« Мы непазбежна апынёмся ў новай Беларусі »
Строцаў
Дзмітрый
Тэкст: Сабіна Брыло

Дзмітрый Строцаў

«Мы непазбежна апынёмся ў новай Беларусі»

Тэкст: Сабіна Брыло

Імя Дзімы Строцава і ягоныя вершы – часам хуліганскія і між тым надзвычай далікатныя – вядомыя даўно, асабліва людзям, цікаўным да слова, аматарам мастацтва ды моўных эксперыментаў. Строцаў – прызнаны далёка за межамі Беларусі паэт. Але некаторыя міліцыянты пра яго ніколі не чулі. Таму ў пратаколе пра затрыманне назвалі яго “гражданином Строцким” і чамусьці напісалі пра паэта ў жаночым родзе: “проходила по улице Богдановича рядом с колонной людей с бело-красно-белыми флагами и показывала знак V”. За такое злачынства ўвосень 2020-га Строцаў адседзеў 13 содняў. Спачатку ў ізалятары на Акрэсціна, потым у Жодзіне.

Насамрэч Дзіма Строцаў ніколі не быў “па-за палітыкаю”, у шырокім разуменні гэтай максімы можна сказаць, што не быў з самога свайго пачатку як творцы. Ён заўсёды быў супраць бязглуздзіцы і канфармізму. Але сур’ёзных канфліктаў з уладаю – нават савецкай – ягоная вольная творчасць не выклікала.

Я, уласна, рабіў што хацеў
– Маё ўступленне ў паэзію ў пачатку 1980-х неспадзявана супала з маім уступленнем у палітыку. Калі вучыўся на архітэктурным факультэце політэхнічнага інстытуту, я стаў удзельнікам перфарматыўнага праекту тэатру “Калізей”. У нас была вельмі творчая кампанія, з якою было модна тусіць, да нас прыходзілі розныя людзі. Аднойчы да нас зайшоў паэт Рыгор Маргоўскі (ён цяпер жыве ў ЗША) і распавёў мне пра Кіма Хадзеева. Сказаў, што ў Кіма – месца, дзе надаюць увагу літаратуры, паэзіі, там шмат новага і цікавага. Я прыйшоў туды па паэзію, але нечакана апынуўся ў дысідэнцкай кампаніі. На мяне адразу абрынулася ўся праўда пра краіну, у якой жыву: самвыдат, тамвыдат, “Архіпелаг ГУЛАГ”... Мае паэтычныя штудыі ў Кіма супалі з адаптацыяй у гэтай новай, поўнай і вельмі трагічнай рэальнасці. Мне некалькі гадоў было страшна-страшна!

Фота: У Кіма Хадзеева, пачатак 1980-х

– Кім Хадзееў, а ён быў вельмі талерантны, адразу сказаў, што ў савецкай літаратуры ёсць два шляхі. Калі хочаш друкавацца ў часопісах, атрымліваць прызнанне, узнагароды, неяк сацыялізавацца, тады табе трэба шукаць эзопаву мову, ісці на кампрамісы. Перад табою будуць адчыняцца дзверы толькі пасля таго, як будзеш праходзіць экзамен на лаяльнасць, на кан'юнктуру. Другі варыянт – пісаць у стол. І тады пісаць што хочаш і як хочаш.

Побач са мною, побач з Кімам былі Рыгор Трэстман, Аляксей Жданаў, іншыя людзі, якія пісалі вершы з заведама непрахаднымі стылістыкаю, тэматыкай. І я ўсе 1980-ыя пражыў побач з імі. Таму, калі пачаліся 1990-ыя з іх лібералізацыяй, мне ўжо не патрэбная была ніякая канʼюнктура. Я, уласна, рабіў што хацеў. Мая кніжка “Трыццаць восем”, хуліганская і правакацыйная, паспяховая кніжка, выйшла яшчэ ў савецкі час, у 1990-м. І там я сваю планку ў сэнсе адарванасці ўжо ўзяў – далей не было куды... А потым ужо не я шукаў канʼюнктуры, а мяне альбо запрашалі, альбо не запрашалі.
Напэўна, адзіны канфліктны выпадак быў у 1985 годзе, калі ў Мінску раптам аднавілі фестываль аўтарскай песні. Тут трэба сказаць, што аўтарская песня з канца 70-х у нас была забароненая, былі разагнаныя клубы “Купалінка”, “Крыніца”, людзей выклікалі ў КДБ, выганялі з працы... Сярод бардаў было шмат нонканфармістаў і сапраўдных дысідэнтаў. Жэню Ізраільскага маглі пасадзіць за кожную напісаную ім песню. Валодзя Бобрыкаў, Лёша Шэхтман... Гэта ўсё было вельмі жывое і выбуховае.

Мне было 22 гады, і я напісаў цыкл песень, якія баяўся спяваць нават самому сабе – такія яны былі жудасныя ў сэнсе стылістычным і, адпаведна, палітычным. Бо стыль таксама пераследаваўся. І вось паведамілі, што ў Мінску будзе праходзіць фестываль аўтарскай песні, можна прайсці праслухоўванне. Я праспяваў нейкія дзве абсалютна нейтральныя дзіцячыя песенькі і адну са сваіх страшных песень. Прайшоў у фінал. І перамог у гэтым конкурсе, вядома, з гэтаю страшнаю песняй. Бо ў журы былі вось тыя самыя барды. Але фінальны канцэрт праходзіў у Палацы прафсаюзаў. Там былі людзі з ЦК камсамолу. Перад маім выхадам на сцэну да мяне падышлі і сказалі: “Дзіма, мы табе дазваляем праспяваць не адну, а дзве песні, толькі не спявай пра Сіняга Сабаку!”
Я тады развярнуўся і сышоў.
Мяне афіцыйная культура не бачыць з канца 90-х
З пачатку 1980-х творчы клімат у нашай краіне змяняўся некалькі разоў і даволі кардынальна, лічыць Дзіма Строцаў. На ягоную думку, апошняе дзесяцігоддзе было спрыяльнае для аб’яднання людзей культуры і фармавання творчых супольнасцяў. Гэта ў тым ліку мела ўплыў на тую сітуацыю культурнага супраціву, якая склалася ў жніўні.

– З сярэдзіны 2000-х у нашай культуры адбыліся вялікія перамены, на якія паўплывалі крызісы і 2006-га, і 2010-га гадоў, украінскі крызіс... Сярод творчых людзей узнікла разуменне, што патрэбныя кансалідацыя, узаемная ўважлівасць і памяркоўнасць. У прыватнасці адбылося прынцыповае збліжэнне беларускамоўных і расійскамоўных аўтараў. У літаратуры гэта ўзаемныя пераклады і сведчанні адно пра аднаго за межамі Беларусі. Узнікла шмат пляцовак, месцаў для прыкладання творчых сілаў. Мне здаецца, што да жніўня-2020 у Беларусі ўжо віравала вельмі паўнавартаснае і багатае культурнае жыццё.

Сам я чалавек андэграўнду, мяне афіцыйная культура не бачыць з канца 1990-х. Але мы жывём усё ж не ў Савецкім Саюзе за жалезнаю заслонай, і калі мяне не публікавалі ў часопісах Беларусі, то, напрыклад, публікавалі ў Расіі. Я браў удзел у фестывалях, у 2008-м атрымаў даволі прэстыжную “Русскую премию”…

Я не адчуваў сябе ў культурнай ізаляцыі. Выходзілі мае кнігі, сам я дапамагаў выдавацца іншым паэтам. Мы рабілі агульныя праекты з маскоўскімі калегамі, я часта бываў і ў Пецярбургу, і ў Кіеве. З пачатку 2000-х у межах Паэтычнага біенале ў Маскве мы праводзілі фестываль галасавога верша. Аднойчы я сказаў калегам:”А чаму вы з Беларусі запрашаеце толькі аднаго паэта – Дзмітрыя Строцава?” “Мы часам запрашаем Хадановіча”, – сказалі мне. Тым часам у Беларусі існавала насычанае паэтычнае жыццё. І ў нейкі момант мне сапраўды стала больш цікава развіваць стасункі з тутэйшымі паэтамі. Абвастрыўся як бы ўнутраны позірк.
Паэт яшчэ да жнівеньскіх падзеяў адчуў, што ў краіне адбываецца нешта новае, невядомае і небывалае. Верш “Беларуская медытацыя”, які стаў вельмі папулярным (у выкананні артыста на “Дожде” ён сабраў некалькі сотняў тысяч праглядаў), быў напісаны Строцавым 5 чэрвеня 2020 года.
– А на наступны дзень, шостага чэрвеня, паўсталі чэргі людзей, каб аддаць подпісы за кандыдатаў на прэзідэнцтва... Гэта было раптоўна. Нібыта пачалі працаваць нейкія стыхійныя, надасабовыя механізмы, калі чалавек здзяйсняе ўчынак не таму, што ён рацыянальна так вырашыў, а таму, што ён проста разумее, што рабіць трэба менавіта так. Яму можа быць страшна, нязручна, але ў яго ёсць унутраная перакананасць у праваце, унутраная асэнсаванасць дзеяння.
Ты кажаш, і цябе чуюць
Пасля 9 жніўня, вядома, я апынуўся на вуліцы, з людзьмі. Пакуты вельмі моцна наблізіліся да мяне. Хлопец маёй малодшай дачкі ў ноч на 13 жніўня быў да паўсмерці збіты ў аўтазаку, апынуўся ў рэанімацыі. Паўтара тыдня я два разы на дзень ездзіў у шпіталь хуткай дапамогі, адвозіў і забіраў дачку. Я быў укінуты ў гэты кацёл і стаў браць удзел у ланцугах, шэсцях, канцэртах... Мяне распазналі на відэа і 21 кастрычніка пасадзілі на 13 содняў.

Я не ставіў сабе задачы напісаць дзённік рэвалюцыі. Проста так склалася. Сапраўды, энергіі было вельмі шмат вакол, шмат крэатыву, мы ўсё гэта перажывалі. І, безумоўна, для мяне ўва ўсім гэтым было шмат шчаслівага. Адкрыццё новых людзей, новых стасункі са старымі знаёмымі. Сустрэча з гэтаю новаю Беларуссю, калі ты раптам адчуваеш, што ўсе твае суседзі – гэта не проста цені, а людзі з жывою душою.

Руслан Вашкевіч неяк даслаў мне апытальнік што да мастацтва рэвалюцыі. Адказваючы, я даволі выразна сёе-тое для сябе сфармуляваў. Галоўная навізна пасля 9 жніўня – не толькі для паэзіі, а ўвогуле для мастацтва – гэта дзіўнае перажыванне адначасова каласальнай рызыкі і вялізнага шчасця. Гэта значыць, я шчаслівы ў творчасці тады, калі гатовы на рызыку.

Вось бубнач выязджае на вазку на марш. Усе ўцякуць – ён не ўцячэ. І ўсе гэта разумеюць, усе яму вельмі радыя. Хтосьці пераапрануўся ў карнавальны касцюм, стаў на хадулі – усе ўцякуць, ён не ўцячэ. І ён тут самы жаданы... Такая быццам паверка рызыкай, якую ўсе адчулі як праўду. Я рызыкую – значыць, я не проста займаюся мастацтвам нейкім лабараторным альбо келейным, а я далучаны. Бяру гітару, еду на дваровы канцэрт – я не ведаю, чым скончыцца мая прыгода, але гэта інтрыгуе. Трэба пераступіць праз свае страхі, фобіі. І калі ты гэта зрабіў – ты шчаслівы. Бо атрымаў зваротную рэакцыю, удзячнасць.

Гэта зусім не пустое, не павярхоўныя рэчы, гэта ў прынцыпе ўласцівасць мастацтва. Бо калі мастак, нешта паведамляючы, не рызыкуе, ён не можа разлічваць на сурʼёзную рэакцыю. Не толькі ў палітычным сэнсе, але і ў эстэтычным. Ён паведамляе нейкую навіну, небяспечную для сябе. І можа быць фіяска. Бо шмат разоў было так: ты рызыкуеш, нешта паведамляеш, і ўсё нібыта ў вату. Цяжка патлумачыць чаму. Ці то проста людзям страшна, і яны робяць выгляд, што цябе няма побач з імі. А можа, ты паведаміў нейкую вельмі складаную рэч, і яны яе не зразумелі. Ім проста падалося, што цвіркаў салавей… А тут ты кажаш – і цябе чуюць.

Для мяне было нейкім цудоўным падарункам, калі я пішу верш, не надта думаючы пра дасканаласць формы… Проста таму, што я ўзрушаны, мне вельмі страшна – за сябе і не за сябе. І ў такім стане пішу верш, вешаю ў Facebook, прачынаюся – а гэта ўжо перакладзена на англійскую і апублікавана ў англійскім часопісе! Атрымліваецца такая спалучанасць, звязанасць, вельмі багатае культурнае суперажыванне сітуацыі.
“Я ў стане чалавека, узрушанага жахам і тым, што гэты жах поўны яшчэ большага жаху”
Я ў стане чалавека, узрушанага жахам і тым, што гэты жах поўны яшчэ большга жаху
– Дзявятага жніўня не нарадзіўся ні новы паэт, ні новы грамадзянін. Строцаў шмат гадоў пісаў і гаварыў пра тое, што стала такім актуальным сёння, што цяпер нібыта лепш пачулі. Бо шмат хто спрычыніўся да агульнага беларускага болю праз уласны лёс альбо лёсы блізкіх і знаёмых.

У каранціне я напісаў вялікі артыкул для хрысціянскага зборніку “Збожжа”, нумар якога прысвечаны праблемам гвалту. Для мяне вельмі важная тэма смяротнага пакарання, і ў артыкуле “Міласць і пакаранне” я распавядаю пра тое, што адбывалася ды адбываецца ў Беларусі, і троху няўцешна пішу пра беларускага чалавека, які згаджаецца на чалавечае ахвярапрынашэнне, якое рэгулярна здзяйсняюць улады.

Я паказваю, што гэтае ахвярапрынашэнне адбываецца не толькі як акт смяротнага пакарання, а ў розных формах. У гэтым жа зборніку я апублікаваў яшчэ тузін вершаў яркай пратэставай накіраванасці, напісаных у розныя гады. У 2012-м выйшаў зборнік “Газета”, там шмат вершаў, прысвечаных у тым ліку беларускай палітычнай праблематыцы, а палова зборніка 2015-га – гэта тэма смяротнага пакарання Канавалава і Кавалёва, гэта ўкраінская вайна, гэта бяздзейнасць царквы…
Я пішу на гэтыя тэмы не таму, што мяне больш нічога не цікавіць. Для мяне гэта праблема не палітычная, а гуманітарная. Я ў стане чалавека, узрушанага жахам і тым, што гэты жах поўны яшчэ большага жаху. Я думаю пра сваіх дзяцей, пра краіну, пра чалавека… Я бяру ўдзел такім чынам у спробе нешта змяніць або прынамсі знайсці адэкватнага суразмоўцу.

З 2014 года, калі я вельмі ярка пазначыў сваю падтрымку Украіне, мяне перасталі публікаваць у Расіі. Са мною сябравалі, калі я прыязджаў – са мною выпівалі. Але не друкавалі. Ніхто: ні левыя, ні правыя. Адна публікацыя ў “Воздухе”… А да гэтага былі пастаянныя. Як выключылася! І вось такая сітуацыя была да 9 жніўня, а цяпер памянялася. Я быў ці то цяжарам, ці са мною было неяк няёмка. Але раптам нешта прарвалася. І вось цяпер я еду ў Маскву на кватэрнік, і шмат людзей хочуць са мною пабачыцца, мяне пачуць...

Для аўтара вельмі важны адэкватны водгук. Бо калі ты прамаўляеш у вату, гэта надта траўматычна. А тут раптам цябе сталі чуць: у канцы 2020 – пачатку 2021 года адна за адною сталі выходзіць задуманыя кнігі. У тым ліку пераклады на замежныя мовы.

Час і творца вельмі моцна звязаныя. Падзеі і час даюць творцу матэрыял, а творца фіксуе іх, каб пакінуць у гісторыі. У Беларусі ўжо не адняць таго, што было ў жніўні, бо яно запісанае, спетае, намаляванае, выпакутаванае і раздзеленае паміж людзьмі.

– У мяне склаўся цыкл, альбо серыя, якую я назваў “Беларусь перакуленая”. Гэта ў нейкім сэнсе дзённік. Які, вядома, не адлюстроўвае ўсіх перыпетыяў, але ўвогуле я досыць адэкватна выказаўся. Так склалася, і гэта ўжо неадменная частка ўсяго цэлага. Ёсць Вольны хор, ёсць купалаўцы са спектаклямі, якія яны ставяць ужо па-за сценамі свайго тэатру. І ёсць “Беларусь перакуленая”.

Яна перакладзеная цалкам на беларускую ды некалькі іншых моваў і выдадзеная кнігай у Швецыі. Шведы папрасілі ў мяне ўсё, што я напісаў за лета, восень і снежань 2020 года. Я ў храналагічнай паслядоўнасці даслаў ім падбор. Дзіма Плакс гэта ўсё пераклаў. І зрабілі кніжку.

Беларусь перакуленая: паэтычная хроніка
Дзмітрыя Строцава
Беларусь перакуленая: паэтычная хроніка

Дзмітрыя Строцава

“Беларусь перакуленая” – гэта культурны факт, сам я ўжо збоку. Я працягваю пісаць, выказвацца прыкладна ў тым жа духу, хоць энергіі вакол цяпер іншыя, рытмы іншыя… Ёсць вялікая ўвага да мяне за межамі Беларусі. Ёсць уважлівае, удзячнае стаўленне з боку калег тут. Я атрымаў разам з паэткаю Ганнаю Комар нарвежскую прэмію. Гэта змены, якія я не магу не ўсведамляць...
Пры гэтым, вядома, менавіта праз тое, што я гэта ўсё прамовіў, задакументаваў, ёсць вялікая трывожнасць – і мая, і маіх блізкіх: калі будуць зачышчаць усіх, мяне таксама зачысцяць урэшце. Бо ну як можна гэта ўсё трываць?
Мая справа – сведчыць
– Даводзіцца прымаць нейкія ўнутраныя рашэнні. Мне прапаноўвалі зʼехаць – я не зʼехаў. Для мяне гэта вельмі непажадана. Гэта мая краіна, я ў сябе ўдома. Пакуль мне ўдаецца заставацца ўдома, я застаюся. Вядома, ёсць траўмаванасць. Але не больш, чым у іншых. Гэта нейкая агульная стомленасць. Ну, я як творчы чалавек маю шмат інструментаў, каб з гэтым спраўляцца.
Цяпер мая справа – сведчыць. Я нядаўна быў у Швецыі, дзе цягам тыдня ў мяне штодзень было па два інтэрвʼю, па дзве сустрэчы. Як мог, я сведчыў пра Беларусь і распавядаў, як нам можна дапамагаць. Я казаў: убачце нашую прыгажосць. Напрыклад, за час восеньскіх пратэстаў было створана некалькі соцень дваровых сцягоў. Гэта ўсё ёсць у інтэрнэце. Раздрукуйце, наклейце на які-небудзь дом у Стакгольме, апублікуйце яго фота ў інтэрнэце. Мы будзем разглядаць гэты дом з павелічальным шклом, знаходзіць свае сцягі і радавацца!

Запрасіце Вольны хор з гастролямі. Як вы маеце зносіны з Ціханоўскаю, вось гэтак жа кантактуйце з культурай, якая цяпер у загоне. Запрасіце купалаўцаў з гастролямі. Аналагічна з “Дзецьмі Чарнобылю” зрабіце праграму, запрашайце дзяцей, семʼі рэпрэсаваных.

Падтрымайце тое прыгожае, што ў нас ёсць! Падтрымайце нас у нашай годнасці. Санкцыі санкцыямі, гэта іншае... Як чалавек культуры я бачу спосабы культурнай дапамогі і падтрымкі.

На пытанне, да чаго ён падрыхтаваны, Дзіма Строцаў, усміхаючыся, кажа: “Да вялікага шчасця”. Ён лічыць, што пасля 9 жніўня змянілася ўсё, і мы апынуліся ў прынцыпова новай сітуацыі. Найперш камунікацыйна: з’явіліся людзі, якія на прасторы краіны разумеюць і падтрымліваюць адно аднаго.
– Я заўсёды падзяляў нонканфармісцкія настроі і разумеў, што ў сваёй краіне, у сваім горадзе я ў прынцыповай меншасці, такі палітычны маргінал. У мяне ёсць суразмоўцы, аднадумцы, людзі, з якімі гаворым на адной мове, але гэта ўсё ў прасторы некалькіх кухняў. А калі выходжу за дзверы, то ў найлепшым выпадку сустрэну неразуменне, у найгоршым – варожае стаўленне.

І гэтая сітуацыя доўга не мянялася. Яна насамрэч не памянялася і ў дзевяностых. Тады адбыўся вельмі драматычны падзел на расійскамоўных і беларускамоўных. Ды яшчэ было некалькі ў нейкім сэнсе партыйных дзяленняў, дзе людзі былі супрацьпастаўленыя і ўсе адчувалі сябе ў меншасці. Рэч нават не ў колькасці ўдзельнікаў нейкіх супольнасцяў, а ва ўласных адчуваннях, што мы асобна – краіна асобна.

А потым стала нешта адбывацца. Гэтая дзіўная сустрэча літаратурная, калі раптам мы з Хадановічам сталі разам выступаць. І аказалася, што мая расійскамоўная аўдыторыя не хоча слухаць Хадановіча, а ягоная публіка абсалютна не зацікаўленая мною. А мы абодва стаім, глядзім адзін аднаму ў вочы і не ведаем, як тут быць... Уперліся рогам і пачалі нешта рабіць.

Цяпер зусім іншая сітуацыя. Але налада акустыкі адбылася яшчэ за некалькі гадоў да жніўня 2020-га.
Мы непазбежна апынёмся ў новай Беларусі, дзе нам будзе зноў вельмі цяжка. Нас зноў будзе ванітаваць. Бо там мы раптам згадаем усе свае партыйныя звычкі. Зноў станем у апазіцыю адно да аднаго, будзем паліваць адно аднаго брудам... Вельмі хочацца, каб да таго светлага моманту, калі нейкая перамога здзейсніцца, мы яшчэ больш культурна выраслі. Каб гэтага ўсяго не адбывалася.
Падзеі лета – восені мінулага года паказалі зусім новую якасць грамадства: я ўпершыню ў сваёй краіне апынуўся ў большасці. Людзі, якія падзялілі пратэставыя настроі, праявілі неймаверны крэатыў, культурную ініцыятыву. Прастора раскрылася. Мяне пазнае дзяўчынка ў цырульні, суседка з дачнага ўчастку дзякуе за вершы…

Гэта значыць, што грамадства ажыло, і я з ім супаў.

Ці гатовы я да ціску, да рэпрэсіяў? Да гэтага немагчыма быць гатовым. Я разумею, што гэта можа здарыцца. Не буду сцвярджаць, што я гатовы. Я трапіў на Акрэсціна і ў Жодзіна ў лайтовы перыяд. Разумею, што людзі праходзілі і праходзяць насамрэч цяжкія выпрабаванні: гвалт, ціск... Таму не самасупакойваюся. Але ў цэлым гатовы дачакацца шчасця.
Песня о всепобеждающей силе искусства
Синяя собака
По лесу бежала.
По лесу бежала,
Как кобыла ржала.
Как кобыла ржала,
По лесу бежала.
Желтыми ушами
Белок раздражала.
Белыми глазами
Вовсе не моргала.
Белыми глазами
Всех в лесу пугала!

Все в лесу дрожали,
Все в лесу рыдали,
Все свою погибель
В страхе ожидали!

Синяя собака
По лесу бежала.
По лесу бежала,
Как кобыла ржала.
Как кобыла ржала,
По лесу бежала.
Елку увидала,
К елке подбежала.
Красными рогами
Елку забодала,
Синими ногами
Елку растоптала!

Все в лесу дрожали,
Все в лесу рыдали,
Все свою погибель
В страхе ожидали!

Синяя собака
К Диме прибежала,
И на Диму тоже
Яростно заржала!

Дима взял фломастер
И ее закрасил,
Всех от злой собаки
Он обезопасил!
1984
белорусская медитация 
белорусская медитация 

терпение 

время работает на нас 

единый ритм страны 

вдох 
выдох 

вдох выдох 

с драконом говорить нельзя 
на языке насилия 

на его языке 

только психиатр 

не убивать 

только долгая жизнь 

на ферме 
на свиноферме 

где цмок у себя 
как дома 

говорить с людьми 

с чиновниками 
с военными 
с врачами 

с людьми 

говорить между собой 
искать общий язык 

новый 

с доверием и надеждой 
с любовью 

дышать полной грудью 
одной грудью 

всей страной 

вход выдох 

вдох 
выдох 

время работает на нас 

терпение 

05.06.2020 

Падтрымаць беларускіх дзеячаў культуры, якія зазналі рэпрэсіі, ды іх новыя праекты