« Не можа здарыцца, каб яны кінулі свае шчыты і пачалі дарыць кветкі »
Доўгушаў
Сяржук
Тэкст: Марына Весялуха
Фота: Міхаіл Лешчанка, Альфрэд Мікус, Яўген Малашкевіч, Symbal.by, svaboda.org, Michal Szwerc, Gosia Kawka

Сяржук Доўгушаў

«Не можа здарыцца, каб яны кінулі свае шчыты і пачалі дарыць кветкі»
Тэкст: Марына Весялуха

Фота: Міхаіл Лешчанка, Альфрэд Мікус, Яўген Малашкевіч, Symbal.by, svaboda.org, Michal Szwerc, Gosia Kawka

Сяржук Доўгушаў – адзін з самых актыўных завадатараў у беларускім фальклорным руху. З адукацыі оперны спявак, ён стаў кіраўніком напраўду народнага праекту “Спеўны сход”, арганізатарам фэстаў Rajok, Litvak Klezmer Fest, ініцыяваў выданне архіўных запісаў народных песень. Удзельнік гуртоў Fratrez, Vuraj. Адсядзеў 15 дзён на Акрэсціна за ўдзел у Плошчы-2010. У 2021 годзе заснаваў у Польшчы Варшаўскі вольны аркестр, з Аляксеем Варсобам і Андрэем Еўдакімавым стварыў гурт Isna Trio. Тут жа кіруе арганізацыяй Tradycyja. Марыць разам з аркестрам і хорам выканаць “Пагоню” на адной з цэнтральных плошчаў Мінску. Шчыра верыць у гаючую сілу беларускай песні.

Аднойчы канчаткова вырашыў застацца беларускамоўным
– Я нарадзіўся ў вёсцы Новае Тарчылава Аршанскага раёну. У школу хадзіў у мястэчка Балбасава за некалькі кіламетраў ад роднай вёскі. Дзіўна, але там я амаль не чуў беларускай мовы, хіба толькі ў бабуліным маўленні раз-пораз гучалі дыялектныя словы, выразы. А ад манеры выкладання ў школе не ўзнікала жадання цікавіцца чымсьці беларускім. Нават наш аршанскі музей Караткевіча я ведаў толькі таму, што там адбываліся класныя імпрэзы, рок-канцэрты. Да беларушчыны прыйшоў ужо пазней, падчас навучання ў Акадэміі музыкі, і штуршком да гэтага сталіся нашыя народныя песні. Потым пачаліся пошукі, запісы, збіранне фальклорнага матэрыялу, экспедыцыі.

Калі чуў жывую гаворку, гэта было настолькі натуральна! Я зразумеў, што і сам з гэтым жыву. Мне бракавала глыбіні, каранёў, якія я хацеў увесь час у сабе знайсці. З часам стаў глыбей цікавіцца гісторыяй, нашымі сімваламі, пісьменнікамі, шмат чытаў. І мова загучала знутры.

Як ні дзіўна, дапамаглі замежныя гастролі. Я бачыў, што ва Украіне галоўная мова ўкраінская, а калі яны размаўляюць па-расійску, то мова ўспрымаецца проста як сродак камунікацыі. Яна для іх другая паводле значнасці. А чаму ў нас не так? Таму, калі выязджаў за мяжу, увесь час размаўляў па-беларуску, там гэта было нескладана. Цяжэй было, ужо вярнуўшыся ў Беларусь, захаваць гэтую беларушчыну ў паўсядзённасці. Асабліва ў Мінску, дзе большасць майго тагачаснага акружэння была расійскамоўная. А пазней проста ляніва стала штораз пераключацца. І аднойчы канчаткова для сябе вырашыў застацца беларускамоўным.
Самы першы музычны праект у мяне быў у Тарчылаве, потым з хлопцамі ў Магілёве мы арганізавалі гурт, я нават не памятаю назваў. А ўжо на трэцім курсе Акадэміі музыкі, у 2008 годзе, мы стварылі Fratrez. Праз яго хацелі паказаць глыбіннае адчуванне музыкі, імкнуліся пісаць музычныя творы на аснове імправізацыяў, нашых перажыванняў, спрабавалі займацца сінтэзам розных стыляў, выкарыстоўваючы фанемныя спевы на розных мовах. Я тады спяваў і на латыні, і па-старажытнагрэцку.

А далей пацягнуў на сябе коўдру Vuraj. Праект распачаўся ў 2010 годзе і стаў маёй ініцыятываю, хацелася папрацаваць з беларукім фальклорам, паэксперыментаваць з нашым спрадвечным матэрыялам. Як Fratrez мы запісалі альбом Ora ў 2011-м, а праз год гурт спыніў існаванне. Адзіная рэанімацыя адбылася ў 2012-м, калі частка музыкаў Fratrez аб’ядналіся з музыкамі з берасцейскага гурта “Рациональная диета” дзеля працы над праектам Five-storey Ensemble. Вольга Падгайская пісала музыку, мы запісалі альбом, трохі гастралявалі. А Vuraj існаваў аж да жніўня 2020 года.
Сяргей Васільевіч, вас всё устраівает в філармоніі?
– Быў у маім жыцці этап працы ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі. Там я працаваў да 2018 года – да таго часу, пакуль не стаў зноў перашкаджаць кіраўніцтву сваімі ад’ездамі і прыездамі ў варожую Польшчу. Мяне ўвесь час выклікалі да ідэолага, да нейкіх супрацоўнікаў КДБ – маўляў, на тлумачэнні. Выглядала гэта так. Казалі, што трэба падысці да дырэктара ці галоўнага ідэолага. А ўжо ў кабінеце пачыналася гаворка кшталту: “Сяргей Васільевіч, вас всё устраівает в філармоніі? Нам вот паступіл званочэк, вы там засвяціліся... там сфатаргафіравалісь... Вы падумайце, у вас будут праблемы”.
Працаўніком філармоніі я стаў пасля размеркавання па сканчэнні Акадэміі музыкі і па-свойму быў там патрэбны. Спачатку выконваў тое, што мне казалі, спяваў “Пусть всегда будет солнце”, а далей пачаў несці сваё. На мне фактычна трымаліся ўсе беларускія праграмы, канцэрты для дзяцей. Я ладзіў прэзентацыі, прысвечаныя Рыгору Барадуліну, іншым беларускім творцам. І падчас выязных выступленняў – іх за месяц было 6–8 – прадстаўляў менавіта беларускі рэпертуар са сваімі музычнымі інструментамі, спевамі, са сваім інтэрактывам. Цягам апошніх гадоў не асабліва спадзяваўся, што затрымаюся ў філармоніі як супрацоўнік. А потым выйграў паўгадовую стыпендыю Gaude Polonia ў Варшаве. Не хацеў губляць сталага месца працы, мінімальнага, але стабільнага заробку, нават спачатку дамовіўся, што буду час ад часу прыязджаць вырашаць бягучыя пытанні. Так і было, пакуль усё не дайшло да начальства.

Але, калі шчыра, я сам сабе філармонія. Мне вельмі не падабаўся гэты афіцыйны бок працы: ставіць подпісы пад нейкімі паперкамі, чакаць праверак, ці на працоўным я месцы. Атрымлівалася так, што замест рыхтавання музычных праграмаў трэба было выконваць наменклатуршчыну, ухваляць кіраўніцтва. У пэўны момант я зразумеў, што мне бракуе ўласных праектаў, задумаў, якім варта было аддаваць больш часу ды сілаў. І без ваганняў звольніўся.
Уздым – і поўная зачыстка
– Пасля звальнення на паўгода з’ехаў у ЗША, дзе жыве мая жонка Віялета Нікіцік. Яна і дапамагла зладзіць вялікі канцэртавы тур, падчас якога выступаў з лекцыямі-канцэртамі пра беларускую традыцыйную культуру. Нават гурт амерыканска-беларуска-ўкраінскі Slavalachia там утварыўся. У 2019-м я вярнуўся ў Беларусь, актыўна працаваў у ранейшым рэчышчы даследавання фальклору, арганізоўваў вечарыны. Да жніўня 2020 года і яшчэ раней, да пандэміі COVID-19 у Беларусі, я б сказаў, назіраўся вельмі моцны прарыў з гледзішча актыўнасці музычнага жыцця.

У нас быў вірлівы фестывальны рух, адна за адною з’яўляліся перспектыўныя пляцоўкі. Натхнёны Польшчай, я зладзіў “Вяселле-фэст”, фестываль традыцыйнай музыкі Rajok, а потым арганізаваў Litvak Klezmer Fest, прысвечаны яўрэйскай музыцы. Былі перспектывы, планы ладзіць гэтыя фэсты штогод. У нас актыўна праходзілі Спеўныя сходы, спеўна-танцавальныя вечарыны... У той час нават не думаў кудысьці з’язджаць. Рабіў усё, што мог. Потым ковід часткова спыніў працу, яна перайшла ў онлайн-фармат. А выбары паставілі кропку ў нашай актыўнасці. Яшчэ восень мы неяк пратрымаліся, актыўна выступалі на дваровых канцэртах. Былі прэзентацыі, выходзілі спеўнікі, праводзіліся вечарыны. А потым – поўная зачыстка.

Падкрэслю: увесь час я не адчуваў моцнай падтрымкі з боку дзяржавы, афіцыйных арганізацыяў. Усё, што рабіў, арганізоўвалася сваімі сіламі. Грошы на выданне дыскаў, кніг, запіс альбомаў збіраліся праз краўдфандынгавыя платформы. Перадусім самі беларусы далучаліся, дапамагалі.

Проста адчуваўся працэс зменаў
– Пасля выбараў мы ўсе, напэўна, чакалі зменаў. Але на той час сапраўды адчувалася нейкая эйфарыя, бо мы пабачылі адно аднаго, зразумелі, што нас так многа, што нарэшце ўсе выходзяць са сцягамі, што найлепшыя людзі краіны – з табою побач. Адчуваўся няспынны крэатыў, рух, радасць, гонар за сябе і свой народ. Не скажу, што думалася пра нейкія раптоўныя змены да лепшага. Думкі, што ўсё здарыцца заўтра ці паслязаўтра, не было. Проста адчуваўся працэс зменаў. Магчыма, такі сляпы аптымізм быў найперш у тых, хто толькі прыйшоў да разумення сябе ў кантэксце нацыі: яны верылі, што, проста выйшаўшы на вуліцы, нешта зменяць. Мне гэта і тады было невядома, а цяпер усё невядома яшчэ больш.

А цяпер пытанне гучыць не калі ўсё зменіцца, а, хутчэй, як гэта адбудзецца. Не варта зачароўвацца, бо потым давядзецца расчароўвацца.

У 2010 годзе пасля Плошчы я трапіў на 15 дзён на Акрэсціна. І гэты эпізод майго жыцця дапамагае быць больш пільным, асцярожным, уважлівым. Не выходзіць адному супраць цэлай арміі чорных, не верыць у тое, што яны пачнуць абдымацца і пяройдуць на наш бок. Не можа такога здарыцца, каб яны кінулі свае шчыты і пачалі дарыць кветкі. Тыя 15 дзён зняволення я ўжо амаль і не згадваю, шмат часу прайшло. Але там усяго хапала: з нас здзекаваліся, білі, перадачы даходзілі выбарачна, у душ вадзілі толькі аднойчы. Спалі, як жывёла, на драўлянай падлозе, было холадна.

Я не згодны з меркаваннем, што раней жылі ж так класна, а цяпер улады звар’яцелі. Хапала кепскага і раней, проста яно было схаванае, а зубы паказваліся не так адкрыта.
Калі людзі пачалі цікавіцца беларускімі песнямі, я быў там!”
– Мама за мяне вельмі перажывала. І, можна сказаць, мяне ўратавала тое, што 9 жніўня я быў у роднай вёсцы. Я туды паехаў, каб узяць удзел у выбарах. І так атрымалася, што тры дні самых жорсткіх затрыманняў у сталіцы я правёў на Аршаншчыне. Адбылася і невытлумачальная рэч, якую можна лічыць выпадковасцю, а можна ўспрымаць як знак. 10 жніўня я збіраўся ехаць у Мінск, выйшаў на аўтобусны прыпынак. А аўтобус не прыехаў. Мама тады сказала: “Ну і пойдзем дадому, паедзеш у Мінск пазней…” Потым я ўжо паехаў у Магілёў, дзе затрымалі маіх сяброў, каб нейкім чынам іх падтрымаць. Якраз застаў той момант, калі выходзілі тысячы людзей, дзяўчаты ўздоўж дарогі стаялі з кветкамі, нават у Оршы назіралася высокая актыўнасць. У сталіцу я трапіў толькі 15–16 жніўня, якраз каля філармоніі быў выступ спевакоў з аркестрам. Гэта незабыўна, як і адзін з самых буйных маршаў.
У нас з жонкаю кватэра ў пратэсна актыўным жылым квартале. Гэта быў выключны час! Не буду тут першым, калі зазначу: упершыню суседзі пабачылі адно аднаго. Раней мы былі чужыя, кожны быў заняты сваімі справамі, клопатамі. А пасля выбараў мы сталі сапраўды сябрамі, пачалі вітацца ў пад’ездзе. Штовечар праходзілі імпрэзы, мы збіраліся проста папіць гарбаты, фарбавалі лавачкі, наводзілі парадак у двары…

Спачатку да такой актыўнасці ставіўся насцярожана, але потым зразумеў: побач адкрытыя, адэкватныя людзі, і гэта натуральна – аб’ядноўвацца дзеля супольнай справы. Пазіцыя “я тут сам сабе, скраю” выгадная ўладам: ім трэба, каб мы ненавідзелі адно аднаго, каб усе сядзелі, як мышы, і баяліся.

Не бачыў праблемы, нейкай маральнай дылемы ў тым, што ў пэўны момант я мушу падтрымаць пратэст, далучыцца да выступаў на канцэртах у дварах. Гэта маё жыццё і місія як музыкі. Калі людзі ў такой колькасці і з такім энтузіязмам пачалі цікавіцца беларускімі песнямі, я быў там! Мы вучылі тэксты, спявалі, выпускалі і раздавалі спеўнічкі. Разам з Маргарытаю Ляўчук мы зрабілі некалькі запісаў, выпусцілі відэа на песню “Ой, літо”. Пачалі выступаць, задумвалі развіваць гэтую супрацу, планавалі супольныя гастролі, але пасля жніўня-2020 усё сталася немагчымым.
Цягам першага месяца, калі квартал пачалі патруляваць, калі часта ў поле зроку траплялі ціхары, было страшнавата, трывожна. А з часам усё пачало ўспрымацца як належнае. Гэта проста ўмовы, у якіх ты жывеш, ты гатовы да ўсяго, што можа з табой адбыцца. Сёння там было б жыць страшней, чым увосень, узімку мінулага года. Я разумеў: затрымаюць – давядзецца патрываць. Найбольш крыўдна было б страціць час, тыя некалькі тыдняў, за якія можна зрабіць так шмат.
Дзе б мы ні былі, мы ствараем сваю Беларусь
– Беларусь са мной, я штодзень чытаю навіны, вяду свае старонкі, перапісваюся з роднымі, сябрамі. У Польшчы гэтая блізкасць з радзімаю вельмі моцна адчуваецца, асабліва калі вакол працуе столькі сваіх людзей. Цяпер раблю тое, што рабіў і раней: працую на карысць Беларусі і ўсяго беларускага.

Усё гэтак жа дзеіць арганізацыя Tradycyja, дырэктарам якой я ёсць. Працэсы ідуць: выданне кніг, запіс ролікаў. Я заснаваў Варшаўскі вольны аркестр, які складаецца з прафесійных беларускіх музыкаў. У нас ужо ёсць фартэпіяна, духавыя, струнныя інструменты. Яго склалі розныя людзі са сваімі лёсамі. Нехта раней прыехаў у Польшчу, нехта вымушаны быў пакінуць Беларусь апошнім часам. Апошняю, напрыклад, да нас далучылася скрыпачка Анастасія Пятрова, якую звольнілі з Опернага тэатру (яна атрымала 15 содняў).

Ствараючы аркестр, я не думаю пра тое, што нам тут і цяпер здорава граць разам. Бачу найперш, як мы будзем прадстаўляць Беларусь. Як мы зайграем “Пагоню” на вялікім пляцы ў Мінску, у самым цэнтры. Вера ў тую будучыню, якую мы пабудуем, дае сілаў. Дзе б мы ні былі, мы ствараем сваю Беларусь.
Яшчэ мне бачыцца перспектыва стварэння ў Варшаве цэлай інстытуцыі, дзе будуць стала працаваць ды развівацца і тэатральныя калектывы, і музычныя праекты. У пачатку восені планую ствараць гурток традыцыйных спеваў. Бо хораў тут шмат, а нашыя народныя песні не спяваюцца. Важна таксама захоўваць абрады, ладзіць іх тут. Многія калектывы імкнуцца вучыць і спяваць сучасныя, вядомыя песні, а глабальны пласт традыцыйнай культуры застаецца па-за ўвагаю.

Такія супольнасці павінны збірацца, бо ў беларусаў мусяць быць свае месцы, дзе людзі пачуваюцца адною сям’ёй, нацыяй. Тут мы зноў спяваем беларускія песні – як у фармаце Спеўных сходаў, так і асобным гуртом IsnaTrio. Гэты калектыў склаўся выпадкова. Гурт Vuraj, які быў год таму запрошаны да ўдзелу ў вялікім музычна-літаратурным летніку ў Горайцы на польска-ўкраінскім памежжы, а пасля – у фэсце Folkowisko, праз адмену авіярэйсаў з Мінску ў Варшаву прыехаць не змог. Таму мне трэба было шукаць музыкаў, каб зладзіць выступ. Ведаў, што ў Варшаве ўжо больш як год жыве Аляксей Варсоба. Гітарыст Андрэй Еўдакімаў таксама тут. Так мы і аб’ядналіся. Актыўна рэпетуем, у перспектыве таксама ёсць выступленні, запісы.
Я бачу вакол сябе шчаслівых беларусаў
– Творчасць – гэта вялікая частка майго жыцця, тое, дзеля чаго я жыву на гэтым свеце. Пры гэтым я дакладна разумею, што раблю гэта не толькі дзеля сябе: музыка, песня адгукаецца ў сэрцах гледачоў. Колькі магу працаваць як творца, стваральнік, столькі часу буду рабіць гэта максімальна. А ў Польшчы для гэтага ёсць усе магчымасці і ўмовы. Тут не трэба баяцца, што цябе затрымаюць, аштрафуюць і кінуць у турму за тое, што ты робіш шчыра, ад душы.

Мы перажываем адметны этап. Паколькі на радзіме нам не даюць развіваць сваёй культуры, трэба сябе захаваць як прадстаўнікоў нацыі. У Варшаве народная песня, музыка вельмі запатрабаваныя. Дзякуючы адчуванню свайго, важнага, адметнага гэта робіцца часткаю паўсядзённага жыцця.

Я бачу вакол сябе шчаслівых беларусаў. Гэта людзі, якія нейкім чынам пачынаюць сябе тут рэалізоўваць, унутрана супакойвацца, знаходзяць кірунак свайго развіцця, сваю супольнасць. Я магу назіраць за іхнымі рэакцыямі, як людзі змяняюцца падчас сходаў, і разумею: ім гэта вельмі важна. А што мы можам зрабіць у Мінску?

Калі нават удалося б зладзіць Спеўны сход, то туды прыйшлі б людзі знерваваныя, заклапочаныя, са страхам, што іх зараз затрымаюць. Гэта вельмі цяжка. Сам сабе часам думаю: калі б я быў не такі актыўны і не з’ехаў у Польшчу, то адзіным выйсцем было б скіравацца ў экспедыцыі. Запісваць спевы мясцовых выканаўцаў, выдаваць новыя дыскі. Я гэта вельмі люблю, і менавіта ў гэтым палягаў бы мой шлях.

Сіла беларускай песні – у карэннай повязі з нашымі продкамі, традыцыямі, з гістарычным нацыянальным кодам. Там ёсць нашыя мова, мелас, неразгаданасць. Праз песню можна зразумець шмат, нават нашую душу.

На жаль, сёлета праз немагчымасць у пэўны час прыляцець у Мінск я не змог абараніць магістарскай дысертацыі ў Нацыянальнай акадэміі навук. Там не існуе практыкі онлайн-абароны. Але абарона і атрыманне дыплому для мяне не такія істотныя. Я ішоў у магістратуру, каб вывучаць традыцыі беларускага лірніцтва.

Адкладу развязанне гэтага пытання на будучыню.

Так склалася, што мы з жонкай ужо колькі гадоў жывём на тры краіны: Беларусь, ЗША, Польшча. Вось цяпер мы разам у Варшаве. Раз-пораз вырашаем актуальныя пытанні ў Мінску. А ўвосень збіраемся ў Штаты, дзе таксама плануюцца беларускія праекты. Беларусь жыве ўва ўсім свеце!
Падтрымаць беларускіх дзеячаў культуры, якія зазналі рэпрэсіі, ды іх новыя праекты