Гэты праект Беларускай Рады Культуры (Беларускага фонду культурнай салідарнасці) прысвечаны тым, хто набліжае нашу Перамогу. Пісьменнікам, акторам, музыкам, мастакам – Артыстам, якія ствараюць культуру новай Беларусі.

Дзеячы культуры з пачатку пратэсту былі ў першых шэрагах шэсцяў. Яны выказалі сваю нязгоду з гвалтам – у творах, на сцэне, на імпрэзах у дварах. Яны малявалі, спявалі, выступалі на вулічных імпрэзах, падтрымлівалі баявы дух Маршаў. Шмат хто з іх сам сутыкнуўся з рэпрэсіямі. Іх затрымлівалі і збівалі, запужвалі і звальнялі, кідалі за краты на суткі, а некаторых асудзілі на гады. Але нікога з іх не зламалі, бо на іхным баку – Праўда.

Мы засяродзіліся на гісторыях тых Артыстаў, якія маюць досвед рэпрэсій, каб даць зразумець што адчувае творчы чалавек у абставінах ціску і няволі. Таксама мы не маглі абмінуць гісторыі Артыстаў, якія робяць вельмі шмат для Перамогі, але якіх цудам абмінулі жорсткія рэпрэсіі.
Гісторыі супраціву, рэпрэсій і нескаронасці. Ад першай асобы.
|
АРТЫСТЫ ПЕРАМОГІ
А
Б
В
Ж
Ё
Е
Д
Г
З
І
К
П
О
Н
М
Л
Р
С
Т
Ч
Ц
Х
Ф
У
Ш
Э
Ю
Я
Падтрымаць беларускіх дзеячаў культуры, якія зазналі рэпрэсіі, ды іхныя новыя праекты