« Хачу сказаць усім беларусам, якія з’ехалі, каб яны кожны дзень паўтаралі “Я вярнуся! »

Карпаў

Стась

Стась Карпаў

«Хачу сказаць усім беларусам, якія з’ехалі, каб яны кожны дзень паўтаралі «Я вярнуся!»
Стась Карпаў. Паэт, вэб-дызайнер, носьбіт вострага розуму і вельмі чуйнай душы.
Тонка і дасціпна рэагуе на рэчаіснасць вакол сябе.
Стась Карпаў. Паэт, вэб-дызайнер, носьбіт вострага розуму і вельмі чуйнай душы.
Тонка і дасціпна рэагуе на рэчаіснасць вакол сябе.
Пра перамены
Пра перамены
Я раней за 2020 год адчуў, што будзе штосьці новае, нечаканае. У 2020-м я быў маральна падрыхтаваны заспець актывізацыю і ўтварэнне таго, што мы называем грамадзянскаю супольнасцю.

Бо ў мяне ёсць найлепшая сацыялагічная служба, якая толькі можа быць. Я часта ездзіў таксоўкай. І ў пачатку нулявых таксоўцы мяне ўвесь час “лекавалі”: “Гаварыце на нармальнам языке”, “Калі хочаце гаварыць па-беларуску, то гаварыце правільна”.

Пасля адбылася паўза. Прынамсі індыферэнтна рэагавалі на беларускую мову. Далей пачалося масавае ўхваленне. Ніхто размовы па-беларуску не падтрымліваў – за рэдкім выключэннем, але прыязнасць была відавочная. І на гэтай глебе чым далей, тым прасцей было размаўляць.
І ўжо ў годзе 2018–2019-м я зразумеў: прапорцыя змянілася не на карысць дзейнай улады.

Апроч стаўлення да беларускай мовы, былі іншыя паказнікі. Я не проста кажу: “Што вы думаеце?” Я пытаюся: “А што людзі думаюць?” Ясна, што людзі, якія могуць дазволіць сабе “Uber” у гэтай краіне, актывізавалі сваю пазіцыю.
Мы ж усе любім быць большасцю. Калі большасць хіснулася, а не была латэнтная, як у 1990-х гадах, выйшлі з СССР. Большасцю абралі сабе прэзідэнта на свой густ. Але тая большасць не стварылася, не хіснулася. Яна проста была. Розніцца між большасцю, якая хіснулася, і наяўнаю большасцю палягае ў тым, што калі хістаецца, адбываецца каскад.

Калі, умоўна кажучы, упісвацца за дзейную ўладу стала сорамна, не тое што людзі пачалі цябе абражаць, распаўсюджваць на цябе сваю нянавісць. У Лукашэнкі ж на 2020 год рэпутацыя была… Усе ж забыліся на 2010 год (Карная аперацыя разгону Плошчы і наступныя рэпрэсіі супраць грамадскіх арганізацыяў ды ініцыятываў. – Заўвага рэд.). У яго была рэпутацыя нікчэмнага, смешнага.

У кожным разе, гэта быў не той чалавек, якога можна было назваць сваім лідарам, якім можна ганарыцца.
Мы ж усе любім быць большасцю. Калі большасць хіснулася, а не была латэнтная, як у 1990-х гадах, выйшлі з СССР. Большасцю абралі сабе прэзідэнта на свой густ. Але тая большасць не стварылася, не хіснулася. Яна проста была. Розніцца між большасцю, якая хіснулася, і наяўнаю большасцю палягае ў тым, што калі хістаецца, адбываецца каскад.

Калі, умоўна кажучы, упісвацца за дзейную ўладу стала сорамна, не тое што людзі пачалі цябе абражаць, распаўсюджваць на цябе сваю нянавісць. У Лукашэнкі ж на 2020 год рэпутацыя была… Усе ж забыліся на 2010 год (Карная аперацыя разгону Плошчы і наступныя рэпрэсіі супраць грамадскіх арганізацыяў ды ініцыятываў. – Заўвага рэд.). У яго была рэпутацыя нікчэмнага, смешнага.

У кожным разе, гэта быў не той чалавек, якога можна было назваць сваім лідарам, якім можна ганарыцца.
Безумоўна, хтосьці сябе і “ябацькам” мог называць. Той орган, які адказвае за марфалогію, атрафаваны, то “ябацька” і “ябацька”. Але для большасці было непрымальна быць за Лукашэнку.

І я зразумеў: калі адбываецца такая перамена ўнутры грамадства, то ўсё, гэта працэс няспынны. Яго немагчыма замарозіць. Бо Лукашэнка ператварыўся ў мэмасік.

Словы Стася Карпава з дакументальнага праекту Максіма Шведа “Маршрут перабудаваны”, дзе рэжысёр абраў як форму падачы размовы з таксоўцамі:
“Шчасце перамен у тым, што яны нечаканыя. І ў тым, што яны абавязковыя. Рана ці позна перамены надыдуць у кожным разе. Ведаючы дзве гэтыя аксіяматычныя штукі, прасцей жыць.

Нашыя ж прэтэнзіі да Лукашэнкі не толькі ў тым, што ён па-беларуску не размаўляе. Нашая прэтэнзія ў тым, што ён забівае, разбурае гуманітарны кампанент грамадства сваім фактам прысутнасці ў гэтым грамадстве. Самою сістэмай, якую ён будуе.

Гэта антычалавечы ў некаторым сэнсе слова акт, расцягнуты на 26 гадоў. Адпаведна, пратэст супраць яго агульначалавечы”.
Гэта мая асабістая драма
У гэтым і палягае вялікая драма людзей, якія прысвяцілі шмат свайго часу ў асэнсаванне таго свету, у якім мы жывем. Асэнсаванне прыроды беларускай улады. Асэнсаванне сутнасці беларуса. І ў выніку ў мяне ёсць падазрэнне, што не толькі я – ніхто нічога не разумее. І гэта, натуральна, крыўдна.

Гэта мая асабістая драма. Выдаткаваць два дзясяткі гадоў свайго жыцця, каб заглыбіцца і зразумець, лічыць, што штосьці зразумеў. І свет для цябе, і людзі па абодва бакі барыкады больш-менш зразумелыя. Усе гэтыя разважанні былі жалю вартыя. Бо нашых людзей ты не ведаў. І людзей з супрацьлеглага боку таксама не ведаў.

Мяжы іхнай трываласці, ступені іхнай перакананасці, матывацыяў – і беларускі 2020 год, і ўварванне Расіі ва Украіну… Усё ж гэта таксама дастаткова нечакана. Як заўсёды, статыстычна яно ў цэлым адпавядае чаканням. Але ў дэталях яно абсалютна не ўкладаецца ў галаве.

З гэтым магчыма зжыцца, змірыцца. І, найбольш верагодна, так і будзе. Знойдзем нейкія тлумачэнні праз нейкі час. Але раскладаючы трагедыю на эпізоды і разумеючы, што дробныя эпізоды абсалютна як цаглінка да цаглінкі ўкладаюцца, яны ўяўляюць сабою пэўную светаглядную канцэпцыю (нават з боку Расіі). Натуральна, зразумець яе цяжка.

Я ніколі не забуду допісу Уладзіміра Мацкевіча: маўляў, навошта вам свае меркаванні, вазьміце маё. Я амаль што цытую. Вы, людзі, якія нічога не разумеюць, бо ў вас няма інструментарыю, магчымасці штосьці прааналізаваць глыбінна, у вас няма метадалогіі, вось навошта вам уласнае меркаванне, што вы з ім гойсаеце? Вось ёсць гатовыя: выбірайце, якое вам падабаецца, і карыстайцеся. І вось людзі ў Расіі карыстаюцца чужымі гатовымі меркаваннямі.

Расія цяпер жыве ў салодкай мары Уладзіміра Мацкевіча. Не зважаючы на тое, што Уладзімір Мацкевіч жыве цяпер далёка не ў сваёй салодкай мары (На момант рыхтавання матэрыялу застаецца за кратамі. – Заўвага рэд.). Зычу яму, натуральна, мужнасці, здароўя, выйсці і быць шчаслівым.
І дамагчыся ўсяго, чаго ён хацеў для сябе. Але не для мяне, спадзяюся.
Вайна, гвалт і звычайны чалавек
Вайна, гвалт і звычайны чалавек
Аднойчы, калі я вучыўся на філфаку, да нас прафесар Вячаслаў Рагойша прыцягнуў паэта. Змітрака Марозава, калі не памыляюся. І ён нам чытаў свае санеты. Пра народ, пра адарванасць ад народу. І я тады падняў руку і спытаў, што для яго значыць адарвацца ад народу. І ён сказаў: маўляў, прыязджаю да бацькоў на вёску – сяджу гляджу ў акно, і бацькі зямлю аруць. А я тут, інтэлігент, толькі ў акно гляджу. Значыць, я адарваўся ад народу. Нават тады для мяне гэта было дзіка.

Гэта не праблема беларускай культуры. Гэта, напэўна, праблема сусветнай гуманітарыстыкі. Гэта калі Папа Рымскі прыязджае ў вязніцу і мые там малалетнім забойцам ногі. Ён ідзе ў народ. Калі табе кажуць, што ты адарваны ад народу, ты мусіш сабе сказаць: “Я лашара. Не сею хлеба, не кую сталі”.
Чамусьці лічыцца, што быць блізкім да народу – гэта не рэфлексаваць. Адарвацца ад звычайнага народу – гэта найвялікшае злачынства ў жыцці грамадзяніна. Ніхто не падыходзіць да гэтага звычайнага чалавека і не кажа: “Ты ж не ведаеш, дзе ў цябе сэрца. І дзе ў цябе копчык. І для чаго табе апендыкс. Ты не ведаеш нічога. Ты не прачытаў ніводнай кнігі за сваё жыццё. І ты ад народу не адарваўся”.

Гэта я адарваўся ад яго, бо выйшаў з эканомікі пачатку ХХ стагоддзя. Я ўжо нават не на канвееры. Я проста такі чувак, які сядзіць за кампом і стварае ўнутраны валавы прадукт.

Вось гэта культ звычайнага чалавека. Гэта культ народу, набліжанага да разумення яго як першабытнага функцыяналу.
Чамусьці лічыцца, што быць блізкім да народу – гэта не рэфлексаваць. Адарвацца ад звычайнага народу – гэта найвялікшае злачынства ў жыцці грамадзяніна. Ніхто не падыходзіць да гэтага звычайнага чалавека і не кажа: “Ты ж не ведаеш, дзе ў цябе сэрца. І дзе ў цябе копчык. І для чаго табе апендыкс. Ты не ведаеш нічога. Ты не прачытаў ніводнай кнігі за сваё жыццё. І ты ад народу не адарваўся”.

Гэта я адарваўся ад яго, бо выйшаў з эканомікі пачатку ХХ стагоддзя. Я ўжо нават не на канвееры. Я проста такі чувак, які сядзіць за кампом і стварае ўнутраны валавы прадукт.

Вось гэта культ звычайнага чалавека. Гэта культ народу, набліжанага да разумення яго як першабытнага функцыяналу.
Калі мы задаем пытанне пра расійцаў і чаму яны сталі такімі (як ёсць на момант 2022 года. – Заўвага рэд.), я думаю, што паводле мерак XVI стагоддзя яны не бяды. Можа, і паводле мерак XVIII стагоддзя. Праблема ў тым, што, можа быць, яны і не надта крыважэрныя самі па сабе. Але яны звычайныя.

Чалавек, які прымае экзістэнцыйнае рашэнне на права іншаму чалавеку ці групе людзей на існаванне, не рэфлексуючы, робіць так толькі таму, што ён звычайны чалавек. У яго ўсё звычайнае: маўляў, яны кепскія, бо яны нас не любяць. Яны да людзей ставяцца, як да скацінкі. І да іншых гэтак сама.

Вось, напрыклад, мы сядзім на беразе мора і глядзім на вадзічку, на каменьчыкі. Гэта вобраз нашага жыцця, якое складаецца з трыльярдаў усялякіх дробных малазначных дэталяў. І ўяві, што ў жыцці гэтага звычайнага чалавека яны таксама ёсць.

Вось ён ідзе дадому, пабачыў дзіцячую рукавічку і падумаў, каму належала гэтая рукавічка. Думкі пра дзіця, пра рукавічку… А пасля ўзяць і забіць гэтага чалавека.

Забіць гэтыя мільярды дробязяў, з якіх складаецца чалавечае жыццё. Чалавека, у галаве ў якога адбываюцца мільярды розных рэфлексіяў кожную секунду. Вось гэты агромністы свет, які чалавек пачынае назапашваць з першага моманту, калі ён сябе зразумеў, і да самай смерці.
І ты бярэш і прызнаеш гэта ўсё бессэнсоўным, вартым знішчэння. Проста таму, што табе падалося, нібы гэты чалавек як біялагічны аб’ект для цябе шкодны.

Ён са мною нават размаўляць не будзе ў такіх катэгорыях. Я для яго буду выглядаць вар’ятам. Якія рукавічкі?! А гэта звычайнае разважанне пра каштоўнасць чалавечага жыцця.
Пра сям’ю
Пра сям’ю
У мяне ў бабулі і дзядулі па матчынай лініі быў вялікі канфлікт, бо бабуля была за Станіслава Шушкевіча, а дзед за Зянона Пазняка (смяецца).

Бабуля па лініі таты – з сям’і рэпрэсаваных. Мой прадзед быў расстраляны, ксяндзом быў і паэтам. Прабабуля адбыла 15 гадоў на Калыме, Ядвіга Білянская, дзіцячая пісьменніца. Дзеда ейнага таксама расстралялі, чыгуначніка.
Адсоткі ды “абаронцы”
Адсоткі ды “абаронцы”
Я дачнік. Настолькі, што апошні пару гадоў там жыву цэлы год. Гэта не сацыялогія, але назіранне за вельмі рознымі людзьмі, сабранымі ў адну камунікацыю. Былі там дробныя стукачы, былі вельмі запужаныя, былі вельмі індыферэнтныя. Я вельмі спадзяюся, што “ябацек” меншасць.

Хай сабе іх 30 %, а яны ж такія акрыяныя ад сваёй беспакаранасці. Ад таго, што на іхным баку сіла, яны пры сваёй меншасці гучныя.

А паколькі яны гучныя, а кожны трэці – гэта дафіга… Уяві сабе, што ты ідзеш па вуліцы, а кожны трэці гатовы цябе да плота прыбіць. А калі сам не можа, то патэлефануе куды трэба. І паступова стварылася такое ўражанне, што іх фізічная большасць. Што яны сіла. Я ўсё-ткі спадзяюся, што гэта псіхалагічны і ментальны самападман.

Усё, што мы бачылі ў 2020 годзе, давала спадзеў, што назаўсёды адаб’ецца ў свядомасці, хто тут большасць. Але бачыце, як чалавечая псіхіка працуе прыкольна. Мінае год, паўтара – і ты, седзячы пад плінтусам, думаеш: блін, усе з’ехалі. Але насамрэч з’ехала не больш за 10 % ад тых, хто супраць.

Яшчэ важны момант па выніках 2020 года: я спадзяюся, што ён зменіць структуру праваабаронства. Цяпер, груба кажучы, ты можаш дазволіць уладам рабіць што заўгодна, але каб цябе прызналі палітычным вязнем, табе трэба быць пабітым. Напрыклад, за стаянне са сцяжком.

Я спадзяюся, што вынікам гэтых 2020–22 гадоў стане ў тым ліку глабальнае пераасэнсаванне структуры данатаў усялякага кшталту праваабарончым арганізацыям. Усялякага кшталту грантаедам рыхтык да Чырвонага Крыжа.

Усе гэтыя мярзотныя арганізацыі ў поўны рост паказалі сябе ва Украіне. Кажу найперш пра спрыянне Чырвонага Крыжа ў прымусовым перамяшчэнні на тэрыторыі Расіі.
Трагедыя беларускага блогерства
Трагедыя беларускага блогерства
Падзеі 9–11 жніўня 2020 года я перажываў як Плошчу 2010-га. Толькі памножана ў некалькі разоў. Гэтая тэма… Адна з трагедыяў беларускага блогерства ў тым, што ты меў утульнае месца, напрыклад, у “Фэйсбучыку”. І лічыў сваёй задачаю, наколькі табе дадзена здольнасцяў, казаць, чаго мы чакалі і чаго дачакаліся.

Ты заўсёды быў пры справе. Ты мог напісаць такі пост, такі пост… Трэба схадзіць на адну праграму, сказаць там адно. Пасля на трошачкі іншую, скарэктаваць сваё меркаванне. Мы казалі пра сутнасць беларускай улады. Пра сутнасць Расіі і гэтак далей.

І нават у гэтым быў некаторы драйв. Бо некаторыя маглі з табою не пагаджацца не на 100 %, а на 98 %.

І вось прыходзіць 2020 год. І прадмет для размовы скончыўся. Бо ўсім усё стала вельмі відавочна. Ступень жаху, які накрыў беларускае грамадства, адабраў у цябе інструмент іроніі. Адабраў у цябе магчымасць у перапынках паміж палітычнымі аглядамі пісаць пра коцікаў, пра смешныя гісторыі з уласнага жыцця і да таго падобнае. Бо людзі зацыкліліся на адным: здзервянелі ў стане перманентнага жаху.

Нічога не засталося апрача “жах-жах, увесь свет у крыжах”, як пісаў Адам Глобус.

Словы скончыліся, і большасць заткнулася ў прынцыпе. Гэта як пераказваць людзям, што будзе ў наступных серыях серыялу. І плаўна падысці да новага сезону, які мы ўсе глядзім разам. Далей у цябе думак няма.

Мы ўжо ўсе разам глядзім новую серыю. Ты больш не расказчык. А серыял усё больш страшны і страшны.
Пра разгубленасць
Пра разгубленасць
На момант лета 2022 года я ўсё яшчэ дастаткова разгублены. І рэч не толькі ў адсутнасці разумення свету, у якім я жыву. А, хутчэй, у адсутнасці разумення прыкладання ў гэтым свеце. Бо ты сябе някепска адчуваў як чалавек, які рэтранслюе свае думкі пра свет. І пры гэтым цябе слухаюць.

А высвятляецца, што ты можаш быць няшчырым і працягваць далей трансляваць у рэжыме генератара. Альбо быць шчырым перад сабою і трансляваць хоць бы тое, у чым ты ў гэтым моманце ўпэўнены.

Цяпер у мяне няма ніякіх упэўненасцяў. Ёсць толькі спадзяванні.
Калі эмацыйна сказаць, пра што я думаю, я, натуральна, спадзяюся, што, можа быць, у свеце няма справядлівасці (а яе відавочна няма), але ёсць рацыянальнасць.

Дабро перамагае зло не таму, што гэта справядліва, а бо ў зла ёсць своеасаблівая прырода. Прырода гэтая была апісаная ў “Чалавеку ў высокім замку” Філіпа Дыка. Гэта кніга, паводле якой зрабілі серыял, дзе Нямеччына з саюзнікамі перамаглі ў Другой сусветнай вайне. Але, пафасна кажучы, паміж сіламі цемры хаўрусу не наступае.

Бо ў іх прырода такая: не быць у хаўрусе, не давяраць, не супрацоўнічаць.

Мая думка ў тым, што выключна дзеля рацыянальнасці дабро перамагае, а зло не перамагае. Проста таму, што зло не рацыянальнае ў межах папуляцыі нашага віду.
Калі эмацыйна сказаць, пра што я думаю, я, натуральна, спадзяюся, што, можа быць, у свеце няма справядлівасці (а яе відавочна няма), але ёсць рацыянальнасць.

Дабро перамагае зло не таму, што гэта справядліва, а бо ў зла ёсць своеасаблівая прырода. Прырода гэтая была апісаная ў “Чалавеку ў высокім замку” Філіпа Дыка. Гэта кніга, паводле якой зрабілі серыял, дзе Нямеччына з саюзнікамі перамаглі ў Другой сусветнай вайне. Але, пафасна кажучы, паміж сіламі цемры хаўрусу не наступае.

Бо ў іх прырода такая: не быць у хаўрусе, не давяраць, не супрацоўнічаць.

Мая думка ў тым, што выключна дзеля рацыянальнасці дабро перамагае, а зло не перамагае. Проста таму, што зло не рацыянальнае ў межах папуляцыі нашага віду.
Пра імперыі
Пра імперыі
У кожнай імперыі закладзенае самаразбурэнне. У тым ліку і ў расійскай. Бо імперыя існуе толькі коштам энергіі далучэння. Разбурэнне адбываецца, бо ў чалавечай прыродзе характэрнае імкненне да калектыўнага. Але гэтае імкненне базуецца на ўсведамленні свайго асабістага.

Толькі той чалавек, які мае сваё канкрэтнае як базіс, сваю сям’ю, сваё жыццё, свае інтарэсы, свой дом, пачынае разважаць пра сваю калектыўнасць. Пра сферу адказнасці па-за межамі сваіх інтарэсаў. Іншымі словамі, ён разважае пра прыгажосць свайго гораду, толькі калі ўладкаваў свой дом.

Паколькі імперыя існуе за кошт далучэння, а для чалавечай прыроды характэрны сепаратызм, імперыі распадаюцца.
Пра мовы
Пра мовы
У свеце колькасць моваў змяншаецца, а колькасць краінаў павялічваецца. Гэта значыць, што мова – толькі адзін з чыннікаў, які ўплывае на тое, каб людзі адчувалі сваю адрознасць.
Пра беларусаў за мяжою
Пра беларусаў за мяжою
Я хачу сказаць усім беларусам, якія з’ехалі, каб яны кожны дзень паўтаралі “Я вярнуся!”.
Падтрымаць беларускіх дзеячаў культуры, якія зазналі рэпрэсіі, ды іх новыя праекты