« Увесь свет нас проста тупа палюбіў »
Паўлаў
Піт
Тэкст Ірэны Кацяловіч

Піт Паўлаў

«Увесь свет нас проста тупа палюбіў»

Тэкст Ірэны Кацяловіч

Адно з самых пазнавальных відэа часу вулічных пратэстаў – Піт Паўлаў у белай кашулі “штурмуе” кардон сілавікоў песняю “Тры чарапахі”. Гэта было блізу Палацу незалежнасці ў жніўні, калі нядзельныя маршы яшчэ не разганяліся дручкамі і вадамётамі. Падчас актыўных падзеяў музыка выступаў на дваровых канцэртах, на сваім YouTube-канале на пальцах тлумачыў, як іграць пратэставыя – і не толькі – песні. А тым часам працаваў над новым альбомам N.R.M., што цяпер ужо амаль гатовы. Згадваем з Пітам Паўлавым мінулы год і размаўляем пра тое, што для яго за апошні час змянілася.
У вашым Instagram дастаткова здымкаў са студыі ды выступаў. Як выглядае вашая творчая дзейнасць, калі незалежная культурніцкая прастора ў Беларусі амаль цалкам разбураная?
– Гэта толькі заявы прапаганды, што творчая прастора знішчаная. Нам не варта іх паўтараць, бо для гэтага трэба было б знішчыць 9,5 мільёна асобаў, якія засталіся ў краіне. Пачынаючы з тых, для каго творчасць – прафесія, давядзецца расстраляць усіх, у тым ліку самых расстрэльнікаў. Бо яны таксама маюць у тэлефонах нейкія мелодыі, слухаюць музыку і аддаюць дзяцей у музычныя школы.

– Але раней, хоць і кульгавая, мелася культурніцкая індустрыя. Як працаваць, калі яе не засталося?

– Да ўлады 27 гадоў таму прыйшоў Лукашэнка. А ў ягонай галаве, і ён гэта неаднаразова прамаўляў, рок-музыка не ўласцівая беларускаму народу (чамусьці ён думае, быццам ведае, што нам уласціва, а што не). З гэтага моманту на рок-музыку пачаўся моцны ціск. І так сышлося, што на той год прыпала звышпапулярнасць гурта N.R.M., яго проста ўзлёт у космас. Я лічу, мы тады са звычайных хлопцаў-музыкаў пачалі пераўтварацца ў рок-зорак, нягледзячы на маленькую прастору і нягеглую інфраструктуру.

У першы тур па Беларусі мы выправіліся рэйсавымі аўтобусамі, аднойчы 10 гадзінаў ехалі з Гродна ў Брэст. Над намі навісалі бабкі з кошыкамі, курамі і яйкамі. На каленях ляжалі бас-гітары, і мне было няёмка, што я не саступаю месца. Бо пасля 10 гадзінаў стоячы не здолеў бы адыграць канцэрту. Вось так пачыналася індустрыя.

Зала на канцэртах магла быць набітая бітком, пры гэтым квіткоў прададзена, можа, з дзесяць, то бок людзі проста пралязалі ў клуб праз нейкую дзірку. А калі мы нарэшце сталі прадаваць квіткі, дзяржава стварыла інстытуцыі, каб усё роўна не даць нам граць. Першы чорны спіс быў створаны менавіта пад гурт N.R.M. Таму для мяне стан, калі канцэрты забароненыя і граць нельга, натуральны.

Нашая рок-музыка – якасцю не горшая за музыку суседзяў – увесь час выразалася. Мне нават цяжка ацаніць, што мы страцілі, што было б, калі б нам проста не перашкаджалі – мільянерам я б ужо быў ці мільярдэрам. Калі я пра гэта некаму расказваў, разумныя людзі глядзелі на мяне, як на хворае дзіця: маўляў, што ты перабольшваеш, каму вы трэба. Цяпер яны ліхаманкава перавозяць свае фірмы за мяжу з крыкамі “Мы ж так не дамаўляліся!”. Вынік той іхнай пазіцыі якраз і ёсць тым, што цяпер выглядае як вынішчэнне.
– Апошні год усё ж нешта змяніў?
– Ён проста закрануў усіх, усе зразумелі, што сітуацыя невыносная. Ніякіх 3 % за Лукашэнку насамрэч няма, 3 % – гэта метафара. Я ніколі не бачыў нават 300 чалавек, якія б добраахвотна выйшлі яго падтрымаць, гэтых людзей не існуе ў прыродзе. Сотні тысячаў выходзілі на пратэставыя маршы, рызыкуючы быць параненымі ці забітымі. Калі б такая ж рызыка была над тым бокам, думаю, не выйшаў бы ніводзін чалавек.

– Кажуць, сфера музыкі праз падзеі пасля 9 жніўня адчула ўсплёск. Гэта быў сапраўды ўсплёск?
– Натуральна, што быў. Проста песні-крычалкі і песні-сапелкі рэдка бываюць добрай якасці, гэта такая музычная публіцыстыка. Сапраўды з’явілася шмат прымітыўных песняў-агітак, але пры гэтым і даволі свядомых, прыгожых песень. Нумар адзін для мяне – “Я выходжу” Аляксандра Памідорава. Потым даволі дакладнае выказванне Лявона Вольскага “Ворагі народу”. Мяне захапіла песня Віталіка Артыста “Цяпер гэта мы” – пра тры чарапахі супраць зграі ваўкоў. А такой колькасці кліпаў з нарэзанымі відэа з мітынгаў не было, напэўна, за ўсе папярэднія 26 гадоў.

– Вы, напэўна, якраз той чалавек, якога падзеі мінулага жніўня і восені не пазбавілі нейкіх ілюзіяў…
– Пазбавілі. Я ўсё ж не думаў, што нас столькі. Я заўсёды звяртаўся да любога беларуса як да свайго чалавека. Але мне падавалася, што ёсць катэгорыя насельніцтва, нейкія абламаныя жыццём людзі, звар’яцелыя бабкі і няшчасныя пенсіянеры, якім добра і сто долараў за месяц, абы не было вайны, што прыняла свядомае рашэнне. Маўляў, вось гэтая ўлада перадае іхныя інтарэсы. І калі іх разам скласці, атрымаецца недзе 51 %.

Летась я назаўжды пазбавіўся гэтай ілюзіі ды зразумеў, што тыя бабкі істэрычна супраць гэтай улады. Больш супраць, чымся я. І гэтае пазбаўленне ілюзіі ачышчае.

– Адным з самых крутых выступаў у вашай кар’еры цяпер можна лічыць канцэрт перад кардонам сілавікоў блізу Палацу незалежнасці. Вам тады не было страшна?
– Ён стаў прышпільным назаўтра, калі я прачнуўся сусветна вядомым. Як толькі відос з’явіўся ў Facebook – пачалося: яго ўбачылі хіба сотні мільёнаў чалавек. Я ў той дзень, пакуль ішоў да Палацу незалежнасці, сыграў, можа, пяць такіх канцэртаў. Самы для мяне прыгожы быў на скрыжаванні ля ГУМу: я залез на слупок, хоць было нязручна, вакол адразу сабраліся людзі, нехта павылазіў з вокнаў. У кожным месцы, дзе людзі спыняліся, я даставаў гітару і граў.

Перад сілавікамі быў апошні канцэрт на той дзень, пасля яго ўсе адразу пачалі разыходзіцца, я нават пачуў, як нехта сказаў, маўляў, на сёння я бачыў усё. Таму мая роля была, хутчэй, адмоўная. У галаве нешта было пасля смерці Тарайкоўскага, але для мяне натуральна граць перад людзьмі. Да таго ж я прызвычаіўся да амапаўцаў, якія “ахоўваюць” на канцэртах. Прынамсі ім падаецца, што яны ахоўваюць, бо звычайна проста хамяць людзям. Для мяне тады ўвогуле не было нічога такога, чаго я не бачыў. Кожную выбарчую кампанію “пераможцы” даказвалі сваю легітымнасць тым, што разганялі людзей дубінамі. Звыклы ландшафт. Толькі гэтым разам нас паўмільёна.

Я быў метраў за 10 ад кардону, калі пачуў, як яны ўзнялі шчыты, прайшла нейкая каманда. Я падумаў: чаму яны ўспрымаюць мяне як небяспеку? Я ж проста спяваю! Тады азірнуўся і ўбачыў, што сотні тысяч асобаў як бы сунуцца за мной. Я нават зрабіў жэст, маўляў, не, мы не будзем затоптваць гэтых сілавікоў. Праз тыдзень людзі ўжо спакойна падыходзілі да шчытоў, нешта на іх пісалі. Псіхалагічны бар’ер быў разбураны.

– Як музыка вы адчулі ў той час кураж і натхненне?
– “Той час” для мяне яшчэ трывае. Я ўжо 11 гадоў ува ўсіх інтэрв’ю кажу пра новы альбом N.R.M. Мы мелі намёткі. А пасля леташніх падзеяў ён неяк завастрыўся, у ім з’явіліся акцэнты. І цяпер мы ў стане амаль гатовага альбому, што для мяне страшна прыемна ды істотна.

Я пачаў выкладаць песні з яго – чатыры ўжо вісяць на маім YouTube-канале. Калі арыштавалі Машу Калеснікаву, выклаў песню “Валадарка”, а калі забілі Рому Бандарэнку – “Вараны коню”. Яны былі напісаныя раней, але за гэты час з’явілася неверагодная колькасць песняў, у тым ліку проста Піта Паўлава. Некаторыя з якіх я пеў на дваровых канцэртах. Цяпер, калі еду па Мінску, геаграфія гораду вызначаецца месцамі, дзе я граў, што я граў і дзе мне прынеслі слоік з агуркамі. Я гэтых агуркоў яшчэ нават не з’еў, столькі нанеслі.

Нечакана таксама напісаліся некалькі кампазіцыяў, якія я ўмоўна называю этнічнымі, а потым я пачаў яшчэ адну ініцыятыву, якая мне моцна падабаецца: беларускамоўную музычную школу на сваім YouTube-канале, дзе я вучыў песням, што сталіся сімваламі рэвалюцыі.

– Такім чынам гэта быў натхняльны час.
– У слова “натхненне” звычайна станоўчы чыннік, але я зазнаў такія значныя страты ў прыватным жыцці, што ўсё разам звязана ў неразрыўнае шчымлівае адчуванне. Натуральна, песні, нават агрэсіўныя, я ўспрымаю як станоўчы набытак, але ў галаве ўвесь час страты – мае і блізкіх людзей. Вядома, я таксама ўвесь час адчуваю страты нашай супольнасці. Мне падаецца, кожны з нас адчувае боль за Машу Калеснікаву, якая проста так, праз высмактаныя з пальца абвінавачанні, застаецца ў турме, дзе не павінна быць.

– А тое, што адбываецца ў краіне, і самаадчуванне праз гэта – страта?

– Не, гэта здабытак, ачышчэнне, усведамленне нарэшце свайго месца ў свеце і гэтым грамадстве. Калі раней беларус за мяжою мог тлумачыць (я сам такое чуў), што ён такі тыпу расіец альбо ўвогуле лёгка ператвараўся ў іншага еўрапейца ці амерыканца, то цяпер людзі, што з’ехалі, усведамляюць сябе беларусамі. Бо ўзнік брэнд Беларусі, і ён мацнейшы ды прыгажэйшы за ўсе іншыя.

Мы пра гэта маглі толькі марыць: цяпер нават асобы, якія не збіраюцца вяртацца, адчуваюць уплыў маці-радзімы і грунтоўна дапамагаюць з усіх гарматаў. Я ўвесь час адчуваю моцны ўздым. А тым, хто бачыць толькі негатыў, магу сказаць, што ён быў заўсёды. Цяпер жа мы прысутнічаем пры агоніі ды стрэлах сабе ў нагу.

З таго боку я не бачу ніводнага станоўчага дзеяння, усё толькі развальваецца. І вынікам можа быць толькі адно: усё канчаткова разваліцца. У першую чаргу развальваецца сістэма, якая называецца “сілавікі”.

– Думаеце, развальваецца?
– Гэтыя людзі – проста я іх ведаю – заўсёды жылі тым, што падтрымліваюць закон: маўляў, яны на баку дабра. Гэта быў іхны стрыжань. Сілавік затрымлівае, напрыклад, гвалтаўніка ці забойцу, адчувае, што займаецца патрэбнаю грамадскаю справай, і вакол гэтага будуе сваё жыццё. Ён прыходзіць стомлены дадому і думае, што ягоныя дзеці стануць інжынерамі, лекарамі альбо дыпламатамі. А цяпер усё развалілася. Жонка яго ненавідзіць. Дзеці саромеюцца. Ён сам усведамляе, што займаецца абы-чым. Бо калі прыходзіць да так званых бэчэбэшнікаў, бачыць інтэлігентных людзей, лепшых за яго. Такіх, якімі б ён хацеў бачыць сваіх дзяцей.

Яму расказваюць, што гэта меншасць, а ён кожны дзень бачыць, што гэта ўсе. Натуральна, каштоўнасці для іх цяпер знікаюць. Што б ні казалі, думаю, яны адчуваюць сябе горш і горш. Калі замаўляюць піццу, замаўляюць яе не дадому, а праз вуліцу. Маўляў, выйду – забяру, бо інакш альбо не прывязуць, альбо плюнуць.

Свае гэтыя грошы яны цяпер нават не могуць патраціць прыгожа, хаця яны звычайныя людзі. Памятаеце, як “красаўцы” каментавалі Лукашэнку, калі той выйшаў з аўтаматам? Яны да яго гэтак сама ставяцца, як і мы.

– А вы шкадуеце, што, можа быць, мы нешта зрабілі не так?
– Калі ўзнікаюць папрокі, што вось нам трэба было тое і тое… Нічога нам не трэба было: мы зрабілі, што мусілі зрабіць. Мы ведалі, што рабіць. І лепей, напэўна, не маглі гэтага зрабіць.

Я дэсантнік. У савецкіх ПДВ мяне вучылі забіваць людзей, але мой выбар – гітара. Я займаюся музыкаю 30 ці 40 гадоў свайго жыцця. І свядома замяніў гвалт мяккаю сілаю: праз гвалт немагчыма нікога пераканаць.

У нас быў класічны мірны пратэст: ідэі нешта захопліваць не было нават у паветры. У выніку ўвесь свет нас палюбіў. Проста тупа палюбіў. Усе хацелі, як у нас, бо гэта сучасныя людзі. Яны не жадаюць рэзаць, забіваць і захопліваць пастарункі.

Гэта была менавіта любоў, тое самае моцнае пачуццё.

Падтрымаць беларускіх дзеячаў культуры, якія зазналі рэпрэсіі, ды іх новыя праекты
Галоўная старонка
Да галоўнай
Наступны матэрыял
Да наступнага матэрыялу