« Я не шкадую »
Калацкая
Вольга
Фота: Наша Ніва, Радыё Свабода, Белсат, Новы Час

Вольга Калацкая

«Я не шкадую»

Фота: Наша Ніва, Радыё Свабода, Белсат, Новы Час

Вольга Калацкая – беларуская перакладчыца, педагог. Нарадзілася ў Менску. Скончыла Менскі інстытут замежных моваў. У 1993–2001 гадах выкладала англійскую мову і пераклад у Менскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце, у 1999–2008 гадах – мастацкі пераклад на аддзяленні філасофіі і літаратуры Беларускага калегіуму.

Перакладала творы Вірджыньі Ўулф, Тэнэсі Ўільямза, Ўільяма Гоўлдынга, Пола Остэра, Тоўні Парсанза, Артура Гоўлдэна, Маргарэт Этўуд. У 2010–2015 гадах перакладала фільмы для тэлеканалу “Белсат”, у тым ліку “Гіцляў”, “Ідэальнага мужа”, “Сямейку Смітаў”, “Медсястру Бэці”, “Рычарда ІІІ”.
15 студзеня 2021 года была затрыманая праз абвінавачанне ў “зацятым хуліганстве” за дзве поўхі прапагандысту дзяржаўнага тэлебачання Рыгору Азаронку. Правяла некалькі месяцаў за кратамі на Акрэсціна і ў Жодзінскай турме. Урэшце была пераведзеная на “хатнюю хімію”, але неўзабаве зрабілася падазраванай паводле 342 артыкулу – “Актыўны ўдзел альбо арганізацыя несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў”.

Піша ўспамін-дзённік пра сваё зняволенне.
Вольга Калацкая – беларуская перакладчыца, педагог. Нарадзілася ў Менску. Скончыла Менскі інстытут замежных моваў. У 1993–2001 гадах выкладала англійскую мову і пераклад у Менскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце, у 1999–2008 гадах – мастацкі пераклад на аддзяленні філасофіі і літаратуры Беларускага калегіуму.

Перакладала творы Вірджыньі Ўулф, Тэнэсі Ўільямза, Ўільяма Гоўлдынга, Пола Остэра, Тоўні Парсанза, Артура Гоўлдэна, Маргарэт Этўуд. У 2010–2015 гадах перакладала фільмы для тэлеканалу “Белсат”, у тым ліку “Гіцляў”, “Ідэальнага мужа”, “Сямейку Смітаў”, “Медсястру Бэці”, “Рычарда ІІІ”.
15 студзеня 2021 года была затрыманая праз абвінавачанне ў “зацятым хуліганстве” за дзве поўхі прапагандысту дзяржаўнага тэлебачання Рыгору Азаронку. Правяла некалькі месяцаў за кратамі на Акрэсціна і ў Жодзінскай турме. Урэшце была пераведзеная на “хатнюю хімію”, але неўзабаве зрабілася падазраванай паводле 342 артыкулу – “Актыўны ўдзел альбо арганізацыя несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў”.

Піша ўспамін-дзённік пра сваё зняволенне.
Пра адносіны з дзяржавай
Пра адносіны з дзяржавай
Я скончыла свае працоўныя адносіны з дзяржавай у 2001 годзе: звольнілася з Лінгвістычнага ўніверсітэту, калі гэта яшчэ не было модным. З таго часу я і дзяржава існуем у паралельных прасторах: яна сама сабе – я сама сабе. Калі ў Жодзінскай турме аператыўнік у мяне пытаўся: «Как вы относитесь к действующей власти?», я сказала, што не адношуся да яе.

Адзінае, што калі ў краіне здараўся чарговы эканамічны крызіс, то на наступны дзень я страчвала ўсіх сваіх кліентаў. Першае, ад чаго адмаўляюцца людзі падчас крызісу, – гэта такая раскоша, як вывучэнне замежнай мовы. Гэта фактычна адзінае, як на мяне ўздзейнічала дзяржава.
Ці бывалі ідэалагічныя канфлікты
Ці бывалі ідэалагічныя канфлікты
Што да ідэалагічных канфліктаў, то я сама сабе абрала кола сяброў. Таму не, дыскамфорту праз светапоглядныя разыходжанні ў мяне практычна не было. З сям’ёй мне вельмі пашанцавала: мая мама – гэты мой поўны адзінадумца. Напрыклад, у 1994 годзе, калі мы слухалі па радыё вынікі прэзідэнцкіх выбараў – першых і апошніх свабодных, – мы, пачуўшы лічбы, абняўшыся плакалі. Ужо тады ўсё было зразумела: спроба загнаць усё назад у савок. Хоць не маглі сабе ўявіць, што на гэтак доўга.
Іншы свет – турма
Іншы свет – турма
Я ніколі не сутыкалася з міліцыяй і заўсёднікамі пастарункаў. Спачатку быў моцны стрэс. Першае падарожжа ў аўтазаку на Акрэсціна ў кумпаніі алкагалічак было досыць непрыемным досведам. У мяне не было выбару, дзе і з кім быць, але ў мяне ёсць выбар, як на гэта рэагаваць. Я абсалютна не хацела ўганяць сябе ў дадатковы стрэс. Не хацела заганяць сябе ў дэпрэсію, істэрыку, а проста паставіла сабе задачу выйсці з гэтай прыгоды з найменшымі стратамі для здароўя. Як псіхічнага, так і фізічнага.
Я сябе настроіла так, што ўсе падзеі рэба ўспрымаць з гледзішча даследавання. Ты трапіла ў свет, у якім раней ніколі не была. Паспрабуй яго зразумець. Больш у цябе такой магчымасці можа і не быць. Паспрабуй запомніць, паспрабуй разабрацца, наколькі магчыма, у нюансах. Гэты падыход мне дапамагаў.

Таксама дапамагала тое, што я наўмысна імкнулася шукаць нагоды для радасці. Пры гэтым я імкнулася ў той сітуацыі глядзець на яе рэальна. Там, за кратамі, чамусьці разумееш, што жыццё – класная штука! Класная-класная! Навокал такія класныя людзі, усяго столькі цікавага адбываецца.
Я сябе настроіла так, што ўсе падзеі рэба ўспрымаць з гледзішча даследавання. Ты трапіла ў свет, у якім раней ніколі не была. Паспрабуй яго зразумець. Больш у цябе такой магчымасці можа і не быць. Паспрабуй запомніць, паспрабуй разабрацца, наколькі магчыма, у нюансах. Гэты падыход мне дапамагаў.

Таксама дапамагала тое, што я наўмысна імкнулася шукаць нагоды для радасці. Пры гэтым я імкнулася ў той сітуацыі глядзець на яе рэальна. Там, за кратамі, чамусьці разумееш, што жыццё – класная штука! Класная-класная! Навокал такія класныя людзі, усяго столькі цікавага адбываецца.
Там пачынаеш цаніць тое, чаго не цэніш у звычайным побытавым жыцці. Узыходзіць сонца, заходзіць сонца – ну і бог з ім. А там, калі гэтыя промні сонца да цябе трапляюць скрозь “вейкі”, металічныя жалюзі, якія не паварочваюцца, то гэтыя промні сонца ператвараюцца ў крыніцу такой радасці!

Гэта немагчыма патлумачыць чалавеку, які там не быў.

Калі ты пасля вельмі доўгага перапынку нарэшце бачыш снег, на мурах дворыку для прагулак, тры на пяць метраў, бачыш страшэнна прыгожы кольчаты снег, глядзіш на яго і проста захапляешся: як жа гэта прыгожа! Госпадзі, дзякую табе, што даў мне пабачыць гэтую прыгажосць!
Ці варта было даваць поўху Азаронку?
Ці варта было даваць поўху Азаронку?
Я не шкадую. Можа, таму, што я ўспрымаю гэта як мастацкі перформанс. Я зрабіла тое, што мусіла зрабіць. Што хацела зрабіць. І калі б я гэтага не зрабіла, я б, напэўна, шкадавала.

Пагатоў, калі я апынулася ў адноснай волі, мне столькі людзей пісалі і выказвалі падзяку за зробленае, што я зразумела: варта гэта было зрабіць. Варта.

Ясна, што я не мэтавая аўдыторыя Азаронка. І катаваць сябе тым, што ён ліе на вушы людзям, я не збіралася і не збіраюся. Але калі я яго бачыла падчас вочнай стаўкі, ён зрабіў уражанне прынамсі чалавека. Не нечага зусім адмарожанага. Я ажно здзівілася, што ён не стаў выстаўляць да мяне нейкія прэтэнзіі, не патрабаваў кампенсацыі за маральную шкоду. Больш за тое: казаў, каб мяне не каралі.
Жанчыны за кратамі
Жанчыны за кратамі
За кратамі я пазнаёмілася з разнастайнымі людзьмі. Вядома, самае радаснае – сустрэць родную душу. Як правіла, гэта палітвязні: Каця Андрэева, Ксюша Сырамалот, Віка Міронцава, Ганна Вішняк. Грэе сэрца, калі бачыш, што ў цябе з імі агульныя каштоўнасці і жыццёвыя правілы, нягледзячы на розніцу ў веку. Цябе разумеюць, падтрымліваюць, табе дапамагаюць, чым могуць, а галоўнае – ад нашых дзяўчатак зыходзіць вельмі добрая энергетыка.

Ім бывае сумна, асабліва калі згадваюцца родныя і блізкія, ад якіх яны адарваныя, але яны не ламаюцца. Мне цяпер надзвычай пагана на душы ад таго, што яны – там, а я – тут і нічога не магу зрабіць, каб іх вызваліць.

Я ўдзячная лёсу за сустрэчу з яшчэ адною неверагодна цікаваю жанчынаю. Яна штодня займалася медытатыўнымі практыкамі, імкнулася праз турэмныя рэаліі дайсці да вышэйшай духоўнай ісціны. У нас з ёю былі вельмі падобныя адчуванні: мы знаходзілі радасць у кожным дні, былі ўдзячныя за гэты ўнікальны досвед, за разуменне, што свет адзіны, ён поўны любові, у ім кожны чалавек – дзіця Божае. У зняволенні яна змагла асэнсаваць і змяніць да лепшага дачыненні з бацькамі, сказаць (дакладней, напісаць) самыя важныя словы сваёй маці… (На жаль, тая памерла ад ковіду, так і не дачакаўшыся дачкі.) У яе былі моцныя лідарскія здольнасці: яна задавала эмацыйны тон у камеры, умела спакойна, але цвёрда настояць, каб выконваліся пэўныя правілы, якія спрашчаюць усім жыццё, шчыра дзялілася з кожнаю сваёй увагай і спагадаю.
Досыць шмат было жанчын, якія з тых ці іншых прычынаў гадавалі дзяцей у няпоўнай сям’і. Спачатку іх, паводле дэкрэту № 18, ставілі на ўлік СНС (сацыяльна небяспечнае становішча), тады пазбаўлялі бацькоўскіх правоў. Яны абавязаныя плаціць за ўтрыманне дзяцей, таму робяцца практычна дармоваю працоўнаю сілай – іх прымусова накіроўваюць на працу з такім заробкам, на які пражыць ніяк немагчыма. Запазычанасць за дзяцей расце, і, як ні круцяцца, яны трапляюць ва ўсё большае рабства да дзяржавы. Таму дзяўчатам, якія адважваюцца нарадзіць дзіця для сябе, я б параіла памятаць, што яны могуць аўтаматычна апынуцца на ўліку СНС.

Ёсць тыя, для каго турма – пэўная палёгка. Прынамсі там сяк-так кормяць тры разы на дзень, ёсць дзе спаць і ёсць магчымасць памыцца. Праўда, беспрытульнае жыццё іх адвучае ад элементарных навыкаў гігіены, і яны часцяком маюць звычку збіраць ежу, асабліва хлеб, на запас. Бывае, што з імі ў камеру трапляюць непажаданыя кватаранты – вошы. Тады галоўная праблема – дамагчыся ад адміністрацыі, каб у іх забралі заражаную адзежу, вопратку, пасцельную бялізну ды выдалі іншыя, а таксама далі сродак ад гэтых самых кватарантаў.

Нашая камера была вымушаная аб’явіць галадоўку, і – вось дзіва! – адразу прыбег корпусны ды паабяцаў усё зрабіць. На жаль, бесхацінкі часта робяцца ахвярамі жорсткага, бесчалавечнага цкавання. Іх як бы не ўважаюць за людзей, хоць яны могуць мець і вышэйшую адукацыю, пісаць неблагія вершы.

Мне здаецца, настрой і паводзіны кожнага чалавека за кратамі залежаць ад таго, прымае яна або ён на сябе адказнасць за сваё жыццё ці, наадварот, вінаваціць у тым, што з ёю ці ім здараецца, усіх навокал, толькі не сябе. Першым нашмат лягчэй: яны спакойныя, упэўненыя ў сабе, вольныя ад страху, ад іх зыходзяць цяпло і пазітыў. Другія атручваюць існаванне найперш сабе, але таксама і тым, хто навокал. У іх кожны дзень пачынаецца тою самаю фразай: “Гэта п…ц! Гэта невыносна!” Яны не трымаюць сябе ў форме, не ходзяць гуляць, бачаць толькі кепскае і, натуральна, неўзабаве западаюць у дэпрэсію. Часцяком зрываюцца на астатніх: крычаць, хочуць справакаваць сваркі, лаюцца... Мне найбольш прыкра было бачыць, як адна дзяўчына, якая лічыць сябе перакананаю феміністкаю не толькі сама бязлітасна здзекавалася з самай безабароннай бесхацінкі, але і нацкоўвала на яе іншых.
Асобная катэгорыя – наркаманкі. Яны самыя эмацыйна неўраўнаважаныя і не здольныя кантраляваць сваіх паводзінаў. Адна з іх праз гэта і трапіла за краты. У аўтобус зайшлі кантралёры, яна, не маючы квітка, пачала скандаліць, яе адвезлі на канцавы прыпынак, выклікалі міліцыю – і ў ейнай кішэні знайшлі марыхуану. Магчыма, у яе сур’ёзныя праблемы з псіхікай, ёй патрабавалася кваліфікаваная дапамога псіхіятра і псіхатэрапеўта, ды дзе там... Другая колецца з васямнаццаці гадоў, ВІЧ-інфікаваная (заразілася ад партнёра), ужо была на “хіміі” за наркотыкі, жыве з крадзяжоў і лічыць гэта цалкам нармальным. Ёй здаецца, што ўсе людзі мусяць выконваць ейныя жаданні, а тыя, хто гэтага не робіць, – жудасныя эгаісты. Нікому не давярае, заўсёды ўсіх падазрае, што хочуць зрабіць ёй кепства: асяродак, відаць, наклаў адбітак. Аднойчы яны пабіліся між сабою. Шкада іх, але як ім дапамагчы, калі яны не бачаць праблемы ў сабе?

Карацей, за кратамі я сустрэлася з людзьмі, якія ўвасаблялі самы шырокі спектр чалавечых якасцяў. З мяккімі і агрэсіўнымі, спакойнымі і неўраўнаважанымі, лідарамі ў добрым і дрэнным сэнсе, цярплівымі і затурканымі, моцнымі і слабымі, шчырымі і хлуслівымі... Адно зразумела: у кожнай – свая ўнікальная гісторыя, кожная вартая, каб да яе ставіліся, як да чалавека. Я навучылася не судзіць іншых ці прынамсі заўважаць, калі я гэта раблю.

І яшчэ: я не бачыла ніводнай, хто сапраўды мусіў бы сядзець у вязніцы. Не, усё ж адну бачыла. Але акурат яна хутка вызвалілася.
Прадчуванне новага
Прадчуванне новага
Калі я пабачыла каласальныя чэргі, каб паставіць подпіс за Сяргея Ціханоўскага, Віктара Бабарыку і Валера Цапкалу, я зразумела, што гэтая выбарчая кампанія будзе адрознівацца ад усіх папярэдніх.

Я гэтыя тэктанічныя змены ў грамадстве ўспрыняла як шанец. Я разумела, што шанец малы. Вельмі, вельмі малы. Бо аўтакратыя кансалідаваная. Кажучы тэрмінам Віталя Сіліцкага, “прэвентыўны аўтарытарызм”. То бок аўтарытарызм, які на корані знішчае ўсялякую альтэрнатыву яшчэ да таго, як яна паспее ўзняцца. І да таго, як тая пачне ўяўляць сапраўдную пагрозу рэжыму.
Я тады для сябе вырашыла: калі я не зраблю ўсяго, што ад мяне залежыць, каб зрэалізаваць гэты шанец, я сабе не дарую. Таму я ўпісалася ў перадвыбарчую кампанію, наколькі магла. Таму я была назіральніцаю.

Было зразумела, што будуць фальсіфікацыі. Не для таго адсякаюць незалежных назіральнікаў, не для таго не пушчаюць у выбарчыя камісіі “людзей з боку”, каб справядліва палічыць галасы. Ясна было, што напішуць тыя лічбы, якія загадаюць у раённых адміністрацыях. Але як правіла змены ў такіх аўтарытарных рэжымах адбываюцца не на выбарах, а пасля скрадзеных выбараў.
Я тады для сябе вырашыла: калі я не зраблю ўсяго, што ад мяне залежыць, каб зрэалізаваць гэты шанец, я сабе не дарую. Таму я ўпісалася ў перадвыбарчую кампанію, наколькі магла. Таму я была назіральніцаю.

Было зразумела, што будуць фальсіфікацыі. Не для таго адсякаюць незалежных назіральнікаў, не для таго не пушчаюць у выбарчыя камісіі “людзей з боку”, каб справядліва палічыць галасы. Ясна было, што напішуць тыя лічбы, якія загадаюць у раённых адміністрацыях. Але як правіла змены ў такіх аўтарытарных рэжымах адбываюцца не на выбарах, а пасля скрадзеных выбараў.
Пра Віктара Бабарыку
Пра Віктара Бабарыку
З тых прэтэндэнтаў, якія спрабавалі стаць кандыдатамі, я прагаласавала б за Віктара Бабарыку. Найперш таму, што мне здаецца, адна з галоўных праблемаў Беларусі – эканамічная. А Віктар Бабарыка мае вялікі эканамічны досвед. І пытанне суверэнітэту наўпрост звязанае з эканамічнымі праблемамі, калі мы эканамічна залежым ад усходняга суседа.

У мяне быў спадзеў, што гэты чалавек прынамсі змог бы даць штуршок эканамічнаму развіццю краіны.
Сексізм і жаночая рэвалюцыя
Сексізм і жаночая рэвалюцыя
Улада не прадбачыла, што ўсе штабы аб’яднаюцца. Што адбыліся кардынальныя змены ў структуры грамадства. Што базавы электарат улады страчаны, у тым ліку з выключна дэмаграфічных прычынаў.

Сексізм Лукашэнкі згуляў з ім вельмі кепскі жарт, калі той не паверыў у магчымасць Ціханоўскай перамагчы.
Ябацькі
Ябацькі
Я толькі адзін раз за ўвесь час бачыла аднаго выразнага ябацьку. Яшчэ калі вылучалася на назіральніцу. Гэта быў паддаценькі мужычок, які казаў нам, што мы плануем разбіраць бардзюры і пачынаць вайну.

Я ведаю, што іх трохі больш. Але. У пачатку 2021 года ў маім двары ў Серабранцы ўзнікла скульптурная кампазіцыя са снегу: “Любімая, сыходзіць ад сіняпалага”. Там было ўсё пазнавальна. Як мне сказалі, тая скульптурная кампазіцыя стаяла да вясны, пакуль не растала ад цяпла.

Ніводзін чалавек не крануў і не паскардзіўся ў ЖЭС, дый у самім ЖЭС не заўважылі. Праз кампазіцыю праходзілі патрулі – ніхто не крануў. Больш за тое: калі людзі ляпілі, недалёка стаяў патруль. Яны глядзелі, але нікога не зачапілі.
Пра рухавік пратэстаў
Пра рухавік пратэстаў
Вырасла новае пакаленне. Гэта досыць прагматычныя людзі, досыць паспяховыя, і людзі, якіх не задавальняе састарэлая мадэль кіравання. Не задавальняе тое, што краіне не даюць развівацца, не даюць быць сучаснай. Гэта постіндустрыйная лічбавая генерацыя.

А кіраўніцтва краіны мае ў галовах глухі калгас з яго фактычна рабскаю сістэмаю. Пра якое развіццё можа ісці гаворка? Мяне страшэнна злуе, калі кажуць “затое ў вас заводы захавалі”. Захавалі – закансервавалі. Гэта значыць, спынілі развіццё.
Пра барацьбу
Пра барацьбу
16 жніўня 2020-га я зразумела, што ўсё надоўга, бо ўбачыла, як быў збаёданы каласальны патэнцыял. Калі людзі ўвечары проста разышліся. Трэба было стаяць. Прычым не каля стэлы, а стаяць так, каб ствараць праблемы функцыянаванню ўлады, якая страціла легітымнасць.
Рэвалюцыя, на жаль, захлынулася. Цяпер трэба перагрупаваць сілы, асэнсаваць, што трэба было зрабіць іначай. Чакаць наступнага вакна магчымасцяў і разумець: калі ты не зловіш гэтага вельмі хуткаплыннага моманту, вельмі вузкага вакна магчымасцяў – усё, шанец страчаны.
Пра выезд за мяжу творчых людзей
Пра выезд за мяжу творчых людзей
Вядома, вельмі шкада, што ў Беларусі застаецца менш прыхільнікаў пераменаў.
Але да ад’езду творцаў я стаўлюся з разуменнем. Па сабе ведаю: калі ты на кручку – пачынаеш сябе цэнзураваць. Для творцы гэта горш за самазабойства. Таму я ні слова дакору не магу сказаць тым, хто вырашыў з’ехаць, але захаваць свабоду творчасці. У кожнага чалавека адно жыццё. Пагатоў тое, што адбываецца ў Беларусі, цалкам падпадае пад паняцце гуманітарнай катастрофы.
Пра будучыню Беларусі
9 жніўня 2021-га, у гадавіну пачатку нашай Рэвалюцыі, я адкрыла фэйсбучную стужку і пабачыла столькі адчаю ды роспачы. Мне зрабілася так сумна. Але я разумею, што беларусы перажываюць абсалютна натуральны этап, які кожнаму з нас неабходна прайсці.

Ясна, што мы спадзяваліся на перамены да лепшага. Нашыя надзеі не спраўдзіліся. Натуральна, у такой сітуацыі ў кожнага чалавека ўзнікае пэўная фрустрацыя, што адпавядае законам прыроды. Але тыя самыя законы прыроды сведчаць, што фрустрацыя не будзе доўжыцца вечна.

Мне б вельмі хацелася, каб мы задумаліся, што менавіта мы зрабілі не так. Што трэба было зрабіць іначай. І каб мы эмацыйна ды псіхічна аднавіліся. Каб тады, калі будзе наступны шанец – раней ці пазней ён будзе, – мы б змаглі ім скарыстацца.

Я не магу сказаць, калі гэта здарыцца. Ніводзін адказны чалавек не скажа, што падзеі будуць развівацца так ці гэтак. Бо зашмат фактараў задзейнічаныя.
А наагул мне надакучыла баяцца.
Падтрымаць беларускіх дзеячаў культуры, якія зазналі рэпрэсіі, ды іх новыя праекты