« Культура першая б’е ў званы »
Гарадніцкі
Павел

Павел Гарадніцкі

«Культура першая б’е ў званы»
Павел Гарадніцкі – з тых творцаў, хто ніколі не меў супольных справаў з дзяржаваю. Сутыкаўся з ёю хіба з розных бакоў міліцэйскага пратаколу. Калісьці затрымліваўся як актор Свабоднага тэатру, а ў 2021-м адсядзеў 15 дзён у Жодзінскай турме як музыка гурта "Разбітае сэрца пацана" ("РСП"), дзе грае на флейце, клавішных, а таксама піша словы і музыку.
"РСП" заснаваў у канцы 1990-х Дзяніс Тарасенка. Пасля знаёмства Паўла і Дзяніса ў сталічным Універсітэце культуры ў пачатку нулявых "РСП" займеў сваё цяперашняе творчае аблічча: добразычлівы сцёб і гратэскавая іронія з беларускіх грамадскіх і культурных рэаліяў, якія выканаўцы даносяць да слухача на трасянцы.

У праектах Свабоднага тэатру бярэ ўдзел з моманту стварэння гэтага асяродку ў 2005 годзе да сёння. У тэатры Павел Гарадніцкі вырас як актор і рэжысёр.

З прыходам пандэміі ў Беларусь – у пачатку 2020 года – прапанаваў інавацыйны падыход да тэатральных пастановак: Свабодны тэатр паставіў п’есу Сашы Сакалова "Школа для дурняў" праз Zoom.

У падзеі жніўня 2020-га ўвайшоў не толькі як грамадзянін, але і герой фільму кінадакументаліста Яўгена Палуяна "Смеласць" (Courage). У сакавіку 2021-га выехаў ва Украіну на нявызначаны тэрмін. Жыве ў Кіеве, онлайн працуе ў беларускіх праектах, выступае ў складзе "РСП" на ўкраінскіх сцэнічных пляцоўках.
– Мне не трэба было прачынацца ў 2020 годзе, бо мяне малога яшчэ ў 1990-х бацька насіў на плячах на дэманстрацыі. Я нават троху памятаю, як рабочыя выходзілі (увесну 1991-га). Я з дзяцінства ў тэме.

Наконт таго, што некаторыя кажуць людзям, якія выйшлі ў 2020-м, дзе яны былі 25 гадоў. Вінаваціць людзей – самае апошняе. Вось цяпер прачнуліся: гэта кепска, ці што? Гэта ж супер. У кожнага свае абставіны былі. Хтосьці думаў, што можа знутры мадэрнізаваць сістэму. Той самы Павел Латушка казаў, маўляў, мяне можа вінаваціць толькі той, хто бескампрамісна супрацьстаяў сістэме.

Зрэшты, да жніўня-2020 дзяржава не спрыяла культурнаму развіццю. Дапамагалі прыватныя інвестары кшталту Віктара Бабарыкі. Беларускае культурная прастора варушылася не дзякуючы, а насуперак. Да дзяржавы была адзіная просьба: не перашкаджайце.

У створанай з падачы Бабарыкі культурнай прасторы "Ок16" ставіліся цікавыя сучасныя спектаклі. Мы са Свабодным тэатрам гралі спектакль паводле адной з частак раману Альгерда Бахарэвіча "Сабакі Еўропы". Нібы падпольны тэатр, але прэм’ера была. Праўда, без моцнага афішавання, без квіткоў. Нават працавалі акторы з дзяржаўных тэатраў. Напрыклад, спектакль "ГэтаМы" паводле праекту "Радзіва "Прудок" Андрэя Горвата. Вельмі класна, такі свежы подых.

За содні да дня выбараў у мяне не было ніякага выразнага ўяўлення, што будзе пасля. Я думаў, што людзі выйдуць, іх будуць разганяць, але меркаваў, што будзе, як у 2010 годзе. Адзін-два выхады, дручкамі атрымаем трошачкі, некалькі соцень забяруць на содні – і на гэтым усё. Але каб ужывалася агнявая зброя, каб такія пасля жорсткія катаванні людзей на Акрэсціна!.. Такога нават у кашмарным сне не мог уявіць. Мы шмат чаго не ведаем, мы можам бачыць толькі паверхню падзеяў.
Тое, што ўлада можа змяніцца ўжо ў 2020 годзе, я дапускаў як штосьці магчымае. Але разглядаў два варыянты: пасля 9 жніўня мы атрымаем па шыі, і на гэтым усё скончыцца, альбо сябры выбарчых камісіяў палічаць шчыра. І, адпаведна, улада зменіцца ў выніку выбараў, бо я спадзяваўся на другі тур. Ну а раптам здарыцца такі нечаканы крок з боку настаўнікаў, якія сядзелі ў выбарчых камісіях.

Але цуду не адбылося: агучылі 80 %, і гэта абурыла велічэзную колькасць людзей. Я думаю, што ў ранейшыя гады Лукашэнка без пытанняў перамагаў сваіх апанентаў колькасцю галасоў. Ён адпаведна працаваў з лозунгам "У нас няма вайны". Асабліва выгадна глядзеўся гэты лозунг на фоне ўкраінскіх падзеяў у 2014–2015 гадах. Усе разумелі, што Лукашэнка дамалёўваў сабе 20–30 %, каб не было нават згадкі пра магчымасць другога туру. Але дэ-факта ён у кожным разе перамагаў.

А ў 2020-м усё было інакш. Гэтыя бясконцыя чэргі, каб падпісацца за Святлану Ціханоўскую, мітынгі па ўсёй Беларусі, якія Святлана збірала. Было бачна, як шмат людзей хочуць пераменаў. У розных гарадах, не толькі ў Мінску.
Мы з "РСП" у Брэсце гралі канцэрт на падтрыманне Святланы Ціханоўскай. Я ў Брэсце наагул першы раз у жыцці бачыў ажно столькі людзей разам. Фізічна бачна, як шмат людзей супраць, і калі вывешваюць 80 % супраць, то няма цэнзурных словаў для рэакцыі.

Калі б Лукашэнка намаляваў сабе 52 %, усе б казалі, маўляў, так, ён зноў хлусіць, але што зробіш. Але Лукашэнка не мог па-іншаму. Ён помслівы. Ён альфа-самец, яму трэба сотачку выбіваць – усіх зрабіць. Думаю, яму дарадцы казалі: "Аляксандр Рыгоравіч, давайце менш намалюем. Не будзем дражніць народу". Але я спрабую зразумець ягоную логіку: ён відавочна не мог дапусціць, каб рэйтынг знізіўся адносна папярэдне маляваных лічбаў. Ён не мог сабе такога дазволіць. А ў выніку такі падыход згуляў з ім кепскую гульню.

Народ дазволіў сабе думку, што прэзідэнтам можа быць жанчына. Можа, Лукашэнка думаў, што людзі падумаюць, кшталту: "О божа, жанчына… Не! Лепш ужо за Лукашэнку". Такія каментары я бачыў. Але ў выніку людзі з такім падыходам апынуліся ў заўважнай меншасці. Большасць сказала, што жанчына-прэзідэнт – крута!

І тое, што Лукашэнка так несур’ёзна да Святланы Ціханоўскай як жанчыны-кандыдата паставіўся, маўляў, не канкурэнтка – чарговы ягоны моцны пракол. Першы быў, калі не стаў супрацьстаяць ковіду, пагнаў дзяцей у школы, а мамкі большасць малых пакінулі дома, аслухаліся начальства. Можа, упершыню за ўвесь час лукашэнкаўскага кіравання.

Недаацаніў Лукашэнка жаночага фактару. А пасля – чарада цудоўных учынкаў беларускіх жанчын. Я памятаю гэтую ноч, калі ў розных чатах жанчыны пачалі пісаць: мужчыны сядзяць (у першы тыдзень затрымалі каля дзесяці тысяч асобаў, пераважна мужчынаў), а мы заўтра сустракаемся каля Камароўскага рынку, бярыце з сабою сябровак. І гэтак далей. Першы жаночы ланцуг на Камароўцы вельмі ўсіх уразіў. І пасля – жаночыя маршы.

Нас з "РСП" пачалі запрашаць адразу, як пачаліся дваровыя імпрэзы. Першы выступ быў на Асмалоўцы. Хіпстарскае гета, як я называю. Там вельмі прыгожа было. Вельмі душэўна, па-сямейнаму. Двухпавярховыя паваенныя дамкі, старыя дрэвы вакол, на іх вісяць ліхтарыкі, стаіць літараю Г стол, на ім печыва, гарбата, нейкія прысмакі, торцікі, садавіна. Ды-джэй за пультам, потым мы далучаемся. Куча народу: хтосьці знаёмы, хтосьці знаёміцца. Атмасфера дружалюбнасці. Раёнчык выйшаў і пачаў сам з сабою камунікаваць. А перад тым людзі ў найлепшым выпадку віталіся ў пад’ездзе, але не размаўлялі. Іх нічога не яднала, не было агульнай ідэі.
Я быў на трох-чатырох маршах. Мы па ўсім Мінску выступалі, часта ў суботу. І калі канчалі выступ, развітваліся словамі "Заўтра пабачымся". Усе разумелі, што заўтра нядзеля, а значыць, наступны марш. Мы сыгралі 13 дваровых канцэртаў. А 14-ы скончыўся соднямі ў Жодзінскай турме, у тым ліку разам са шмат якімі гледачамі.

"РСП" сядзелі ў адной камеры, а я, адзіны з гурта, – у іншай. Праўда, там я не сумаваў: адзін з сядзельцаў быў гісторык Сцяпан Захаркевіч, які спецыялізуецца на этналогіі. Яго неўзабаве пасля вызвалення звольнілі з БДУ, дзе Сцяпан выкладаў. Ён нам кожны дзень ладзіў лекцыі па гісторыі Беларусі. Прычым на ініцыятыву сукамернікаў. Першыя дні размаўлялі пра палітыку, несправядлівасць. Пасля захацелася іншую тэму, неяк вырулілі на гісторыю, і мы пачалі Сцяпана закідваць пытаннямі.

Што ў Беларусі зноў пачынаюцца значныя гістарычныя падзеі, я адчуў, калі Віктар Бабарыка падаў сваю кандыдатуру на прэзідэнцкую пасаду. Перад тым выбары даўно сталіся балотам. "Былі выбары?" – "Ой, а што, зноў выбары?" – "А што было на тых выбарах?" – "А нічога". Такая безнадзейнасць. Вярчэнне па коле, пакуль ён сам не адправіцца на той свет. І тут Бабарыка. І ты думаеш: чалавеку ёсць што губляць. Лічы, што чалавек з сістэмы пайшоў ва-банк. А потым я пабачыў, як народ за ім пацягнуўся. Мой "Фэйсбук" проста лёг.

Я сам Віктара Бабарыку бачыў ужывую. Ён жа падтрымліваў тэатр. З культураю сябруе, чалавек начытаны. Ён мне проста падаўся прыемным. Мне імпанавала, што Бабарыка разбіраецца ў выяўленчым мастацтве. У культуры наагул. Гэта таксама паказнік якасцяў чалавека. І тут ідзе на прэзідэнта: ну дык класна! Мяне моцна ўразіла, што ўсяго за чатыры дні зарэгістраваліся дзесяць тысячаў чалавек у каманду ягонай падтрымкі.

Далей гісторыя з Ціханоўскай і аб’яднанымі штабамі: апазіцыйныя лідары аб’ядналіся! Такога ніколі не было. Мы больш за 20 гадоў назіралі толькі спрэчкі і сваркі сярод людзей, якія прэтэндавалі на супрацьвагу Лукашэнку. А тут аб’ядналіся менш як за дзень! Сталася відавочным: нешта будзе.
9–11 жніўня мы былі са здымачнаю групай Аляксея Палуяна, які ў выніку зрабіў фільм "Смеласць". Я быў не ў эпіцэнтры. А здымачная група рушыла ў самую гушчу. Аператарка Таня Гаўрыльчык вельмі смелая. Дзёрзкая, можна сказаць.

Яшчэ нас адзін таксіст вазіў па Мінску, даводзілася лавіраваць, увільваць. На валаску ўвесь час былі.

"Фабульна карціна "Смеласць" – пра трох незалежных мастакоў, творцаў, якія жывуць у Беларусі і знаходзяць свой шлях існавання ў беларускіх умовах. Але яна, па сутнасці, пра дух свабоды і годнасці, які жыве ў гэтых людзях. Дух годнасці, які прачнуўся ў беларускім грамадстве летась", – апісаў сваю працу Аляксей Палуян.

Першы месяц улады не ведалі, што рабіць. Яны ашалелі ад такой колькасці людзей. Досведу адпаведнага не мелі. Сілавікі трэнаваліся абараняць урадавыя будынкі і рассякаць, лакалізаваць і разганяць натоўп на некалькі дзясяткаў тысяч чалавек. Але не на сотню і сотні тысячаў. А на міліцыю ніхто не нападаў. Яны ж спачатку са шчытамі бегалі. Шчыты для абароны, а пратэстоўцы мірныя.

Усё для ўладаў было нечаканым. І колькасць людзей, і іхныя паводзіны.

Да жніўня-2020 любы арышт вядомых людзей быў бы рэзанансам. Калі ў сярэдзіне ліпеня 2020 года спачатку не зарэгістравалі, а пасля затрымалі Віктара Бабарыку, выйшлі людзі. Адбыліся першыя акцыі пратэсту і першыя сутычкі з міліцыяй. Але пасля таго, што міліцыя нарабіла на Акрэсціна... Пайшло-паехала, тармазы зніклі. Як кажуць, згарэў свіран – гары і хата. У 2021-м палітыка такая: усё пазакрываць!

Ідзе вайна супраць медыяў. Пазбаўляюць акрэдытацыі. У жніўні 2020-га па акрэдытаваных журналістах з камізэлькамі "Прэса" прыцэльна стралялі. Ведаю, што журналісты здымалі тыя камізэлькі, бо былі сінімі варонамі ў натоўпе.

Закрываюцца пляцоўкі для выказвання ў рэале. Канцэртаў практычна няма. Тым часам адбыўся творчы выбух у Беларусі: сотні новых песень. Пратэставае выяўленчае мастацтва проста буяе. Здымаюцца мастацкія і дакументальныя фільмы. Усё гэта можна бачыць у інтэрнэце.
Знішчэнне культурнай прасторы для рэжыму вельмі важнае, бо дзеячы культуры першымі б’юць у званы. Адпаведна, трэба зачысціць і медыі, якія паведамляюць пра рэпрэсіі. Але я думаю, што нічога ва ўладаў не атрымаецца. Ёсць "Тэлеграм", ёсць сацыяльныя сеткі. Так, людзям трэба будзе троху змяніць свае звычкі ў пошуку інфармацыі. Але цяпер галоўнае, што большасць менавіта шукае інфармацыю, бо – у адрозненне ад папярэдніх гадоў дваццаці – большасці важна ведаць, што адбываецца тут і цяпер.

Таму інфармацыю не заглушыць знішчэннем Tut.by ці падобнай карнай акцыяй супраць іншага выдання.

Нашае жыццё абсалютна змянілася. Я цяпер у Кіеве сяджу. Так, калі б усё было, як ішло, тыя, хто з’ехаў, засталіся б. Але засталіся б у балоце. Жыць у лаяльнай дыктатуры. Яна нібы дыктатура, але не цісне. А мы, грамадзяне, выйшлі, паказалі, што мы супраць. Мы не хочам больш такога жыцця, прапанаванага Лукашэнкам і ягонымі паслядоўнікамі. Зразумела, улады гэтага не могуць дараваць.

І тое, што адбываецца з пачатку 2021 года, – гэта ж проста помста. І таксама важная матывацыя для рэпрэсіяў: боязь паўтарэння, бо выбуху пратэстаў улады спужаліся вельмі моцна.

Што яшчэ? Выкладаю кіеўскім студэнтам: вяду сцэнічную мову і часткова акторскае майстэрства. Таксама ёсць група людзей, не звязаных з тэатрам, але ахвочых навучыцца добра прамаўляць на публіцы, не баяцца аўдыторыі і ведаць, што для гэтага трэба рабіць. З імі працую. А ёсць яшчэ онлайн-студэнты ў Мінску з адукацыйных праектаў Свабоднага тэатру. Паспеў зняцца ва Украіне ў серыяле.

Яшчэ ёсць агучкі на беларускую мову для розных праектаў, якіх пакуль не магу назваць. Усё на фрылансе, але фактычна з працоўнага рытму я не выпаў.

Што да Свабоднага тэатру, ён існуе ў рэжыме захавання. Прэм’еры ёсць. Я са сваімі студэнтамі зрабіў спектакль, яшчэ два рэжысёры зрабілі спектаклі. Мы афішаў пакуль не выкладаем у сеціва. На прагляды запрашаем толькі вядомых нам людзей. То бок калі з года заснавання, у 2005-м, Свабодны тэатр працаваў у паўпадпольным рэжыме, то цяпер наш тэатр – жорсткае стоадсоткавае падполле.

Я таксама працягваю займацца творчасцю як рэжысёр. Хачу зрэалізаваць праект са Свабодным тэатрам. Гэта п’еса Бэртальда Брэхта "Узлёт Артура Уі, які можна было спыніць".

Я гэтую п’есу даўно хачу паставіць. Яна заўсёды была актуальнай для Беларусі, а цяпер як ніколі. Гэта тэма патурання. Людзі там троху прыстасоўваліся: там саступілі хаму, там дазволілі тое, што не варта было прапускаць. І ўрэшце хам прыйшоў да ўлады. Чым гэта ўсё пагражае людзям. І што рабіць, каб гэтага не адбылося зноў.
Даведка: "Узлёт Артура Уі, які можна было спыніць" (1941) – трагіфарс, гангстарская гісторыя класічным вершам. На амерыканскай глебе дакладна ілюструе, як пры капіталізме робіцца палітыка, як Гітлер і ягоная кліка (альбо ж і ягоныя пазнейшыя сімпатызанты) прыходзілі да ўлады. Спектакль паводле гэтага твору ўпершыню паставіў у Мінску рэжысёр тэатру "Вольная сцэна" Валер Мазынскі (1997). Прэм’еру забаранілі. Пазнейшыя паказы спектаклю пацвердзілі здагадку: улады ўмеюць чытаць алегорыі, умеюць пазнаваць сваіх.

У мяне ў галаве спектакль ужо ёсць. Застаецца знайсці, дзе і з кім яго зрабіць.
Падтрымаць беларускіх дзеячаў культуры, якія зазналі рэпрэсіі, ды іх новыя праекты