« Калі зробіш крок назад, гэта можа дэматываваць тых, хто ў цябе верыць »
Эрык
Арлоў-Шымкус

Эрык Арлоў-Шымкус

«Калі зробіш крок назад, гэта можа дэматываваць тых, хто ў цябе верыць»
Калі на канцэрце беларускай музыкі бачыце хлопца з кантрабасам, то гэта, найхутчэй, Эрык Арлоў-Шымкус – выканаўца, які любіць эксперыменты. Ён грае як у акадэмічных аркестрах, гэтак і ў электронных і фолкавых гуртах Harotnica mix, ili-ili, luty sakavik. 2020 год, на жаль, прыўнёс у жыццё беларусаў новыя гукі: выбухі святлошумавых гранатаў. Хаваючыся ад іх у пад’ездзе, Эрык быў затрыманы, а потым апынуўся на Акрэсціна. Шмат што памянялася і ў творчасці: жнівеньскім ранкам ён разам з іншымі артыстамі ўзняў над галавою заяву на звальненне з Купалаўскага тэатру, у якім працаваў восем гадоў. І хоць нагодаў выйсці на сцэну ў Эрыка стала меней, музыка не знікла, а ператварылася ў спосаб асэнсаваць беларускія падзеі.

З юнацтва адчуваў нязгоду з тым, што адбываецца ў краіне
Эрыку 28 гадоў, ён з тых маладзёнаў, для якіх мітынгі пад бел-чырвона-белымі сцягамі – частка дзіцячых успамінаў. Таму 2020-ы не стаўся для яго светазмяняльным.
– Як чалавек творчы і беларускамоўны, я, напэўна, з юнацтва адчуваў момант адстойвання сваіх правоў і нязгоды з тым, што адбываецца ў краіне. Гэта фармавалася ў маёй сям’і. Мяне збольшага выхоўвала маці, з татам мы жылі да маіх трох гадоў, але і потым былі ў кантакце. Яшчэ ў дзяцінстве я бываў на мітынгах разам з маці, бо ёй з 1994 года не падабалася, што перамог Лукашэнка, і тата быў таго ж меркавання.

Мая сям’я не была беларускамоўная. Бабуля была загадчыцай у садку ў Маладзечне і там праводзіла сваю беларусізацыю, аднак са мною па-беларуску ў дзяцінстве не размаўлялі. Але цяпер я разумею, што менавіта ад маці я дазнаўся пра бел-чырвона-белы сцяг. Памятаю, нават у школе на контурнай мапе намаляваў яго, а мне настаўніца сказала, што ў нас ужо іншы дзяржаўны сцяг.

Беларуская мова праявілася ўва мне ў дзяцінстве праз касцёл, бо тыя ж малітвы вучыў спачатку па-польску, а потым па-беларуску. Я хадзіў у Таварыства беларускай мовы на заняткі, і паступова мне прыйшло ўсведамленне: калі я беларус – павінен размаўляць па-беларуску, бо тады будзе больш на аднаго чалавека, у якім захоўваецца мова. Упершыню паспрабаваў, калі мне было гадоў 14–15, тады мяне хапіла толькі на год. А потым я цалкам перайшоў на беларускую і вось ужо гадоў восем перманентна на ёй размаўляю.

Любоў да музыкі ў мяне таксама з дзяцінства, я сам папрасіў маці, каб яна аддала мяне на скрыпку. Вядома ж, у мяне не было часу на гульні ў двары, бо трэба было шмат займацца на інструменце, але мне заўсёды падабалася граць. Пачынаў я з віяланчэлі, і мяне данесла да кантрабаса. Калі доўга займаешся акадэмічнаю музыкаю, то троху замыкаешся ў сабе. Я бачыў па сваіх аднакласніках, што яны часам не ведаюць нават, што адбываецца ў краіне або ў свеце. Мне не хацелася сябе абмяжоўваць, таму ў юнацтве я пачаў граць у розных гуртах.
У 16 гадоў Эрык атрымаў Прэзідэнцкую стыпендыю для адоранай моладзі. А ў жніўні 2020-га разам з сотняю лаўрэатаў падпісаў адкрыты ліст супраць гвалту, у якім адмовіўся ад узнагароды.

– Прэзідэнцкую стыпендыю я атрымаў за ўдзел у міжнародным конкурсе, нас тады аўтаматычна вылучалі ад каледжу. Спачатку была сустрэча з міністрам культуры, дзе я запомніў толькі тое, што нам падарылі па DVD-прайгравальніку «Гарызонт». А на наступны дзень быў прыём з прэзідэнтам.

Усё было досыць пафасна і паказушна. У мяне яшчэ былі даўгія валасы, і мне сказалі абавязкова іх сабраць у хвост. Забаўна было назіраць, як хваляваліся афіцыянты і ўвесь час ранялі нажы з відэльцамі. Медалёк я атрымліваў з рук Лукашэнкі: памятаю поціск рукі – досыць моцны, і потым была фраза накшталт «Удачы, Эрык».

Праз два гады дзякуючы гэтаму ж чалавеку я сеў на 12 дзён. Гэта быў 2010 год, мае першыя выбары. Я ўжо даўно разумеў, што адбываюцца фальсіфікацыі, і гэтым разам не выключэнне. На Плошчы я быў з мамай і братам, сустрэў там свайго дзядзьку, з якім потым і сядзеў. Ужо тады было моцнае ўражанне: ого, колькі нас! Хоць гэта і не параўнаць з тым, што мы пабачылі летась. Пры затрыманні мяне тады збілі. Але само адбыванне арышту ў 2010-м было нашмат больш лайтовым, чым цяпер. Не адчувалася такога напружання.

У той час я вучыўся на апошнім курсе музычнага каледжу, і мне пашанцавала, што кіраўніцтву не прыйшла ніякая папера. Я не хацеў, каб мяне адлічылі. Тады шмат хто з’ехаў вучыцца за мяжу – хтосьці вымушана, а хтосьці скарыстаўшыся сітуацыяй. Я прынцыпова не хацеў з’язджаць. Мне хацелася паступіць у Беларускую акадэмію музыкі, хоць пра яе і было шмат негатыўных водгукаў. Але я хацеў сам усё спраўдзіць.

Кампрамісы маленькія і вялікія
Кампрамісы маленькія і вялікія
– Калі займаешся акадэмічнаю музыкаю, то нікуды не падзецца ад дзяржаўных установаў. Я б не стаў працаваць у варожым асяродку, дзе б на мяне ціснулі. У які-небудзь Прэзідэнцкі аркестр не пайшоў бы ні пры якім раскладзе. Але, працуючы ў тым жа Купалаўскім тэатры, даводзілася ісці на кампрамісы. Скажам, калі на адкрыццё пасля рамонту прыязджаў Лукашэнка, то ясна, што нам трэба было хадзіць па струнцы.

Пэўны час я працаваў у філармоніі, але там мяне абурала стаўленне сістэмы да працаўнікоў, калі трэба было адстойваць і без таго мінімальны заробак. Шмат людзей адтуль сышло менавіта праз чалавечы фактар. Але шмат хто цярпіць, бо больш няма дзе сябе прымяніць. І калі да 2020 года ў нас яшчэ з’яўляліся незалежныя акадэмічныя суполкі (Аляксандр Чахоўскі ў тым ліку гэтым займаўся) і музыкі мелі магчымасць зарабіць і паграць штосьці цікавае, то цяпер зусім няма варыянтаў па-за дзяржаўнаю сістэмаю.
Немагчыма граць спектаклі, калі на вуліцы б'юць людзей
– Купалаўскі тэатр адкрыў ува мне новыя магчымасці – не толькі выканаўцы, але і кампазітара. Калі мы працавалі над спектаклем «Войцэк» з рэжысёрам Юрам Дзіваковым, нечакана падчас рэпетыцыі ў мяне ўзнікла музыка. Праз тое, што так спантанна гэта адбылося, мяне нават не пазначылі ў афішы як аўтара. Потым разам з Дзімам Есяневічам і Мішам Зуём мы напісалі музыку да спектаклю «Запалкі».

Мне вельмі падабаўся жывы працэс стварэння музыкі падчас рэпетыцыяў ва ўзаемадзеянні з акторамі і ўсёй тэатральнаю дзеяй. Да таго ж у выніку я мог ужывую сваю музыку выконваць.
У той дзень, калі мы сышлі з Купалаўскага, эмоцыяў было шмат, і які-небудзь прапагандыст сказаў бы, што ўсё было зроблена на эмоцыях. Але насамрэч мы маральна рыхтаваліся да звальнення. Мы выпусцілі відэазварот пра тое, што асуджаем гвалт і не можам граць спектакляў, калі на вуліцы б’юць людзей. Да нашай ініцыятывы далучыўся Павел Латушка, і было зразумела, што з вялікаю доляю верагоднасці яго звольняць.

Вельмі эмацыйны момант быў, калі мы выйшлі з тэатру, а будынак абступілі журналісты розных медыяў, спантанна сабралася вялізная колькасць людзей, гэта было вельмі кранальна. Калі цяпер згадваю, то слёзы наварочваюцца.

Ніхто з нас не хацеў сыходзіць, але ў той момант не адчувалася, што можна зрабіць па-іншаму. Была падтрымка людзей, і разам з ёю ты адчуваў адказнасць за свае дзеянні: калі зробіш крок назад, гэта можа дэматываваць тых, хто ў цябе верыць.

Я рады, што ўнутры калектыву было шмат дыскусіяў, як і павінна быць у нармальным дэмакратычным грамадстве. Кожны мог выказацца: няважна, хто ты – актор, рэжысёр ці мантажнік сцэны. Акторы, якія засталіся і цяпер паліваюць нас брудам, таксама свабодна выказваліся.

Спачатку мы абмяркоўвалі, што, магчыма, лепш не звальняцца, а абвесціць забастоўку, так будзе больш плёну. Мікалай Пінігін сказаў, што ён сыходзіць, бо яму ўжо проста не дадуць працаваць. Але папрасіў кожнага вырашаць для сябе. І мы вырашылі. Асабіста я не шкадую, хоць, вядома ж, мне не стае прасторы Купалаўскага.
Музыка, якая жыве на руках і ў паветры
– Музыка, якую я граю ў гуртах, можа быць складаная і сур’ёзная, не горш за акадэмічную. Да таго ж тут я маю больш свабоды для стварэння і пошуку.

Калі з усіх праектаў выбраць самыя важныя для мяне, то гэта гурт Vuraj, у якім я граў 8 гадоў. Унікальнасць яго ў тым, што ў аснове – народныя песні, запісаныя Сержуком Доўгушавым у экспедыцыях. Бабулькі яму праспяваюць, а мы потым, захоўваючы мелодыю і маўленне, надавалі песням сучасную форму. Але гэта быў не проста рок, а штосьці больш складанае, шматслойнае.
Праект «Князь Мышкін» я чуў калісьці яшчэ зусім малы. Мяне вельмі ўражвала свабодная імправізацыя. Аднойчы я пабачыў допіс Леаніда Нарушэвіча ў Facebook, што яны будуць граць на фестывалі ў Музеі Азгура, і спытаў, ці магу далучыцца. Ён адказаў, што без праблемаў, і я дзіўным чынам адразу ўліўся.

Гэта быў перманентны пошук. Часам нічога не атрымлівалася цягам гадзіны. А часам мы на нейкім ментальным, невербальным узроўні адчувалі адно аднога. І атрымлівалася музыка, якая жыве толькі тут і цяпер, на руках і ў паветры.
З актыўных сёння праектаў – lutysakavik, постпанкаўскі нью-ўэйвавы гурт. Мы прыдумалі яго з паэтам Уладзем Лянкевічам, каб зрабіць штосьці іранічнае на новай хвалі постпанку. Потым мы зразумелі, што нашая іронія часам успрымаецца сур’ёзна. Але, можа, гэта і плюс. Уладзь умее пісаць клёвыя тэксты, да таго ж у праекце я паспрабаваў спяваць, і мы стваралі сабе нейкія вобразы. Аказалася, што людзям гэта заходзіць, бо гучыць досыць модненька.

Уладзь Лянкевіч — музыка і літаратар, які ў 2020 двойчы апынуўся за кратамі.

Чытаць гісторыю Ўладзя Лянкевіча можна тут.

«Гаротніца» – мой першы гурт, у якім я граў яшчэ ў 14 гадоў. Таму забаўна, што праз 10 гадоў мы ўзнавіліся ў Harotnicamix вузкім складам: я, Андрусь Такінданг і Валерыя Валадзько. Гэта спалучэнне электроннага біту і сінтэзатараў з акустычнымі інструментамі. Мне вельмі падабаюцца тэксты, якія піша Андрусь Такінданг: ён умее перадаць жаночыя адчуванні, не кожнаму мужчыну гэта даступна. Песні ўздымаюць тэму фемінізму, і гэта крута.

Андрусь Такінданг трапіў на содні пасля дваровага маршу. Валерыю Валадзько звольнілі са школы пасля даносу маці першакласніцы.

Апроч таго, разам з сябрамі-купалаўцамі я граю ў гурце ili-ili, а таксама як выканаўца задзеяны ў праекце Вольгі Падгайскай Five – storeyensemble: светлая і рэфлексіўная музыка, якую я гатовы граць хоць штодня.

Цяпер гэтыя праекты троху запаволіліся, і я, на жаль, паўплываў на гэта. Мне складана працаваць: не стае сілаў, настрою, эмоцыяў. Ад гэтага сумна, спрабую сябе прымушаць. Думаю, што гэта і праз агульную сітуацыю ў краіне. І праз заведзеную на мяне крымінальную справу, якая вісіць паўгода.
Табе што, нотны сшытак перадаць?
Затрымалі мяне 25 кастрычніка ў доме на вуліцы Арлоўскай. Мы разам з недзе дваццаццю асобамі хаваліся ў пад’ездзе, спужаўшыся выбухаў гранат. Потым з’явілася сямейная пара сталага веку, якая хацела нас прагнаць. Мы прасілі дазволіць нам трошку перачакаць, але пенсіянерка выйшла на вуліцу і здала нас сілавікам.

Пасля гэтага ў пад’езд заляцеў атрад АМАПу. Спачатку выводзілі мужчынаў. Я бачыў, што іх б’юць, і ўнутрана рыхтаваўся. Мяне таксама білі па нагах дручком. На адрэналіне гэты боль адчуваўся не так моцна. Крычаць не было сэнсу: у іх уключаюцца жывёльныя інстынкты, і тых, хто крычаў, білі яшчэ мацней. Калі мяне адвялі да аўтазака, то паднялі галаву за валасы і паставілі на твары пазнаку маркерам. Думаю, гэтая пазнака паўплывала на тое, што пасля на мяне адкрылі крымінальную справу.

На судзе я казаў, што ў мяне канцэрт і спектакль, якія без мяне не адбудуцца. Але, вядома ж, ні гэта, ні адсутнасць хоць якіх уцямных доказаў на рашэнне суддзі ніяк не паўплывала. Далі 12 дзён. Калі мяне першы раз везлі ў Следчы камітэт, дзе я і даведаўся пра крымінальную справу, аператыўнікі ў машыне разважалі, які мне будзе гамон, і спыталі, чым я займаюся. Я сказаў, што музыка. І адзін з іх заўсміхаўся: «А, дык табе нотны сшытак перадаць, ці што?»

Ім абсалютна ўсё адно, хто ты. Галоўнае – знайсці, за што цябе можна пасадзіць.
Думкі ўвесь час пра тых, хто сядзіць
Вельмі крута, што ў 2020-м пратэставая тэма скаланула музыкаў і трывала ажно да Новага года. У YouTube з’явілася некалькі плэй-лістоў з беларускімі песнямі. Шмат хто адчуваў дэдлайн 9 жніўня і стараўся да гэтага часу праявіць сябе. Мы на лэйбле Paliklinika таксама летам выпусцілі кампазіцыю. Тады акурат аб’ядналіся штабы, і гурты, якія выходзілі на гэтым лэйбле, таксама аб’ядналіся разава ў супольны праект. Я збольшага прыдумаў музыку, а Уладзь Лянкевіч напісаў тэкст пра тыя настроі, што панавалі да выбараў.
Цяпер гэтая актыўнасць на спадзе, але я спадзяюся, што мы адпачнём, адрэфлексуем і зможам далей штосьці рабіць.

Мы ўсе траўмаваныя, і творчасць не заўсёды дапамагае, бо на яе таксама патрэбен рэсурс. Пакуль жа трэба з гэтай ямы вылезці. Проста намагацца жыць. І не ўпасці ў адчай праз усе гэтыя навіны з судоў.

З канцэртамі таксама амбівалентная сітуацыя: я не ўпэўнены, ці нармальна ўвогуле іх цяпер граць.

Мне вельмі не стае выступаў, і я разумею, што яны патрэбныя людзям. Але з іншага боку, думкі ўвесь час пра тых, хто сядзіць. А граючы канцэрты, мы як быццам робім выгляд, што нічога не адбываецца, што жыццё ідзе далей. Думаю, цяпер не час для вясёлых фэстаў.

Але пэўная рэфлексія патрэбная. Творчасць была заўжды, нават падчас войнаў. Яна дапамагае перажыць змрочны час.
Падтрымаць беларускіх дзеячаў культуры, якія зазналі рэпрэсіі, ды іх новыя праекты