« Людзі вернуцца і збудуюць сабе цудоўную краіну »
Скрыпнікава
Ганна
Тэкст: Марына Весялуха
Фота: Дзяніс Міжуй, Анастасія Папова

Ганна Скрыпнікава

«Людзі вернуцца і збудуюць сабе цудоўную краіну»
Тэкст: Марына Весялуха
Фота: Дзяніс Міжуй, Анастасія Папова
Ганна Скрыпнікава – скрыпачка, настаўніца музыкі, заснавальніца Беларускай музычнай школы ў Варшаве. Грае ў Варшаўскім вольным аркестры. Апынуўшыся ў эміграцыі, засвойвае прафесію фларыста і лічыць, што праца з кветкамі – своеасаблівая медытацыя. Верыць у нечаканыя цуды і тое, што беларусы вернуцца на радзіму з новым досведам і ведамі, карыснымі Новай Беларусі.
Ганна Скрыпнікава – скрыпачка, настаўніца музыкі, заснавальніца Беларускай музычнай школы ў Варшаве. Грае ў Варшаўскім вольным аркестры. Апынуўшыся ў эміграцыі, засвойвае прафесію фларыста і лічыць, што праца з кветкамі – своеасаблівая медытацыя. Верыць у нечаканыя цуды і тое, што беларусы вернуцца на радзіму з новым досведам і ведамі, карыснымі Новай Беларусі.
Скрыпачка Скрыпнікава. Так бывае?
Скрыпачка Скрыпнікава. Так бывае?
– Ці сапраўднае ў мяне прозвішча, пыталі і пытаюць усе яшчэ з часу, калі я пайшла вучыцца ў музычны каледж. Некаторыя бацькі – ужо маіх вучняў – часам думаюць, што гэта псеўданім. Брат, дарэчы, таксама музыка, альтыст. Наканаванне прозвішчам не абышло і яго (смяецца).

Так склалася, што прафесія знайшла мяне ў чарзе ў мясной краме. З дзяцінства я хацела спяваць, хацела вучыцца ў музычнай школе. Неяк з цёткай, якая працуе настаўніцаю, мы пасля заняткаў пайшлі ў краму, дзе гандлююць мясам. Там утварылася доўгая чарга, і ззаду за намі стаяла настаўніца ігры на скрыпцы. Яны з цёткаю пагутарылі і, падаецца, менавіта тады вызначылі мой лёс. Нават калі я здавала ўступныя экзамены ў “музыкалку”, хацела граць на фартэпіяна, займацца вакалам, то майго меркавання ніхто ўжо не ўлічваў.
Я вырасла ў горадзе недалёка ад Мінску. Тут скончыла музычную школу па класе скрыпкі, як вы ўжо зразумелі. Вучыцца мне вельмі не падабалася. Найперш праз настаўніцу, якая стварыла ўва мне мноства комплексаў. Яны ўсё жыццё перашкаджалі, нават сёння даводзіцца шмат намаганняў прыкладаць, каб з імі змагацца. Пасля школы паступіла ў Мінскі музычны каледж імя Глінкі. Затым быў Інстытут сучасных ведаў імя Шырокава.
Я вырасла ў горадзе недалёка ад Мінску. Тут скончыла музычную школу па класе скрыпкі, як вы ўжо зразумелі. Вучыцца мне вельмі не падабалася. Найперш праз настаўніцу, якая стварыла ўва мне мноства комплексаў. Яны ўсё жыццё перашкаджалі, нават сёння даводзіцца шмат намаганняў прыкладаць, каб з імі змагацца. Пасля школы паступіла ў Мінскі музычны каледж імя Глінкі. Затым быў Інстытут сучасных ведаў імя Шырокава.
Пабачыўшы знутры сістэму музычнай адукацыі, я спачатку ўвогуле не хацела сваё жыццё цалкам звязваць з музыкай, дый дзяржаўная машына мяне моцна пужала. Таму доўгі час, апроч уласна скрыпкі, я мела яшчэ нейкі паралельны занятак. Напрыклад, працавала ў галерэі “Падземка”, мне падабалася тамтэйшая творчая атмасфера. Потым быў бар “Лондан” і яго выдатны калектыў. Але ўвесь час я адчувала дысананс: нібыта чымсьці і займаюся, але карысці людзям, грамадству не прыношу. А для мяне гэта вельмі важна.
Музычная школа ці частковая занятасць?
Музычная школа ці частковая занятасць?
– Тады прыватных школаў яшчэ не было. Таму быў выбар: пайсці працаваць у музычную школу, ад якой у мяне самой былі не надта прыемныя ўспаміны, ці прысвячаць музыцы толькі частку свайго жыцця. І я пайшла ў школу. Засталася там на сем гадоў – аж да адʼезду ў Польшчу ў пачатку 2021 года.

Гэта быў выдатны досвед. З аднаго боку, бачыш сістэму, якая прагніла ўшчэнт, якая дасюль грунтуецца на прынцыпах, складзеных за часоў СССР. Але з другога боку – выдатныя дзеткі з добрых семʼяў. Іхныя бацькі хадзілі на маршы, яны маюць сваё ўласнае меркаванне пра жыццё і рэчаіснасць. Думаю, такі дысананс мела не толькі я, але і ўсе беларусы: ты існуеш як чалавек у межах сістэмы, але думкамі – у іншай рэчаіснасці. Гэта як вада і алей: як іх ні змешвай, усё роўна поўнага растварэння не атрымаецца.

Дзякуй богу, на маім шляху трапляліся і добрыя настаўнікі: напрыклад, Аляксандр Хахлоў, у якога я навучалася ў інстытуце. Ён вельмі паважліва ставіўся да студэнтаў.
Мне хацелася, каб дзеці не баяліся дырэктара, не мелі страху памыліцца.
Вясна-2020: класічная схема, нічога новага
Вясна-2020: класічная схема, нічога новага
– Змаганне з сістэмаю са мною заўсёды. У 16 гадоў мяне амаль адлічылі з музычнага каледжу за палітыку. Было так: 2004 год, мітынг пасля рэферэндуму, я ішла з заняткаў і, паколькі ўжо тады мела абвостранае пачуццё справядлівасці, далучылася. Мяне схапілі міліцыянты. Пашанцавала, што фізічнай шкоды тады не зрабілі: прывезлі ў РУУС у нейкім бусіку, пратрымалі там да ночы. Гэты выпадак стаўся псіхалагічнаю траўмаю на доўгія гады. А потым у каледжы сказалі: “Калі з міліцыі на цябе прыйдзе паперка, ты, Скрыпнікава, вучыцца тут не будзеш!” Паперка не прыйшла.

Ужо працуючы ў школе, не хацела ўступаць у прафсаюз. А прымушалі напісаць заяву з такою матывацыяй: “Калі раптам у цябе нехта памрэ, то дадуць грашовую дапамогу”.
Я ніколі не мела ружовых акуляраў, не думала, што мы выйдзем з балонікамі, паходзім на маршах і ўсё будзе добра. Многія ж людзі дасюль жывуць з думкаю, а што кепскага ў прафсаюзе, у БРСМ, гэта ж дадатковыя балы, грошы. Нехта ўсё разумее і шыфруецца, каб яго не вылічылі, а хтосьці сапраўды так мяркуе. Калі прыйшла вясна-2020, я была настроеная досыць песімістычна. Мне было з пачатку зразумела, што нікога да выбараў не дапусцяць. Класічная схема, нічога новага.

Але я была вельмі здзіўленая тым, што адбылося далей. Гэта фантастычна, аж да мурашак. Я нават цяпер тыя падзеі згадваю з трымценнем. Але 11 ці 12 жніўня прыйшлі ўжо да нас.

Мы жылі ў Мінску ў прыватным сектары на Аўтазаводскай, непадалёк ад МАЗу. Калі пачаліся забастоўкі, не было інтэрнэту, а МАЗ працягваў працаваць, мы з мужам і сябрамі раздрукавалі ўлёткі, дзе тлумачылі, што забастоўка – легальны шлях выказваць свае думкі. І раздавалі іх каля прахадной заводу. Рабочыя з цікавасцю вельмі хутка разбіралі. Мы былі так узрушаныя! Гэта працуе!

А потым, менш як праз гадзіну, да нас дахаты прыйшлі пяцёра невядомых. Выламалі дзверы, мужа затрымлівалі з пісталетам каля галавы (гэта я ўжо потым даведалася). Мы з сяброўкамі зачыніліся ў спальні, яны схаваліся пад ложкам, а мне не хапіла месца. Таму я проста сціснулася ў страху.

Гэта было жудасна: яны ламаюць дзверы ў пакой, равуць “Адчыняй!”, котка ў жаху скача па пакоі, а як я магу зрушыцца з месца?
Нас паклалі на падлогу, мяне накрылі бел-чырвона-белым сцягам
– Я фізічна не магла нічога зрабіць. Нас не білі. Выламалі дзверы. На сваім тэлефоне я адключыла гук і кінула яго пад ложак. Спадзеючыся, што і дзяўчат, і мабільніка не заўважаць. Але, як у кіно, у той жа момант мне патэлефанаваў калега, тэлефон завібраваў. І ўсіх знайшлі. Нас паклалі на падлогу, мяне накрылі бел-чырвона-белым сцягам, які быў у нас у пакоі, фатаграфавалі. Навошта так было рабіць? Мне здаецца, у гэтых паводзінах сілавікоў было нешта нездаровае.
Гэтак, збоку, наш пакой выглядаў як тыповая база: прынтар, сцяг, улёткі, налепкі. Тады яшчэ перад закрыццём Symbal.by мы набылі шмат рэчаў з сімволікаю.

Усе замкі ў хаце былі выламаныя, і нас павезлі ў РУУС. Я зразумела, што са звычайнымі міліцыянтамі трэба паводзіцца крыху неадэкватна. Калі яны бачаць, што ты нармальны, выхаваны чалавек, то карыстаюцца гэтым на сваю карысць. А калі пачынаеш лямантаваць, істэрычна пра нешта казаць, паўтараць адно і тое ж, то, каб хутчэй цябе пазбавіцца, яны выконваюць просьбы. Гэтак мне ўдалося патэлефанаваць бацьку, каб сказаць, дзе мы.
Гэтак, збоку, наш пакой выглядаў як тыповая база: прынтар, сцяг, улёткі, налепкі. Тады яшчэ перад закрыццём Symbal.by мы набылі шмат рэчаў з сімволікаю.

Усе замкі ў хаце былі выламаныя, і нас павезлі ў РУУС. Я зразумела, што са звычайнымі міліцыянтамі трэба паводзіцца крыху неадэкватна. Калі яны бачаць, што ты нармальны, выхаваны чалавек, то карыстаюцца гэтым на сваю карысць. А калі пачынаеш лямантаваць, істэрычна пра нешта казаць, паўтараць адно і тое ж, то, каб хутчэй цябе пазбавіцца, яны выконваюць просьбы. Гэтак мне ўдалося патэлефанаваць бацьку, каб сказаць, дзе мы.
Гэта быў той час, калі на Акрэсціна было перапоўнена і для нас не ставала месца. Таму дзяўчат вызвалілі. А вось мой муж трапіў у пекла, на допыты з дручкамі, што нават цяпер згадваць вельмі складана. І гэта яму вельмі пашанцавала, бо абышлося проста сінякамі. З 42 чалавек у іхнай камеры толькі трое засталіся без значных пашкоджанняў, у тым ліку мой муж. Яго вызвалілі праз пару дзён пасля затрымання.
І нібыта ўсё добра: мы цэлыя. Але як пасля гэтага жыць у сваім доме? Калі да цябе прыходзяць, выломваюць дзверы, і ты кожны дзень баішся? У мяне быў вельмі складаны псіхалагічны стан, пасля нашага затрымання я некалькі месяцаў не магла плакаць. Хоць вельмі хацелася.

Пачаліся судовыя пасяджэнні, штрафы. А мне трэба было пры гэтым выходзіць на працу ў школу.
Не чакаць моманту, калі трэба было б уцякаць уначы
– Са школаю сапраўды было шкада развітвацца. Бо якраз тады стварыўся суперклас, сабраліся фантастычныя дзеці, бацькі. Але дзён гораду, лінеек і афіцыйных імпрэзаў ніхто не адмяняў, я там павінна была працаваць.

Варта аддаць належнае бацькам дзетак. У нас быў дзіцячы ансамбль, з якім мы шмат выступалі і задоўга да жніўня 2020-га распрацавалі адмысловы канцэртавы касцюм “рафаэлка”: белая сукенка з чырвоным паяском. А ўжо пасля выбараў, калі збіраліся зноў на канцэрт, чарговы конкурс, я сціпла задала бацькам пытанне, як адзенем дзяўчатак. І бацькі адзінагалосна адказалі: паводле схемы БЧБ. Была нават дзяўчынка, якая ў якасці экзаменацыйнага твору вырашыла граць “Перемен”. Добра, што кіраўніцтва паставілася з разуменнем, усё прайшло выдатна.

Мы з мужам разумелі, што ў мяне ў любым выпадку хутка пачнуцца праблемы. І ў Лёшы таксама: з ягонага асяроддзя людзей, якія раней праходзілі паводле адміністратыўных справаў, пачалі выклікаць зноў. Але ўжо вінаваціць паводле крымінальных артыкулаў. Таму пастанавілі не чакаць моманту, калі трэба было б уцякаць уначы, шукаць нейкія абыходныя шляхі-сцежкі, і вырашылі зʼехаць самі.

Бацькі, дарэчы, мяне заўсёды падтрымлівалі. Калі мяне ў 16 гадоў затрымалі, то яны не задавалі пытанняў, толькі турбаваліся, ці цэлая я. Але на наступныя мітынгі мне было хадзіць забаронена. Брат – хоць ён і малодшы – хадзіў, а я не магла. Нават не праз забарону бацькоў, а хутчэй праз уласны стан. Бабуля таксама – гэта проста цуд! – усё разумее, хоць і жыве ў вёсцы, дзе няма інтэрнэту, а ёсць толькі дзяржаўнае тэлебачанне. Цяпер яна клапоціцца пра нашага ката, якога мы не маглі ўзяць з сабою.

Ката, дарэчы, мы падабралі каля Акрэсціна, калі перадавалі перадачу маёй затрыманай сяброўцы. Тады падумалі: няхай хоць нехта пасля гэтага месца пабачыць лепшае жыццё. Мы яго вымылі, вылечылі ад лішаю і выгадавалі.
Ад кветкавай крамы да школкі
Ад кветкавай крамы да школкі
– Ёсць такія музыкі, якія ўсё жыццё займаюцца толькі музыкай, ім складана нават уявіць сябе ў нейкай іншай сферы. Для іх такі пераход у іншую прафесію – вялікі стрэс. Для мяне гэта не было чымсьці звышнатуральным, бо і ў Беларусі я працавала ў садку, звычайнай школе, у кавярні і галерэі. Усё адно музыка будзе хутчэй за ўсё ў прыярытэце.

Калі мы прыехалі ў Варшаву, мне падказалі: каб уладкавацца тут, варта пайсці вучыцца ў паліцэальную школу. Яна дае магчымасць атрымаць дадатковую спецыяльнасць і працаваць без адмысловага дазволу. Так я запісалася на курс фларыстыкі. І гэтая справа мне спадабалася! Нягледзячы на тое, што раней я не мела ніякага дачынення да раслінаў, нават бульбу ў бацькоў не садзіла, бо трэба было берагчы рукі. Цяпер пайшла на практыку, працую ў квяцярні. Адкрыла для сябе фларыстыку як спосаб медытацыі, кветкі вельмі супакойваюць. Складанне букетаў, кампазіцыяў – вельмі творчы працэс, я ад сябе нават не чакала такога захаплення. Але мае далейшыя планы з кветкаваю крамай ужо не супадаюць.
Перад тым як пераехаць у Варшаву, я пастаралася ўладкаваць сваіх былых вучняў да знаёмых настаўнікаў у Мінску. Але частка захацела працаваць са мной онлайн. Некаторыя вучні пераехалі ў Варшаву разам з бацькамі, і я з імі, наколькі магчыма, стараюся займацца тут. Адна вучаніца нават паспрыяла пераезду: бацькі даслалі нам запрашэнне на працу, бо вельмі хацелі, каб я і надалей займалася з іхнаю дачкою. Дадаліся яшчэ вучні, і я ўсё яшчэ працавала з музыкаю, пакуль не пачаліся вакацыі.
Мой вялікі боль – калі выдатныя педагогі вымушаныя працаваць швачкамі
– Прыватныя ўрокі – гэта добра. Але я бачу, што і былыя настаўнікі музыкі, якія зʼехалі з Беларусі, і іхныя вучні, якія таксама апынуліся тут разам з бацькамі, маюць патрэбу адно ў адным. Таму ў мяне ўзнікла ідэя абʼяднаць вучняў і настаўнікаў праз адмысловую платформу – музычную школку. З сярэдзіны вясны мы пачалі пра гэта думаць. Пасля ў нас зʼявілася невялікае памяшканне, дзе можна займацца. Але гэтага вельмі мала. Улетку быў перапынак, а ўжо з восені будзе больш зразумела, хто з настаўнікаў і дзяцей усё ж застаўся ў Варшаве. І я моцна мару зрабіць паўнавартасную музычную школу.

Цяпер, акрамя таго, што я працую ў квяцярні і даю прыватныя ўрокі, мы спрабуем шукаць фінансаванне для нашай школкі. Стварылі старонку ў Facebook, якая так і называецца – Беларуская музычная школа ў Варшаве. Але пакуль яна працуе толькі як платформа, што абʼядноўвае настаўнікаў і вучняў, дазваляе ўсім знаходзіць адно аднога, знаёміцца, прадумваць зручныя варыянты заняткаў. Усе праекты-гранты, што мы знаходзім, распачынаюцца ўзімку. А сродкі патрэбныя ўжо цяпер.

Разглядаем варыянты супрацы з варшаўскімі дамамі культуры. Каб у нас былі хаця б 4 класы, адзін з пакояў быў бы абсталяваны фартэпіяна. Бо пакуль не можам сабе дазволіць набыць свой пераносны інструмент. Усё вельмі няпроста. Але спадзяюся, што знойдзецца варыянт нармальнай працы.

Праз старонку ў Facebook пачалі адгукацца новыя музыкі, якія вымушаныя былі зʼехаць, вельмі хочацца даць ім магчымасць працаваць там, дзе іхны досвед і веды былі б карыснымі. Бо я ведаю выдатных музычных педагогаў, вымушаных працаваць швачкамі, быць нянькамі, раскладваць тавары на паліцах у крамах. Гэта мой вялікі боль. Усё можа быць па-іншаму.
Мы добра зразумелі, што такое Бацькаўшчына, свой край і край чужы
– Мне вельмі падабаецца і сама ідэя Варшаўскага вольнага аркестру, і тое, як калектыў існуе. Я радая, што Сяржук Доўгушаў, з якім мы, дарэчы, даўно знаёмыя, запрасіў граць разам. Да нас дадаюцца новыя ўдзельнікі – тыя, хто прыехаў, і тыя, хто тут жыве і вучыцца даўно. У нас шмат ідэяў. Задумваем оперы, паланэзы. Працы шмат.

Калі мы прыходзім на рэпетыцыі аркестру і гутарым, я бачу, што кожны музыка перажывае складаныя сітуацыі па-свойму. І прасцей тым, хто можа сябе знайсці ў новым жыцці. Людзі, якія займаюцца спевамі, а гэта больш папулярны кірунак, хутка адаптуюцца. А калі ты граеш на кларнеце, то ўладкавацца паводле спецыяльнасці вельмі складана. Таму не дзіўна, што ўсе так імкнуцца прыйсці на сустрэчу аркестру. Гэтая еднасць, магчымасць далучыцца да любімай справы дарагога вартая. Яна падтрымлівае.
Пайсці граць на вуліцу цяпер не бачыцца добрым выйсцем. Я перажыла гэтае захапленне ў юнацтве, калі вуліца была проста забаваю. Цяпер выбіраю нейкі больш прадказальны варыянт. Да таго ж у нас няма свайго жытла. Мама не дапаможа закаткамі. Тут трэба свае творчыя амбіцыі трохі супыніць і падысці да жыцця больш практычна. Навучыцца існаваць ва ўмовах складанай бюракратычнай сістэмы, якая для замежнікаў яшчэ больш складаная. Але я ўпэўненая, што гэта толькі першы момант адаптацыі. А потым усё гэта пройдзе, і мы зможам зноў вярнуцца на сцэну.

Усе хочуць вярнуцца ў Беларусь і трымаюць кулачкі, вераць, што мы хутка вернемся. Але я разумею, што гэта так хутка не адбудзецца.
Пайсці граць на вуліцу цяпер не бачыцца добрым выйсцем. Я перажыла гэтае захапленне ў юнацтве, калі вуліца была проста забаваю. Цяпер выбіраю нейкі больш прадказальны варыянт. Да таго ж у нас няма свайго жытла. Мама не дапаможа закаткамі. Тут трэба свае творчыя амбіцыі трохі супыніць і падысці да жыцця больш практычна. Навучыцца існаваць ва ўмовах складанай бюракратычнай сістэмы, якая для замежнікаў яшчэ больш складаная. Але я ўпэўненая, што гэта толькі першы момант адаптацыі. А потым усё гэта пройдзе, і мы зможам зноў вярнуцца на сцэну.

Усе хочуць вярнуцца ў Беларусь і трымаюць кулачкі, вераць, што мы хутка вернемся. Але я разумею, што гэта так хутка не адбудзецца.
Мы добра зразумелі, што такое Бацькаўшчына, свой край і край чужы. Я думаю, што мы нават гатовыя ператрываць той складаны перыяд, што надыдзе пасля змены ўлады. Бо калі сістэма разваліцца, будзе яшчэ большая яміна: раскрыюцца рэчы, якія цяпер трымаюцца на падмане. Адкрыецца бездань усякіх непрыемнасцяў. І нас чакае доўгі шлях аднаўлення, бо ўсё павінна быць перапрацавана.

У тым, што беларусы выязджаюць і застаюцца на волі, няма нічога кепскага. Па-першае, тут нават расійскамоўныя пераходзяць на беларускую. Па-другое, часовая эміграцыя – гэта магчымасць атрымаць новы досвед, новыя веды, якіх у Беларусі мы не маглі б займець. Палякі жартуюць, што цяпер у Польшчы добрыя дарогі, бо іх пабудавалі тыя, хто некалі зʼязджаў у Нямеччыну на заробкі, а цяпер вярнуўся. Беларусы вернуцца з новымі ведамі і інвестуюць іх у Новую Беларусь.

Як гэта ўсё перажыць? Тры парады: родныя, псіхатэрапеўт і лес.

Але, папраўдзе, тут у кожнага свой рэцэпт. Мы з мужам яшчэ ў Беларусі хадзілі да псіхатэрапеўткі. Яна дапамагла нам зразумець адно аднаго. Кожны дзень я чытаю навіны пра Беларусь. Але гэтыя варʼяцкія навіны варта ўспрымаць мозгам, а не сэрцам. І крыху рассяроджвацца, займацца іншымі справамі.

Вельмі дапамагае прырода, вельмі каштоўна камунікаваць са сваякамі. Страшэнна сумую па бабулі, да слёзаў. Можна паспрабаваць знайсці сабе новы занятак, хобі. А яшчэ трэба быць разам, быць салідарнымі. Нават калі ў нас узнікаюць нейкія непаразуменні. Нават калі ў нас розныя погляды. І часам – розныя мэты ў жыцці.

Я думаю, што людзі вернуцца і збудуюць сабе цудоўную краіну.
Падтрымаць беларускіх дзеячаў культуры, якія зазналі рэпрэсіі, ды іх новыя праекты