« Яны не зламалі народу »
Кустава
Валярына
Аўтары: BY_culture
Фота: “Наша Ніва”, "Белсат", "Радыё Рацыя"

Валярына Кустава

«Яны не зламалі народу»
Аўтары: BY_culture
Фота: “Наша Ніва”, "Белсат", "Радыё Рацыя"
Валярына (Валерыя) Кустава – паэтка, тэлевядоўца і грамадская дзяячка. Аўтарка паэтычных зборнікаў “Кроў Сусвету”, “Каб неба сагрэць…” і “Тамсама”. Вяла на тэлеканале “Белсат” праграмы “Чорным па белым”, “Фітнес-шмітнес”, “Прыват”. Некалькі гадоў таму прыдумала серыял пра дзеячаў беларускай культуры “Лабірынты”. Адкрыта выказвала сваю пазіцыю ў вершаваных творах. У 2020 годзе стварыла праграму дапамогі пацярпелым за свабоду “Беларус беларусу”, пасля чаго на яе завялі некалькі крымінальных справаў, у кватэры ўчынілі ператрус з канфіскацыяй усяго каштоўнага. Была вымушаная эвакуявацца з краіны.

Вершы пачалі прыходзіць да Валярыны яшчэ да таго, як яна вывучыла літары. Ужо ў веку 6 гадоў яна паставіла свой першы (з трох) рэкордаў у гісторыі беларускай літаратуры: у часопісе “Бярозка” выйшла нізка вершаў з прадмовай Алеся Разанава. У 1996 годзе, калі Валярыне было ўсяго 11, пабачыў свет зборнік паэзіі “Кроў Сусвету”. У 16 гадоў яна прайшла секцыю паэзіі Саюзу беларускіх пісьменнікаў. І ў выніку стала самым маладым сябрам творчай арганізацыі.
Верш “Кроў Сусвету” з аднайменнага зборніку, складзены ў 11 гадоў:

Бачу белае поле – усё ў чорнай крыві.
Бачу белае поле – у чырвонай крыві.
Бачу белае поле – і няма там крыві.
На першым полі памёр Сатана –
хай не ўстане ніколі,
каменем у сэрца сваё забярэ ўсе грахі.
На другім полі памёр Беларус –
можа, устане калісьці Беларус і Радзіма –
ён прамовіць адзіна і для нас, і пра нас.
На трэйцім полі памёр Гасподзь.
І ўваскрос Ён.
І прыйдзе да нас.
Калі ты паэт, ты прарастаеш праз сваю краіну, яна табе баліць
Грамадзянская тэма ніколі не была мне чужая: і выбарчыя кампаніі, і рэпрэсіі адгукаліся ў маёй паэзіі – можа, не наўпрост, але метафарычна. Мне здаецца, што вельмі крывадушна і непраўдзіва, будучы беларускім творцам, ігнараваць падзеі ў нашай краіне. Натуральна, да жніўня 2020 года не было такой канцэнтрацыі болю, надзеі, расчаравання, салідарнасці і страху. Але пасля жніўня не выпадкова з’явіліся пэўныя анталогіі ды нізкі вершаў беларускіх творцаў, паэтаў, музыкаў на гэтую тэму.

Зразумела, што гэта не магло мяне абмінуць, бо, калі адчуваеш беларускую душу, ты не можаш ігнараваць яе болю, і ў маіх вершах таксама гэтая тэма заняла месца. Дзіўна, каб было інакш.

Насамрэч усё вельмі проста: калі ты паэт, ты адчуваеш сваю краіну, прарастаеш праз яе, яна табе баліць. Калі забіваюць і катуюць твой народ, да якога ты прыслухоўваешся, разам з якім жывеш, гадуешся і дыхаеш адным паветрам, калі забіваюць і знішчаюць сяброў, знаёмых, усіх тых людзей, якія жывуць з табою разам адным народам, у адным горадзе, у адной краіне, то немагчыма заплюшчыць вочы, закрыць вушы, зашыць сабе рот і не прамаўляць.

Як на мяне, адмыслова маўчаць у такой сітуацыі – гэта крывадушша. Магчыма, ёсць пісьменнікі, якія адчуваюць толькі каханне, толькі любоў, толькі фантазіі фантазуюць і не бачаць таго, што навокал адбываецца.

Мяне асабіста гэта вельмі закранула. Мяне і маю сям’ю, і маіх сяброў, і маіх калег. Здаецца, насамрэч няма ніводнай сям’і ў Беларусі, няма ніводнага творцы ў Беларусі, якога б гэта не закранула.

Рэжым зрабіў нас нацыяй, бо спрабаваў падмануць усіх
Калі мы кажам пра сітуацыю да жніўня, такога глабальнага падману, адчувальнага для ўсіх, яшчэ не было. У кожнай сям’і ёсць катаваны, забіты альбо пацярпелы праз той тэрор, які чыніць рэжым з нашымі людзьмі.

Не выпадае абвінавачваць людзей, што яны раней не жылі з абвостраным пачуццём несправядлівасці. Бо яны не адчувалі, што гэта падман менавіта іх. Яны думалі, што гэта кагосьці дзесьці хтосьці падманвае. Але калі гэта датычыць цябе асабіста, твайго выбару, тваёй сям’і, тваіх знаёмых, то стаўленне вельмі моцна мяняецца.

Па сутнасці, рэжым зрабіў нас нацыяй, з’яднаў супраць сябе, бо спрабаваў падмануць усіх, нават тых, хто раней верыў яму, але не звяртаў на падман увагі ці проста ігнараваў. Пайшоўшы супраць народу, падмануўшы яго, рэжым з’яднаў нас. Аднавіў ідэі салідарнасці, незалежнасці, супраціўлення хлусні і гвалту.
Крэда творчасці
Крэда творчасці
У мяне ёсць верш. Ён гучыць так:
І вось гэта, магчыма і ёсць крэда маёй творчасці. Што нават калі паэту разбіваюць, знішчаюць душу, спрабуюць яе знішчыць, а ён усё роўна застаецца. Пры ўсіх болях, нягледзячы ні на што, не знікае. Так здарылася і ў маёй сітуацыі: калі я страціла ўсё, я не знікла. Гэта дало новае дыханне, асэнсаванне не толькі чалавечае, але і паэтычнае. Бо ўва мне ёсць не толькі агульначалавечы боль, але і боль паэта.
Любоў, падтрымка, перамога
Любоў, падтрымка, перамога
Калі я кажу як паэт, я выказваю тое, што баліць мне асабіста. І часта гэта сугучна з тым, што адчуваюць іншыя. Калі ж я ствараю паэзію жыцця ці прозу жыцця ў сваіх тэлепраграмах, я гавару перадусім пра тое, што баліць іншым, і расказваю іхныя асабістыя гісторыі.

Так я пачынала ў праграме “Чорным па белым”, потым у “Прываце” і нарэшце ў праграме “Беларус беларусу” (яна мае знакавую назву, якая прыдумалася: беларус – беларусу).
Слоган у гэтай праграме – “Беларус беларусу – любоў, падтрымка і перамога”. Мы расказвалі гісторыі людзей, якія пацярпелі за свабоду. На гэтыя гісторыі адгукаліся іншыя людзі ды ажыццяўлялі мары пацярпелых, здзяйснялі іхныя жаданні. І такім чынам выказвалі падтрымку і салідарнасць. Гэта было галоўнаю прычынаю, чаму на мяне завялі крыміналкі, сканфіскавалі ўсё і апячаталі, праз што была вымушаная эвакуявацца з Радзімы. Мая дачка, ёй два гады і чатыры месяцы, падчас гэтай эвакуацыі не бачыла мяне амаль месяц. І цяпер будзіцца ўначы ды крычыць: “Не хачу да аўтамабіля! Хачу да мамы!” Яна сніць дарогу: едзе да мамы і ніяк не можа даехаць…
Пра нізкае неба, калоны танкаў і прадчуванне
Пра нізкае неба, калоны танкаў і прадчуванне
Я заўсёды рабіла тое, што лічу праўдзівым, годным і шчырым. Я ніколі не працавала ў сістэме, якая мяне знішчала. Калі нейкая сістэма пачынала ставіць свае межы, свае ўмовы, я проста сыходзіла. Так было, напрыклад, з Акадэміяй мастацтваў, у якой я выкладала, дзе мяне пачалі абмяжоўваць, не працягнулі кантракту, бо мае студэнты былі задужа вальнадумнымі. Гэта было няпроста. Але раней не было такіх рэпрэсіяў, хаця я ніколі не маўчала. Гэта было, як неба, што нізка вісіць над табой. Нібыта прастора ёсць, але ўвесь час ёсць нейкі ціск звонку. Нібыта ты жывеш у адной краіне, а насамрэч гэта дзве краіны і два народы.
Падзел існаваў і да 2020 года паміж людзьмі. Проста мы не ведалі, наколькі гэтыя народы могуць у крызіснай сітуацыі з’яднацца альбо ўзненавідзіць адзін аднаго. Бо па сутнасці ў нашай краіне цяпер… Мне спачатку здавалася, адбываецца вайна. Потым, што гэта грамадзянская вайна. Але насамрэч гэта бойня. Калі людзі са зброяй і ўладай знішчаюць людзей без зброі і ўлады. Якія проста трымаюцца праўды.

У мяне дакладнае прадчуванне набліжэння вайны было яшчэ ў чэрвені. Я проста выйшла, паглядзела ў вакно – і пабачыла, як быццам каля майго дому ідзе калона танкаў. І адчуванне, што пачынаецца вайна. Мяне тады гэтае бачанне вельмі спалохала. Меркавала, мо штосьці асабістае: калі ты адчыняеш акно, глядзіш – там нічога няма. А ты бачыш танкі, і чорная хмара набліжаецца ды засцілае ўсё неба, як прадчуванне вайны. Я тады запісала гэта сабе, але вырашыла асабліва не агучваць шырока.

Але потым дзялілася гэтым прадчуваннем з сябрамі. Мне кажуць: “Ну, ты паэт, гэта метафара, можа, нейкі ўнутраны боль”. А пасля, калі ўсё адбылося ў жніўні… Сапраўды, так і сталася: каля майго дому, як у колішнім бачанні, ішлі калоны танкаў.

І было гэтае чорнае неба.

Пачыналася вайна: рэжым супраць народу. А пасля гэта ператварылася ў знішчэнне і бойню ўсяго мыслячага і жывога.
Клаліся перад аўтобусам…
Я памятаю, як клаліся перад аўтобусам з 9 на 10 жніўня, не давалі праехаць аўтобусам, што вывозілі камісію з бюлетэнямі. Было шмат людзей. І гэта былі людзі, якія ў бальшыні сваёй яшчэ не ведалі адно аднаго, не ведалі дакладна, за што яны будуць ісці. Але ведалі пэўна, што яны супраць несправядлівасці. Супраць падману.
І ўжо тады гучала “Жыве Беларусь!”, ужо тады ўздымалі сцягі, не зважаючы на тое, на якой мове размаўляеш, у якім ты статусе. Гэта быў пераломны момант. І, магчыма, такія людзі, як я, якія з нараджэння чакалі гэтага моманту. З аднаго боку, была эйфарыя. А з другога – прадчуванне вялікай трывогі. Бо было зразумела, што так проста сітуацыі не змяніць і давядзецца расплочвацца ахвярамі.

Я як паэт хацела, каб гэтых ахвяраў было як найменей. Але без ахвяраў немагчыма наблізіць змены, на жаль.

Беларусы цяпер самі ствараюць сваю гісторыю
Бадай, найвялікшае ўражанне – урэшце мы зрабіліся нацыяй. Мяне тады вельмі ўразіла, што ў кожнага беларуса ў хаце знайшоўся бел-чырвона-белы сцяг. Вось гэтыя незалежнасць, сімвалы, нацыянальныя каштоўнасці з’явіліся ў галовах беларусаў. Гэта быў момант, час, калі духоўна, мыслёва мы ўжо перамаглі.

Мы сталі нацыяй. І гэта быў фармавальны, базавы этап. Цяпер варта наблізіць наступны, але першага ў нас ужо не адняць.

Беларуская гісторыя – моцная драматургія ў любым разе. Сур’ёзны мастацкі твор. Тое, што адбывалася са жніўня, – гэта завязка, вельмі дынамічная, надрыўная, як у п’есе. Але, як мы ведаем, у добрых п’есах бывае некалькі пераломных кропак. І цяпер яшчэ не фінал, бо адбываецца развіццё дзеянняў. Першая кропка была, калі мы зрабіліся нацыяй. А цяпер мы набліжаем фінал, які скончыць перыяд панавання рэжыму.
Як з'явілася ідэя праграмы "Беларус беларусу"
Як з'явілася ідэя праграмы "Беларус беларусу"
Калі адбыліся падзеі жніўня, я не магла спаць. Увогуле не спала… Мне здавалася, што я недастаткова раблю для свайго народу, і я ўвесь час пакутавала: а што яшчэ я магу зрабіць асабіста для кожнага чалавека, які пацярпеў, і для ўсіх нас? Тады з’явілася ідэя праграмы “Беларус беларусу”. Пра тое, як мы самі можам дапамагчы адно аднаму, як мы можам паказаць нашую салідарнасць.

Мы проста каля майго дому з калегам, седзячы на лавачцы, пачалі дзяліцца ўражаннямі, думкамі – і нарадзілася гэтая ідэя. Пасля я прыдумала назву, канцэпцыю распрацавала. Але гэта было ў паветры, яно мусіла нарадзіцца. Калі мы расказваем гісторыі людзей, якія пацярпелі за свабоду, гісторыі сем’яў палітычных вязняў, дзе яны агучваюць свае жаданні, свае мары, а пасля гледачы “Белсату” здзяйсняюць іх, гэта матывуе і дае адчуванне падтрымкі, што мы разам. Так падтрымлівалі Паўла і Волечку Севярынцаў: знайшлі няню. Так падтрымалі сям’ю Паўла Спірына і ягоную жонку: таксама выканалі іхныя жаданні.

І такіх не адзін дзясятак сем’яў і не адзін дзясятак людзей, хто пацярпеў і хто дапамагаў. Маштабы салідарнасці мяне настолькі ўразілі, што стала зразумела: цяпер у салідарнасць заангажавана людзей яшчэ больш, чым выходзіла на вуліцы ў пратэсты, на найвялікшыя мітынгі. Гэта значыць, што працэс ідзе, людзі неабыякавыя. І нават калі на іх ціснуць, яны ўсё роўна працягваюць свой шлях.
Пра пераслед
Пра пераслед
3 чэрвеня ў кватэру, дзе я жыла з дачкою, прыйшлі сямёра сілавікоў у цывільным. Гэта былі супрацоўнікі ГУБАЗіКу. Наколькі мне паведамілі, таксама прыйшлі да маіх бацькоў і на месца маёй афіцыйнай працы. Мяне, на шчасце, не было дома ў гэтыя паўгадзінкі.

Яны трапілі ў кватэру, правялі ператрус і былі ў памяшканні каля содняў. Пасля апячаталі кватэру, прытым, што гэта нават не мая маёмасць. Тэхніку сканфіскавалі: былі спробы ўзламаць мае акаўнты. Што яшчэ было сканфіскаванае, мне невядома. Цяпер мяне спрабуюць абвінаваціць як мінімум паводле двух крымінальных артыкулаў.

Асноўная мая віна, паводле іх, у тым, што я нібыта арганізоўвала і фінансавала пратэсты, парушала грамадскі парадак і гэтак далей. Артыкулы 342 і 243 Крымінальнага кодэксу. Выйшаў нядаўна ажно цэлы цыкл праграмаў, у якіх мяне скланяў персанаж Азаронак. Там расказвалі пра мае вершы, маю прафесійную дзейнасць, дзеля якой, бачна, яны катавалі аднаго майго героя, каб ён даў хлуслівыя паказанні супраць мяне.

Вельмі шкада гэтага хлопца, ён вельмі класны, вельмі шчыры, ён вывозіў людзей з “сафары”, калі сілавікі палявалі ў Курапатах на мітынгоўцаў. Уяўляю, як яго моцна ламалі, каб ён даў гэтыя сфабрыкаваныя сведчанні.

Праз гэта мне давялося эвакуявацца. Паводле артыкулаў, мяне чакаюць не год і не два турмы.

Радзіма – гэта людзі
Было адчуванне, што ў мяне скралі Радзіму. Але неўзабаве прыйшло разуменне, што Радзіма там, дзе ты поруч са сваімі аднадумцамі. Дзе вакол цябе тыя, хто падзяляе супольныя каштоўнасці. А беларускі народ цяперака раскіданы па розных краінах. І мяне вельмі падтрымліваюць мае сябры.

Я зразумела, што людзі – гэта і ёсць Радзіма. І я Радзімы не страціла. Так, я не кажу, што мне лёгка, што мне не трэба падтрымка. Трэба. Але між тым у мяне ёсць сілы і падтрымліваць беларусаў, падтрымліваць мой народ. Кожны крок без страху (альбо са страхам, але наперад) набліжае нашую перамогу і змены, і свабодную будучыню для нашых дзяцей. Няхай лепш мы перажывём гэтыя нястачу, стрэс, страх і боль, чым гэта будуць перажываць нашыя дзеці.

Магу толькі сказаць, што ўсё, што ад мяне залежала ў літаратурным, грамадскім плане, стваралася для таго, каб наблізіць свабоду.
Ці магчымая творчасць пасля рэпрэсіяў?
Ці магчымая творчасць пасля рэпрэсіяў?
Я не думаю, што гэтая творчасць вясёлая і нейкая светлая. Гэта прамова пра боль. Але ў ёй ёсць вера. Бо сістэма не зламала нас, не зламала мяне. Яны не зламалі народу. Больш за ўсё яны баяцца нашай салідарнасці, нашай нязломнасці. І будучы нязломнымі, мы пераможам.

А пакуль я хачу абняць усіх беларусаў разам і кожнага беларуса паасобку. І схаваць у сваё сэрца кожнага, каму трэба імгненне, каб уздыхнуць.

Я думаю, мы самі ствараем гісторыю. Цяпер унікальны час гістарычных падзеяў, момант пералому, пераменаў, які пасля будзе пераствораны ў п’есах, раманах, будучых творах. Магчыма, нават і нашых.
Падтрымаць беларускіх дзеячаў культуры, якія зазналі рэпрэсіі, ды іхныя новыя праекты