Трэнаваў Святлану Ціханоўскую ў справе публічных выступаў. Рэканструяваў сярэднявечную карнавальную культуру Беларусі (вандроўны тэатр-цырк дашэкспіраўскай эпохі) і прамаваў беларускую архаічную культуру ў Еўропе. Актыўная гастрольная дзейнасць рэгіструецца ў 2005–2016 гадах. Акрамя шоу-бізнесу, арганізацыя існавала таксама ў якасці адукацыйнай НДА. Займалася культурніцкай ды артыстычнай адукацыяй моладзі і дарослых, міжнароднымі культурніцкімі абменамі. Трупа заснавала рух сярэднявечных вулічных тэатраў Беларусі, адкрывала першы Мінскі форум вулічных тэатраў, сябры групы кансультавалі музычны гурт “Стары Ольса” ў галіне старажытных і фальклорных танцаў, былі заснавальнікамі вандроўнага тэатрыку “Яварына”. Гастрольная геаграфія цягнецца ад поўначы Нарвегіі да поўначы Італіі, ад Дубліну (Ірландыя) да Яраслаўля (Расія).