Вячка Красулін – дудар, этнолаг, лідар фолк-панк гурта “Кашлаты Вох”. Выкладаў у Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў, рыхтаваўся абараняць кандыдацкую дысертацыю па мастацтвазнаўстве. У жніўні 2020 года – у ноч пасля выбараў – перажыў моцнае збіццё і содні на Акрэсціна. У статусе падазраванага ў крымінальнай справе здолеў выехаць Літву, дзе жыве і сёння. У Вільні заснаваў клуб беларускіх танцаў “Ойра”. Грае ў літоўскім гурце Cadion.