Тут кожны баіцца прызнацца, што страціў кагосьці,
што больш немагчыма без жаху ступаць па зямлі:
сасновыя шышкі трашчаць пад нагамі, як косці,
як берцы забойцаў, чарнеюць у травах камлі.
А ў небе – нябесныя сотні, нябесныя шэсці…
А з неба скрозь слёзы, абняўшы нябесны штурвал,
глядзіць ашалелы ад роспачы лётчык Акрэсцін:
“Усё
пазабыта.
Нікога
не
ўратаваў”.