« Мы ў стадыі глабальнай лінькі »
Найф
Лэслі

Лэслі Найф

«Мы ў стадыі глабальнай лінькі»
На золку незалежнасці ў 1990-х гадах за мяжою Беларусь асацыявалася спачатку з Чарнобылем, пасля з Чарнобылем і Лукашэнкам, пасля толькі з Лукашэнкам. Але ў міжнароднай супольнасці аматараў цяжкой рок-музыкі Беларусь асацыявалася найперш з гомельскім гуртом Gods Tower (“Вежа Багоў”).

Вакаліст Gods Tower Уладзіслаў Наважылаў (творчы псеўданім – Lesley Knife) мае восем класаў адукацыі, па-за музыкаю пераспрабаваў розныя заняткі і ўрэшце ў 2013 годзе знайшоў сябе ў танчыкавай кампаніі Wargaming на пасадзе кам’юніці-менеджара. Працуе з супольнасцямі гульцоў, уяўляе сабою масток паміж вытворцам і карыстальнікамі.

19 верасня 2020 года Уладзіслава затрымала міліцыя разам з сябрам, музыкам Аляксандрам Памідоравым, які даваў сольны дваравы канцэрт у мінскім раёне вуліцы Ангарскай. За палітыку Лэслі Найф адседзеў усяго восем дзён: кажа, трапіў пад часовую лібералізацыю. Пазней музыку западозрылі ў абразе чыноўніка і скіравалі Уладзіслава на псіхалагічную экспертызу.

– Мяне забралі як арганізатара, яны так вырашылі. Два дні вырашалі, як напісаць: спачатку напісалі, што я на гітары граў і скакаў. А я рагачу, кажу: “Вы маю вагу бачыце? На якую вышыню я магу скакаць? І пры гэтым крычаць, махаць сцягам і адначасова на гітары граць, якая была адна на дваіх”. Адправілі справу на перапрацоўку. На наступны дзень прыбралі, што я граў на гітары, а скокі пакінулі.

Канцэрт быў 19 верасня, акурат у Дзень Сцяга. Мы не задумвалі, так супала. Людзі звярнуліся да мяне – я, такі: класна, торціка з'ямо, збяромся ў суботу, Саня сказаў, што мае час. Яшчэ атрымлівалася, што ў Сані неўзабаве мусіла быць прэзентацыя новага альбому. Але ён яе прапусціў, бо сядзеў у Жодзіне.

Спачатку мы разам сядзелі на Акрэсціна: яму адразу далі прысуд, а мне на наступны дзень толькі. Была перапрацоўка маёй справы, было зашмат касякоў. Ім давялося штосьці перапісваць, але прысуд быў відавочна падрыхтаваны загадзя.

І тое, што ўсяго восем сутак, і тое, што сядзелі без вялікіх пакутаў, – гэта ўсё таму, што ў канцы верасня была кароткачасовая адліга. Нам пашанцавала, я думаю. Бо калі мы выходзілі, там заставаліся мае калегі з працы, і яны пасля казалі: “Літаральна два дні мінула, як ты выйшаў, і пайшла жэсць”.

Але я мяркую, што гэта ўсё дарма. Улады што ні робяць, то па інерцыі. Нібыта атрымалі перамогу. Але штосьці не бачна гэтай перамогі.

Свае думкі Уладзіслаў-Лэслі агучвае ў менскай кавярні, ад якой да Валадаркі – хвіліна хады, а да Амерыканкі – пяць хвілінаў. І там, і там на момант запісу сядзяць сябры ды знаёмыя музыкі.

– Я да БНФ далучыўся практычна з яго стварэння ў 1989 годзе. А перад рэферэндумам за захаванне Савецкага Саюзу, які быў 17 сакавіка 1991 года, мы з сябрамі прывозілі з Мінску падпісныя лісты і агітавалі за незалежнасць Беларусі. Цікава, што ў мяне ніколі не было свайго БЧБ-сцяга. Мне заўжды хтосьці даваў яго на канцэртах. Цяпер ёсць, вядома. Цяпер, думаю, у кожнага нармальнага беларуса БЧБ ляжыць.
Беларушчына для нас не была далёкаю рэччу. Gods Tower з’явіўся, калі пачаў тусавацца з “Выбранецкімі шыхтамі” на самым пачатку 1990-х. Выбранцы спалучалі старадаўнія танцы, баявыя майстэрствы, вывучэнне этнаграфіі ды літаратуры.

Ідэя новай шляхты ў канцы ХХ стагоддзя паўплывала на многіх. Да нас у Гомель прыязджаў кіраўнік “Выбранецкіх шыхтоў” Ігар Міхно, і нас вельмі ўразіла дуда, якую мы бачылі і чулі ўпершыню. Мы задумалі гурт яшчэ ў канцы 1980-х, у нас былі варыянты беларускамоўных назваў: “Ціхі Кляштар” і “Вядзьмар”. Але я не настолькі валодаў беларускаю літаратурнаю мовай, плюс металічная субкультура англамоўная. Хоць так сабе англамоўная, там, хутчэй, піджын англійскі.

У 1996-м мы ўпершыню паэксперыментавалі з беларускаю моваю. Мы ўзялі не сучасную літаратурную, а пісьмовую часоў сярэднявечча. Песня завецца Praise of Sun (“Хвала Сонцу”).

Калі ў 2013 годзе выйшла беларускамоўная песня “Людзі на балоце”, фанаты з розных краінаў у каментах пад відэа на YouTube вельмі шмат пазітыўных водгукаў пакінулі.
Наконт беларускасці ў гурце ніколі не было дыскусіяў: Жыве Беларусь!
Уладзіслаў пераехаў у Мінск у 2013 годзе.

– У Гомлі тады сталася цяжка з працай, але галоўнае, што атмасфера змянілася ў горшы бок. У мяне была дэпрэсія, я ўсталяваў сабе танчыкі, і яны мяне рэальна ўратавалі. І так праз хобі я знайшоў новую цікавую працу. Яна мне вельмі падабаецца: з людзьмі пра танкі размаўляць – гэта крута. Я вельмі задаволены, што працую ва Wargaming. Там заўжды ёсць чаму навучыцца, гэта вялікая школа жыцця.

Лэслі добра ведае Сяргея Ціханоўскага:

– Сяргей Ціханоўскі – гомельскі герой. Гэта чалавек, з якім, калі бачымся, мы абдымаемся. Калі-небудзь і вуліцу ягоным імем назавуць. Можа, і Святланы. Наагул у Гомлі вельмі шмат людзей, якія сябе вельмі яскрава зарэкамендавалі 9 жніўня 2020-га і асабліва пасля на пратэстах. І героі яшчэ будуць.

А пазнаёміліся мы праз музыку. Мы працавалі ў пачатку нулявых. У той час у мяне былі праблемы з грашыма, як заўжды (усміхаецца), а Сяргей прапанаваў мне весці вечарыны ў клубе “Адрэналін”. Там Сяргей працаваў адміністратарам. І я такі, мэталюга, вёў імпрэзы з кіслотнаю музыкай, і было весела, і атрымліваў хай сабе невялікія грошы, але мне хапала.І ў гэтым клубе Gods Tower шмат выступаў.

Сяргей Ціханоўскі наагул сярод гомельскіх рокераў фігура калі не легендарная, то дакладна вядомая. Там быў цэлы перыяд Ціханоўскага. Гады два ён рухаў гомельскі рок наперад. У дошку свой хлопец, хіба што валасоў даўгіх няма.
Чалавек сядзіць. Мне падаецца, што ў Беларусі ўжо няма людзей, у якіх хтосьці з блізкіх ці проста знаёмых не сядзіць ці не сядзеў. Але я ўпэўнены, што той рух, які ён пачаў, не заглух і нікуды не дзенецца.
Уладзіслаў увосень 2020 года запісаў спецыяльны відэазварот на адрас Сяргея Ціханоўскага:
Цяпер зразумела, што мы жывём пад акупацыяй. І што людзі, якія нашую краіну акупавалі, да Беларусі не маюць ніякага дачынення. Яны толькі імітуюць беларускасць. І робяць гэта вельмі груба. Яны імітуюць беларускасць “на русском языке”. А чырвона-зялёны сцяг у іх сімвалізуе “спадчыну беларускага народу”. А зялёны там адкуль?! (смяецца)

Пасля пратэстаў народ у Гомлі шыфруецца, але ненавідзіць усіх. Гомель паказаў сябе з вельмі добрага боку. Цяпер нельга сказаць ні пра Гомель, ні пра Магілёў, што гэта прарасійскія гарады. Гэта рэгіянальныя сталіцы са сваім каларытам, са сваёй спецыфікай, але гэта не расійкія гарады! Ужо.
Дзякуючы падзеям 2020 года мы гэта дакладна ведаем.
Пра хуткасць змены ўлады
Пра хуткасць змены ўлады
У маім атачэнні звярталі ўвагу на тое, што рабілася ў краіне. Але наагул гэта ненармальна, калі раптам усе робяцца актыўнымі як грамадзяне. Большасць павінна проста жыць. Гэта як з тэмператураю цела. 36,6 – нармалёва, 39 – ненармалёва. Тое самае з грамадствам: актыўных людзей павінна быць меншасць. Бо большасці ёсць чым займацца (апрача грамадскіх справаў. – Заўвага рэд.). А калі замест сваіх справаў чалавек займаецца палітыкаю, – гэта катастрофа.

Цяпер у Беларусі катастрофа. Сядзьце ў любое таксі, скажыце “Жыве Беларусь!”, і размова на ўсю дарогу вам забяспечаная.

Вырасла пакаленне ў вычварнай, перакуленай рэальнасці. Напрыклад, еду, бачу плакат “Мы выбираем Беларусь”. І вось у іх такая Беларусь – спрэс расійскамоўная. Што яны абіраюць? Універмаг “Беларусь” ці трактар “Беларусь”? У народжаных за часоў Лукашэнкі няма перад вачыма беларускай Беларусі. Гэта так проста за пару месяцаў не выправіш.

Цяпер мы ў стадыі глабальнай лінькі. Мы закутыя ў мёртвую скуру, якая труціць нас. Але арганізм вызваляецца ад гэтага мёртвага на целе (грамадства). Але гэтай скуры шмат, таму ты не можаш гвалтоўна паскорыць працэс вызвалення ад мярцвячыны. Інакш атрымліваецца самагубства. Таму трэба набрацца цярпення і трываць. За гэты нявызначаны час мы атруцімся, а пасля гэтая атрута выйдзе з нас. Я не ведаю, наколькі тоўстая тая скура, таму цяжка сказаць, колькі часу будзем ад яе вызваляцца.

У Еўропу я не веру, гэта х@ня, можаш так і напісаць (маецца на ўвазе Заходняя Еўропа. – Заўвага рэд.). Я веру ў былую Рэч Паспалітую – Польшча, Літва, Украіна, а таксама Латвія ды Эстонія. Гэтыя краіны нам дапамагаюць. А Расія ў прынцыпе не можа дапамагчы, бо ў іх у галаве не ўкладаецца, як можна дапамагаць людзям. Яны дапамагаюць толькі хану.

Я адразу сказаў, што змена ўлады не можа быць хуткай, гэта будзе марафон, гэты працэс будзе вельмі балючым, сінія пальцы сыходзіць не плануюць. Што да расколу элітаў, бяда ў тым, што элітаў няма. Былі б – штосьці б запрацавала. Хоць заявы пра калектыўнага Лукашэнку не проста так. Значыць, усё сыплецца.

Пра даспяванне грамадства
Пра даспяванне грамадства
Я, калі працую на сябе, яшчэ штосьці раблю для грамадства, каб грамадству было цікава жыць. І я пры гэтым лішні чалавек. А чалавек, які толькі і ўмее, што бегаць з палкай, ён, як высвятляецца, сапраўдны беларус. І вось гэтыя з палкамі – галоўныя людзі ў краіне.

Тэрмін прыдатнасці рэжыму скончыўся. Прычым фізічна. Вада ў краіне робіцца рэгулярна непрыдатнаю для ўжывання, дарогі развальваюцца. Адзіная мантра рэжыму – стабільнасць. У прыродзе няма стабільнасці. Зямля ў кожны гістарычны перыяд адрозная. Нейкі чалавек кажа: “Нічога не зменіцца, заўжды так было”. Што было? Прыляціць чорны бусел і ўсё зменіць. (Лэслі агаварыўся: маецца на ўвазе чорны лебедзь як нечаканасць. Але агаворка прабеларуская. – Заўвага рэд.)
Нічога не бывае назаўжды. Сусвету нават не бывае назаўжды. А калі ты думаеш, што смяротны чалавек – назаўжды, то ты горшы за дэбіла. А дэбілы нічога не баяцца.

Насамрэч улады разгубленыя ўвесь час, і цяпер, калі яны нібыта перамаглі. Гэтыя рэпрэсіі і зачысткі прасторы ад БЧБ – інерцыя. Іхная перамога нябачная. Усё, што яны робяць, – гэта фантомны боль. Гэта робіцца з пустымі вачыма. “Вось мы навешаем тут сцяжкоў – мы перамаглі”. Усё гэта бессэнсоўна. Горш сабе робяць. Усе з улады, хто не носіць форму, разгубленыя. Той, хто ў форме, проста не думае.

Стваралася такое ўражанне, што апошнія гадоў 10–15 людзі хадзілі ў масках. Ім выдалі на працы маскі і сказалі: “Насіце цяпер іх заўжды”. І людзі тыя маскі насілі, насілі, а ў 2020 годзе тэрмін прыдатнасці тых масак скончыўся, і яны пасыпаліся.
А за маскамі – жывыя людзі, якія не хочуць жыць у балоце. Дзе вада заўжды стаіць, бо так хоча цар. А людзі хочуць рух ракі з пітною вадою. Каб дзвіж, варушняк.

Я адчуў яднанне
16 жніўня (першы выхад больш як ста тысяч пратэстоўцаў у Мінску. – Заўвага рэд.) я паехаў на месца забойства Аляксандра Тарайкоўскага каля станцыі метро “Пушкінская”. Для мяне гэты дзень – дзень нараджэння Нацыі. Я такога ніколі не бачыў. Адчуў яднанне. Крэатыў, які проста папёр! 16-га для мяне – гэта Дата.
Падтрымаць беларускіх дзеячаў культуры, якія зазналі рэпрэсіі, ды іх новыя праекты