« Доўгі час не давала спакою, што я столькі вучылася, каб у выніку пайсці граць на вуліцу »
Мяжэннікава
Дар'я
Тэкст: Марына Весялуха
Фота: Таццяна Клімус, асабісты архіў Дарʼі

Дар'я Мяжэннікава

«Доўгі час не давала спакою, што я столькі вучылася, каб у выніку пайсці граць на вуліцу»
Тэкст: Марына Весялуха
Фота: Таццяна Клімус, асабісты архіў Дарʼі
Дарʼя Мяжэннікава – віяланчэлістка. Вырасла ў вёсцы на Барысаўшчыне, скончыла Маладзечанскі музычны каледж. Навучалася ў Акадэміі музыкі, але ў сакавіку 2021 года яе адлічылі. Была затрыманая міліцыяй, некалькі дзён правяла ў ізалятары часовага ўтрымання на Акрэсціна. Але праз розныя прычыны суд не адбыўся. Вымушана зʼехала з Беларусі пасля затрымання жаніха, былога супрацоўніка КДБ. Цяпер жыве ў Варшаве, стрытуе – грае на вуліцах. Удзельніца Варшаўскага вольнага аркестру. Удзячная вуліцы за перамогу над уласным страхам выступаць публічна.

Нават не ведаючы польскай мовы, магу працаваць
– Я вельмі радая, што я музыкантка. Нават не ведаючы польскай мовы, магу працаваць. Граю на вуліцах – як у нас кажуць, стрытую, – так і зарабляю на жыццё. Калі я толькі ўладкоўвалася ў Польшчы і вырашыла пайсці на вуліцу, пазнаёмілася з бубначом Васілём, мы стварылі гурт V&D. Ён нагамі граў на бубнах, у руках трымаў гітару. Я на віяланчэлі. Потым да нас далучыліся трубач, бубнач і саксафаніст. Так склаўся паўнавартасны калектыў, але з цягам часу каманда змянілася: Вася сышоў, мы шукаем гітарыста, думаем над новаю назвай і выступаем толькі ўдваіх з саксафаністам пад мінус. Пакуль вуліца – асноўная крыніца заробку, толькі зрэдку запрашаюць зайграць на карпаратывах. Улетку стрытаваць добра: надворʼе спрыяе, шмат турыстаў. За 2-3 гадзіны ўдаецца зарабіць сярэднюю дзённую суму.
Калі я зʼязджала з Беларусі ў лютым 2021 года, то планавала паехаць вучыцца ў Чэхію. Увесну навучалася на курсе менеджменту ва ўніверсітэце ў Тарту. Паралельна дасылала заяўкі на розныя навучальныя праграмы. Іх адкрывалася шмат, яны дазвалялі пэўны час вучыць мову і паралельна займацца з выкладчыкам па спецыяльнасці. Мне прапанавалі чэшскі грант на 10 месяцаў, але я ў Варшаве згубіла пашпарт, таму не змагла туды паехаць. Падала дакументы на Праграму Каліноўскага, спадзяюся працягваць навучанне тут. Для музыканта важна вучыцца ў добрага педагога, удасканальваць свае навыкі, развіваць сябе як творцу.

Па першым часе ва Украіне, яшчэ да прыезду ў Польшчу, было вельмі складана. З псіхолагам шмат прагаворана, прапрацавана, шмат яшчэ наперадзе. Я ўва ўсіх складаных сітуацыях стараюся знаходзіць пазітыўныя моманты, бо пазней кепскае ўсё роўна абернецца добрым. Нічога іншага не застаецца, калі ты не можаш нічога змяніць.
З такіх рэчаў фармуецца грамадзянская супольнасць
– Летась я скончыла музычны каледж у Маладзечне, пасля яго паступіла ў Акадэмію музыкі. Мой жаніх на той час працаваў у КДБ. Пад ягоным уплывам, бо ў іх на працы ішла вялікая ідэалагічная праца, я ў жнівеньскіх пратэстах удзелу не брала. Але мы абое не вытрывалі, не змаглі заставацца ў баку ад таго, што адбывалася ў краіне. Хлопец звольніўся, я актыўна далучылася да студэнцкага руху ў акадэміі. А што, музыкант не чалавек? Мы таксама супраць таго, што адбывалася летась і адбываецца ў краіне дасюль. Калі ты можаш мысліць, то немагчыма не далучыцца да пратэсту.

Мы былі студэнтамі творчай ВНУ, і лагічна, што нашае бачанне пратэставага руху адрозніваецца ад бачання іншых студэнтаў. Стварылі студэнцкае абʼяднанне мастацтва – САМ (http://soisite-ru.tilda.ws/mainpage_ru), дзе сабралі навучэнцаў Універсітэту культуры, Акадэміі музыкі і Акадэміі мастацтваў. Планавалі ладзіць супольныя праекты, выставы. Але калі былі гатовыя ўсе работы для першага выставачнага праекту, у Мінску зачыніліся ўсе незалежныя творчыя пляцоўкі, галерэі. Тыя працы, што мы збіралі для выставы, з дапамогаю Беларускай Рады Культуры ўдалося перавезці ў Варшаву. Цяпер яны захоўваюцца тут. І мы шукаем памяшканне, каб мець магчымасць усё ж зладзіць праект і паказаць яго публіцы.
Мы з актывістамі вялі старонкі ў Instagram, каналы ў Telegram. Арганізавалі партызанаў, каб расклейвалі налепкі і разносілі ўлёткі. Было складана развіць нейкі моцны рух сярод студэнтаў: акадэмія невялікая, там не так шмат навучэнцаў. Пагатоў з актыўнаю грамадзянскаю пазіцыяй. Была адзіная акцыя, калі мы выйшлі на вуліцу: 17 лістапада, тады затрымалі дзвюх дзяўчат. І мы разумелі, што такія нешматлюдныя пратэсты нічога не вартыя. Калі з усёй акадэміі выходзяць толькі 40 чалавек, усе супраць, але ўсе баяцца, – выніку не будзе. Да таго ж актыў быў таксама вельмі малы. Таму нашая дзейнасць сышла ў падполле.

Мы таксама спрабавалі зарганізаваць легальныя змены ў студэнцкім жыцці, найперш праз свабодны прафсаюз. Віталь Рымашэўскі прыходзіў на нашыя сходы і распавядаў вельмі шмат важных рэчаў, якія былі для нас адкрыццямі. Мелі на мэце знайсці нелагічныя зʼявы жыцця ва ўніверсітэце і праз прафсаюз іх паступова змяняць, як гэта пачалі рабіць у медычным універсітэце ў Мінску. Напрыклад, там спрабавалі адмяніць платныя адпрацоўванні заняткаў студэнтамі, бо гэта не адпавядае Кодэксу аб адукацыі. З аднаго боку, нічога значнага ў беларускіх умовах мы не дасягнулі б. Але з другога – і мне гэта нават сёння зразумела – з такіх рэчаў фармуецца грамадзянская супольнасць. Калі студэнты самі разумеюць свае правы, ведаюць абавязкі і разумеюць межы сваёй адказнасці.

Потым пачалося паляванне на прафсаюзы, былі затрыманні на сходах. Мне ды іншым актывістам САМу давялося зʼехаць з Беларусі. Дарэчы, адзін з сябраў незалежнага прафсаюзу таксама грае з намі ў гурце. Гэта наш трубач Косця.

Падавалася нармальным столькі вучыцца, а потым зарабляць капейкі
– Бабуля вельмі абазнаная ў тэме пратэстаў, яна сочыць за ўсім, чытае навіны ў тэлеграм-каналах. Яна даўно ўжо супраць афіцыйнай улады і час ад часу з сумам кажа: “Гэта мы вінаватыя, што калісьці яго выбралі, а вам цяпер з гэтым разбірацца”. І мне даводзіцца яе супакойваць. Мама таксама падтрымлівае мяне ў змаганні. Яна прыходзіла ў суд, калі мяне неяк выпадкова затрымалі на маршы. Але мне цудам удалося пазбегнуць арышту. Прабыла толькі некалькі дзён на Акрэсціна, яшчэ да суда. Спачатку справу адправілі на дапрацоўванне, потым я захварэла, потым суддзя пайшла ў адпачынак. Суд павінен быў адбыцца 8 лютага, але 4-га я зʼехала з краіны, і справу закрылі.

У акадэміі я спрабавала ўзяць акадэмічны адпачынак, але адміністрацыя не дазволіла. У выніку мяне выключылі праз месяц пропускаў. Цяпер, акрамя таго, што ў Беларусі я магу апынуцца ў зняволенні, мне пагражае прымусовая аплата за гады навучання ў каледжы. З жаніхом таксама нічога не змяніць. Справу перагледзяць толькі пасля змены ўлады.
Нават да канца вясны 2020-га ў мяне была такая пазіцыя: можна бясконца быць незадаволенымі ўладай, але варта пачынаць найперш з сябе. І я сапраўды ў гэты верыла. Але несправядлівасць, якую я бачыла літаральна на кожным кроку напярэдадні выбараў і асабліва пасля іх, была адпраўным пунктам. Мне падавалася нармальным столькі вучыцца, а потым зарабляць капейкі. Але ж гэта ненармальна! У краіне ў цэнтры Еўропы так быць не павінна.

На выбары я не хадзіла: якраз у гэты час памерла бабуля, якая жыла ў Малдове, і мы ўсёй сямʼёй паехалі на пахаванне. Але назіралі за сітуацыяй з дапамогаю тэлеграм-каналаў. Да апошняга верылі, што ўсе ўчасткі вывесяць пратаколы з сапраўднымі вынікамі і мы вернемся ўжо ў іншую краіну. А калі Пуцін павіншаваў Лукашэнку з перамогаю, было расчараванне. Адчуванне, што мы вяртаемся на вайну: у Telegram усё выглядала вельмі страшна.
Апоўначы да нас прыйшлі з ператрусам чацвёра мужчынаў. Жаніх ужо быў у наручніках
– Мой жаніх – галоўная прычына, праз якую мне давялося зʼехаць з Беларусі. Ён служыў у арміі ў адмысловай частцы пры КДБ, потым застаўся там працаваць. У кастрычніку 2020 года звольніўся. А ў лютым яго нечакана выклікалі на старую працу, нібыта падпісаць нейкія паперы. Той дзень, калі ўсё і пачалося, я памятаю толькі ўрыўкамі. Я казала яму не ехаць, але ён пастанавіў інакш... Вярнуўся, раптам пачаў збірацца: сказаў, што ў нейкую камандзіроўку. А пятай гадзіне ўвечары выйшаў з дому і праз гадзіну перастаў выходзіць на сувязь. Апоўначы да нас прыйшлі з ператрусам чацвёра мужчынаў. Жаніх ужо быў у наручніках. Шукалі наркотыкі, і яго вінавацілі ў распаўсюдзе... Натуральна, у кватэры нічога не знайшлі. Але пры ператрусе забралі мой ноўтбук, тэлефон, там былі перапіскі, чаты ў Telegram... Усю ноч я збірала рэчы, зранку завезла іх маме. А сама першым рэйсам вылецела ў Кіеў, пазней атрымала візу і прыехала ў Варшаву.

У выніку жаніха пасадзілі на 7 гадоў за распаўсюд наркотыкаў, нібыта пры затрыманні ён іх меў пры сабе. Мне нават паказалі відэа, дзе ён прызнаецца, што ў яго было 80 грамаў нейкага рэчыва. Восемдзесят! Натуральна, гэтым абвінавачанням я не веру, бо выдатна ведаю, як запісваюцца такія прызнанні.

Цікавы факт: прыкладна за месяц да ўсёй гэтай гісторыі хлопцу прыходзілі дзіўныя паведамленні нібыта ад сайту Nexta. Спачатку прапаноўвалі за вялікія грошы выдаць дзяржаўную таямніцу, распавесці нейкія звесткі яшчэ з часу ягонай працы ў КДБ. Мы запыталі ў рэдакцыі тэлеграм-каналу, ці яны рабілі такі запыт. Нам параілі быць асцярожнымі з такімі прапановамі. Потым прапаноўвалі заняцца прыбытковым бізнесам, пагандляваць забароненымі рэчывамі. Ён адмаўляўся. Але пры абвінавачанні паказалі раздрукаванае ліставанне з прапановамі грошай.

Цяпер мой хлопец у папраўчай калоніі. Мы перапісваемся, але апошнім часам нешта не было ад яго лістоў, дый мне вельмі складана пісаць. Была апеляцыя, але яна не дапамагла зменшыць тэрмін зняволення. Ён за кратамі ўжо паўгода.
Мы граем на акцыях
– Раней я не любіла вялікіх гарадоў, жыла з бабуляй у вёсцы, бо такія ўмовы мне былі бліжэйшыя за шэрасць Мінску, дзе жыве мама. Але Варшаву як горад я палюбіла. Мы граем на вуліцах, на беларускіх акцыях, бралі ўдзел у Тыдні беларускай культуры. Я ўдзельнічала ў 10-дзённай галадоўцы, што праходзіла каля офісу Еўракамісіі. Потым былі на акцыі на польска-беларускай мяжы. У нас ёсць праграма з нацыянальнаю скіраванасцю, якую мы раней выконвалі і на вуліцах, але цяпер яе больш выкарыстоўваем на адмысловых імпрэзах.
“Санта-Барбара” жыцця музычнага гурта нас таксама закранула. У калектыве досыць складана суіснаваць творчым людзям. Мне падаецца, што варта займацца менеджментам, працаваць арганізавана, мець пэўную сістэму, паводле якой варта дзеяць, каб мець развіццё. Гэта я і спрабавала рабіць. Але калі ў гурце разам з табою граюць чацвёра дарослых мужчынаў, кожны са сваёй пазіцыяй, досведам, бачаннем, то мне, зусім малой у параўнанні з імі, было досыць складана кіраваць. У нас былі замовы ў рэстаранах, а такія выступленні трэба рэпетаваць, абнаўляць рэпертуар, але не ўсе гатовыя на такія рэчы. Таму нашыя творчыя шляхі разышліся.

Віяланчэль – інструмент не для вуліцаў, але я прывыкла, што заўсёды цягаю яе з сабою
– Досыць доўгі час мне не давала спакою думка, што я столькі вучылася, каб у выніку пайсці граць на вуліцу. Але не было выбару. За пару дзён развучыла некалькі песень з трох нотаў – і пайшла. Я доўга з сабою змагалася, пераконвала сябе, што людзям важнейшае не майстэрства музыканта, а вобраз, карцінка, што ты ствараеш тут і цяпер, атмасфера. Да таго ж віяланчэль не зусім звыклы інструмент для вуліцаў. Але я прывыкла, што заўсёды цягаю яе з сабою.

Вулічнае жыццё вельмі цікавае, а раней я яго лічыла нізкім. Але рэакцыя людзей бясцэнная, адно дзеля яе варта працаваць.
Вуліца мне дапамагла не баяцца публікі. Я 12 гадоў не магла перамагчы страху выступаць, страху сцэны. Гэта кожны раз было стрэсам, катаргаю. Ты некалькі месяцаў развучваеш складаны твор, і ў цябе ёсць толькі адзін шанц, каб яго прадэманстраваць слухачу. Я нават аднойчы на сярэдзіне твора забылася ноты. Дзіўная нават уласна сістэма такога навучання. Публічныя выступленні – таксама навык, які варта сістэмна развіваць, а не закідваць студэнта ў такія абставіны толькі некалькі разоў за год.

Віяланчэль дае вялікую перавагу вулічнаму музыканту: напэўна, дзякуючы ёй мінакі пакідаюць мне больш грошай. Інструмент здзіўляе гучаннем, выглядам, часам нават бачу разгубленасць на тварах, бо людзям складана ўявіць, як гэтая штука можа гучаць. Не ўсе нават ведаюць, як яна называецца! Мы цяпер граем удваіх з саксафаністам, выбіраем знаёмыя ўсім рамантычныя песенькі, кшталту саўндтрэку з «Тытаніку». І на выступленні збіраецца нашмат больш людзей, чымся на звычайны кавер-бэнд са стандартным наборам музыкаў.

Небяспечна? Ды не! Калі яшчэ гралі з Васем, то бралі з сабою на стрыт газавыя балончыкі, каб у выпадку небяспекі абараняцца ад зламыснікаў. Бо Вася казаў, што на вуліцы небяспечна. Але ў выніку ніколі імі не скарысталіся.

Граю я часам і адна, і не было выпадкаў, каб спрабавалі адабраць грошы, выціснуць з месца ці нават элементарна пакрыўдзіць, зачапіць. Магчыма, рэч у месцы, дзе выступаеш. Бо ў старым горадзе не так часта трапляюцца пʼяныя неадэкватныя людзі, як, напрыклад, каля Палацу навукі і культуры, дзе ўвесь час тусуецца такі кантынгент.

Часам вельмі сумую па складаных творах, адказных выступах. Але разумею, што мая рэчаіснасць цяпер такая. Знайшла педагога, маладую жанчыну, з якою буду займацца. Мне хацелася б папрацаваць над майстэрствам спалучаць эстрадную музыку і класіку. Класіка мне падабаецца, але больш актуальна сёння граць на сцэне.

У Беларусі я не ведала столькі беларусаў, колькі ведаю ў Польшчы
– Тут столькі беларусаў! Падаецца, што ў Беларусі я не ведала столькі беларусаў, колькі я іх ведаю ў Польшчы. Мяне многія пазнаюць, радасна вітаюцца, стараемся адно аднаго падтрымліваць. Спачатку гралі з бел-чырвона-белым сцягам, і кожныя пяць хвілінаў праходзіў хто-небудзь, хто казаў «Жыве Беларусь!». Землякі заўсёды пакідалі шмат грошай.

Дарэчы, на вуліцы мне падабаецца граць больш, чымся на карпаратывах. Падчас карпаратыву ты проста фон, на цябе ніхто не звяртае ўвагі: людзі абедаюць, вячэраюць, размаўляюць, а ты проста граеш. А выступленне – цэлы спектр эмоцыяў, атрыманых адразу ж.

Не магу цяпер уявіць, што вярнуся ў Беларусь. Абставіны, пры якіх я адтуль зʼязджала, пакуль не забыліся, псіхалагічна вельмі складана. Не ведаю, колькі часу мусіць прайсці.
Безумоўна, я хачу пабачыць сваякоў. У любым выпадку буду займацца музыкаю, спадзяюся, што ў новай Беларусі гэта будзе цаніцца больш. Бо музыканты аркестру, выпускнікі кансерваторыі ў Мінску зарабляюць не больш за 400 рублёў.

Спачатку было складана жыць нармальным жыццём. Калі адкінуць сітуацыю з жаніхом, то я разумела, што ў мяне ўсё не так кепска складваецца. Але як яе адкінуць? У такія моманты я люблю казаць, што мне ёсць пра што граць.
Падтрымаць беларускіх дзеячаў культуры, якія зазналі рэпрэсіі, ды іх новыя праекты