« Жыць як раней не атрымаецца »
Аракелян
Павел

Павел Аракелян

«Жыць як раней не атрымаецца...»
Павел Аракелян – музыка, неаднаразова прызнаваны найлепшым саксафаністам Беларусі. Удзельнік такіх знакавых для беларускага джазу, блюзу і року гуртоў, як Apple Tea, Svet Boogie Band, “Крамбамбуля”. Лідар джазавага гурта Outsiders. Апрача саксафона, грае на фартэпіяна і флейце. Вядомы таксама як фітнес-трэнер. Падчас падзеяў 2020 года стаў адным з першых, хто падымаў дух пратэстаў сваёй музыкай. Да моманту арышту ў лістападзе 2020-га паставіў, бадай што, рэкорд у колькасці дваровых канцэртаў.

Я нарадзіўся ў Баку, але ў канцы 1980-х праз этнічны канфлікт сям’я была вымушаная з’ехаць. Мама Сафія – лекарка, тата Юры (на жаль, памёр у 2006-м) – мультыінструменталіст, у Бакінскім сімфанічным аркестры граў на трамбоне.

Чаму Беларусь? Ніякіх сувязяў і сваякоў у нас тут не было, але тату вельмі падабалася Беларусь: ён лічыў, што яна мае ўсе шанцы стаць другою Швейцарыяй. Да таго ж, паводле таты, квартал у Баку, дзе мы жылі, ахоўвала частка з Беларусі, і беларусы маім бацькам вельмі спадабаліся. Першым беларускім адрасам быў Дзяржынск, пасля перабраліся ў Мінск. Доўгі час жылі на здымных кватэрах. Тата працаваў на некалькіх працах: таксаваў, працаваў у музычнай школе, браўся за іншыя падпрацоўкі. Урэшце мы ўладкаваліся ў сваёй кватэры ў Зялёным Лузе.

У дзяцінстве я быў неспартыўным інтэлігентным хлопчыкам, гуманітарыем. Паспрабаваўшы сябе на розных сцежках, спыніўся на музыцы. Дадатковы аргумент – у музычную вучэльню можна было паступаць пасля 9 класу, там не было матэматыкі, фізікі і ўсякага такога. У музычнай школе вучыўся на фартэпіяна, у вучэльні пачаў засвойваць саксафон. Яшчэ ў падлеткавым узросце граў на розных фестывалях і канцэртах. Мне пашанцавала ў гэтым плане: дапамагло музычнае атачэнне, нешта падказваў і раіў тата.

Са Светам (Svet, Святаслаў Хадановіч, лідар гурта Svet Boogie Band, адзін з найлепшых беларускіх блюзменаў, трагічна загінуў у 2008-м ва ўзросце 28 гадоў) мы пазнаёміліся яшчэ ў музычнай вучэльні. Гэта было адною з першых маіх музычных калабарацый. Увогуле я вельмі рэдка стала граў у нейкім адным-адзіным гурце: заўсёды былі нейкія супрацоўніцтвы, фестывалі. Apple Tea, “Крамбамбуля” – праекты, дзе я завіс надоўга. Ну і, безумоўна, Outsiders.

Я нарадзіўся ў Баку, але ў канцы 1980-х праз этнічны канфлікт сям’я была вымушаная з’ехаць. Мама Сафія – лекарка, тата Юры (на жаль, памёр у 2006-м) – мультыінструменталіст, у Бакінскім сімфанічным аркестры граў на трамбоне.

Чаму Беларусь? Ніякіх сувязяў і сваякоў у нас тут не было, але тату вельмі падабалася Беларусь: ён лічыў, што яна мае ўсе шанцы стаць другою Швейцарыяй. Да таго ж, паводле таты, квартал у Баку, дзе мы жылі, ахоўвала частка з Беларусі, і беларусы маім бацькам вельмі спадабаліся. Першым беларускім адрасам быў Дзяржынск, пасля перабраліся ў Мінск. Доўгі час жылі на здымных кватэрах. Тата працаваў на некалькіх працах: таксаваў, працаваў у музычнай школе, браўся за іншыя падпрацоўкі. Урэшце мы ўладкаваліся ў сваёй кватэры ў Зялёным Лузе.
У дзяцінстве я быў неспартыўным інтэлігентным хлопчыкам, гуманітарыем. Паспрабаваўшы сябе на розных сцежках, спыніўся на музыцы. Дадатковы аргумент – у музычную вучэльню можна было паступаць пасля 9 класу, там не было матэматыкі, фізікі і ўсякага такога. У музычнай школе вучыўся на фартэпіяна, у вучэльні пачаў засвойваць саксафон. Яшчэ ў падлеткавым узросце граў на розных фестывалях і канцэртах. Мне пашанцавала ў гэтым плане: дапамагло музычнае атачэнне, нешта падказваў і раіў тата.

Са Светам (Svet, Святаслаў Хадановіч, лідар гурта Svet Boogie Band, адзін з найлепшых беларускіх блюзменаў, трагічна загінуў у 2008-м ва ўзросце 28 гадоў) мы пазнаёміліся яшчэ ў музычнай вучэльні. Гэта было адною з першых маіх музычных калабарацый.
Увогуле я вельмі рэдка стала граў у нейкім адным-адзіным гурце: заўсёды былі нейкія супрацоўніцтвы, фестывалі. Apple Tea, “Крамбамбуля” – праекты, дзе я завіс надоўга. Ну і, безумоўна, Outsiders.
Павел Аракелян & the Outsiders “Vox Clamantis in Deserto”. Канцэрт у Белдзяржфілармоніі, 2019 г.
Выступ з Эрыкам Льюісам (Eric Lewis, ELEW, амерыканскі джазавы піяніст, які працуе не толькі з джазам, але і з рокам)
Неспадзяваная беларускамоўнасць
Неспадзяваная беларускамоўнасць
Я не забываюся пра тое, што я армянін, але, на жаль, так склалася, што армянскую мову не ведаю і ў Арменіі не быў ні разу. Да беларушчыны прыйшоў ужо ў сталым узросце і досыць раптоўна.

Беларускамоўнасць прыйшла сама сабою: шмат чытаў, шмат камунікаваў. У 2010-м зачапіў Уладзімір Някляеў – і як асоба, і як паэт. У той жа прыкладна час запала ў душу паэзія Анатоля Сыса, атрымалася праграма на ягоныя вершы. У 2011-м я зрабіў праект на вершы Някляева (“Ластаўка. Музычныя нарысы”), а пасля пайшло-паехала. Значны апгрэйд маёй беларушчыны адбыўся дзякуючы Лявону Артуравічу Вольскаму, з якім мы пастаянна супрацоўнічаем дзесьці з 2012 года.
Вакаліст De-Phazz Карл Фрырсан запісаў песню “I will go to where I came” на верш Анатоля Сыса “Пайду туды, адкуль прыйшоў”, музыка Паўла Аракеляна.
Адзін з самых яскравых выступаў “Крамбамбулі” перад некалькімі дзясяткамі тысячаў гледачоў на фестывалі Lidbeer
Рэжым быў заўсёды
Рэжым быў заўсёды
Я заўжды трымаў дыстанцыю ад сістэмы, прызвычаіўся да існавання ў контркультуры, асабліва за час забароненай “Крамбамбулі”. Першае затрыманне за музыку было ў 2019-м. Разам з Лявонам Вольскім, ягонаю жонкаю Мар’янай, Ігарам Варашкевічам і Змітром Вайцюшкевічам нас узялі, калі мы збіраліся трошкі пайграць у гістарычным цэнтры Мінску ў гадавіну абвяшчэння незалежнасці БНР. Тады абышлося пратаколам.

Калі пачалася перадвыбарчая кампанія 2020-га, я не меў ілюзіяў: захаплення кандыдатамі на прэзідэнцтва не было, прадчуваў, што ўсё скончыцца як заўжды, то бок дрэнна. Тым не менш песімізм не замінаў мне падтрымліваць альтэрнатыўных кандыдатаў і 9 жніўня зрабіць усё, што ад мяне залежала як грамадзяніна. Зрабіў у першую чаргу для сябе, каб далей адчуваць сябе чалавекам.
Павел Аракелян & The Outsiders, Маргарыта Ляўчук
Мяне бянтэжыла і бянтэжыць да сёння: чаму столькі людзей прыстасоўвалася, маўчала і не цікавілася палітыкаю да вясны – лета 2020-га? Мы ж цудоўна ведаем, што жорсткія затрыманні і катаванні ў турмах – тая ж хлёрка, катаванні марозам і голадам, збіццё – былі і да 2020 года. Хамства, саўковасць, заігрыванне з Расіяй былі з пачатку. Чамусьці гэта шмат для каго стала навіною толькі нядаўна. Дзе ж вы былі раней? Рэжым жа быў заўсёды, з ім трэба і можна было змагацца раней, гэта магло б прынесці лепшы вынік.

Пасля 9 жніўня, як і многім, жыць ранейшым жыццём стала немагчыма. Па-іншаму глядзіш на рэчы. Са жніўня закінуў працу фітнес-трэнера: навокал катуюць і забіваюць, а тут людзі працягваюць качаць попы і біцэпсы, як быццам нічога і не было. Дый час пачаў сыходзіць на іншае.
Зрабіць нешта большае
Зрабіць нешта большае
Я падумаў, ці не магу зрабіць нешта большае, чым проста стаяць у ланцугах салідарнасці. Граць для ўдзельнікаў пратэстаў я разам з сябрамі пачаў яшчэ на першым пасля выбараў тыдні. Спачатку з басістам Лёшам Крышталём, таксама практычна амаль адразу стэлефанаваліся з Лявонам. Пачалі ладзіць сумесныя выступы. Матыў? Гэта тое, што мы можам рабіць як музыкі: уздымаць настрой, падтрымліваць дух.

Калі ідзеш у музыку, і гэта не поп-музыка, то разумееш, што асаблівай матэрыяльнай выгады гэта не прынясе, але робіш гэта асэнсавана, у цябе заўсёды ёсць звышмэта. Гэтай восенню стала відавочна, што ты робіш нешта рэальна сацыяльна важнае, было бачна, што і людзі гэта таксама разумелі. Было шмат словаў падзякі, часам нават дарылі нейкія сувеніры, зробленыя сваімі рукамі. Вельмі сумна цяпер чытаць навіны пра затрыманні слухачоў, з якімі пазнаёміўся на канцэртах.

Быў перыяд, калі па два-тры разы на дзень адбываліся канцэрты, не на ўсе прапановы паспяваў адгукацца. Двары Малінаўкі, Уручча, Лебядзінага, Каменнай Горкі, Прылуцкая Слабада – месцы, дзе хочацца калі-небудзь зайграць яшчэ. Спіс не скончыць, усіх не прыгадаеш. Рэпертуар складаўся з народных гімнаў: “Тры чарапахі”, “Простыя словы”, “Муры”, “Купалінка” ды іншае. Час ад часу граў свае ўласныя творы. Таксама ў пэўны момант пачаў граць песні з савецкіх мультфільмаў і казак: вельмі нечакана іх тэксты пачалі рэзанаваць з нашаю рэчаіснасцю, асабліва песні казачных злодзеяў.
Песня Карабаса Барабаса з “Прыгодаў Бураціна” (музыка Аляксея Рыбнікава, словы Булата Акуджавы)
Джазавая версія “Муроў”
Хацелася б, каб дваровыя канцэрты адрадзіліся, бо гэта стала нашаю беларускай асаблівасцю і феноменам.

Было б добра, каб пасля перамогі стала добраю традыцыяй для музыкаў і не толькі (актораў, лектараў і гэтак далей) рабіць дабрачынныя выступы ў дварах, а сродкі ад іх хай размяркоўвала б дваровая суполка – не істотна на што: дзеткам, коцікам, суседу.
У палон трапіць можа кожны
У палон трапіць можа кожны
Мяне забралі 7 лістапада ў Малінаўцы. Усё да гэтага ішло: часта спынялі машыны для праверкі дакументаў, часам быў заўважны хвост, адбываліся затрыманні слухачоў пасля канцэртаў. Было вырашана згарнуць канцэртную актыўнасць да лепшага часу. Лічу, што сказаў усё, што мог на той момант. І вось затрымалі акурат пасля апошняга канцэрту.

Захоп нагадваў спецаперацыю, у ім былі задзеяныя некалькі дзясяткаў карнікаў. Калі затрымалі, нехта з міліцыянтаў сказаў мне, як у тым фільме: “Ты доўга ад нас бегаў, але мы цябе нарэшце ўзялі”. Я з ім паспрачаўся, сказаўшы, што не хаваўся, а калі б нават даслалі позву, то прыйшоў бы па ёй.

Яшчэ да жніўня 2020-га ведаў, што затрымаць могуць кожнага за ўсё на свеце, таму да свайго немінучага затрымання паставіўся спакойна. За 15 содняў пабываў на Акрэсціна, у Жодзіне, Магілёве. Страціў 12 кілаграмаў вагі і падчапіў каронавірус, ад якога яшчэ доўга адыходзіў.

Называйма рэчы сваімі імёнамі. Цябе не саджаюць у турму, не караюць, не абмяжоўваюць тваёй волі. Цябе бяруць у палон. Кагосьці на содні, а кагосьці і на гады. Мы ўсе ваеннапалонныя. Іх мэта – стварыць такія ўмовы, каб ты пажадана пасля гэтага кароткатэрміновага ці доўгатэрміновага палону падох. А калі не памрэш, каб выйшаў максімальна напужаным ці пашкоджаным. Для гэтага яны робяць усё і будуць працягваць рабіць.

У гэтых умовах ты ўсё адно павінен намагацца захаваць сябе. Так, цябе могуць біць, могуць забіць. Гэта традыцыі савецкай турмы, дзе катаванні былі дзеля задавальнення, а вязняў, асабліва палітычных, ніхто за людзей не лічыў. Часта збіваюць да паўсмерці, але спыняюцца толькі таму, што смерць вязня – лішнія паперы і праблемы для ахоўнікаў. Ці трэба гэтага баяцца? Я лічу, што не. Бо ўсе мы рана ці позна памром, а чалавекам трэба заставацца заўжды. Цяпер пастаянна трэба быць гатовым, што цябе возьмуць у палон, кінуць у вязніцу, змесцяць ва ўмовы, горшыя за жывёльныя. Прычым кожнаму жыхару Беларусі, незалежна ад палітычных перакананняў.

Я не дам універсальных парадаў, як ператрываць содні. Але добрую фізічную форму захоўваць варта. Гэта разам з імунітэтам дапаможа лепш прайсці турэмны тэрмін. Мне асабіста дапамаглі ператрываць тэрмін людзі, з якімі сапраўды пашанцавала. Са мною сядзелі лекары, навукоўцы, бізнесоўцы, прадстаўнікі іншых ганаровых прафесій. Мы цяпер працягваем падтрымліваць сувязь. Такі досвед моцна нас з’яднаў.

Парада ўсім: калі вам прыйшла нейкая перадача, трэба яе максімальна расцягнуць, бо калі вы накінецеся на харчы з волі пасля некалькіх дзён на вадзе і пары лыжак кашы, на якія гарэхі, сала, каўбасу і гэтак далей, то можа быць кепска. Але цяпер, наколькі я ведаю, яны робяць усё, каб перадачы не даходзілі.
Што да побытавых рэчаў (калі гэта можна назваць побытам), трэба ўключыць на максімум пафігізм, бо іначай будзе цяжка. Я панк старых традыцыяў, таму мне было прасцей. У цэлым, калі з вамі ў камеры ёсць хоць адзін такі пафігіст, з часам уся камера пачне глядзець на рэчы больш па-філасофску.

З персаналам я ў размовы не ўступаў. Пераконваць іх у нечым бессэнсоўна: яны сябе ўва ўсім назаўжды пераканалі, бо іначай жа давядзецца прызнацца самому сабе, што ты кат. Таму яны думаюць, што робяць нешта карыснае. Пасылаючы іх ці спрачаючыся, ты яму горай не зробіш – зробіш горш сабе і сваім сукамернікам. Але ўсё ж з імі варта паводзіцца, як з людзьмі: далі ежу – “дзякуй”, памыў посуд, аддаеш – “калі ласка”. Бо сам жа ты – чалавек.

Нават у гэтай сістэме сярод жывадзёраў знойдуцца людзі. Сяргей Даўлатаў неяк сказаў: “порядочный человек тот, кто делает гадости без удовольствия”, і такіх людзей часам сустракаеш у турме. Такія не будуць прыдумляць катаванняў, будуць намагацца захаваць чалавечае аблічча. Хаця іх меншасць.

Мы не перамаглі, але падмурак, бясспрэчна, закладзены
Мы не перамаглі, але падмурак, бясспрэчна, закладзены
Не люблю, калі кажуць: “Мы перамаглі”. Я лічу, мы мелі добры шанец атрымаць тую самую народную перамогу, але ён быў спляжаны. Гэтая бітва прайграная, але не прайграная барацьба за лепшую будучыню. Пачатак пакладзены. Створаныя падмуркі грамадзянскай супольнасці. Мы гэта займелі і мы гэта захаваем, бо нам гэта трэба. Бо гэта і ёсць будучыня.

Я быў уражаны маімі калегамі і ў цэлым беларускімі артыстамі. Мы ўсе паміж сабою сябруем, шануем адно аднаго як творцы, але тут яшчэ больш яскрава праявіліся чалавечыя якасці і гераізм. У нас сапраўды ёсць свая самабытная і шматгранная культура сусветнага ўзроўню, якую ствараюць цудоўныя людзі. Нам ёсць чым ганарыцца.
Тое, што беларусы змяніліся, сталі больш інтэлігентныя і чалавечныя, адчуваецца: па позірках людзей, па паводзінах у чэргах, сябры-кіроўцы кажуць, што на дарогах таксама ўсе неяк больш культурна паводзяцца. Гэтая культурнасць, ветлівасць і сяброўскасць у стасунках паміж людзьмі не сыходзіць і цяпер. Такое нельга губляць, яно нам спатрэбіцца ў будучыні.

А гэтыя натуральным чынам сыдуць. Бо тыя, хто думае, што можа рабіць з чалавекам усё, што захоча, пры нармальным грамадстве не зможа існаваць і ўвогуле павінен быць ад яго ізаляваны. Справядлівы трыбунал і люстрацыя, безумоўна, неабходныя.
Перанастроіцца на доўгае змаганне
Перанастроіцца на доўгае змаганне
Парадаў, як захаваць аптымізм, не даю: я не аптыміст, а рэаліст. Усім, хто мяне чуе і чытае, раю: думайце сваёй галавою, не стварайце сабе куміраў. Не трэба эйфарыі, быццам мы перамаглі, каб пасля не расчароўвацца.

Не забывайце пра палітвязняў. Ім патрэбная любая падтрымка. Ніхто не чакае ад вас нейкіх подзвігаў. Хаця б тое, што па сілах і не забярэ шмат часу ды рэсурсаў. Тым, хто публічна ўзяў на сябе абавязак дапамагаць ахвярам рэжыму, публічна кажу: дапамагайце!

Цяжка будзе яшчэ доўга, і трэба перанастроіць сябе на доўгае трыванне і змаганне. Сітуацыя ў любым выпадку зменіцца, перамога надыдзе рана ці позна. А цяпер нам трэба захаваць тое, што мы стварылі, за што заплацілі крывёю, пакутамі і разбуранымі лёсамі. І, зыходзячы з гэтага, будаваць свае планы і дзеяць.

Творчасць нельга кідаць нават у самых неспрыяльных умовах. Творчасць – адзіны момант у нашым жыцці, калі чалавек дакранаецца да боскага. Адзінае, што нас сутыкае з вечнасцю. Не варта лічыць, што створанае табою зменіць свет. А калі не можаш не рабіць – рабі!

Калі на тое пайшло, не бачу нічога дрэннага ў эміграцыі, калі ты не можаш тут працаваць і нармальна жыць, асабліва калі адчуваеш ціск і пераслед: ад цябе карысці болей будзе на волі. Галоўнае – захаваць сябе і захаваць беларушчыну. Асабіста я яшчэ бачу ў сабе сілы, каб заставацца тут, але разумею, што зменаў да лепшага давядзецца чакаць даўжэй, чым спачатку здавалася. Усё ў адзін момант не зменіцца, але працэс незваротны.
Мы частка глабальнага працэсу: усё, што робім, мы робім для камфортнага і прасцейшага жыцця. У нашым выпадку даразвальваецца Савецкі Саюз, бо Беларусь усё ж заставалася яго выспаю. І на змену дэпрэсіі паволі прыходзяць салідарнасць, адкрытасць, узаемадапамога. Тое, што выбухнула ў жніўні і ўжо ніколі не сыдзе. Назавем гэта еўрапейскасцю, цывілізаванасцю. Мы павінны захаваць гэтую хвалю салідарнасці, натаваць усе злачынствы, каб яны не паўтараліся. Цяпер задача – спыніць генацыд і беззаконне. А калі спыніцца, у нас будзе шмат працы.

Нават у нацысцкіх канцлагерах людзі спрабавалі неяк наладжваць штодзённае жыццё ў той час, калі побач у печах спальвалі родных і сяброў. Але я так не магу. Наагул не разумею, як цяпер можна жыць ранейшым жыццём. Цяпер гэта стала відавочна абсалютнай большасці: жыць, дапамагаючы суседу, камфортней і прасцей. Жыць, працуючы добра і прафесійна, прасцей. Жыць не толькі для сябе, але прыносячы карысць грамадству, прасцей. А вось у канцлагеры жыць цяжэй. Людзі да гэтага прыйшлі.
Падтрымаць беларускіх дзеячаў культуры, якія зазналі рэпрэсіі, ды іхныя новыя праекты