Ілля
Чарапко-Самахвалаў
« У 2020 годзе я паверыў у перамогу людзей »

Ілля Чарапко-Самахвалаў

«У 2020 годзе я паверыў у перамогу людзей»
Ілля Чарапко-Самахвалаў. Частка прозвішча належыць жонцы Кацярыне Самахвалавай, фельчарцы хуткай дапамогі. Ілля – музыка і актор. Граў хамячкоў, парсючкоў, чарцей і нават драматычныя ролі. Вырас у Салігорску сярод падлеткавых бандаў. Назву гурта “Петля пристрастия” пабачыў у раённай паліклініцы: на агітацыйным плакаце ішлося пра алкагалізм. Пасталеўшы, зразумеў, што “пристрастий” бывае нашмат болей, чым распавядаюць у паліклініках. Ілля любіць людзей, але на адлегласці. Грамадзянскую пазіцыю меў заўжды, але праявіў яе напоўніцу толькі ў 2020 годзе. Адукацыя – "Кулёк", які скончыў у 2001-м. У Моладзевым тэатры працаваў з 1999-га, развітаўся з тэатрам у 2020-м.

Содні
Содні
Пятнаццаць дзён на Акрэсціна, а пасля ў Баранавічах далі мне разуменне, што я люблю людзей на адлегласці. З аднаго боку, я і праўда амаль усім людзям жадаю ўсяго добрага і магу іх зразумець. А з другога – я не вельмі люблю натоўп у сваім жыцці. Вакол мяне вельмі шмат людзей, зашмат. Кожнаму я магу вылучыць хвіліну, тры, камусьці гадзіну, камусьці дзень. Гэта заўжды магчыма. Пры ўмове, што я ў любы момант магу сказаць сабе стоп. Замкнуць дзверцы. І застацца сам-насам з сабою на неабходны мне час.

Падчас арышту я быў пазбаўлены такой магчымасці. Людзі вакол мяне былі зусім розныя. Наагул практычна не з майго кола камунікацыі. Не тое каб гэта мяне надта моцна напружыла, хутчэй, сітуацыя мяне пэўным чынам зарганізавала. Давялося рабіць высілкі, каб дзверцы майго я заставаліся хоць бы трошку прачыненыя.

Я нікому не хацеў прызнавацца, хто я, што я. За пятнаццаць дзён пабываў у трох камерах, у трох кампаніях. Першая складалася з праграмістаў гадоў 25–30.
Першыя два дні я быў у стрэсе. У чаканні, як вызначыцца лёс. У цябе перад вачыма людзей забіраюць, кудысьці вядуць. Яшчэ накрыла ковідам, як высветлілася. Я захварэў практычна адразу. На Акрэсціна я здолеў сам сябе выхадзіць у простым сэнсе слова. Памяшканне камеры было зарганізаванае так, што была магчымасць наразаць кругі вакол стала, што быў пасярэдзіне. Пазней, у Баранавічах, такога не было. Там, як звяры, з кута ў кут хадзілі ды яшчэ па чарзе. А на Акрэсціна я сваім прыкладам натхніў іншых – людзі таксама хадзілі. Я каля 30 кіламетраў за двое содняў накруціў. Я хадзіў, хадзіў, хадзіў – і выхадзіў той каронавірус. Калі нас прывезлі ў Баранавічы, у мяне ўжо не было ні слабасці, ні тэмпературы.

У Баранавічах я зразумеў, наколькі пратэст большы, чым я сабе ўяўляў. Другая камера ўразіла разнастайнасцю ўзросту і заняткаў людзей. Там я канчаткова зразумеў, наколькі пратэст глыбінны, наколькі закранае ўсе слаі грамадства.

Там быў крызісны менеджар, які дапамагае ладзіць працэдуру банкруцтва. Кіроўца са Старых Дарог, які грузавіком возіць спіртное. Адзін ябацька, цэлая легенда прызыву. Прадавец саджанцаў. Яшчэ кіроўца, але іншага кшталту: вазіў чувакоў з Dana Holdings, гэтых сербаў. Быў экспедытар, які ў “Ладэ” працуе. Такі спектр прафесіяў, што ты разумееш: у жыцці, як высвятляецца, бывае і такі чалавек, і такі. Прытым ува ўсіх розны ўзровень адукаванасці ды інтэлектуальнага развіцця.

Палітычныя перавагі ўва ўсіх таксама былі розныя. Напрыклад, былі людзі, якія да Святланы Ціханоўскай ставіліся з недаверам. Былі бабарыкаўцы. А ябацька наагул дадому ішоў. Людзі з танаванага буса вываліся, зламалі руку, адабралі бутэльку гарэлкі. Пяцьдзясят метраў дадому не дайшоў. Было бачна, што ён не пратэстоўца. Там такі чалавек, як у БТ паказваюць “настаяшчага беларуса”. Вусы, дэрмацінавая кепка… Карацей, хрэстаматыйны тыпаж. Такога ні пры якім раскладзе нельга было б забраць, калі б яны забіралі хоць крыху разборліва. (Ільля Чарапко-Самахвалаў пра свае 15 сутак).

А ў трэцяй камеры – таксама розныя плюс вельмі захоплена зарганізаваныя. То бок яны хацелі дзеяць нават у камеры. І там я быў зусім недарэчы. Я, па-першае, не люблю парадкі, распарадкі дня. Не люблю бадзёрых людзей, якія цябе прымушаюць трымацца іхнага ўкладу з вясёлым гіканнем. Тым не менш мы былі ў адным чоўне, і даводзілася жыць паводле правілаў, якія ўзніклі там да мяне.

Я мала казаў, больш слухаў. Людзі ў асноўным збіваліся на размовы пра тое, як іх затрымлівалі. Гэта, ясна, стан стрэсу для ўсіх. Двух з маёй камеры ў Акрэсціна збівалі пры затрыманні. Мне пашанцавала: пры затрыманні не збівалі, я толькі па ляжках раз дручком атрымаў, і ўсё на гэтым.

Хтосьці распавядаў пра бацькоў. У нас быў хлопец, у якога тата быў вельмі важнаю шышкаю. Хлопцу перадалі цэлы-цэлы пакет усялякага: коміксы і шмат жратвы. Прытым, што астатнім такія перадачы не дазваляліся. Хлопцу далі 12 дзён, калі ўсім з нашага “выпуску” – 15. Без варыянтаў.
Юнацтва ў Салігорску

Юнацтва ў Салігорску

Я ў свае 14 гадоў у Салігорску цэлы год хадзіў у царкву пяцідзясятнікаў. Пайшоў, бо цікавіўся тэмаю Бога, а ўсе мае раённыя сябрукі былі навалаччу. Прычым нават паводле гопніцкіх мерак былі паскудныя. І на маім жыццёвым шляху паўстаў малады прапаведнік з гэтай царквы. Яго клікалі Антонам, ён усміхаўся амерыканскай усмешкай і быў тым рэдкім чалавекам, якому ў 14 гадоў дазвалялася звяртацца да прыхаджанаў з казанню.

А ў Салігорску ў пяцідзясятнікаў запраўлялі старычкі, вельмі кансерватыўныя людзі: “дзевачкам вусны не фарбаваць, хлопчыкам і дзяўчынкам разам на пляж не хадзіць”. Страгач быў. Уласна гэта адна з прычынаў, чаму я адтуль сышоў. Антон быў вельмі светлы і адкрыты да ўсіх, яго нават гопнікі не білі. Ён распавядаў гісторыю, як аддаў сябе ў рукі Божыя, калі дзеці шахцёраў – малалетняя гапата – падышлі яго біць, але адступілі.

У той час усе мае аднагодкі сталіся падлеткамі, і калі ты выходзіў у двор, цябе пачыналі прыніжаць. І адп*здзіць было самае простае. Магло быць штосьці горшае. У мяне былі сябры, якія такіх маглі ганяць. Але мне не ставала жорсткасці і свінства, каб нацкаваць сваіх знаёмых на тых адмарозкаў.

А гэта быў пубертатны перыяд, мне дзяўчаты пачалі падабацца. Я цэлы год прапакутаваў. І пачаў разумець: штосьці не тое. Яшчэ пытаў, ці ёсць у раі мора. А я трызніў морам, яно мне снілася, я ж яго ніколі жыўцом не бачыў. Мне пра рай і мора адказаць ніхто не мог. А трапіў я на мора першы раз у 2001 годзе, і гэта быў Крым: музыкі вакол, тусня. І гэта было крута.

Я ў той грамадзе вельмі пакутаваў. Магчыма, я быў адзіным хрысціянінам, які пакутаваў, бо астатнія былі вельмі задаволеныя. Яна адчувалі сябе супольнасцю, а я адчуваў сябе… здраднікам. І я вырашыў: калі я здраднік, то нап’юся.

Напіўся, пацалаваўся з дзяўчынай, і Бог мяне не забіў. А алкаголь даў адчуванне…

Я нават дарэалізавацца паспеў. У мяне ёсць прыяцель – псіхіятр, і я яму распавёў момант, як я пачаў адчуваць рэальнасць.
Тэатр
Тэатр
У Моладзевым тэатры я граў розныя ролі – ад хамячкоў да драматычных. І парсючка граў, і зайца. Я ніколі з піетэтам да акторскай прафесіі не ставіўся. Я наагул у яе выпадкова трапіў. У Салігорску працаваў ва Узорным тэатры вітамінаў Т. Быў адною з галоўных дзейных асобаў. На мяне нашая кіраўніца рабіла стаўку. Наагул я хацеў быць іхтыёлагам, але разумеў, што паступіць магу толькі ў Акадэмію мастацтваў. І пайшоў па накатанай: прыладзіўся студэнтам у Інстытут культуры.

На трэцім курсе паказвалі майстар-клас для Моладзевага тэатру. Мяне заўважылі, сказалі: “Прыходзь, для цябе роля ёсць”. Тады не хамячка, а чорта. Там была фантасмагорыя аб прымаку. П’еса “Прымакі” Янкі Купалы. Усё было перанесенае ў сучасны барыжны свет. Былі флэшбэкі: на заднім плане было пекла з катлом і двума чарцямі. Адзін з іх быў я, з лапатаю.
Аб прынцыпах і перамовах
Аб прынцыпах і перамовах
У мяне бывалі канфлікты з ідэалагічных матываў, і я прыйшоў да высновы, што лепш спыніцца, бо таму боку ты нічога не дакажаш.

Ты пачнеш чалавека завальваць тэзісамі, і на дзясятым пункце ён разумее, што ты больш падрыхтаваны. Ён ніколі не прызнае, што дурнейшы за цябе. Ён адразу пойдзе ў адказ. Бо ўся ябацькавая гісторыя пабудаваная на істэрыцы і нянавісці. Усё на эмоцыях, ніякай прагматыкі. Усё пабудаванае на тым, чаго анталагічна не існуе. “Радзіма”, “бацька”, яшчэ нейкі “бог” туды прыплецены. Яны – ідэолагі ябацькізму – зыходзяць з таго, што ніякіх аргументаў да іхных тэзісаў не трэба. Бо “з намі бог”. Нейкі свой, з бусловымі крыламі чырвона-зялёных колераў.

Гэта ж нават да Расеі не мае дачынення. Гэта свой адгалінаваны мутант.
Ідэалогія нязгоды

Ідэалогія нязгоды

З тэатру я даўно хацеў сысці, але ў 2014 годзе адбыліся пэўныя перамены, якія дазволілі эксперыментаваць і наагул рухацца наперад. І я затрымаўся ў тэатры. Гэтыя некалькі гадоў мне ў тэатры было па-сапраўднаму цікава. Але гэтая сітуацыя досыць хутка скончылася – усё ператварылася зноў у парсючкоў і ружовых кажаноў.
У нас у тэатры былі палітінфармацыі. Яны зусім ах*елі. Я ў аўторкі мусіў слухаць пра надоі. Усё пра “поспехі” дзяржавы. Тэмы змяняліся паводле прынцыпу “куды на сваім верталёце злятаў прэзідэнт”. Дырэктар кантраляваў яўку, а рыхтавалі работнікі. Змест ніхто не кантраляваў. Але: усе работнікі тэатру, а гэта чалавек дзвесце, мусілі прысутнічаць і слухаць гэтую лухту.

Я дырэктару адразу сказаў, хто я. Ён мяне паспрабаваў зацягнуць на нейкія праўладныя радыёзапісы. Я сказаў: “Туды і туды я не пайду. І ў Крым я не паеду”.
Час як (па)дзея

Час як (па)дзея

У мяне грамадзянская пазіцыя заўжды была. Я не аморфны ў гэтым сэнсе.

Калі б у 2010-м здарылася тое, што здарылася ў 2020-м, у такім самым маштабе, я быў бы на барыкадах.

Я з тых людзей, якім сітуацыя ў краіне падавалася безнадзейнай. І як толькі я адчуў, што ў грамадзянскім супрацьстаянні ўладам ёсць сэнс, што гэта не самазабойчы працэс, відавочны практычны сэнс для краіны, грамадства, нацыі, я далучыўся да пратэсту.
Тое, што выбух адбыўся не ў 2010-м ці раней, а ў 2020 годзе, звязанае са зменаю генерацыяў, гэта раз. З агульнаю стомленасцю, гэта два. Тыя 35 000 асобаў, якія выйшлі ў 2010-м, былі авангардам грамадзянскай супольнасці. Гэта на 90 % былі менчукі, якія разумелі, што адбываецца і да чаго ідзе. А ў 2020-м усё стала зразумелым у разы большай колькасці грамадзянаў.

У трох камерах на маіх соднях апроч ябацькі не было ніводнага чалавека, які б празерыў у 2020-м. Усе выходзілі на вуліцы асэнсавана. Не магу прыгадаць, каб хтосьці распавядаў, што быў за Лукашэнку і раптам змяніў свой погляд.

Там былі людзі, падобныя да мяне: яны чакалі моманту.
Беларуская мова

Беларуская мова

Пасля падзеяў 2020 года я пачаў часцей ужываць беларускую мову. Пакуль больш пісьмова, бо калі вербальна, то атрымліваецца надта запаволена. Мне трэба шукаць словы, на гэта ідзе час. А на пісьме ёсць час падумаць, падабраць словы, нават у слоўнік зазірнуць.

Я ніколі не быў супраць беларускай мовы… Не, хлушу: быў! У дзяцінстве.

У Салігорску носьбітамі беларускай мовы былі не надта інтэлектуальна развітыя людзі. Аснову гораду складалі прыезджыя з РФСР і троху з УССР. І пасля падцягнуліся мясцовыя калгаснікі.

Усе яны шахцёры, не носьбіты культуры. Гэта людзі, якіх панабіралі адусюль, і да іх падцягнуліся мясцовыя вяскоўцы. Гэта людзі, якія гавораць трасянкай. Эстэтыкай яны нават не пахнуць. І школьныя настаўнікі такія самыя.

(Пераходзіць на беларускую мову)

А вось была на ўвесь Салігорск настаўніца беларускай мовы і літаратуры, якую лічылі вар’яткай. Яна была адна супраць усяго гораду. Яна на мясцовым тэлеканале выступала, прапагандавала беларускую мову. Была апантаная. Тады яна падавалася ненармальнай, а цяпер я толькі магу прыйсці на ейную магілу і засведчыць сваю пашану. Бо ў яе была нязломная воля.

Пасля змянілася генерацыя, і беларуская мова перастала быць драўлянай. У ёй з’явіліся жарганізмы, ідыёмы. Беларуская мова спыніла быць музейным ручніком і лапцямі. Беларуская мова сталася жывою для вялікай колькасці людзей. Так, мне складана пераключацца. Але я пераходжу на беларускую мову, якую інтэлектуальна лічу сваёй.

У будучай Беларусі менавіта беларуская мова павінна быць альбо адзінай, альбо галоўнаю дзяржаўнаю.
Пра творчасць і рэвалюцыю
Пра творчасць і рэвалюцыю
Нас толькі раз запрасілі ў двары. Праўда, гэта быў вялікі канцэрт на плошчы Пераменаў. Думаю, што ў нас адасобленая музыка, а людзям тады было патрэбнае штосьці, ад чаго можна было запаліцца. Тым не менш мы паўдзельнічалі ў творчым рэвалюцыйным руху, чаму я вельмі рады.
Пра будучыню

Пра будучыню

Мне вельмі хочацца пабачыць у 2021 годзе новую ўладу ў Беларусі. Новую – гэта значыць беларускую і дэмакратычную.

Цяпер такі час, што трэба сябе паводзіць, як варан: нанеслі смяротны ўкус – і стаім, чакаем, калі праціўнік здохне.
Падтрымаць беларускіх дзеячаў культуры, якія зазналі рэпрэсіі, ды іх новыя праекты
Галоўная старонка
Да галоўнай
Наступны матэрыял
Да наступнага матэрыялу