« Падтрымкі ўлады ў тэатры не відаць, хаця цікава было б на гэта паглядзець »

Дзівакоў

Юрый
Тэкст: Ірэна Кацяловіч

Юрый Дзівакоў

«Падтрымкі ўлады ў тэатры не відаць, хаця цікава было б на гэта паглядзець»

Тэкст: Ірэна Кацяловіч

Адзін з нашых самых эпатажных тэатральных рэжысёраў – Юрый Дзівакоў – больш не ўзбагачае беларускай сцэны. Летась ён з’ехаў з Беларусі, калі праца ў тэатры татальнай дыктатуры для незалежных аўтараў канчаткова страціла сэнс. Хутка з’явіўся на польскай сцэне: аўтар “Крыжовага паходу дзяцей” і “Песні песняў” паставіў у Варшаве задзірлівую “Насцю”. І праект зажыў добрым жыццём. Пагаварылі з Юрыем пра тэатр на плыце, гады перад рэвалюцыяй і страчаныя (ці пастаўленыя на паўзу) праз яе магчымасці.

Пайшлі чуткі, што мы вырабляем нешта непатрэбнае
– Як ты пачуваўся ў беларускім тэатры да падзеяў 2020 года? Ці можна было, скажам, без стаўкі ў дзяржаўнай установе быць самадастатковым рэжысёрам?
– Калі ў 2014-м я сышоў з тэатру лялек у Магілёве, матэрыяльна, канечне, было цяжка. Год, паўтара фундатарам у нашай сям’і была жонка, незалежна ад фестываляў, у якіх я браў удзел, ці нечага такога. А потым адкрыўся “Ок16” – можа, таксама не моцная крыніца фінансавання, але месца магчымасцяў у мастацкім плане. Там будаваўся сучасны беларускі тэатр. Мне было прыемна адчуць сябе запатрабаваным. Гэта было класна. Мне было вельмі камфортна.

– Ці змянілася праз гэта фінансавае становішча?
– Не кожны раз было моцна, у любым беларускім тэатры заўжды была нізкая ганарарная сістэма, і, думаю, такой жа яна застаецца. Звычайна гэта вельмі маленькія грошы, на якія ты нават не можаш дазволіць сабе адпачыць паміж праектамі. Даводзілася ўвесь час штосьці шукаць і рабіць тое, што ў нармальных умовах ты б, можа, ніколі не рабіў.

То бок варта было б і адмовіцца, але адмовіцца немагчыма. Бо патрэбныя грошы. Затое ў сэнсе развіцця стала вельмі цікава, здавалася, што ідзе нейкая хваля.

– Апошнія гады яна сапраўды была заўважная.
– Так, у мяне нават узнікала зайздрасць – у добрым сэнсе: было з кім канкураваць, ты разумеў, што трэба прачынацца не а шостай, але а пятай раніцы, каб рабіць штосьці крышачку хутчэй. І рабіць не толькі тэатр, але і драматургію.

Было вельмі цікава, як працуюць мастакі, рэжысёры, акторы, увесь час з’яўляліся новыя імёны альбо старыя адкрываліся наноў і давалі новыя магчымасці іншым. Мы пачалі ведаць адно аднаго, паміж намі была цікавая барацьба.

– Ты свядома з дзяржаўнымі тэатрамі супрацоўнічаў толькі эпізадычна?
– Здаецца, у 2017 годзе мне прапанавалі паставіць спектакль у Новым драматычным тэатры. Мяне запрасілі, маўляў, паглядзім, як зробіш спектакль, і тады, можа, станеш другім рэжысёрам. Я быў гатовы туды пайсці: была патрэбная і праца, і нейкае месца, да таго ж там неслабы акторскі склад.

Нашая каманда пачала рэпетыцыі “Клапа” паводле Маякоўскага, але праз два тыдні ўсё скончылася. Пайшлі чуткі, што мы вырабляем нешта непатрэбнае, на рэпетыцыі сталі хадзіць нейкія людзі. Нас папрасілі паказаць, што мы ўжо зрабілі, а мы мелі два акты “на чорную” – і мы іх паказалі. У нас там Сталін вазіў на кушэтцы як бы сваю жонку, і Ленін спяваў знакамітую “Фарэль” Шубэрта. Пасля гэтага нас папрасілі перайсці на малую сцэну, але мы адмовіліся, бо для гэтага трэба было перапісаць сцэнар і скараціць задзеяных, а я не мог так з імі абысціся.

Апошні каментар, які я пачуў у кабінеце дырэктара: “Я не магу сказаць, хто мне сказаў, каб гэтага не было”. Я больш не пытаўся, і ўсё. Кампенсацыі да сёння не атрымаў.

– Так з дзяржаўнымі тэатрамі і не заладзілася?
– Так з дзяржаўнымі тэатрамі ўсё, гэта была апошняя спроба, з той сустрэчай усё скончылася.

Аднаго дня там даволі
– Падчас двух гадоў працы са Свабодным тэатрам ты адчуваў ціск з боку дзяржавы?
– Я адчуў яго хіба пасля таго, як мяне затрымалі ў лістападзе 2020 года. Хутка мы павінны былі сыграць спектакль “Час жанчын”. Я сказаў, што гатовы, хаця было незразумела, прыйдуць да нас ці не прыйдуць. За гадзіну да пачатку прыйшлі чалавек пятнаццаць. Нікога не затрымалі, але спектакль у той дзень, натуральна, не здарыўся, і тэатр сышоў у падмурачны стан, усе рэпетыцыі сталі праходзіць на мандражы. Ты проста не ведаеш, што будзе далей і дзе ты заўтра апынешся. Апошняе, што мы зрабілі, – відэапраца “На спакой” паводле Томаса Бэрнгарда.

– Наколькі брутальным было тое затрыманне?
– Цяпер я яго згадваю як нешта смешнае. Брутальнага затрымання я не атрымаў. Я ні ад кога не ўцякаў, мяне ніхто не лупіў, да мяне проста падышоў вельмі высокі чалавек у чорным і папрасіў прайсці ў машыну – і ўсё, я паехаў “па этапах”. Дзякуй, на “Сабаках Еўропы” нас дручылі, каб мы хадзілі з рукамі за спінаю. Калі хадзіў гуськом па калідорах Жодзіна, думаў: “Ого, я яшчэ трымаюся”. Але ўсё было непрыемна і вельмі хацелася піць.

Калі я спытаў лекара, ці можна піць ваду з крана, ён сказаў: “Ну паспрабуй”. Што гэта, як гэта? Я б не хацеў туды вярнуцца, аднаго дня там даволі, але ў многіх усё было нашмат больш жорстка. Суд праходзіў адразу ў турме, у гэтых кабінетах. Нас паставілі ля сценкі, і я, такі: “Што, гэта ўжо суд?” Ён доўжыўся хвіліну з нечым.

Я адчуваў сябе ў гістарычным моманце
– Ты знайшоў сабе прымяненне ў самыя насычаныя месяцы пасля 9 жніўня?
– 9 жніўня мы прагаласавалі і з некалькімі калегамі паплылі на плыце па рацэ, увечары былі на Беразіне. Мы павінны былі паставіць новы спектакль – “Цара Максімільяна” на батлейцы. Гэты тэкст інакш як палітычны памфлет ты ўспрымаць не можаш. Увесь жнівень мы былі на рацэ ды ігралі спектакль. У Светлагорску пратэстуюць, а мы на прыстані паказваем “Цара Максімільяна” – так, каб у выпадку чаго хутка ўзяць і адплыць. Усё гэта было дзіўна, прыходзіла шмат людзей, быў нават рэпарцёр нейкай газеты. Беспасярэдне падзеяў жніўня я не заспеў. Іх закранулі мае жонка і сын, якія ночы не спалі, бо побач шмат чаго адбывалася.

Да таго ж у першыя дні затрымалі актораў Свабоднага тэатру: мы не ведалі, дзе яны, што яны, потым знік яшчэ адзін блізкі чалавек, якога мы ўжо нават па моргах шукалі. Мы былі ў такім стане… Ты не ведаеш, як рабіць мастацтва. Хаця з іншага боку яно цябе крышачку захоўвае ў гэты час. Нават калі ты не робіш нечага ідэальнага, а проста працягваеш сваю справу незалежна ад таго, што адбываецца ў краіне.

– Тыя месяцы ў табе асабіста нешта змянілі? Я маю на ўвазе самаадчуванне, бачанне сябе ў краіне ці бачанне краіны.
– Я адчуваў сябе ў гістарычным моманце. Як людзі чытаюць кніжкі пра стогадовую даўніну, дык вось здавалася, што ты ў кнізе. У 2020 годзе ўсё гэта так моцна дакранулася і прыліпла да цябе, што ты не мог з гэтым нічога зрабіць, не мог сказаць, што гэта цябе не датычыць і ўвогуле не тваё. Ты то ў стане нянавісці, то гатовы дапамагаць кожнаму, хто побач, то адчуваеш поўную апатыю ды хочаш проста ляжаць і не думаць пра тое, што вакол.

У нас неяк хаваліся шасцёра ці сямёра чалавек, мы іх частавалі дранікамі ў той час, як на другім паверсе нашага будынку было аддзяленне міліцыі. Неяк у Рызе маёй жонцы напісала дзяўчына, якая ў нас тады была. Усё гэта, напэўна, толькі праз некалькі гадоў можна будзе ўсвядоміць.

У гістарычным плане, у палітычным – усё, вядома, адбылося моцна і нечакана. Толькі-толькі пачаў развівацца “Ок16”, толькі стаў атрымлівацца нейкі мастацкі кірунак – бах палітыка табе на галаву, і ты, такі: “Ну ёжкін кот!”

Падтрымкі ўлады ў тэатры не відаць
– Думаеш, калі б гэтага ўсяго не здарылася, у тых варунках удалося б развіць тэатр да належнага ўзроўню?
– Складана сказаць, як было б лепш: што адбылося, тое адбылося, мы ўжо ў кніжцы. Але мы б пабачылі вельмі моцнае развіццё тэатру, ужо праз чатыры, пяць гадоў. Мы ставілі такія тэксты, з якімі цяпер нават блізка не падыдзеш да той камісіі, што будзе дапускаць іх да працы.

Нашыя альтэрнатыўныя праграмы і спектаклі загучалі б на пляцоўках не толькі Беларусі. Калі б у гэта яшчэ ўкладваліся нармальныя грошы, большыя, чым у пэўныя іншыя структуры, выбух у тэатральным асяроддзі быў бы вельмі моцным.

– Гэтая перспектыва ўжо страчаная?
– У таго, што называецца тэрыторыяй Беларусі, працэс прынамсі прыпыніўся. Але людзі, што займаюцца тэатрам, застаюцца: яны застаюцца на той працы, якая ёсць. Ты застаешся ў мастацтве. Табе цяжка, на цябе ціснуць, але ты ўсё роўна робіш.

Цікава, што калі прыйшоў моцны дыктатарскі націск, у нас не з’явілася таталітарнага мастацтва. Пры Сталіну было таталітарнае мастацтва, а тут няма: што ў цябе атрымалася, то ты і зрабіў, што не атрымалася, тое не атрымалася. Таталітарны рэжым падтрымлівае толькі мафіёзная сетка, якая нешта круціць-верціць, зрэшты, гэта не таталітарны рэжым, бо таталітарны рэжым – крыху мастацтва.

Людзі працуюць у дзяржаўных тэатрах, але там няма той гіпербалы чырвонай зоркі, тэатральнага руху таталітарызму. Мы чуем навіны пра новыя спектаклі – крутыя ці прахадныя. Але падтрымкі ўлады ў тэатры не відаць, хаця цікава было б на гэта паглядзець.

Яны проста ацэньваюць сітуацыю
– А як ты ацэньваеш учынак купалаўцаў?
– Як некаторыя пытаюць: трэба было Варшаўскае паўстанне ці не? Гэта моцны ўчынак для тых, хто яго зрабіў. І ён застаецца для іх моцным учынкам. А мяне ніякім чынам не датычыць. Яны зрабілі свой жэст і з гэтым жэстам накіраваліся далей.

Іншая рэч – якасць іхнага прадукту. Купалаўцы – фантастычныя акторы, з імі можна рабіць розныя класныя рэчы. Але паводле таго, што я цяпер бачу, яны ніяк не змяніліся. І гэта велізарнае пытанне – мастацкае, а не палітычнае.

– А што наконт якасці?
– Яны як былі купалаўцамі, з якімі вібрацыямі голасу прамаўлялі тэкст, засталіся тымі самымі. Гэта вельмі непрыемна. Што было і што цяпер – адзін і той жа савецкі тэатр. Сучаснага там нічога няма. У мастацкім плане нічога не змянілася.

Я магу гэта спакойна казаць: узровень тэатру застаўся такім жа, калі не стаў яшчэ ніжэйшым.

– Акторы, якіх пэўны час таму звольнілі з дзяржаўных тэатраў, амаль не сказалі пра гэта аніводнага слова. Як ты на гэта глядзіш?
– Ведаю, што некаторым цяжка нават размаўляць на гэтую тэму. Да таго ж, калі ты скажаш, што цябе звольнілі, заўтра ж па цябе прыйдуць і забяруць. Яны проста ацэньваюць сітуацыю. Але, калі наступіць належны момант, можа, і скажуць. І кнігу напішуць.

Без Беларусі немагчыма
– Беларуская тэма баліць табе настолькі, каб працаваць з ёй у тэатры?
– Пасля таго, што адбылося, нават калі ты спецыяльна не будзеш гэтага закладваць, яно ўзнікне само сабою. Без Беларусі немагчыма. Калі ў Свабодным тэатры мы паставілі спектакль паводле казкі “Гэнзэль і Грэтэль”, людзі плакалі на ім. Бо бачылі якраз тое, што адбываецца ў рэчаіснасці. Яны бачылі людзей, якім няма куды пайсці. Бо ні тут, ні там у іх няма дому, хаця я гэтай паралелі не закладаў.

Калі побач з чырвонаю зоркаю загараецца зялёны крыж, усе, вядома, звяртаюць увагу на спалучэнне колераў і маюць зразумелую асацыяцыю. А для мяне проста крыж павінен быць зялёным, а зорка павінна быць чырвонаю – і што мне з гэтым зрабіць?

– Чаму крыж мусіць быць зялёным?
– Не ведаю, у мяне заўсёды так было. На аптэках заўжды зялёныя крыжы, гэта хуткая асацыяцыя.
Я спадзяюся не займацца тэатрам, які проста распавядае, што адбываецца. Хаця ў нейкай ступені я, напэўна, усё роўна гэтым займаюся, проста не ўсведамляючы. Мне падаецца так ці інакш, што мастацтва – тое, што ты робіш не на адзін дзень.

– У які момант ты зразумеў, што трэба з’язджаць з Беларусі?
– Мы ехалі на тэатральны летнік, але застанемся ці не, не ведалі. Ужо па далейшых падзеях зразумелі, што вяртанне немагчымае. Не мае сэнсу. Там больш нічога не адбываецца і тэатр (Свабодны. – Заўвага аўт.) на мяжы пераезду.

Але я ўжо даўно хацеў папрацаваць у іншых краінах, заняцца нейкімі іншымі рэчамі, паспрабаваць іншага ўзроўню. Цяпер гэта пакуль ёсць. Але адбываецца не кожны дзень. Спадзяюся, надалей будзе цікавей і не загаснуць зоркі ў небе.

– Ты бачыш для сябе перспектывы ў новых умовах?
– Змянілася толькі тое, што я адчуваю сябе больш “уважліва”. Я ўжо больш за дваццаць гадоў у прафесіі, трэба быць моцна ўважлівым, у тым ліку да сябе, каб разумець, што ты робіш ды як, і ад гэтага развівацца ў тым ці іншым кірунку.

Ёсць прыемная адказнасць перад сабою: ты не можаш месяц гуляць па горадзе і не працаваць пры гэтым.

Падтрымаць беларускіх дзеячаў культуры, якія зазналі рэпрэсіі, ды іхныя новыя праекты