Мікалай Стонька – актор. Выпускнік Акадэміі мастацтваў, працаваў у Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі. У лістападзе 2020 года звольніўся і запісаў вядомае відэа “Я выходжу”. Жыве ў Варшаве. Тут навучаецца ў кінашколе, як валанцёр вядзе заняткі па акторскім майстэрстве для беларускіх дзяцей. Агучыў новую кнігу Ганны Янкуты пра ката Шпрота. Выканаў ролю амапаўца ў анталогіі кароткаметражак MIENSK 2020. Марыць, каб колькасць удалых творчых праектаў, зрэалізаваных у Варшаве, няўхільна расла.