца” Экзюпэры, “8 жанчын”, “10 негрыцятаў”. Нашыя пастаноўкі збіралі поўныя залы. На маю думку, УЗВ – адзін з самых моцных недзяржаўных праектаў у Беларусі. Ён дазваляе нашым пенсіянерам зразумець, што яны маюць яшчэ шмат гадоў сапраўднага, цікавага, насычанага жыцця і развіцця.

Раней, калі гэта было магчыма, я стараўся ў нашай працы прасоўваць нацыянальную павестку. Напрыклад, нейкія шляхецкія тэмы. Усе строі мы шыем самі, усе дэкарацыі робім самі. Усё са старых рэчаў. Так што мы яшчэ і экалагічны тэатр.

Былі і складаныя моманты. Я быў галоўным рэжысёрам фестывалю сярэднявечнай культуры “Мяжа”, які мы ладзілі ў Гродне. Грошай на яго не было, а ў плане стаіць – і круціся як хочаш, але трэба зрабіць. Добра, хоць далі дазвол і прыбіральні для людзей паставілі.

Самы балючы момант у сістэме – манаполія дзяржавы на мастацтва
Існаваць творчаму чалавеку ў Беларусі зусім не камфортна. Увесь час ты ў стане самацэнзуры, нават калі робіш штосьці цалкам бяскрыўднае. Бо ты ведаеш, што не толькі можаш ад гэтага пацярпець – я ведаю сам, на што іду, – але пацярпяць людзі, якія ад цябе залежаць.

Самы балючы момант у існай сістэме – манаполія дзяржавы на мастацтва. Я не магу як прыватная асоба зладзіць нармальны тэатр. Калі я паспрабую, мне будуць патрэбныя гастрольныя пасведчанні, я сутыкнуся з праверкамі ідэолагаў ды іншымі цяжкасцямі. Я проста не змагу працаваць, не змагу ствараць мастацтва.

Тут жа паўстае пытанне фінансавання. Калі гэта маленечкі калектыў, ніякага фінансавання ён не мае. З іншага боку, чым меншы калектыў, тым больш ён рэнтабельны ў рынкавых адносінах. І калі я маю калектыў, дзе 10–15 актораў, мы можам зарабіць і на сябе, і на дэкарацыі, і на строі. Але нам гэтага не даюць рабіць.

Грошай з занятку культураю хапала на жыццё. Мне бракавала на новую машыну, на новы рамонт у хаце, але ставала на тое, каб не задумвацца, ці будзе што заўтра паесці. І гэта не дзякуючы дзяржаве, а дзякуючы таму, што ў мяне ёсць галава на плячах і я ведаю, як з дапамогаю мастацтва можна зарабіць крыху грошай. Калі б у нас была іншая сістэма – у артыстаў было б больш волі, а ў падаткоўцаў было больш розуму, – можна было б жыць і зарабляць з культуры цалкам нармальна.
Змены ў грамадстве я адчуў тады, калі ў траўні выйшаў з ІЧУ пасля содняў
Ціск за пазіцыю я адчуваў з 2019 года. З часу, як пайшлі змены ў гродзенскім выканкаме. Спачатку ціск быў лёгкі. Мы адкрывалі выставу ў Цэнтры народнай творчасці “Спадчына” – чыноўнікі палезлі ў сцэнар, пачалі рабіць праўкі. Але гэта былі кветачкі. Калі ў Цэнтры культуры паставілі новае кіраўніцтва, вось тады пачалася весялуха. Пачалі калупацца ўва ўсіх нарматыўных актах, звязаных з аматарскімі калектывамі.
На мой погляд, само паняцце “аматарскі калектыў” у тым выглядзе, у якім існуе, – гэта абсурд і нейкі здзек з творцаў і людзей мастацтва. Ты ў мастацтве ці не. Цябе слухаюць і глядзяць ці не. Усё. Тут няма такога: прафесіянал ты ці не прафесіянал. А ўсё астатняе – аматарскі калектыў, заслужаны, народны…

І якая розніца?

А потым я трапіў на содні. Выпадкова 26 красавіка 2020-га трапіў на стрым блогера Сяргея Ціханоўскага, калі ён прыязджаў у Гродна. Паслухаў, выказаў свой погляд на існыя праблемы, а праз два тыдні трапіў на содні. У мяне яшчэ быў лайт-варыянт: сядзеў, як у кепскім піянерлагеры, без прагулак і прыгожага навакольнага асяроддзя. Але пасля гэтага пачаўся моцны ціск на наш тэатр з боку кіраўніцтва. Пачаліся праверкі, дакалупванне да ўсёй дакументацыі, у разгар каронавіруса нас пачалі выганяць на абсурдныя мерапрыемствы выходнага дня. Мы рабілі сабатаж, дзе маглі.

Была трывога, але луналі думкі, што, можа, яшчэ ўсё абыдзецца. Але ў канцы перадвыбарчага перыяду стала зразумела, што не абыдзецца. За тыдзень да выбараў мы паставілі спектакль паводле Казьмы Пруткова “Заметки покойного поручика N”. Там армейскія афарызмы Казьмы Пруткова. Сто штук. Пачытайце. Некаторыя мы перарабілі на актуальны лад. Гэты спектакль прайшоў афіцыйна праз Цэнтр культуры з продажам квіткоў, і з чынавенства ніхто нічога не дацяміў.

Адчуванне зменаў у грамадстве, таго, што нешта змяняецца ў галовах людзей, з’явілася ў момант, калі ў траўні 2020-га я выйшаў з ІЧУ пасля содняў. Я паглядзеў па баках і зразумеў, што як раней больш не будзе. Можа, таму, што ў артыстаў больш развітая эмпатыя. Зрабілася лягчэй адчуваць свет навакол, разумець: гэта твой чалавек, а гэты – не.

Спачатку спадзеў на змены быў няёмкі: а можа, я сам сабе прыдумваю? Але калі пачаліся шматлюдныя сустрэчы з Ціханоўскаю, гэта было як подых чагосьці свежага. Ваў, людзі ідуць! То бок нешта зварухнулася.

Не можа быць мастацтва па-за палітыкаю, бо мастацтва адлюстроўвае рэчаіснасць
9 жніўня было страшна, бо было адчуванне пачатку грамадзянскай вайны. Калі праз тры дні на вуліцы выйшлі дзяўчаты ў белым, стала зразумела, што і нам трэба сябе праявіць. Сабраліся гродзенскія дзеячы культуры, правялі стыхійны мітынг каля помніку Давыду Гарадзенскаму. Паразмаўлялі, падпісалі адкрыты ліст. На наступны дзень хтосьці вывесіў бел-чырвона-белы сцяг над драматычным тэатрам – і панеслася.

У адзін са жнівеньскіх дзён я выйшаў на плошчу перад 40 тысячамі гродзенцаў і выказаў усё, што думаю. Я зразумеў: няма чаго губляць, бо ўжо ўсё згублена. Не будзе той супрацы з дзяржавай, якую мы спрабавалі наладзіць і праз гэта прасоўваць сваю візію, пазіцыю. Мы спрабавалі дамаўляцца, бо робім гэта ўсё дзеля жыхароў і гасцей нашага гораду, а не дзеля галачкі. Тут жа стала зразумела, што дамовіцца больш не ўдасца.

На мітынгу я казаў, што культура адмоўчваецца, а яна адмоўчвацца не павінна. Год за годам на культуру ціснулі. Сярод кіраўнікоў ад культуры больш за 70 % – былыя сілавікі. Як гэта магчыма? Трэба ўсё мяняць, бо гэта ўжо не культура, жыць у ёй нельга. Я больш за 20 гадоў у культуры, і гэта тая праблема, што баліць мне яшчэ з Каледжу мастацтваў. Мяне як творцу заўсёды абражала, як сваімі лапамі лезуць у культуры тыя, хто не мае да яе ніякага дачынення.

Цэхавая салідарнасць – найбольш важнае, што могуць зрабіць дзеячы культуры. Вельмі ўзрушыла, як гэта адбывалася ў Мінску, хацелася такога ж у Гродне. Але атрымалася так, як атрымалася. У Цэнтры культуры ёсць пратэставыя артысты, спецыялісты. Але яны баяцца. У драмтэатры акторы не пабаяліся выказаць сваю пазіцыю, хоць і было зразумела, чым можа скончыцца.
Я ведаў, на што ішоў, выказваючы сваю пазіцыю. Але, па-першае, я не магу маўчаць. Па-другое, які я кіраўнік свайго тэатру, калі баюся? Як мне будуць верыць мае людзі? Мае сябры, мае вучні? Калі я на кухні ці каля вогнішча дэкларую адно, а на справе, калі выходжу на плошчу, баюся і маўчу? Пагатоў калі ўсё тваё мастацтва накіраванае на волю, на адчуванне новага, то тут нельга прамаўчаць.

Не можа быць мастацтва па-за палітыкаю, бо мастацтва адлюстроўвае рэчаіснасць. І калі яно не адлюстроўвае таго, што адбываецца тут, побач, то гэта ўжо не мастацтва, а банальныя фантазіі. Ці прапаганда.

Мы спадзяваліся, што ўсё добрае адбудзецца як найхутчэй. Але вера пахіснулася, калі ў апошнія дні жніўня стала бачна, што не будзе агульнай стачкі. Мы былі гатовыя нават два тыдні не хадзіць у крамы, калі б раптам увесь горад спыніўся. Але страйк захлынуўся. І стала зразумела, што ў аблозе давядзецца сядзець доўга.

Я канцэнтруюся на творчасці, гэта мой спосаб змагання
Пасля жніўня ў Гродне звольнілі шмат драматычных актораў, на актораў з Тэатру лялек пачаўся ціск, усе яны былі збянтэжаныя. Шмат людзей павыляталі са сваіх месцаў, свайго асяроддзя. Мы ўсе апынуліся па-за межамі афіцыйнай культуры, у чорных спісах. Я спрабаваў уладкавацца ў Каледж мастацтваў, у метадычны цэнтр, але паўсюль – адмова. З фармулёўкаю, маўляў, вы ж усё разумееце. З артыстамі драмтэатру такая ж гісторыя: нікога нікуды не бяруць на працу.

Мы сабраліся, каб паразмаўляць пра тое, што адбываецца, як з гэтым жыць далей. Паўстала ідэя стварыць рух “Асобы”. Гэта было больш дэкларацыяй для тых, хто разгублены: мы не здаёмся, мы яшчэ плывём, нас не патопіш.

Тыя, хто звольніўся з тэатру, заўсёды жылі ў сваім маленькім асабістым сусвеце і не ведалі, што адбываецца за сценамі іхнага тэатру. А тут – бац, нейкае іншае жыццё. І трэба нешта рабіць, а як? Гэты праект быў дапамогаю разгубленым творцам, якія не маглі знайсці сябе. І спрацавала: у той цяжкі перыяд творцы не засталіся сам-насам з сабою. “Асобы” зладзілі Ноч (не)расстралянай паэзіі, некалькі адукацыйных сустрэчаў “Як гэта працуе” пра тэатральную кухню.

Частка асобаў пазней з’ехала ў Вільню, частка засталася тут. Мы спрабуем нешта рабіць. Але, ясна, пакуль нічога нідзе паказаць не можам, бо адразу апынёмся за кратамі. Любы тэатральны выступ цяпер можна падцягнуць пад некалькі крымінальных артыкулаў – і несанкцыянаванае мерапрыемства, і незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць, і што заўгодна яшчэ. Таму робім відэакантэнт, рыхтуем некалькі праектаў.

Фрык-тэатр “Гексаген” цяпер як той кот Шрэдынгера: ён і жывы, і нежывы. Фармальна як тэатр і калектыў ён застаўся ў спісах Цэнтру культуры ды неяк існуе. Але я там больш не працую. Мне нават забаронена ўваходзіць у Цэнтр культуры.

За сябе не асабліва страшна, больш страшна за родных, блізкіх і сяброў. Ходзіш і аглядваешся, гэта ўжо рэфлекс.

Я канцэнтруюся на творчасці, гэта мой спосаб змагання. Праца не стаіць: мы рыхтуем спектакль, я працую над трыма відэапраектамі. Яшчэ я пішу: нарадзіўся крыху жахлівы цыкл беларускага неафальклорнага фэнтэзі на матывы падзеяў часоў Каліноўскага. На сённяшні момант ёсць ужо пяць навелаў, пішацца шостая. Агулам планую 15. Ёсць дамова з мастаком, які будзе маляваць комікс паводле гэтых навелаў. Ёсць спробы экранізаваць некаторыя, мы над гэтым працуем.

Разам з этнакрамаю “Цудоўня” робім у Youtube-фармаце навукова-папулярны этнаграфічны праект пра беларускія святы, паданні і легенды. Пілотны выпуск прысвечаны Купаллю.

Уся нашая творчая дзейнасць цяпер – гэта найперш падтрымка нашых гледачоў і слухачоў, якія засталіся ў Беларусі. Калі з’едуць усе дзеячы мастацтва, дэпрэсія пачнецца ўва ўсіх, хто застаецца і змагаецца тут. Мы мусім быць на іншай шалі вагаў.

Хто хацеў з’ехаць, той з’ехаў. Але я асабіста змагу зрабіць больш тут, а не за мяжою. Няхай нават там будзе больш магчымасцяў, абсталявання, лепшыя ўмовы – тут я на сваёй зямлі. Я адчуваю сваіх суайчыннікаў побач. Для мяне як для творцы гэта важна: эмпатыя і ўзаемадзеянне з тымі, хто тут. Хто не хоча з’язджаць.

Я разумею, што тыя, хто сядзіць у дзяржаўных установах культуры, – закладнікі, якія не могуць адтуль сысці з розных прычынаў. У Цэнтры культуры такіх больш за 50 %. Большасць непакоіцца нават не за свае смешныя заробкі, трыста рублёў, а за сваіх дзяцей: што з імі будзе, калі іх закрыюць? Ім таксама трэба адчуванне, што, нават страціўшы працу, яны не застануцца ні з чым, што жыццё на гэтым не заканчваецца. А калі мы ўсе з’едзем, складзём лапкі і, як той барсук, кожны схаваецца ў сваёй норцы, гэта ўжо будзе не мастацтва.

Ёсць два спосабы змагацца: ісці з шабляй на барыкады ці сысці ў падполле з мастацтвам. Мы ведаем мэту, куды мы ідзём. І выплывалі з яшчэ больш цяжкага становішча.
Падтрымаць беларускіх дзеячаў культуры, якія зазналі рэпрэсіі, ды іх новыя праекты