Валерыя Дэле – спявачка, аўтарка песень. Удзельніца гурта Dee Tree, мае ўласны музычны праект KOOB. З восені 2020 года жыве ў Берліне, вучыцца на джазавую спявачку ў Берлінскім універсітэце мастацтваў. Натхняецца беларускім этна і лічыць беларусаў вельмі крэатыўнаю нацыяй.